Духоўны воблік алеся загорскага сочинение

Вобраз Алеся Загорскага ў рамане У. Караткевіча

Творчасць У. Караткевіча заўсёды вызначалася моцным патрыятычным пафасам. Ён увасобіў у ёй думку пра самаахвярнае служэнне Радзіме, погляд на гістарычную мінуўшчыну нашай краіны, ён выявіў характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет герояў і звязаць іх асабісты лёс з народным лёсам.

Раман “Каласы пад сярпом тваім” займае цэнтральнае месца ў творчасці пісьменніка, з’яўляецца значнай падзеяй у беларускай літаратуры. Многія крытыкі, а таксама калегі Караткевіча адзначалі, што “такой шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе яшчэ не было ў беларускай прозе”.

У рамане створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання Каліноўскага. Пісьменнік аднолькава праўдзіва перадаў як каларыт і асаблівасці гістарычнай эпохі, так і характары сваіх герояў. Гэта твор, дзе ўзнаўляецца атмасфера і дух таго часу, паўстаюць жывыя і рэальныя людзі са сваім каханнем, ярасцю, сварамі, пакутамі, змаганнем са зброяй у руках, са сваімі прывычкамі і пачуццямі, з уласнымі разважаннямі і выказваннямі пра свой народ, пра з’явы і факты далёкай мінуўшчыны.

Асабліва ярка, выразна і праўдзіва, на мой погляд, аўтар здолеў перадаць вобраз галоўнага героя Алеся Загорскага, перакананага рэвалюцыянера-дэмакрата, шчырага патрыёта сваёй зямлі.

Прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, бацькі аддаюць Алеся на дзядзькаванне, на выхаванне ў сялянскую сям’ю Кагутоў. Па меркаванні князя Загорскага, чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую сялянскую працу і побыт. Алесь пазнаў народнае жыццё, засвоіў народную мараль, палюбіў народную мову. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалавека, разумець народнае жыццё, глядзець на свет вачыма сялян, навучыўся не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца. І такое выхаванне зблізіла яго з простым народам: “Я мужык… Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне вярнула да майго народа. І я цяпер з ім, што б ні здарылася”.

Паступова Алесь разумее, што “мужыцкая гаворка” – гэта мова цэлага народа, які жыве на зямлі пад назвай Белая Русь. Ён шчыра закаханы і ў народ, і ў ягоную мову. Калі Алеся прымаюць у дваранскі клуб, сваю прамову, прасякнутую грамадзянскім пафасам і патрыятычным зместам, ён гаворыць па-беларуску. “Пад столлю вялізнай залы гучала мяккая, як ручаіна, пявучая, як голас птушкі, гнуткая і цвёрдая адначасова, лаканічная мова. Гучала ўпершыню за шмат год”.

Алесь ніколі не здраджваў сваім ідэалам. Нават жывучы на чужой зямлі падчас вучобы ў Пецярбургскім ўніверсітэце, юнак піша вершы на беларускай мове, даследуе гісторыю і мову роднага краю, заклікаючы іншых звярнуць увагу на яго нарад, на духоўнае жыццё гэтага народа. Алесь добра ўсвядоміў, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае. І ў гэтым ён падобны да самога Караткевіча: пісьменнік дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны, ён жыў гісторыяй, яна была ягонай стыхіяй і ягоным натхненнем.

Загорскі шчыра і аддана любіў радны край, але ён таксама ставіцца з павагай і да іншых. “Рускія, — кажа Алесь у палеміцы з паляком Ямантам, — гэта адны з самых добрых людзей на свеце. Урад толькі ў іх дрэнны, вось што. Зменім – усё будзе хораша”.

Так паступова Алесь Загорскі прыходзіць да ўсведамлення неабходнасці грамадскіх перамен. Ён адчувае, што здольны змяніць існуючы парадак, але яшчэ не ведае як. Разумеючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы. Яшчэ да адмены прыгоннага права, не чакаючы царскага маніфеста, Загорскі самастойна вызваляе сваіх сялян, дае ім волю. Алесь думае пра набліжэнне паўстання: “Бунт ідзе… Ідзе паўстанне… Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў…”

Сустрэча з Каліноўскім натхніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ахвяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Загорскі становіцца свядомым змагаром за сваю Бацькаўшчыну, за народнае шчасце, за ідэалы дабра і спрявядлівасці, змагаром, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабодна жыць на роднай зямлі.

Паводле меркавання Алеся, будучае паўстанне павінна вырашыць не толькі сацыяльнае, але і нацыянальнае пытанне. Ён выступае за адмену прыгоннага права і за раўнапраўе нацый. На думку Загорскага, перамогу будучаму паўстанню можа забяспечыць толькі яднанне рэвалюцыйных сіл: “Наш трыумф у яднанні. Яднанні з левымі элементамі, якой бы нацыі яны ні былі… І таму мы павінны з павагай ставіцца да кожнай нацыі, не абражаць яе старой варожасцю, недаверам, сумненнем у яе рэвалюцыйных сілах. Іначай – пагібель”. Калі гаворка ідзе аб шчасці і аб свабодзе яго роднай краіны, яго народа, мяккі, інтэлігентны, нават у нечым летуценны Алесь становіцца рашучым і бескампрамісным: “Я прапаную: народы вызваляць і сялянам даваць зямлю. Я прапаную: паноў, якія рабавалі, высяляць з краіны, пазбаўляючы маёмасці, а цмокаў – расстрэльваць”.

Алесь Загорскі – гэта дзіця свайго часу, свайго веку. У яго душы спалучаюцца рысы апантанага змагара і наіўнага летуценніка. Шляхецкі рэвалюцыянер-дэмакрат, ён можа быць рамантыкам з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа, можа бачыць у сне белых коней, што ўвасабляюць свабоду і светлыя ідэалы. Алесь з павагай ставіцца да простага народа. Ён непрымірымы да зла і насілля. Яго сімпатыі заўсёды на баку абяздоленых. Пачуцці Алеся да Майкі Раўбіч і да былой прыгоннай актрысы Гелены вызначаюцца незвычайнай душэўнай шчодрасцю і пяшчотай. Але адначасова Загорскі можа выступаць і цвярозым рэалістам, прадпрымальніка, будучым буржуа, які думае пра тую выгыду, што прынясе яму цукроўня, пра ролю грошай у жыцці людзей: “Вядома, грошы былі “агідным металам”, “нікчэмным металам”, але пакуль што ўсім давадзілася жыць у свеце, дзе без іх не абыдзешся. І не маглі ў тым свеце існаваць ні гаспадарка, ні палітыка, ні мастацтва – не пацершыся аб той метал, без яго”.

Адам Мальдзіс адзначаў, што “хаця ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” гаворка ідзе пра падзеі стогадовай даўніны, аўтар напісаў вельмі сучасны твор, дзе далёкае мінулае асэнсавана з пазіцыі сённяшняга дня”. І сапраўды, думкі, перажыванні галоўнага героя застаюцца актуальнымі, значнымі і для сучаснага чалавека. У вобразе Алеся Загорскага ўвасобіліся лепшыя рысы беларускага чалавека. Ён знаходзіць радасць у працы, якая яго ўзвышае і ўпрыгожвае. Ён любіць сваю Радзіму, за яе ён змагаўся і цярпеў пакуты: “Але радзіма мне даражэй за ўсё. І калі радзіме маёй дрэнна – мне таксама няміла нічога, акрамя радзімы. Не баліць нічыя бяда, акрамя яе бяды”.

Помогите написать сочинение по беларусской литературе на тему «Вобраз Алеся Загорскага» ў рамане «Каласы пад сярпом тваім».

Только что бы он не был похож на те что в интернете выкладывают.

На этой странице вы найдете ответ на вопрос Помогите написать сочинение по беларусской литературе на тему «Вобраз Алеся Загорскага» ў рамане «Каласы пад сярпом тваім»?. Вопрос
соответствует категории Литература и уровню подготовки учащихся 10 — 11 классов классов. Если ответ полностью не удовлетворяет критериям поиска, ниже можно
ознакомиться с вариантами ответов других посетителей страницы или обсудить с
ними интересующую тему. Здесь также можно воспользоваться «умным поиском»,
который покажет аналогичные вопросы в этой категории. Если ни один из
предложенных ответов не подходит, попробуйте самостоятельно сформулировать
вопрос иначе, нажав кнопку вверху страницы.

  У
рамане створана шырокая панарама
народнага жыцця, перададзена грамадская
атмасфера напярэдадні паўстання
Каліноўскага. Пісьменнік аднолькава
праўдзіва перадаў як каларыт і асаблівасці
гістарычнай эпохі, так і характары сваіх
герояў. Гэта твор, дзе ўзнаўляецца
атмасфера і дух таго часу, паўстаюць
жывыя і рэальныя людзі са сваім каханнем,
ярасцю, сварамі, пакутамі, змаганнем са
зброяй у руках, са сваімі прывычкамі і
пачуццямі, з уласнымі разважаннямі і
выказваннямі пра свой народ, пра з’явы
і факты далёкай мінуўшчыны.

  Чытаючы
раман, перад вачыма паўстае Беларусь
таго часу, шырокая галерэя мастацкіх
вобразаў. Героі

рамана — гэта людзі супрацьлеглых
поглядаў на жыццё, грамадскія перамены.
Вялікую сімпатыю выклікаюць тыя, для
якіх неабыякавы лёс Радзімы, будучыня
свайго народа. Перш за ўсё гэта выдатны
беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь
Каліноўскі. Вобраз яго раскрываецца
праз пісьмы да Алеся Загорскага, у якіх
ён выказваецца па самых розных пытаннях
жыцця той гістарычнай эпохі. Чытача
ўражвае Кастусёва мужнасць, непахіснасць,
гуманнасць у адносінах да лёсу Радзімы
і народа. Сучасніку ўяўляецца дзейнасць
Кастуся Каліноўскага як выпрабаванне
на тое, каб наблізіць сваіх суайчыннікаў
да незалежнага і свабоднага жыцця,
адукацыі, культуры. У творы У.Караткевіч
імкнецца паказаць, акрамя Кастуся
Каліноўскага, і іншых сапраўдных
патрыётаў Беларусі. Лёс і будучыня
Радзімы для іх былі свяшчэнным абавязкам.
Гэта рэальныя дзеячы беларускай культуры,
з якімі Алесь Загорскі сустракаецца ў
Вільні. Сярод іх Адам Кіркор, вядомы
журналіст, вучоны, грамадскі дзеяч XIX
стагоддзя; першы беларускі прафесіянальны
пісьменнік, адзін з заснавальнікаў
сучаснай беларускай літаратурнай мовы,
нацыянальнага тэатра Вінцэнт
Дунін-Марцінкевіч; яго сябры
польска-беларускі паэт Уладзіслаў
Сыракомля-Кандратовіч, кампазітар
Станіслаў Манюшка, беларускі паэт
Вінцэнт Каратынскі. Са старонак рамана
мы даведваемся, што брат Алеся Вацлаў
вучыцца ў Вільні з Францішкам Багушэвічам
— удзельнікам паўстання 1863 года,
чалавекам глыбока дэмакратычных
перакананняў. Менавіта Францішак
Багушэвіч, ужо будучы вядомым пісьменнікам,
выказаў ідэю аб самабытнасці беларускай
культуры, яе мовы, паважлівым стаўленні
да культур іншых народаў. 

  Прадстаўнікі
інтэлігенцыі, рэальныя гістарычныя
асобы, вобразы якіх паўстаюць са старонак
твора, добра разумелі становішча свайго
народа. Яны свядома разумелі сэнс
гістарычных змен, якія адбываліся ў
свеце. Дзеянні, намаганні гэтых людзей
былі скіраваны на тое, каб у нашай краіне
панавала не рабства, голад і галеча, а
дабрабыт, свабода, роўнасць. I гэта, на
маю думку, выклікае пачуццё сімпатыі
да іх і іх дзейнасці. Аўтар твора Уладзімір
Караткевіч не толькі выдатны майстар
слова, але і глыбока дасведчаны гісторык.
Ён дасканала валодаў матэрыялам эпохі
XIX ст. на ўзроўні сусветнай гісторыі,
змог паказаць яе асноўныя накірункі і
супярэчнасці, прадказаць, што вырашальная
роля будучыні Беларусі, яе народа
залежыць ад інтэлігенцыі.

Раман
«Каласы пад сярпом тваім» займае адметнае
месца не толькі сярод твораў самога
пісьменніка, але і ў беларускай прозе
ў цэлым. «Прызнаны майстар самых розных
жанраў, — піша пра У. Караткевіча Г.
Кісялёў, — ён можа лічыцца сапраўдным
заснавальнікам гістарычнага рамана ў
беларускай літаратуры. Былі больш ці
менш трапныя спробы гістарычнага рамана
і да Караткевіча… але ніхто не зрабіў
у гэтых адносінах так многа, як ён, ні
для кога гістарычны жанр не быў настолькі
арганічным, як для яго». 

Пісьменнік
не аднойчы падкрэсліваў свае асаблівыя
адносіны да «Каласоў пад сярпом тваім».
Пэўна,
тут можна правесці паралель з I. Мележам.
Для У. Караткевіча «Каласы…» былі ў
многім такім жа дарагім творам, як для
I. Мележа «Палеская хроніка». На жаль,
як і мележаўская эпапея аб гадах
калектывізацыі і Вялікай Айчыннай
вайны, раман пра змаганне беларусаў за
волю ў сярэдзіне мінулага стагоддзя
таксама застаўся незакончаным. Як
адзначаюць даследчыкі творчасці
пісьменніка, абапіраючыся на матэрыялы
аўтарскага архіва, твор задумваўся ў
трох частках. У першай пісьменнік «хацеў
паказаць пярэдадзень паўстання, у другой
— само паўстанне, у трэцяй — яго разгром
і, відаць, вынікі». З таго, што ўяўлялася
на пачатку працы над творам, напісанай
аказалася толькі адна кніга. 

Падзеі
ў рамане заканчваюцца 1861 годам. Чытаецца
ў цэрквах Найвышэйшая міласць — маніфест
аб адмене прыгоннага права, сялянская
маса адчувае сябе падманутай, пачынаюцца
стыхійныя выступленні і бунты. Кіраўнікі,
якія хутка павядуць народ на бітву,
імкнуцца стрымаць сялянскі гнеў. Сімвал
народнай волі — белае жарабятка — яшчэ
«не стала моцным канём», але расці яму
застаецца нядоўга. 

Мэта
выступлення сялян — утапічная: адшукаць
«сапраўдны» царскі маніфест, які быццам
хаваецца ад простага люду багацеямі і
папамі. Чалавечай масай кіруюць хвілінныя
эмоцыі і пачуцці, а то і проста цікаўнасць.
Аўтар на пра»цягу апісання ўсяго шляху
бунтаўшчыкоў падкрэслівае стыхійнасць
іх дзеянняў. 

У
рамане не выглядае выпадковасцю, што
вершнікам, які ўбачыўся шукальнікам
царскай праўды, быў Алесь Загорскі.
Герой з таго асяроддзя, якое здольна
было надаць арганізаваны характар
стыхійным народным выступленням,
узначаліць паўстанне. 

Сярод
мноства праблем, узнятых у творы, можна
вылучыць праблему народа і правадыроў.
Вырашаецца яна У. Караткевічам па-іншаму,
чым тое было прынята тагачаснай афіцыйнай
ідэалогіяй. I найбольш «правільныя»
крытыкі папракалі аўтара рамана ў
абмежаванасці гістарычнага бачання,
якое, на іх думку, выявілася ў тым, што
ён «звязаў адной вяровачкай буйнога
зямельнага магната Юрыя Загорскага і
прыгоннага селяніна Міхала Кагута». У.
Караткевічу настойліва раілі галоўным
героем зрабіць не князя Загорскага, а
селяніна-бунтара Корчака, увогуле
звярнуцца да паказу сацыяльных
«нізоў». 

Падобныя
заўвагі і парады пісьменнік ніяк не мог
прыняць. Прадстаўнікоў шляхецкага
саслоўя пісьменнік разглядаў як частку
нацыі, адкрыта сімпатызуючы тым з іх,
хто заставаўся сынам сваёй зямлі, не
губляў сувязяў з народам. Такімі
з’яўляюцца Раман Ракутовіч з аповесці
«Сівая легенда», Міхал Яноўскі з аповесці
«Цыганскі кароль», Андрэй Свеціловіч
і Надзея Яноўская з аповесці «Дзікае
паляванне караля Стаха» і інш. У рамане
«Каласы пад сярпом тваім» героі-шляхціцы
выступаюць супраць прыгоннага права,
а самыя дзейсныя, шчырыя, сумленныя
ідуць яшчэ далей — рыхтуюць паўстанне
з мэтай вызвалення роднага краю. 

Адводзячы
шляхце істотную ролю ў самаразвіцці
беларусаў (гэта эліта, інтэлект нацыі,
бо менавіта ў яе асяроддзі стваралася,
пераважна дзякуючы ёй пашыралася навука,
асвета, культура), пісьменнік не змяншаў
і ролю народных мае у гісторыі. Яго
героі-шляхціцы моцныя тады, могуць
перамагчы зло, калі яны разам з народам,
абапіраюцца на яго падтрымку. 

У.
Караткевіч імкнуўся да поўнай аб’ектыўнасці
ў паказе як шляхты, так і сялянства, не
ідэалізуючы ні адзін з бакоў, не спрашчаючы
іх узаемаадносін. У супрацьвагу
прамалінейна-схематычнаму адлюстраванню
гістарычнага мінулага, што часта
сустракаецца ў мастацкай і навуковай
літаратуры (калі пан толькі жорсткі
прыгнятальнік), аўтар рамана «Каласы
пад сярпом тваім» стварае самыя розныя
вобразы тых, хто стаяў над народам. Сярод
іх — заўзятыя прыгоннікі Хаданскія,
Кроер, Таркайлы, ліберальна настроены
Юры Загорскі, вальтэр’янец стары Вежа,
нязломны змагар з самадзяржаўем Чорны
Война, гарачыя патрыёты беларускай
зямлі Алесь Загорскі, Кастусь Каліноўскі,
Мсціслаў Маеўскі… Да У. Караткевіча не
было ў літаратуры такога шырокага,
рознабаковага, па-мастацку пераканаўчага
паказу жыцця пануючага класа. У ім ёсць
усё: прыгожае і пачварнае, высокае і
нізкае, вясёлае і сумнае. 

У
творы знайшлі адлюстраванне таксама
будні і святы, надзеі, вераванні і многае
іншае, з чаго складалася жыццё працоўнага
чалавека, хоць яно, у параўнанні з жыццём
шляхты, прадстаўлена не так шырока.
Можна пагадзіцца з думкай Г. Кісялёва,
што «ў рамане намаляваны зборны вобраз
народа — таленавітага, пявучага,
прыгнечанага і няскоранага». Шмат
станоўчых, прывабных рыс вылучае
пісьменнік у членаў вялікай і дружнай
сям’і Кагутоў, у Кірдуна, Брона і іншых
прадстаўнікоў беларускага народа. Разам
з гэтым У. Караткевіч не абмінае выпадкі,
якія характарызуюць сялянства не лепшым
чынам. Так, у сям’і Корчака, калі той
пасля бунту ў вёсцы вымушаны быў хавацца
ад пана і жандармаў, «грамада» забрала
надзел, матывуючы сваё рашэнне тым, што
без гаспадара зямля не будзе належным
чынам апрацавана. Гаворыць пісьменнік
пра наіўную веру простага люду ў «добрага
цара» і пра выбухі сляпой нянавісці,
калі ўсе паны, незалежна ад іх чалавечых
якасцяў і адносін да сялян, на адзін
твар — прыгнятальнікі. 

Апошняе
У. Караткевіч па-мастацку паказаў на
вобразе Корчака. Алесь Загорскі
спадзяецца, што некалі яны з Корчакам
будуць разам. Малады князь паважае
«вялікую чысціню нянавісці» селяніна,
разумеючы, што збіралася яна вякамі,
перадавалася ад пакалення да пакалення.
Аднак пакуль што да паразумення далёка.
Для Корчака Загорскія, Раўбічы такія ж
«паны», як і Кроер, ён не хоча верыць у
шчырасць іх учынкаў і памкненняў, не
прымае нават відавочна добрае з іх боку.
«Смелы, але ўсё адно ненавіджу, — гаворыць
ён Алесю ў час апошняй сустрэчы. — Не
магу я цябе крануць, але… Хай бы цябе
забілі салдаты, князь… Па-мужыцку ты
цвэнькаеш — хай бы цябе забілі, сваіх
адпусціў — хай бы цябе забілі, наваколле
за цябе гарою—.дай бы цябе забілі…» 

У
супрацьстаянні герояў пісьменнік на
баку Алеся Загорскага, князя, таму што
ацэньвае кожнага па яго ўчынках і
справах, а не па сацыяльнаму статусу,
прыналежнасці да партыі ці яшчэ якой
знешняй прыкмеце. У гэтым выразна
выявілася сучаснасць твора — гуманістычнае
стаўленне да чалавека, што актыўна
сцвярджаў У. Караткевіч на працягу ўсёй
сваёй творчасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]

  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #

Like this post? Please share to your friends:
  • Духовные ценности как компонент духовной культуры общества план егэ обществознание
  • Духовные потребности человека егэ
  • Духовность человека это в обществознании егэ
  • Духовность примеры для егэ
  • Духовность не то что культура поведения или образованность егэ синонимы