Ці патрэбны алесі загорскія ў сучасным свеце сочинение

Ці патрэбны Алесі Загорскія у сучасным жыціі

Автор:   •  Февраль 21, 2023  •  Сочинение  •  372 Слов (2 Страниц)  •  40 Просмотры

Страница 1 из 2

Сачыненне на тэму Ці патрэбны Алесі Загорскія у сучасным жыціі

Каб адказаць на пытанне — ці патрэбны нам у сучасным жыцці Алесі Загорскія, неабходна зразумець ,што гэта быу за чалавек і чаму менавіта ен стау галоуным героем романа »Каласы пад сярпом тваім ».

У гэтым цудоуным творы Уладзімір КАраткевіч увасабляе сваю грамадзянскую пазіцыю і нават , можна сказаць, нацыянальную ідэю. Роман дазваляе зразумець прычыны паустання 1863 года, яго нацыянальна-вызваленчы характар, знаеміць з прадстаунікамі розных сацыяльных слаёу, палітычных сіл, якія прымалі удзел у барацьбе. Галоуная ідэя рамана — пошук страчанай самасвядомасці беларусау.

Ці ведау Караткевіч, шо праз шмат гадоу тэма стане зноу, як ніколі, актуальнай для беларусау? На маю думку, ен гэта ведау таму і пісау менавіта пра Кастуся Каліноускага і яго паплечнікау Нібыта яшчэ тады ен заклікау нас да барацьбы за лепшую долю. Што зараз, што 150 гадоу таму назад лепшыя сыны і дачкі не шкадавалі свайго жыцця, каб вярнуць права беларусам »людзьмі звацца», каб абараніць сваю мову і гісторыю Як бачым, мару пра нацыянальнае і сацыянльнае разняволенне нельга вынішчыць з сэрцау сапраудных патрыетау сваей Радзімы.

Сачыненне на тэму Ці патрэбны Алесі Загорскія у сучасным жыціі

Каб адказаць на пытанне — ці патрэбны нам у сучасным жыцці Алесі Загорскія, неабходна зразумець ,што гэта быу за чалавек і чаму менавіта ен стау галоуным героем романа »Каласы пад сярпом тваім ».

У гэтым цудоуным творы Уладзімір КАраткевіч увасабляе сваю грамадзянскую пазіцыю і нават , можна сказаць, нацыянальную

Доступно только на Essays.club

Раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» перадае складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей эпохі адмены прыгоннага права. Пісьменнік па-мастацку праўдзіва выяўляе ў творы духоўную атмасферу таго часу, акрэслівае ролю шляхты ў паўстанні 1863 года, прадстаўніком якой з’яўляецца Алесь Загорскі.

У пачатку твора мы сустракаемся з героем, калі яго бацькі, прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, аддаюць юнака на выхаванне ў сялянскую сям’ю Кагутоў. Гэта набліжала хлопчыка да народа, яго звычаяў, традыцый, давала магчымасць больш глыбока спасцігнуць асаблівасці беларускага характару. «Я мужык… Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа…» Алесь не можа раўнадушна адносіцца да зла і гвалту ў адносінах да народа. Ён пратэстуе супраць прыгонніка Кроера, які здзекліва абыходзіцца з Корчакам, ратуе раненага Чорнага Войну, гарыпяціцкіх сялян ад Мусатава. Высакародна, па-душэўнаму цёпла і пяшчотна юнак ставіцца да Майкі Раўбіч, прыгоннай актрысы Гелены Карыцкай. Вялікую ролю Алесь надае вывучэнню гісторыі роднага краю, вывучае яго легенды, паданні, гісторыю. Душа Алеся, як і сяброў па Віленскай гімназіі, поўніцца крыўдай за нешчаслівы лёс народа. Юнак ганарыцца тым, што ён беларус, прадстаўнік народа, якому ўласціва гасціннасць, шчырасць, працалюбства, вальналюбства, багатая культура. Уступаючы ў дваранскі клуб, сваю прадмову Алесь гаворыць па-беларуску. Вуснамі Алеся прамаўляецца гісторыя-прытча пра таленавінасць, глыбокую духоўную самабытнасць беларускага народа. «Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі ж пану Богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямерныя, азёры — нялічаныя. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя…» Алесь не можа змірыцца з патрыярхальнасцю мужыкоў, дакарае іх, што пасля бунту ў Півошчах яны ўсю віну ўсклалі на Корчака. Для Алеся асабліва дарагімі былі імёны Васіля Вашчылы, Міхася Крычаўскага, Мурашкі і іншых герояў, якія імкнуліся змяніць жыццё да лепшага.

Алесь Загорскі паўстае перад чытачом як шчыры патрыёт, глыбока перакананы шляхетны дэмакрат, інтэлігент. Істотны ўплыў на станаўленне яго светапогляду зрабіў стары Вежа — дзед Алеся. Менавіта ён адзін з духоўных настаўнікаў юнака. Алесь ганарыцца тым, што продкі сусветна вядомага пісьменніка Ф.М.Дастаеўскага родам з Беларусі, яго акрыляюць словы М.Дабралюбава пра беларускі народ. Словы старога Вежы, сустрэчы і перапіска з Кастусём, знаёмства са старажытнымі рукапісамі фарміравалі грамадзянскую пазіцыю Алеся. Хлопец усведамляе неабходнасць будучага паўстання. У ім ён бачыць выйсце супраць рабства, шлях да еўрапейскай цывілізацыі. Алесь пераконвае свайго сябра Мсціслава Маеўскага: «А зброю браць усё адно давядзецца. Да таго часу знойдзем людзей. Зразумей, трэба… У рабстве гіне дух».

Алесь яшчэ да паўстання дае волю сялянам. Прыгожы, дзейсны, багаты, высакародны, Алесь глыбока засвоіў адзін з асноўных прынцыпаў рыцарскага кодэксу, паводле якога жыццё належыць Радзіме. Ёй ён быў адданы на працягу ўсяго дзеяння твора. Сустрэчы ў Вільні з А.Кіркорам, В.Каратынскім, перапіска і сустрэчы з Кастусём Каліноўскім, у Пецярбургу — з Т.Шаўчэнкам, З.Серакоўскім, Я.Дамброўскім, В.Урублеўскім фарміравалі ўнікальна багаты ўнутраны свет героя, яго погляды на жыццё.

Вобраз Алеся Загорскага вельмі актуальны для сучасніка. Ён дапамагае выпрацаваць пазіцыю асобы, яе месца ў дачыненні да свайго народа, Радзімы, гісторыі. Вобраз Алеся — гэта выпрабаванне на стойкасць асабістых перакананняў, жыццёвую пазіцыю сапраўднага інтэлігента.

Раман Уладзіміра Караткевіча  «Каласы пад сярпом тваім» дазваляе нам перамясціцца ў тыя часы, калі беларускі народ не мог паўнапраўна і свабодна існаваць і нават насіць сваё імя. Мы вяртаемся ў цяжкія часы для нашай краіны, калі толькі пачынаўся гэты доўгі шлях аднаўлення і адраджэння нашай нацыі, калі да людзей паступова прыходзіла ўсведамленне таго, што неабходна заяўляць пра сябе і вяртаць тое, што несправядліва аднялі ў нас — права на сваю культуру, сваю незалежнасць, права ведаць і распаўсюджваць сваю сапраўдную гісторыю, права звацца беларусамі і карыстацца роднай мовай, а таксама надзею на адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці ўсяго беларускага народа.

Галоўны герой рамана — Алесь Загорскі пачынае свой шлях усведамлення сябе як беларуса з таго, што знаёміцца са сваім дзедам — Данілам Вежай-Загорскім. Дзед тлумачыць Алесю, што такое «Всея Великие и Малые и…Белые Русь» у тытуле рускага цара. Унук прыходзіць да вываду, што » мы — жыхары Белай Русі». Стары Вежа не згаджаецца, гаворыць: «…Слова гэтае…канчаткова састарэлае…, якога ніхто не помніць. Зараз яно і наогул пад забаронай, шмат год нідзе ты яго не сустрэнеш». У той момант Алесь успамінае бацькавы словы ў магільні продкаў: » У іншых ёсць імя —  у нас няма нічога, акрамя магіл». Цяпер ён ведаў, што імя ёсць, забытае, састарэлае, але ёсць.

Гэты дыялог з дзедам з’явіўся пераломным момантам у жыцці юнака. У ім раптам прачнулася непераадольнае жаданне даведацца пра гісторыю гэтай таямнічай і забытай усімі Белай Русі, бо цяпер ён дакладна ведаў: ён беларус і ён мае права ведаць сваю гісторыю.

Спачатку Алесь чытае ў дзедавай бібліятэцы » Шляхціца Завальню » Яна Баршчэўскага. Кніга аказвае на яго душу асаблівае ўражанне і ўздзеянне і вельмі моцны ўплыў на яго свядомасць. Потым, падчас вучобы ў Віленскай гімназіі Алесь, Мсціслаў, Мацей Біскуповіч і яшчэ некалькі чалавек ствараюць » Братэрства чартапалоху і шыпшыны «, яны чытаюць недазволеную літаратуру, спрачаюцца. У Вільні Алесь далучыўся не проста да «мудрасці кніжнай», але да духоўнай спадчыны свайго народа і быў ашаломлены яе багаццем. Азнаёміўшыся ўдосталь з гісторыяй беларусаў, Алесь становіцца сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы, гатовым аберагаць і абараняць яе гістарычнае мінулае ад гнюсных і хлуслівых слоў тых, хто выступае супраць праўды і не прызнае яе ўнікальнасць. Так, ён горача спрачаецца з Ігнаціем Ходзькай, які адмаўляў права беларускага народа на сваю літаратуру і культуру. Алесь праявіў сябе як сапраўдны патрыёт, чалавек дасведчаны, які паважае гісторыю сваёй краіны.

                                   

Дык чаму ж можа навучыць мінулае сучасніка?…Думаю, найперш таму, што яго нельга забываць,..бо калі не памятаць свайго мінулага, свой шлях, сваю гісторыю — немагчыма пабудаваць светлую будучыню; таму, што вельмі важна ўзрошчваць у дзецях любоў да Радзімы, абуджаць у іх сэрцах цікавасць да гісторыі сваіх вытокаў, каб яны не страцілі саміх сябе, не забыліся, хто яны ёсць.

×
Заказать работу
Готовые работы

Партнёрка
Вход
Регистрация

ци патрэбны Алеси Загорския у сучасным спеце - Сочинение - Белорусский язык

  • Регистрация

  • Вход в кабинет

  • Готовые работы

  • Заказать работу

Student24 > Сочинения > ци патрэбны Алеси Загорския у сучасным спеце

ци патрэбны Алеси Загорския у сучасным спеце

Номер #63284
Тип Сочинение
Бюджет Не указан

Категория

Белорусский язык

Уникальность Не указана

Детали 5-6 страниц

Мне нужна похожая работа

Нужна похожая работа?

Оставьте бесплатную заявку на оценку Вашей работы и начните получать предложения от Авторов прямо сейчас!

Оставить заявку

Нужна готовая работа?

Поищите подходящую работу в Магазине готовых работ!

Перейти в магазин

Разделитель


Похожие сочинения

Разделитель

Нужна похожая или такая же работа?

Добавьте Ваше задание и начните получать предложения от Авторов прямо сейчас!

Добавить задание

Вобраз Алеся Загорскага ў рамане У. Караткевіча

Творчасць У. Караткевіча заўсёды вызначалася моцным патрыятычным пафасам. Ён увасобіў у ёй думку пра самаахвярнае служэнне Радзіме, погляд на гістарычную мінуўшчыну нашай краіны, ён выявіў характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет герояў і звязаць іх асабісты лёс з народным лёсам.

Раман “Каласы пад сярпом тваім” займае цэнтральнае месца ў творчасці пісьменніка, з’яўляецца значнай падзеяй у беларускай літаратуры. Многія крытыкі, а таксама калегі Караткевіча адзначалі, што “такой шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе яшчэ не было ў беларускай прозе”.

У рамане створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання Каліноўскага. Пісьменнік аднолькава праўдзіва перадаў як каларыт і асаблівасці гістарычнай эпохі, так і характары сваіх герояў. Гэта твор, дзе ўзнаўляецца атмасфера і дух таго часу, паўстаюць жывыя і рэальныя людзі са сваім каханнем, ярасцю, сварамі, пакутамі, змаганнем са зброяй у руках, са сваімі прывычкамі і пачуццямі, з уласнымі разважаннямі і выказваннямі пра свой народ, пра з’явы і факты далёкай мінуўшчыны.

Асабліва ярка, выразна і праўдзіва, на мой погляд, аўтар здолеў перадаць вобраз галоўнага героя Алеся Загорскага, перакананага рэвалюцыянера-дэмакрата, шчырага патрыёта сваёй зямлі.

Прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, бацькі аддаюць Алеся на дзядзькаванне, на выхаванне ў сялянскую сям’ю Кагутоў. Па меркаванні князя Загорскага, чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую сялянскую працу і побыт. Алесь пазнаў народнае жыццё, засвоіў народную мараль, палюбіў народную мову. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалавека, разумець народнае жыццё, глядзець на свет вачыма сялян, навучыўся не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца. І такое выхаванне зблізіла яго з простым народам: “Я мужык… Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне вярнула да майго народа. І я цяпер з ім, што б ні здарылася”.

Паступова Алесь разумее, што “мужыцкая гаворка” – гэта мова цэлага народа, які жыве на зямлі пад назвай Белая Русь. Ён шчыра закаханы і ў народ, і ў ягоную мову. Калі Алеся прымаюць у дваранскі клуб, сваю прамову, прасякнутую грамадзянскім пафасам і патрыятычным зместам, ён гаворыць па-беларуску. “Пад столлю вялізнай залы гучала мяккая, як ручаіна, пявучая, як голас птушкі, гнуткая і цвёрдая адначасова, лаканічная мова. Гучала ўпершыню за шмат год”.

Алесь ніколі не здраджваў сваім ідэалам. Нават жывучы на чужой зямлі падчас вучобы ў Пецярбургскім ўніверсітэце, юнак піша вершы на беларускай мове, даследуе гісторыю і мову роднага краю, заклікаючы іншых звярнуць увагу на яго нарад, на духоўнае жыццё гэтага народа. Алесь добра ўсвядоміў, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае. І ў гэтым ён падобны да самога Караткевіча: пісьменнік дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны, ён жыў гісторыяй, яна была ягонай стыхіяй і ягоным натхненнем.

Загорскі шчыра і аддана любіў радны край, але ён таксама ставіцца з павагай і да іншых. “Рускія, — кажа Алесь у палеміцы з паляком Ямантам, — гэта адны з самых добрых людзей на свеце. Урад толькі ў іх дрэнны, вось што. Зменім – усё будзе хораша”.

Так паступова Алесь Загорскі прыходзіць да ўсведамлення неабходнасці грамадскіх перамен. Ён адчувае, што здольны змяніць існуючы парадак, але яшчэ не ведае як. Разумеючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы. Яшчэ да адмены прыгоннага права, не чакаючы царскага маніфеста, Загорскі самастойна вызваляе сваіх сялян, дае ім волю. Алесь думае пра набліжэнне паўстання: “Бунт ідзе… Ідзе паўстанне… Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў…”

Сустрэча з Каліноўскім натхніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ахвяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Загорскі становіцца свядомым змагаром за сваю Бацькаўшчыну, за народнае шчасце, за ідэалы дабра і спрявядлівасці, змагаром, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабодна жыць на роднай зямлі.

Паводле меркавання Алеся, будучае паўстанне павінна вырашыць не толькі сацыяльнае, але і нацыянальнае пытанне. Ён выступае за адмену прыгоннага права і за раўнапраўе нацый. На думку Загорскага, перамогу будучаму паўстанню можа забяспечыць толькі яднанне рэвалюцыйных сіл: “Наш трыумф у яднанні. Яднанні з левымі элементамі, якой бы нацыі яны ні былі… І таму мы павінны з павагай ставіцца да кожнай нацыі, не абражаць яе старой варожасцю, недаверам, сумненнем у яе рэвалюцыйных сілах. Іначай – пагібель”. Калі гаворка ідзе аб шчасці і аб свабодзе яго роднай краіны, яго народа, мяккі, інтэлігентны, нават у нечым летуценны Алесь становіцца рашучым і бескампрамісным: “Я прапаную: народы вызваляць і сялянам даваць зямлю. Я прапаную: паноў, якія рабавалі, высяляць з краіны, пазбаўляючы маёмасці, а цмокаў – расстрэльваць”.

Алесь Загорскі – гэта дзіця свайго часу, свайго веку. У яго душы спалучаюцца рысы апантанага змагара і наіўнага летуценніка. Шляхецкі рэвалюцыянер-дэмакрат, ён можа быць рамантыкам з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа, можа бачыць у сне белых коней, што ўвасабляюць свабоду і светлыя ідэалы. Алесь з павагай ставіцца да простага народа. Ён непрымірымы да зла і насілля. Яго сімпатыі заўсёды на баку абяздоленых. Пачуцці Алеся да Майкі Раўбіч і да былой прыгоннай актрысы Гелены вызначаюцца незвычайнай душэўнай шчодрасцю і пяшчотай. Але адначасова Загорскі можа выступаць і цвярозым рэалістам, прадпрымальніка, будучым буржуа, які думае пра тую выгыду, што прынясе яму цукроўня, пра ролю грошай у жыцці людзей: “Вядома, грошы былі “агідным металам”, “нікчэмным металам”, але пакуль што ўсім давадзілася жыць у свеце, дзе без іх не абыдзешся. І не маглі ў тым свеце існаваць ні гаспадарка, ні палітыка, ні мастацтва – не пацершыся аб той метал, без яго”.

Адам Мальдзіс адзначаў, што “хаця ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” гаворка ідзе пра падзеі стогадовай даўніны, аўтар напісаў вельмі сучасны твор, дзе далёкае мінулае асэнсавана з пазіцыі сённяшняга дня”. І сапраўды, думкі, перажыванні галоўнага героя застаюцца актуальнымі, значнымі і для сучаснага чалавека. У вобразе Алеся Загорскага ўвасобіліся лепшыя рысы беларускага чалавека. Ён знаходзіць радасць у працы, якая яго ўзвышае і ўпрыгожвае. Ён любіць сваю Радзіму, за яе ён змагаўся і цярпеў пакуты: “Але радзіма мне даражэй за ўсё. І калі радзіме маёй дрэнна – мне таксама няміла нічога, акрамя радзімы. Не баліць нічыя бяда, акрамя яе бяды”.

  • 1
  • 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция «чтения» служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Вобраз Алеся Загорскага ў рамане Каласы пад сярпом тваім

Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палет-каў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва». «Вый-сце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звяза-нага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчы-най. Прадстаўнікі гэтага пакалення — Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі — павінны аб’яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта сялянс-кая зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з уд-зельнікамі паўстання.Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэ-тым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не

канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару бела-рускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пача-так з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабод-на жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрым-лівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую ся-лянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраў-днага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантыч-ным, але і на рэальным светаўспрыманні. 

Алесь вы-ступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалаве-ка, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не пры-ніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімва-лаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых спра-вах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэ-алам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў ста-ры Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не

  • 1
  • 2

Интересная статья: Основы написания курсовой работы

Like this post? Please share to your friends:
  • Ці бывает зло маленькім сочинение
  • Цифры на удачу на запястье на экзамен
  • Цифры на руке для сдачи экзамена
  • Цифры на запястье для сдачи экзамена
  • Цифры егэ образец