Левановіч шукае Веру. Цёця Каця просіць сакратара парткома заступіцца за Чарнавуса. Вера таксама просіць заняцца справай Чарнавуса. Калі заходзіць вучоны, Левановіч вітаецца з ім за руку, просіць даць пачытаць рукапіс, распытвае пра яго адносіны з дырэктарам.
Незнаёмая жанчына хоча зайсці да дырэктара. Гарлахвацкі загадвае ёй пачакаць з паўгадзінкі, а сам запрашае Зіну Зёлкіну. Да дзвярэй кабінета падыходзіць Зёлкін, дзверы замкнутыя. Незнаёмая жанчына гаворыць, што дырэктар зачыніўся з сакратаркай і не скора, відаць, вызваліцца. Зёлкін хоча паглядзець у замочную шчыліну, што робіцца ў кабінеце, жанчына смяецца з яго.
Да дзвярэй кабінета накіроўваецца Анна Паўлаўна. Незнаёмая жанчына і ёй паведамляе, з кім там зачыніўся Гарлахвацкі. Анна Паўлаўна стукае кулакамі ў дзверы, патрабуе ключ.
Пачуўшы жончын лямант, Гарлахвацкі праз акно вылазіць на вуліцу, а Тулягу прымушае залезці ў пакой і быць там.
Адчыняюцца дзверы — усе вельмі здзіўлены. Зёлкін хоча ўдарыць Тулягу. Уваходзіць з партфелем Гарлахвацкі, пытаецца, што здарылася, ушчувае Тулягу.
Калі ўсе пакідаюць кабінет, з’яўляецца Левановіч. Размова ідзе пра Чарнавуса. Гарачае заступніцтва Веры за вучонага Гарлахвацкі тлумачыць тым, што яна жыве з Чарнавусам. Левановіч здзіўлены пачутым («Натыкается на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш»). Дырэктар запрашае сакратара прыйсці паслухаць яго даклад. Лічыць, што даклад будзе пробным камнем для Чарнавуса («Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраментаваць мяне як вучонага. Тады мы яго і выкрыем»). Левановіч абяцае прыйсці.
Карціна першая
Вера паказвае Чарнавусу артыкул «Об ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии. », які з’ явіўся ў «Правде». Падкрадваецца Зёлкін. Вера заўважае і прапаноўвае пачытаць, што ў газеце напісана пра яго. Зёлкін моршчыцца.
Гарлахвацкі віншуе супрацоўнікаў з выдатным дакументам, у якім «проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць». Адвёўшы ўбок Чарнавуса, пытаецца, як настрой, абяцае пасля даклада заняцца яго справай.
Чарнавус верыць у шчырасць дырэктара, называе яго цудоўным чалавекам. Вера з нейкага часу пачала сумнявацца ў гэтым. Пытаецца ў Тулягі, што за чалавек дырэктар, які ён вучоны. Туляга з роспаччу гаворыць: «Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад». Чарнавус і Вера нічога не разумеюць. Дзяўчына гаворыць, што не паверыла ў сувязь Тулягі з Зіначкай. Туляга расчулены, дзякуе Веры «за чыстыя думкі».
Вера збіраецца ехаць у Маскву да прафесара Анікеева. З газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру. Сутыкаецца з Левановічам. Рашаецца расказаць сакратару парткома пра Гарлахвацкага, пра тое, як дырэктар прымусіў пісаць яму даклад. Левановіч паверыў Тулягу, вырашыў сам праверыць «некаторыя факты». Туляга просіць Нічыпара знайсці якую-небудзь костку, толькі вялікую і не вельмі свежую.
Гарлахвацкі чытае даклад. Нічыпар просіць дазволу паслухаць.
Пасля заканчэння дакладу Нічыпар просіць паглядзець костку, на аснове якой дырэктар адкрыў новы від выкапня-жывёліны — мамантаву свінню. Чарнавус пытаецца, да якога перыяду адносіцца знаходка. Гарлахвацкі не ведае нават перыядаў у геалогіі. Чарнавус выкрывае невуцтва Гарлахвацкага. Дырэктар згадвае водзыў аб працы «ўсім вядомага прафесара Анікеева». Левановіч іранізуе над практычным значэннем працы Гарлахвацкага.
Зёлкін у захапленні ад даклада. Просіць слова Нічыпар і здзіўляецца вучонасці дырэктара: «Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад!» Гаворыць, што таго дырэктаравага знаёмага, які прынёс костку, і ён ведае, бо гэта. сабака Цюлік. Гарлахвацкі накідваецца на дворніка, што ён п’яны. Просіць выказацца Тулягу. Туляга называе даклад «вельмі, вельмі арыгінальным». Левановіч ставіць пытанне, як называецца адкрыты Гарлахвацкім від па-латыні.
Пачуўшы лацінскую назву «свінтус грандыёзус», Чарнавус называе дырэктара прайдзісветам і авантурыстам. Гарлахвацкі характарызуе выступленне Чарнавуса, як варожую дзейнасць.
З’яўляецца Вера. Яна выкрывае жульніцтва Гарлахвацкага з пісьмом прафесара з Масквы. Гарлахвацкі хоча пазваніць, каб Чарнавуса і Веру «зараз жа прыбралі». Левановіч не дае яму гэтага зрабіць, выступае з заключным словам: «Няхай жа веДаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку».
Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць і заяўляе, што ён разыграў калег, бо чытаў даклад не свой, а Тулягі. Левановіч кажа, што ён у курсе, хто з’яўляецца аўтарам «адкрыцця». Заяўляе, што ведае пра шкодніцкую дзейнасць Гарлахвацкага на Украіне.
Нічыпар кліча Цюліка і выкідае праз фортку костку.
Мастацкія асаблівасці Сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» з’явілася ў 1939 г. і прынесла Кандрату Крапіву шырокую вядомасць. Драматург стварыў запамінальныя і яркія характары-тыпы — Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, звярнуўся да падзей і канфліктаў рэчаіснасці 30-х гадоў.
П’еса пранізана гуманістычным пафасам. Аўтар заклікае верыць чалавеку, ствараць атмасферу добразычлівасці і павагі. У вырашэнні гэтай праблемы істотная роля належыць Тулягу. Калі б не разуменне з боку Веры, Чарнавуса, Левановіча, калі б не артыкулу «Правде», як выяўленне даверу партыйнага кіраўніцтва да чалавека, наўрад ці перамог бы свой страх Туляга і аказаўся здольным на мужны грамадзянскі ўчынак.
Асобнымі, але вельмі трапнымі штрыхамі пісьменнік перадаў грамадска-палітычную атмасферу ў краіне. Так, страх Тулягі, што яго прымаюць за дзянікінскага палкоўніка, зусім не беспадстаўны. Тут выявілася не толькі рыса характару персанажа, але пошук так званых класавых ворагаў, падазронасць, недавер, што панавалі ў грамадстве. Туляга баіцца, што не дакажа, кім быў у Варонежы ў гады грамадзянскай вайны — настаўнікам ці палкоўнікам, бо адпаведных дакументаў не мае. Пра тое, што справа можа павярнуцца такім чынам, сведчыць іншая сцэна ў творы. Зёлкін без ніякіх падстаў, нават не чытаўшы яе, называе навуковую працу Чарнавуса шкодніцкай. Доказаў гэтага ў яго не пытаюцца, адваротнае павінен даказваць аўтар кнігі.
Каб зрабіць ворагам Чарнавуса, хапіла таго, што ва ўстанову зайшоў чалавек у форме НКВД. Зразумела, п’еса «Хто смяецца апошнім» — твор камедыйнага жанру, дзе гіпербала— перабольшанне — з’яўляецца частым прыёмам. Аднак тое, што адбываецца вакол вучонага — «Учора лёг спаць як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Некаторыя знаёмыя не пазнаюць мяне, на другі бок вуліцы пераходзяць, калі сустрэнуцца», — узята пісьменнікам з рэчаіснасці 30-х гадоў.
З вышыні нашага часу кідаецца пэўная спрошчанасць вырашэння канфлікту ў творы: сумленныя прынцыповыя людзі (Левановіч, Вера, Чарнавус, да іх далучаецца і Туляга) выводзяць на чыстую ваду Гарлахвацкага. Пры гэтым значна перабольшаны магчымасці сакратара парткома, які можа «з свайго боку праверыць некаторыя факты», дакопваецца да «кіеўскага следу» Гарлахвацкага і выступае ў заключнай сцэне ў якасці грамадскага абвінаваўцы.
Кандрат Крапіва вымушаны быў аддаць даніну часу, паказаўшы Гарлахвацкага не проста прайдзісветам і авантурыстам, а шкоднікам (ён спрабаваў «разлажыць на Украіне адзін наркамат»). У сувязі з гэтым канфлікт п’есы аказаўся прывязаным да афіцыйнай ідэалогіі свайго часу: паколькі ўсюды могуць дзейнічаць замаскіраваныя ворагі, трэба класавая пільнасць.
Разам з тым нельга не заўважыць, што «варожая дзейнасць» Гарлахвацкага абмінаецца, не яна цікавіць пісьменніка. Гарлахвацкі выкрываецца ў творы як прайдзісвет, прыстасаванец, а не як злосны вораг савецкай улады. На падставе навуковых распрацовак Чарнавуса дзяржплан праекціруе будаўніцтва новых заводаў. Скампраментаваўшы вучонага, абвінаваціўшы яго ў шкодніцтве, Гарлахвацкі тым самым тармазіў развіццё эканомікі рэспублікі. Аднак пра гэта «вораг» нават не згадвае, яму трэба «прыбраць да рук» ці хоць бы нейтралізаваць Чарнавуса, каб той не раскрытыкаваў яго даклад.
П’еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Усе разыходзяцца. Гарлахвацкі застаецца ў кабінеце, «стаіць. утаропіўшыся ў злашчасную костку». Нічыпар кідае костку праз фортку сабаку са словамі: «На табе тваё дабро назад. Праз цябе толькі непрыемнасці чалавеку! (Хітра падміргвае цёці Каці, і абое выходзяць.)»
Гарлахвацкі лоўка прыстасоўваецца да грамадска-палітычных абставін часу, прымушае іх працаваць на сябе. Ахвярамі яго круцельства становяцца сапраўдныя вучоныя, сумленныя людзі. Чарнавус таксама ахвяра, ён, як і Туляга, не можа супрацьстаяць Гарлахвацкаму, бо «гэта ж трэба кінуць працу і заняцца гэтымі бруднымі плёткамі, траціць час, трапаць нервы». Варта адзначыць, што, «прыручаючы Чарнавуса», Гарлахвацкі дзейнічае больш тонка. Калі ў дачыненні да Тулягі ім выкарыстоўваецца грубы шантаж, то гэтага вучонага ён імкнецца скампраментаваць у вачах іншых, сам жа да апошняй хвіліны разыгрывае перад Чарнавусам ролю клапатлівага кіраўніка і заступніка.
«Зблытаць карты, што свой свайго не пазнае», Гарлахвацкаму дапамагае Зёлкін. Гэта яго багатая фантазія плеткара і паклёпніка нараджае «справу» Чарнавуса. Гарлахвацкі шырока карыстаецца «паслугамі» Зёлкіна, і пры гэтым зусім не паважае малодшага навуковага супрацоўніка, не хаваючы ад яго сваіх адносін:
Зёлкін (уваходзіць). Аляксандр Пятровіч, навіна!
Гарлахвацкі. Плётка ці праўда — прызнавайцеся.
Зёлкін. За каго вы мяне лічыце ?
Гарлахвацкі. За Зёлкіна.
Зёлкін. Мне гэта нават крыўдна.
Кандрат Крапіва па-майстэрску выкарыстаў прыёмы і сродкі сатырычнага ўзнаўлення жыцця. Драматург шырока звяртаўся да падтэксту (ён прысутнічае ў рэпліках і заключным слове Левановіча ў другой карціне трэцяга акта; згадваючы мамантавую свінню і свінтуса грандыёзуса, партыйны сакратар гаворыць пра Гарлахвацкага), да іроніі, напрыклад, ацэнка Тулягам Гарлахвацкага ў першай карціне трэцяга акта, рэпліка Нічыпара ў заключнай сцэне і інш), да самахарактарыстык герояў (самараскрываецца ў п’есе Гарлахвацкі), да сітуацыі-непаразумення (выступленне Нічыпара пры абмеркаванні даклада) і г. д.
Внимание, только СЕГОДНЯ!
Станоўчыя і адмоўныя героі твора
Твор Кандрата
Крапівы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы
даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. У камедыі
асуджаецца кар’ерызм, паклёпніцтва, невуцтва і падхалімства. Дзеянні, якія
апісвае аўтар, адбываліся на тэрыторыі нашай краіны у трыццатых гадах мінулага
стагоддзя. У тыя часы
аднаго даносу на чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго працы, сям’і ці жыцця, а
часам і ўсяго адразу. Гэтаму часткова знаходзіцца пацверджанне у тэксце…
Усіх герояў
тэксту можна падзяліць на станоўчых
і адмоўных.
Да
станоўчых вобразаў камедыі
можна аднесці
Чарнавуса, Веру і Левановіча.
Аляксандр
Пятровіч Чарнавус – прафесар інстытута геалогіі. Без навукі ён не ўяўляе свайго
жыцця. Гэта вельмі разумны, адукаваны чалавек. Яго слабасцю з’яўляецца яго
даверлівасць і шчырасць. Калегі яго паважаюць, у цяжкую хвіліну яны яго
падтрымліваюць. “Ён чалавек дарма што сур’ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба
слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія
жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Моцна вучоны
чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал
піша. Напісаў, кажуць,
нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава!” – так
кажуць пра яго людзі.
Вера – правая рука Чарнавуса. Яна для яго амаль што дачка. Калі з’яўляюцца дрэнныя чуткі аб ім, і сумленнага
вучонага пачынаюць зняважаць, Вера робіць усё магчымае, каб хутчэй зняць
абвінавачванне.
Яна мяркуе аб людзях па іх учынках, не верачы плёткам.
Левановіч — сакратар парткома. Ён
справядлівы і сумленны чалавек, які змог паверыць і Падтрымаць вучонага. Ён карыстаецца даверам у грамадстве,
да яго звяртаюцца людзі, каб той дапамог Чарнавусу
Адмоўнымі ў п’есе з’яўляюцца вобразы
Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.
Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Але да
навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гэту пасаду яму
дапамаглі атрымаць ягоныя сябры. Гарлахвацкі – вельмі хітры і знаходлівы
чалавек, таму адчувае сябе вельмі вольна. Нават калі прыходзіць ліст, у якім
трэці раз патрабуецца спіс яго прац, ён знаходзіць выйсце: “Зрабіць так, каб
Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах… на іх спінах у
вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны
ў іх моцныя, галовы разумныя,— няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць…”. Ажыццяўляе свой
намер Гарлахвацкі вельмі
спрытна і прафесійна.
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта
сапраўдны паклёпнік і падхалім. Ён заўсёды стараецца дагаджаць начальству,
падхалімнічае, каб утрымаць свае месца, , а вось супрацоўнік з яго не вельмі
ўдалы. Зелкін як вучоны амаль нічым не адрозніваецца ад свайго шэфа. Гэта
асабліва праяўляецца ў сцэне, калі Гарлахвацкі абараняе «сваю»
навуковую працу. Яны
абодва не ведаюць, што гэта ніякая не навуковая праца. И Зёлкин пачынае
расхваліваць свайго начальніка; «Павінен проста сказаць, таварышы, што ад
даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт
думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў праз алювіі, дылювіі,
пліяцэны, міяцэны і ўсякія іншыя напластаванні. Якая сіла
канструктыўнага розуму…»
Тулягу нельга аднесці ні да
станоўчых, ні да адмоўных вобразаў. Спачатку мы бачым яго баязлім, няўпэўненым.
Гарлахвацкі, напалохаўшы, прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па
палеанталогіі: “Вы
папішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на савеце, апублікуем”. Але раптам у Тулягі прачнуліся рашучасць і
мужнасць. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб выкрыць
невуцтва Гарлахвацкага. З яго дапамогай ўсе даведаліся праўду.
“У выніку гэтага даклада перад
намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна
аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу.
Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за
жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе,— калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык
такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць” –
падводзіць вынік Левановіч.
Такім чынам К. Крапіва дапамог нам зразумець
тое страшнае становішча, у якім апынуліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя
гады, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — адняць у яго
жыццё. І разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі,
выкрываць невуцтва, кар’ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.
Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя
«Хто смяецца алошнім». Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і
сёння.
«Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім
спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там,
дзе пануе мужнасць, чэснасць… яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць».
метки: Апошнім, Смяецца, Туляга, Чалавек, Аднак, Напісаць, Ляецца, Камедыя
ВОБРАЗ ТУЛЯГІ Ў КАМЕДЫІ К. КРАПІВЫ «ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ»
Камедыя «Хто смяецца апошнім» была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па да-носу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Ту-ляга.
Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п’е-сы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпа-вядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падоб-насць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Па-чуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы вы-думшчык і пляткар — перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца Цяцер гэтага.
У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней ад-чуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар’ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інсты-тута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта да-памагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю пры-ступку — выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.
У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чар-навус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай працы» Ту-ляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча на-строены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.
Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяў-ляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакла-дзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пы-танне, хто на самой справе больш «карысны выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
1 стр., 418 слов
Гэты твор Я.Купалы я бы параіла прачытаць кожнаму
… паэзіі, я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш. Пра гэты верш хочацца сказаць «меладычны», і нядзіўна, што … шэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам». І, безумоўна, раю кожнаму абавязкова прачытаць бліскучаю камедыю Купалы «Паўлінка», у якой аўтар высмейвае пошласць і ганарлівасць …
Заканчваецца камедыя трыумфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар’ерыста і невука.
Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што , як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.
ГАРЛАХВАЦКІ — НЯГОДНІК I ПРАЙДЗІСВЕТ
(К. Крапіва «Хто смяецца апошнім» )
На ўроках беларускай літаратуры мы пазна-ёміліся з камедыяй Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім». У сваёй п’есе драматург раскрывае перад чытачом не толькі канфлікт паміж невуцтвам, ашуканствам, кар’ерызмам і адукаванасцю, сумленнем, але і паказвае атмас-феру, у якой даводзілася жыць людзям у трыц-цатыя гады. Чытаючы камедыю, мы бачым, як у той час нават бязвінны чалавек, сумленны гра-мадзянін мог зрабіцца здраднікам, «замаскіра- ваным ворагам» пасля плётак і інтрыг спрытнага паклёпніка ці інтрыгана.
Прыкладам чалавека, які дзеля дасягнення ўласных мэтаў здольны скарыстаць іншых лю дзей, з’яўляецца адзін з герояў п’есы Крапівы — кар’ерыст і невук Гарлахвацкі. Ён працуе на пасадзе дырэктара навукова-даследчага інстытута геалогіі. Але ўжо з першых старонак п’есы мы бачым, што да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення.
Гарлахвацкі толькі тым і займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць час са сваёй ка-ханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа мы дазнаём-ся, што дыплом вучонага і адказную пасаду лму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў інстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарла-хвацкі апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут гэты прайдзісвет знаходзіць выйс-це: «Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарна-вус былі тут у мяне на паслугах… на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць».
Каб здзейсніць свой план, дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка і падхалі-ма Зёлкіна, палахлівасцю Тулягі і даверлівас-цю Чарнавуса. Робіць гэта Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна. 3 рознымі людзьмі ён паводзіць сябе па-рознаму. Запалоханага Ту-лягу метадам шантажу прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па палеанта-логіі: «Вы напішаце, а я прачытаю. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».
Даверлівы Чарнавус, чалавек высокай год-насці, не разумее, чаму гэта з Масквы не прый-шоў водзыў на яго працу, чаму выдавецтва ад-маўляецца друкаваць яго кнігу, а над дачкой навісла пагроза выключэння з інстытута. I ніяк не можа зразумець, што прычына ўсяму — яго дырэктар.
12 стр., 5580 слов
Сочинения по произведения крапивы
… праходзіў у Гатчынскай школе прапаршчыкаў. Пацвярджаючы справядлівасць выслоўя, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, К. Атрахович паказаў такой успех ў вучобе, что … дужа многа месца. Але нават беглага позірку дастаткова, каб зразумець, што гэта ніякі не музей і ніякіх не крыкатур, а самая звычайная рэчаіснасць … Ленивым восхвалением атрыма. Поўны планаў і надзей, завітаў да вучняў, аднак спраў …
У інстытуце геалогіі адбываюцца цікавыя падзеі. Замест таго, каб займацца навуковай дзейнасцю, вучоныя павінны даказваць, што яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі — невук, прайдзісвет і кар’ерыст — адчувае сябе вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні адбыва-юцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на па-верхню выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса грандыёзуса». 3 Чарнавуса і Тулягі была знята пляма «ворагаў народа».
Сваім творам К. Крапіва дапамог нам зразу-мець тое страшнае становішча, у якім апыну-ліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады. Даў зразумець нам, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — ад-няць у яго жыццё. I разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, вы-крываць невуцтва, кар’ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.
ВЫКРЫЦЦЁ ГАРЛАХВАЦКАГА I ГАРЛАХВАТЧЫНЫ Ў КАМЕДЫІ К. КРАПІВЫ «ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ»
Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год…
Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п’ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д’яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з’яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе.
Гэты твор Кандрата Крапівы поўнасцю адлю-строўвае атмасферу, якая панавала на тэрыторыі нашай краіны ў канцы трыццатых гадоў, калі аднаго даносу на сумленнага чалавека было да-статкова, каб пазбавіць яго жыцця або на доўгія гады адправіць у лагер, абвінаваціўшы ў здра-дзе Радзіме. Зразумела, гэты час быў на руку несумленным людзям, тым, хто марыў зрабіць сабе кар’еру за чужы кошт.
Сюжэт камедыі просты: падзеі адбываюцца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, ды-рэктарам якога з’яўляецца А.П. Гарлахвацкі. Заняць такую адказную пасаду яму ў свой час дапамаглі сябры, зрабіўшы фальшывае пасвед-чанне. Ужо гэтага дастаткова, каб зразумець, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. А калі ўлічыць, што да палеанталогіі — навукі, якой займаецца — Гарлахвацкі ўвогуле не мае ніякага дачынення, то партрэт яго стане яшчэ больш акрэсленым.
Усё гэта, зразумела, дрэнна. Аднак не было б так страшна, калі б, дасягнуўшы сваёй мэты — дырэктарства (слова гэта Гарлахвацкаму казы-тала слых і грэла душу), ён не перашкаджаў працаваць іншым, не замінаў развіццю навукі. Але такога, відаць, не бывае ці бывае вельмі рэдка. Звычайна адна брудная справа цягне за сабой другую.
Трэба адзначыць, што Гарлахвацкі валодаў ад-ной незвычайна карыснай для яго рысай — здольнасцю выдатна арыентавацца ў сітуацыі і беспамылкова распазнаваць людзей. Да цёці Каці ён ставіцца звысоку. Да Зёлкіна, пляткара і падхаліма — з ненатуральным дружалюбствам. Перад Чарнавусам Гарлахвацкі сцелецца лістом, усяляк падкрэсліваючы сваю павагу да навуко-вых вартасцяў прафесара. Аднак менавіта ён паклапаціўся аб тым, што прафесар Чарнавус ледзь не стаў ворагам народа. Сумленнаму, але занадта даверліваму вучонаму забаранілі чытаць лекцыі на геафаку, а над яго дачкой Тамарай навісла пагроза выключэння з інстытута.
23 стр., 11069 слов
Сочинения по белорусской литературе
… квiтанцыямi са спiртзавода. Мэта Калiберава — вярнуцца у Мiнск, але гэта можна зрабiць пры адной умове — набыушы славу. Для здзяйснення … як выйсцi у перадавiкi». I адзiн з iх — як гэта зрабiць пры дапамозе фальшывых квiтанцiй. Правядзен ню гэтага «сякрэта” … казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii …
Атрымаўшы загад зверху апублікаваць спіс сваіх навуковых прац, якіх у яго не было, Гарлахвацкі і тут не разгубіуся. Ён вырашыў выкарыстаць для гэтага маладога таленавітага, але занадта баязлівага вучонага Тулягу. А тут яшчэ і выпадак ідэальны падвярнуўся: Туля-гу да смерці напалохала пытанне выпадковага чалавека, ці не дзянікінскі ён афіцэр, бо надта падобны да таго. Прыбавіла страху яшчэ і тое, што Туляга сапраўды некалі жыў у тым го-радзе, які гэты чалавек назваў.
Даведаўшыся аб гэтым ад малодшага наву-ковага супрацоўніка Зёлкіна, шаптуна, які толькі тое і ўмеў, што «хадзіць на мяккіх ла-пах, прыслухоўвацца, хто што гаворыць», ды-рэктар тут жа спрабуе выкарыстаць страх Тулягі сабе на карысць. Запалохаўшы Тулягу, Гарлахвацкі-прайдоха прымушае яго напісаць навуковую працу: «Вы напішаце, а я прачы-таю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на саве-це, апублікуем. Вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».
I ўсё зноў магло б сысці Гарлахвацкаму з рук, каб раптам у Тулягі не прачнуліся рашу-часць і мужнасць: занадта ж несправядлівай і крыўднай падалася яму прапанова дырэкта-ра. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб у поўную сілу выкрыць невуц-тва і лжэвучонасць Гарлахвацкага.
Памагатым Гарлахвацкага ва ўсіх брудных справах выступае Зёлкін. Гэты чалавек здольны на самыя брудныя і нізкія ўчынкі. Як на-вуковец ён нікчэмны. Разумеючы гэта, Зёлкін ловіць кожнае слова Гарлахвацкага, спадзею-чыся шляхам угодніцтва застацца ў інстытуце. Увесь бруд, выліты Гарлахвацкім на нявінныя галовы Тулягі, Чарнавуса і Веры, выліты менавіта рукамі гэтага плеткара.
Аднак, на мой погляд, у інстытуце склалася такая спрыяльная для Гарлахвацкага глеба не толькі дзякуючы аднаму падхаліму і «шапту-ну» Зёлкіну. Гэтаму садзейнічалі ў нейкай ступені і іншыя супрацоўнікі: Чарнавус сваёй залішняй даверлівасцю, Туляга сваёй нерашучас-цю і баязлівасцю. Нездарма ж Левановіч сказаў: «Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць… яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць».
Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя «Хто смяецца алошнім». Але на жаль, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння.
Обновлено: 12.03.2023
Вера (глянуўшы на паперку). Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва.
Левановіч. Што? Пісьмо фальшывае?
Вера. Не, але гэта пісьмо паслана было прафесару Чарнавусу. Я прывезла копію. Вось, калі ласка!
Гарлахвацкі. А, змова супроць мяне! Таварышы, гэта ж Чарнавусава любоўніца! Таварыш Зёлкін гэта ведае.
Зёлкін замяўся і нешта прамармытаў.
Вера (Гарлахвацкаму). Вы лгун і падлец!
Гарлахвацкі. Не, гэтага больш нельга цярпець! Я пазванюо, каб іх зараз жа прыбралі. (Працягвае руку да трубкі.)
Левановіч (кладзе руку на трубку). Не турбуйцеся, пазвонена ўжо.
Гарлахвацкі. Ты дагадаўся зрабіць гэта раней? Тым лепш.
Левановіч (рашуча ўстае). Я лічу, што гэту камедыю пара скончыць.
Гарлахвацкі. I скончыць так, каб яна для некаторых стала трагедыяй.
Левановіч. Так яно і будзе. (Да іншых.) Прашу прабачэння, таварышы, што заключнае слова замест дакладчыка прыйдзецца зрабіць мне. Мы толькі што заслухалі найцікавейшы даклад, падобнага якому не слухала, напэўна, ні адна навуковая аўдыторыя. У выніку гэтага даклада перад намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу. Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе, — калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць. Добра, калі ён адзін, а могуць за яго спінаю стаяць яшчэ больш клыкастыя. Баяцца іх, аднак жа, не трэба. Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства, палітычнай слепаты, а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць і бальшавіцкая пільнасць, — яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць. Няхай жа ведаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку.
Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць. Усе глядзяць на яго са здзіўленнем.
Зіна. Які жах! Ён звар’яцеў!
Гарлахвацкі. Ха-ха-ха… Здорава ж я вас разыграў!
Туляга (да Чарнавуса). Як гэта разыграў? Што ён такое гаворыць?
Гарлахвацкі. Даклад жа я чытаў не свой, а вось гэтага дзянікінца. (Паказвае на Тулягу.) Цяпер вы пераканаліся, што гэта за вучоны!
Чарнавус. Што такое?
Зёлкін. Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандра Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі.
Туляга. Таварыш Левановіч, гэта ж выходзіць зусім наадварот. Выходзіць, што я…
Левановіч. Не хвалюйцеся, таварышы. Я ведаю, што гэта не яго даклад. (Паказвае на Гарлахвацкага.)
Гарлахвацкі (асекся і звяў). Ах, ты гэта ведаеш.
Левановіч. Я яшэ не гэта ведаю. Я ведаю, як вы спрабавалі разлажыць на Украіне адзін наркамат. Вам гэта не ўдалося. I тады вашы прыяцелі перакінулі вас сюды з фальшывым пасведчаннем. Тут, праводзячы сваю подлую работу, вы ашальмавалі прафесара Чарнавуса, тэрарызавалі таварыша Тулягу…
Гарлахвацкі (гаворыць, каб прыкрыць сваю разгубленасць). Гэта паклёп! Я не дазволю, гэта паклёп!
Левановіч. Цяпер, таварышы, вам ясна, што гэта за чалавек! Аб ім прыйдзецца пагаварыць заўтра больш грунтоўна. (Позірк у бок Зёлкіна.) А таксама і пра некаторых яго памочнікаў.
Усе разыходзяцца, выражаючы жэстамі і асобнымі выкрыкамі сваё абурэнне. Гарлахвацкі стаіць, абапёршыся рукамі аб стол і ўтаропіўшыся ў злашчасную костку. Туляга з высока паднятай галавой праходзіць міма яго.
Нічыпар (падыходзіць да стала, паказвае пальцам на костку). Можна прыбраць.
Гарлахвацкі (ачнуўшыся). Га?
Нічыпар. Я пытаюся, костка вам ужо не патрэбна?
Гарлахвацкі. К чорту!
Нічыпар (бярэ костку двума пальцамі і адчыняе фортку). Цюлік! ф’ю, ф’ю, ф’ю. На табе тваё дабро назад! (Кідае костку за акно.) Прывалок, воўчае мяса! Праз цябе толькі непрыемнасць чалавеку! (Хітра падморгвае цёці Каці, і абое выходзяць.)
Центральное месца у камедыi займае Вобраз Гарлахвацкага. Гэта двурушнiк, дымагог, авантурыст, самазванец у навуцы, якi iмкнецца выкарастаць службовае становiшча у сваiх шкодных мэтах. Абапiраючыся на паслугi плятхара i падхалiма Зелкiна, карыстаючыся баязлiвастью Тулягi, дабратой i даверлiвастью Чарнауса, Гарлахвацкi iмкнецца пралезцi у вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у iнстытуце атмасферу падазронасцi i недаверу. Гэтым ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. Гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. На яго думку гэтым можна прымусiць Тулягу i нават самаго Чарнавуса працаваць на яго — «хрыбецiкi у iх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калi хочуць на свеце жыць».
Характар Гарлахвацкага у п’есе падаецца сатырычна; характарызуя яго, Крапiва выкарыстоувае разнастайныя прыемы. Пачынаецца п’еса размовай прыбiральшчыцы цецi Кацi i дворнiка Нiчiпара, якiя гавараць пра змены, якiя адбылiся са з’яуленнем Гарлахвацкага. Асаблiва ярка праяуляецца характар Г., калi ён шальмуе i запалохвае Тулягу, прымушаючы таго напiсаць навуковую працу. Аб’ект даследвання гэтага ученага — «свiнячы мамант” — надзвычай удала асацыiруецца з унутранымi якасцямi самаго даследчыка. Як певун i шарлатан, Г. поунасцю раскрываецца у заключнай часцы трэцяга акта.
У вобразе навуковага супрацоунiка Зелкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зелкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчая, каб утрымаць свае месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, З. пачынае плясцi iнтрыгi, паклепнiчаць на сумлен. людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвысць З., якая паказвае яго унутраную сутнасць. З. ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваей ахвяры. Здаецца, што увесь ён — гэта натапыранае вуха, якое да усяго прыслухоуваецца. Убачыушы чалавеква у формы НКВД, якi выходзiу з кабiнета Г., пачуушы назву толькi вулiцы, З. фабрукуе новую плетку супраць Чарнавуса, хаця разумее дзiкасць свайго рашэння.
Невутства З., яго бессаромнае падхалiмства выразней за усе праяуляецца у сцене пасяджэння вучонага савета, на якiм Г. абараняе «сваю” навуковую працу. Як i Г., З. не разумее, што гэты даклад — пародыя на навуковую працу i кiнууся на усе лады расхвалiваць свайго начальнiка. Але варта было З. зразумець, што у гэтым дакладзе няма нiчога навуковага i напiсаны ён не Г., а Тулягам, як тут жа З. гаворыць адваротнае: «Я так i думау! Каб Вы, Аляксандр Петровiч, напiсалi такую бязгуздзiцу.“ У вобразе Зелкiна драматург не толькi заклеймiу пляткарства i падхалiмства, але i наглядна паказау небяспечнасць i шкоднасць такiх Зелкiных, бездоказныя абвiнавачваннi якiх былi самымi моцнымi аргументамi у свой час для рэпрэсii супраць сумленных людзей.
Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:
Хто смяецца апошнім: краткое содержание, описание и аннотация
Кандрат Крапіва: другие книги автора
Кто написал Хто смяецца апошнім? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.
В течение 24 часов мы закроем доступ к нелегально размещенному контенту.
Хто смяецца апошнім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Хто смяецца апошнім
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі.
Анна Паўлаўна — яго жонка.
Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.
Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.
Левановіч — сакратар парткома.
Вера — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.
Цёця Каця — прыбіральшчыца.
Нічыпар — дворнік.
Незнаёмая жанчына.
Чалавек у форме НКВД.
Калідор — вестыбюль установы.
Цёця Каця(выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар). Фу. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.
Нічыпар. Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.
Цёця Каця. Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна — таксама грошай каштуюць.
Нічыпар. А што яму — шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць.
Цёця Каця. Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае.
Нічыпар. Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдьга мазалёў не панаседжваць.
Цёця Каця. I вось, скажы ты… Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць.
Нічыпар. Кажаш, працуюць і смаку не чуюць.
Цёця Каця. Яны, можа, і чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць.
Нічыпар. Гэта яны зямлю вывучаюць.
Цёця Каця. Як гэта зямлю?
Нічыпар. А так, што як паглядзяць на гэтыя косці, дык адразу скажуць, колькі зямлі год і як яна выглядала, калі маладою была.
Цёця Каця. Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству.
Нічыпар. Запытайся ў Чарнавуса. Ён чалвек дарма што сур’ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым.
Цёця Каця. А ў тым інстытуце, што на Шырокай, дык сабак поўна. Там з імі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Мая суседка там прыбіральшчыцай, дык расказвае, што не даюць, каб гэтыя сабакі ротам елі, а папракручвалі дзіркі ў баку ды ўліваюць ім яду туды.
Нічыпар. Ну, гэта хто да якой навукі здатны. Адны зямлю вывучаюць, а другія жывёлу.
Цёця Каця. Але нашто ж дзіркі круціць?
Нічыпар. Чаму нашто? Трэба ж хоць адным вокам глянуць, што там усярэдзіне робіцца.
Цёця Каця. Дык хіба ім не хапае гэтых дзірак, што сабаку бог даў?
Нічыпар. Гэта табе здаецца, што хапае, а ім, бачыш, мала… Загаварыўся тут з табой, а ў мяне яшчэ двор не прыбраны.
Цёця Каця. Прыбярэш, дзе твой двор дзенецца.
Нічыпар. Дырэктар прыйдзе, нагонку дасць.
Цёця Каця. Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў.
Нічыпар. З нашай Зіначкай?
Цёця Каця. А то з якою ж?
Нічыпар. Глядзі ты! У яго ж і свая жонка гладкая.
Цёця Каця. Гладкая, мусіць, прыелася, да шурпатай пацягнула.
Нічыпар. А Зёлкін як жа?
Цёця Каця. А што Зёлкін… Толькі ходзіць на мяккіх лапах ды прыслухоўваецца, хто што гаворыць. Што дырэктар з яго жонкай забаўляецца, дык ён гэтага не бачыць.
Прэзентацыя па літаратуры ў 10 класе на тэму: «Камедыя К.Крапівы «Хто смяецца апошнім». Змяшчае ў саме асаблівасці драмы як роду літаратуры, яе віды і жаннры, а таксама сцэнічную гісторыю камедыі.
Камедыя Кандрата Крапівы
“ Хто смяецца апошнім”
ДРАМА – ад грэч. — дзеянне
Род літаратуры, у аснове якога – паказ напружанага, скразнога дзеяння, вырашэнне канфліктнай сітуацыі.
ДРАМА — твор, у аснове якога востры канфлікт, які не канчаецца трагічнай развязкай
ТРАГЕДЫЯ — твор, у аснове якога адлюстраванне такой жыццёвай сітуацыі, вырашэнне якой абавязкова звязана са смерцю героя
КАМЕДЫЯ — гумарыстычна-сатырычная п’еса, у якой паказваюцца камічныя падзеі, з’явы, высмейваецца негатыўнае ў жыцці
Пазасюжэтныя элементы :назва твора, пералік дзейных асоб, падзел на акты, дзеі і г.д.
Сюжэт : экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка
АЎТАРСКАЯ ПАЗІЦЫЯ ВЫЯЎЛЯЕЦЦА:
Праз размяшчэнне і суадносіны частак твора; сітуацыі, у якія аўтар ставіць свайго героя; мову; назву твора, дзейных асоб, рэмаркі
Аснова п’есы — КАНФЛІКТ
— Ад лац. confliktus- сутыкненне,- супярэчнасць, процідзеянне, сутыкненне процілеглых сіл літаратурнага твора (персанажаў паміж сабою, персанажаў і абставін, пазіцыі аўтара і некаторых персанажаў і г.д.). Канфлікт- рухальная сіла дзеяння.
Цяжка пераацаніць плён сустрэчы тэатра з драматургіяй Кандрата Крапівы. Яна мела найвялікшае значэнне для станаўлення ў тэатры перш за ўсё грамадзянскай тэмы. Праблемы, якія ўзнімаюцца ў п’есах Крапівы, маюць агульначалавечае значэнне. Я як акцёр быў вельмі рады сустракацца з тыповымі, дасканала адшліфаванымі вобразамі.
Барыс Платонаў
КАНДРАТ КРАПІВА
“ Хто смяецца апошнім”
Тэатр імя Янкі Купалы
КАМЕДЫЯ Ў ТРОХ АКТАХ
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі.
Анна Паўлаўна — яго жонка.
Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.
Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.
Левановіч — сакратар парткома.
Вера — малодшы навуковы супрацоўнік .
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік.
Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.
Цёця Каця — прыбіральшчыца.
Нічыпар — дворнік.
Чалавек у форме НКВД.
Канфлікт сатырычнай камедыі “Хто смяецца апошнім”
Канфлікт сатырычнай камедыі
“ Хто смяецца апошнім”
Канфлікт паміж двурушнікам, дырэктарам навукова-даследчага інстытута і сумленнымі перспектыўнымі вучонымі гэтай установы.
Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч
Зёлкін — Б.Платона ў
Дырэктар і Туляга
Сустрэча купалаўцаў з К.Крапівой 1966 г.
АСАБЛІВАСЦІ ДРАМЫ:
— дынамічнасць, напружанасць дзеяння;
— вялікая канцэнтрацыя падзей;
— вобразы людзей характарызуюцца праз іх учынкі, перажыванні, мову і інш.
Читайте также:
- Натюрморт зеленая рюмка сочинение
- Сочинение про михаила калашникова
- Сочинение есть люди а есть иные и человеки
- Сочинение юрист на немецком языке
- Как отправить в мифи сочинение на проверку
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з’яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п’есай К. Крапівы стала камедыя «Хто смяецца апошнім», якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937-1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з’яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п’есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». З сур’ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінтуса грандыёзуса», праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім і пляткар. Ён з’яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім «навуковай працы». У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: «Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі». Важную ролю ў п’есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з’яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з’яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар’ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п’есе «Хто смяецца апошнім» выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана «вымаляваў» іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.
Камедыя «Хто смяецца апошнім» была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.
Туляга — адна з асноўных дзеючых асоб п’есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін — яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар — перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.
У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы «дзянікінца» НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго «шашнямі» з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар’ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку — выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.
У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання «навуковай працы» Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.
Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш «карысны выкапень» — Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар’ерыста і невука.
Сэнс назвы твора «Хто смяецца апошнім» у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.
Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год.
Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за свае доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вершаў, арыгінальных п’ес? Драматургію Кандрата Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «З народам», «Людзі і д’яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з’яўляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная у тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе.
Гэты твор Кандрата Крапівы поўнасцю адлюстроўвае атмасферу, якая панавала на тэрыторыі нашай краіны ў канцы трыццатых гадоў, калі аднаго даносу на сумленнага чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго жыцця або на доўгія гады адправіць у лагер, абвінаваціўшы ў здрадзе Радзіме. Зразумела, гэты час быў на руку несумленным людзям, тым, хто марыў зрабіць сабе кар’еру за чужы кошт.
Сюжэт камедыі просты: падзеі адбываюцца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дырэктарам якога з’яўляецца А. П. Гарлахвацкі. Заняць такую адказную пасаду яму ў свой час дапамаглі сябры, зрабіўшы фальшывае пасведчанне. Ужо гэтага дастаткова, каб зразумець, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. А калі ўлічыць, што да палеанталогіі — навукі, якой займаецца — Гарлахвацкі ўвогуле не мае ніякага дачынення, то партрэт яго стане яшчэ больш акрэсленым.
Усё тэта, зразумела, дрэнна. Аднак не было б так страшна, калі б, дасягнуўшы сваей мэты — дырэктарства (слова гэта Гарлахвацкаму казытала слых і грэла душу), ён не перашкаджаў працаваць іншым, не замінаў развіццю навукі. Але такога, відаць, не бывае ці бывае вельмі рэдка. Звычайна адна брудная справа цягне за сабой другую.
Трэба адзначыць, што Гарлахвацкі валодаў адной незвычайна карыснай для яго рысай — здольнасцю выдатна арыентавацца ў сітуацыі і беспамылкова распазнаваць людзей. Да цёці Каці ён ставіцца звысоку. Да Зёлкіна, пляткара і падхаліма — з ненатуральным дружалюбствам. Перад Чарнавусам Гарлахвацкі сцелецца лістом, усяляк падкрэсліваючы сваю павагу да навуковых вартасцяў прафесара. Аднак менавіта ён паклапаціўся аб тым, што прафесар Чарнавус ледзь не стаў ворагам народа. Сумленнаму, Але занадта даверліваму вучонаму забаранілі чытаць лекцыі на геафаку, а над яго дачкой Тамарай навісла пагроза выключения з інстытута.
Атрымаўшы загад зверху апублікаваць спіс сваіх навуковых прац, якіх у яго не было, Гарлахвацкі і тут не разгубіуся. Ён вырашыў выкарыстаць для гэтага маладога таленавітага, але занадта баязлівага вучонага Тулягу. А тут яшчэ і выпадак ідэальны падвярнуўся: Тулягу да смерці напалохала пытанне выпадковага чалавека, ці не дзянікінскі ён афіцэр, бо надта падобны да таго. Прыбавіла страху яшчэ і тое, што Туляга сапраўды некалі жыў у тым горад зе, які гэты чалавек назваў.
Даведаўшыся аб гэтым ад малодшага навуковага супрацоўніка Зёлкіна, шаптуна, які толькі тое і ўмеў, Што «хадзіць на мяккіх лапах, прыслухоўвацца, хто што гаворыць», дырэктар тут жа спрабуе выкарыстаць страх Тулягі сабе на карысць. Запалохаўшы Тулягу, Гарлахвацкі-прайдоха прымушае яго напісаць навуковую працу: «Вы напішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на савеце, апублікуем. Вы ж разумееце, што ставіць свае прозвішча побач з вашым мне нязручна». I ўсё зноў магло б сысці Гарлахвацкаму з рук, каб раптам у Тулягі не прачнуліся рашучасць і мужнасць: занадта ж несправядлівай і крыўднай падалася яму прапанова дырэктара. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб у поўную сілу выкрыць невуцтва і лжэвучонасць Гарлахвацкага.
Памагатым Гарлахвацкага ва ўсіх брудных справах выступав Зёлкін. Гэты чалавек здольны на самыя брудныя і нізкія ўчынкі. Як навуковец ён нікчэмны. Разумеючы гэта, Зёлкін ловіць кожнае слова Гарлахвацкага, спадзеючыся шляхам угодніцтва застацца ў інстытуце. Увесь бруд, выліты Гарлахвацкім на нявінныя галовы Тулягі, Чарнавуса і Веры, выліты менавіта рукамі гэтага плеткара.
Аднак, на мой погляд, у інстытуце склалася такая спрыяльная для Гарлахвацкага глеба не толькі дзякуючы аднаму падхаліму і «шаптуну» Зёлкіну. Гэтаму садзейнічалі ў нейкай ступені і іншыя супрацоўнікі: Чарнавус сваей залішняй даверлівасцю, Туляга сваей нерашучасцю і баязлівасцю. Нездарма ж Левановіч сказаў: «Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства. а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць. яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць».
Прайшло нямала часу пас ля таго, як была напісана камедыя «Хто смяецца апошнім». Але на жаль, сваей актуальнасці яна не страціла і сёння.
Предыдущий реферат из данного раздела: Переродження Рахметова
Больше сочинений по этой теме
Больше рефератов этого автора
Спасибо что посетили сайт Uznaem-kak.ru! Готовое сочинение на тему:
Выкрыццё Гарлахвацкага i Гарлахватчыны ў камедыi К. Крапівы.
Лаўрэат спецыяльнай прэміі
аўтарскі калектыў тэатра-студыі кінаакцёра
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
«Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»
у складзе КАШПЕРАВА Аляксандра Барысавіча , вядучага майстра сцэны,
КІРЭЕВА Алега Віктаравіча , рэжысёра-пастаноўшчыка,
МІШЧАНЧУКА Уладзіміра Андрэевіча , вядучага майстра сцэны, заслужанага артыста БССР,
— за выдатныя творчыя дасягненні,
стварэнне спектакля «Хто смяецца апошнім» па п’есе К.Крапівы.
Акт першы
(Дзеянне адбываецца ў калідоры — вестыбюлі ўстановы)
Цёця Каця і Нічыпар гавораць пра новага дырэктара інстытута. Прыбіральшчыца расказвае, што ён «учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў». На заўвагу Нічыпара, нібыта Чарнавус не баіцца дырэктара, яна прарочыць, што Гарлахвацкі «з’есць і Чарнавуса . як з’еў ужо Муравіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль што ўзялося».
Левановіч шукае супрацоўніка, які б мог прачытаць у падшэфнай часці лекцыю, расказвае Веры пра сваю працу.
Чарнавус трывожыцца, што з Масквы няма водгуку на працу, збіраецца арганізаваць новую экспедыцыю.
Перапалоханы Туляга расказвае цёці Каці, Веры і Чарнавусу, як па дарозе ў інстытут нейкі чалавек спытаў, ці не Падгаецкі ён. Тлумачыць калегам, якія іранізуюць над яго страхам, што ў Варонежы, дзе сапраўды ў гады грамадзянскай вайны ён працаваў, быў з такім прозвішчам дзянікінскі палкоўнік, вельмі падобны на Тулягу.
З’яўляецца Зёлкін і спрабуе выпытаць у цёці Каці, хто што гаварыў, прыйшоўшы на працу. Цёця Каця раіць яму глядзець за ўласнай жонкай, на што Зёлкін просіць не распускаць плёткі. Прыбіральшчыца расказвае пра перапалоханага Тулягу.
Цёця Каця дае зразумець Гарлахвацкаму, што ведае пра яго адносіны з Зіначкай. Дырэктар хоча ёй павялічыць зарплату, быццам за тое, што яна прыбірае лішнюю плошчу. Цёця Каця адказвае на гэта, што за сакрэты грошай не бярэ. Гарлахвацкі пасылае яе за папяросамі.
Заходзіць чалавек у форме НКВД, пытаецца Валодзю Пракаповіча. Разабраўшыся, дзе працуе гэты Валодзя, Гарлахвацкі адпраўляе чалавека ў форме шукаць свайго брата ў інстытут біялогіі, а не геалогіі, які знаходзіцца па вуліцы Шырокай.
Апошнія словы чуе Зёлкін. Яму карціць ведаць, чаго прыходзіў гэты чалавек. Гарлахвацкі, як бы не хочучы, адказвае: «Цікавяцца некаторымі асобамі».
Зёлкін успамінае — на Шырокай жыве Чарнавус. I тут жа дзеліцца навіной з цёцяй Кацяй, што Чарнавусам зацікавіліся адпаведныя органы. Потым ідзе з гэтым да Гарлахвацкага, называе прычыны, чаму так здарылася: Чарнавус мае за мяжой брата, збіраецца рабіць геалагічную здымку ў прыгранічным раёне, кніга, напісаная ім, шкодніцкая. На пытанне дырэктара, ці можа ён гэта даказаць, Зёлкін адказвае: «Няхай ён раней паспрабуе даказаць, што гэта няпраўда».
Ад Зёлкіна Гарлахвацкі даведваецца пра ранішняе здарэнне з Тулягам.
У кабінет да мужа з пакупкамі заяўляецца Анна Паўлаўна. Патрабуе, каб ён знайшоў такую працу, на якой бы меў машыну. Гарлахвацкі загадвае цёці Каці дапамагчы жонцы занесці дамоў пакупкі. Тэлефануе ў выдавецтва, папярэджвае пра шкодніцкі характар кнігі Чарнавуса.
Праглядаючы пошту, Гарлахвацкі знаходзіць водгук на працу Чарнавуса, дасланы з Масквы прафесарам Анікеевым. Паколькі прозвішча ў водгуку не называецца, а Гарлахвацкі, як і Чарнавус, Аляксандр Пятровіч, дырэктар вырашае, што «такая паперка» ад вядомага вучонага яму спатрэбіцца.
Чарнавус просіць сродкі на экспедыцыю. Дырэктар прымае яго вельмі ветліва. У час размовы даведваецца, што ў вучонага ёсць дачка-студэнтка. Пасля адыходу Чарнавуса ён тэлефануе ў інстытут, дзе вучыцца дзяўчына. Гарлахвацкі задаволены: «Чарнавуса ўпарадкаваў з большага. Кніга яго свету не ўбачыць, з работы яго, трэба думаць, таксама знімуць адусюль. А Гарлахвацкі не толькі з работы яго не зніме, а наадварот — найлепшы яго прыяцель, чулы і велікадушны. Павінен быць мне за гэта ўдзячны? Павінен».
Дырэктар выклікае ў кабінет Тулягу і прымушае даць згоду пісаць для яго навуковую працу.
Чарнавус не можа зразумець, чаму з выдавецтва вярнулі рукапіс, не дазволілі чытаць лекцыі на геафаку, нават з дачкой пачаліся непаразуменні. Цёця Каця шкадуе Чарнавуса. Вера прапануе дзейнічаць, змагацца за свае добрае імя. Вучонаму шкада на гэта часу. Вера абяцае дапамагчы разабрацца, і першае, што яна зробіць, пагутарыць з Тамарай, дачкой Чарнавуса.
Зёлкін, які, як звычайна, падслухоўвае, робіць вывад, што Вера палюбоўніца Чарнавуса. У вестыбюлі вісіць аб’ява пра выступленне Гарлахвацкага з навуковым дакладам «Новы від выкапня-жывёліны». Аб’яву заўважае Туляга, гаворыць сам сабе: «Назначаны дзень мае ганьбы. Адзін падлец будзе публічна прысвойваць сабе працу другога, а другі падлец, праклінаючы ў душы, будзе яму апладзіраваць». Уваходзіць Гарлахвацкі і пытаецца, як рухаецца праца. Туляга адказвае, што збірае матэрыял, зазначае аднак, што адкрыць новы від выкапня — занадта смелая заяўка. Пра гэта Гарлахвацкі раіць яму не турбавацца.
Чарнавуса Гарлахвацкі падбадзёрвае, заклікае не маўчаць: «Не, так нікуды не варта. Гэта сацыяльнае зло, з якім трэба змагацца. Так жа сёння вас, а заўтра мяне могуць ашальмаваць і вывесці са строю».
Левановіч шукае Веру. Цёця Каця просіць сакратара парткома заступіцца за Чарнавуса. Вера таксама просіць заняцца справай Чарнавуса. Калі заходзіць вучоны, Левановіч вітаецца з ім за руку, просіць даць пачытаць рукапіс, распытвае пра яго адносіны з дырэктарам.
Незнаёмая жанчына хоча зайсці да дырэктара. Гарлахвацкі загадвае ёй пачакаць з паўгадзінкі, а сам запрашае Зіну Зёлкіну. Да дзвярэй кабінета падыходзіць Зёлкін, дзверы замкнутыя. Незнаёмая жанчына гаворыць, што дырэктар зачыніўся з сакратаркай і не скора, відаць, вызваліцца. Зёлкін хоча паглядзець у замочную шчыліну, што робіцца ў кабінеце, жанчына смяецца з яго.
Да дзвярэй кабінета накіроўваецца Анна Паўлаўна. Незнаёмая жанчына і ёй паведамляе, з кім там зачыніўся Гарлахвацкі. Анна Паўлаўна стукае кулакамі ў дзверы, патрабуе ключ.
Пачуўшы жончын лямант, Гарлахвацкі праз акно вылазіць на вуліцу, а Тулягу прымушае залезці ў пакой і быць там.
Адчыняюцца дзверы — усе вельмі здзіўлены. Зёлкін хоча ўдарыць Тулягу. Уваходзіць з партфелем Гарлахвацкі, пытаецца, што здарылася, ушчувае Тулягу.
Калі ўсе пакідаюць кабінет, з’яўляецца Левановіч. Размова ідзе пра Чарнавуса. Гарачае заступніцтва Веры за вучонага Гарлахвацкі тлумачыць тым, што яна жыве з Чарнавусам. Левановіч здзіўлены пачутым («Натыкается на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш»). Дырэктар запрашае сакратара прыйсці паслухаць яго даклад. Лічыць, што даклад будзе пробным камнем для Чарнавуса («Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраментаваць мяне як вучонага. Тады мы яго і выкрыем»). Левановіч абяцае прыйсці.
Карціна першая
Вера паказвае Чарнавусу артыкул «Об ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии. », які з’ явіўся ў «Правде». Падкрадваецца Зёлкін. Вера заўважае і прапаноўвае пачытаць, што ў газеце напісана пра яго. Зёлкін моршчыцца.
Гарлахвацкі віншуе супрацоўнікаў з выдатным дакументам, у якім «проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць». Адвёўшы ўбок Чарнавуса, пытаецца, як настрой, абяцае пасля даклада заняцца яго справай.
Чарнавус верыць у шчырасць дырэктара, называе яго цудоўным чалавекам. Вера з нейкага часу пачала сумнявацца ў гэтым. Пытаецца ў Тулягі, што за чалавек дырэктар, які ён вучоны. Туляга з роспаччу гаворыць: «Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад». Чарнавус і Вера нічога не разумеюць. Дзяўчына гаворыць, што не паверыла ў сувязь Тулягі з Зіначкай. Туляга расчулены, дзякуе Веры «за чыстыя думкі».
Вера збіраецца ехаць у Маскву да прафесара Анікеева. З газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру. Сутыкаецца з Левановічам. Рашаецца расказаць сакратару парткома пра Гарлахвацкага, пра тое, як дырэктар прымусіў пісаць яму даклад. Левановіч паверыў Тулягу, вырашыў сам праверыць «некаторыя факты». Туляга просіць Нічыпара знайсці якую-небудзь костку, толькі вялікую і не вельмі свежую.
Гарлахвацкі чытае даклад. Нічыпар просіць дазволу паслухаць.
Пасля заканчэння дакладу Нічыпар просіць паглядзець костку, на аснове якой дырэктар адкрыў новы від выкапня-жывёліны — мамантаву свінню. Чарнавус пытаецца, да якога перыяду адносіцца знаходка. Гарлахвацкі не ведае нават перыядаў у геалогіі. Чарнавус выкрывае невуцтва Гарлахвацкага. Дырэктар згадвае водзыў аб працы «ўсім вядомага прафесара Анікеева». Левановіч іранізуе над практычным значэннем працы Гарлахвацкага.
Зёлкін у захапленні ад даклада. Просіць слова Нічыпар і здзіўляецца вучонасці дырэктара: «Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад!» Гаворыць, што таго дырэктаравага знаёмага, які прынёс костку, і ён ведае, бо гэта. сабака Цюлік. Гарлахвацкі накідваецца на дворніка, што ён п’яны. Просіць выказацца Тулягу. Туляга называе даклад «вельмі, вельмі арыгінальным». Левановіч ставіць пытанне, як называецца адкрыты Гарлахвацкім від па-латыні.
Пачуўшы лацінскую назву «свінтус грандыёзус», Чарнавус называе дырэктара прайдзісветам і авантурыстам. Гарлахвацкі характарызуе выступленне Чарнавуса, як варожую дзейнасць.
З’яўляецца Вера. Яна выкрывае жульніцтва Гарлахвацкага з пісьмом прафесара з Масквы. Гарлахвацкі хоча пазваніць, каб Чарнавуса і Веру «зараз жа прыбралі». Левановіч не дае яму гэтага зрабіць, выступае з заключным словам: «Няхай жа веДаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку».
Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць і заяўляе, што ён разыграў калег, бо чытаў даклад не свой, а Тулягі. Левановіч кажа, што ён у курсе, хто з’яўляецца аўтарам «адкрыцця». Заяўляе, што ведае пра шкодніцкую дзейнасць Гарлахвацкага на Украіне.
Нічыпар кліча Цюліка і выкідае праз фортку костку.
Мастацкія асаблівасці
Сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» з’явілася ў 1939 г. і прынесла Кандрату Крапіву шырокую вядомасць. Драматург стварыў запамінальныя і яркія характары-тыпы — Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, звярнуўся да падзей і канфліктаў рэчаіснасці 30-х гадоў.
П’еса пранізана гуманістычным пафасам. Аўтар заклікае верыць чалавеку, ствараць атмасферу добразычлівасці і павагі. У вырашэнні гэтай праблемы істотная роля належыць Тулягу. Калі б не разуменне з боку Веры, Чарнавуса, Левановіча, калі б не артыкулу «Правде», як выяўленне даверу партыйнага кіраўніцтва да чалавека, наўрад ці перамог бы свой страх Туляга і аказаўся здольным на мужны грамадзянскі ўчынак.
Асобнымі, але вельмі трапнымі штрыхамі пісьменнік перадаў грамадска-палітычную атмасферу ў краіне. Так, страх Тулягі, што яго прымаюць за дзянікінскага палкоўніка, зусім не беспадстаўны. Тут выявілася не толькі рыса характару персанажа, але пошук так званых класавых ворагаў, падазронасць, недавер, што панавалі ў грамадстве. Туляга баіцца, што не дакажа, кім быў у Варонежы ў гады грамадзянскай вайны — настаўнікам ці палкоўнікам, бо адпаведных дакументаў не мае. Пра тое, што справа можа павярнуцца такім чынам, сведчыць іншая сцэна ў творы. Зёлкін без ніякіх падстаў, нават не чытаўшы яе, называе навуковую працу Чарнавуса шкодніцкай. Доказаў гэтага ў яго не пытаюцца, адваротнае павінен даказваць аўтар кнігі.
Каб зрабіць ворагам Чарнавуса, хапіла таго, што ва ўстанову зайшоў чалавек у форме НКВД. Зразумела, п’еса «Хто смяецца апошнім» — твор камедыйнага жанру, дзе гіпербала— перабольшанне — з’яўляецца частым прыёмам. Аднак тое, што адбываецца вакол вучонага — «Учора лёг спаць як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Некаторыя знаёмыя не пазнаюць мяне, на другі бок вуліцы пераходзяць, калі сустрэнуцца», — узята пісьменнікам з рэчаіснасці 30-х гадоў.
З вышыні нашага часу кідаецца пэўная спрошчанасць вырашэння канфлікту ў творы: сумленныя прынцыповыя людзі (Левановіч, Вера, Чарнавус, да іх далучаецца і Туляга) выводзяць на чыстую ваду Гарлахвацкага. Пры гэтым значна перабольшаны магчымасці сакратара парткома, які можа «з свайго боку праверыць некаторыя факты», дакопваецца да «кіеўскага следу» Гарлахвацкага і выступае ў заключнай сцэне ў якасці грамадскага абвінаваўцы.
Кандрат Крапіва вымушаны быў аддаць даніну часу, паказаўшы Гарлахвацкага не проста прайдзісветам і авантурыстам, а шкоднікам (ён спрабаваў «разлажыць на Украіне адзін наркамат»). У сувязі з гэтым канфлікт п’есы аказаўся прывязаным да афіцыйнай ідэалогіі свайго часу: паколькі ўсюды могуць дзейнічаць замаскіраваныя ворагі, трэба класавая пільнасць.
Разам з тым нельга не заўважыць, што «варожая дзейнасць» Гарлахвацкага абмінаецца, не яна цікавіць пісьменніка. Гарлахвацкі выкрываецца ў творы як прайдзісвет, прыстасаванец, а не як злосны вораг савецкай улады. На падставе навуковых распрацовак Чарнавуса дзяржплан праекціруе будаўніцтва новых заводаў. Скампраментаваўшы вучонага, абвінаваціўшы яго ў шкодніцтве, Гарлахвацкі тым самым тармазіў развіццё эканомікі рэспублікі. Аднак пра гэта «вораг» нават не згадвае, яму трэба «прыбраць да рук» ці хоць бы нейтралізаваць Чарнавуса, каб той не раскрытыкаваў яго даклад.
П’еса заканчваецца не арыштам Гарлахвацкага, а яго маральным крахам. Усе разыходзяцца. Гарлахвацкі застаецца ў кабінеце, «стаіць. утаропіўшыся ў злашчасную костку». Нічыпар кідае костку праз фортку сабаку са словамі: «На табе тваё дабро назад. Праз цябе толькі непрыемнасці чалавеку! (Хітра падміргвае цёці Каці, і абое выходзяць.)»
Гарлахвацкі лоўка прыстасоўваецца да грамадска-палітычных абставін часу, прымушае іх працаваць на сябе. Ахвярамі яго круцельства становяцца сапраўдныя вучоныя, сумленныя людзі. Чарнавус таксама ахвяра, ён, як і Туляга, не можа супрацьстаяць Гарлахвацкаму, бо «гэта ж трэба кінуць працу і заняцца гэтымі бруднымі плёткамі, траціць час, трапаць нервы». Варта адзначыць, што, «прыручаючы Чарнавуса», Гарлахвацкі дзейнічае больш тонка. Калі ў дачыненні да Тулягі ім выкарыстоўваецца грубы шантаж, то гэтага вучонага ён імкнецца скампраментаваць у вачах іншых, сам жа да апошняй хвіліны разыгрывае перад Чарнавусам ролю клапатлівага кіраўніка і заступніка.
«Зблытаць карты, што свой свайго не пазнае», Гарлахвацкаму дапамагае Зёлкін. Гэта яго багатая фантазія плеткара і паклёпніка нараджае «справу» Чарнавуса. Гарлахвацкі шырока карыстаецца «паслугамі» Зёлкіна, і пры гэтым зусім не паважае малодшага навуковага супрацоўніка, не хаваючы ад яго сваіх адносін:
Зёлкін (уваходзіць). Аляксандр Пятровіч, навіна!
Гарлахвацкі. Плётка ці праўда — прызнавайцеся.
Зёлкін. За каго вы мяне лічыце ?
Гарлахвацкі. За Зёлкіна.
Зёлкін. Мне гэта нават крыўдна.
Кандрат Крапіва па-майстэрску выкарыстаў прыёмы і сродкі сатырычнага ўзнаўлення жыцця. Драматург шырока звяртаўся да падтэксту (ён прысутнічае ў рэпліках і заключным слове Левановіча ў другой карціне трэцяга акта; згадваючы мамантавую свінню і свінтуса грандыёзуса, партыйны сакратар гаворыць пра Гарлахвацкага), да іроніі, напрыклад, ацэнка Тулягам Гарлахвацкага ў першай карціне трэцяга акта, рэпліка Нічыпара ў заключнай сцэне і інш), да самахарактарыстык герояў (самараскрываецца ў п’есе Гарлахвацкі), да сітуацыі-непаразумення (выступленне Нічыпара пры абмеркаванні даклада) і г. д.