Похожие вопросы:
Литература, 02.03.2019 08:40
Нужно написать какую-нибудь страшилку из жизни) нечто необъяснимое, сверхъестественное) 8-10 предложений) по теме рассказа и. тургенева «бежин луг»
Ответов: 4
Литература, 02.03.2019 23:40
Что обьединяет и что отличает образы вакулы и оксаны в повести ночь перед !
Ответов: 2
Литература, 03.03.2019 12:20
Рифма к словам рождество колдовство
Ответов: 2
Литература, 08.03.2019 00:20
Нужно составить вопросы (желательно с ответами) по произведению артур конан дойл «голубой карбункул» заранние , няши: *
Ответов: 2
У тебя есть свой ответ?
как сдавали экзамен ученики Андрея Лабановича? как показывается главный герой в сравнении с коллегам…
Вопросы по другим предметам:
Информатика, 12.03.2019 23:13
Английский язык, 12.03.2019 23:13
Математика, 12.03.2019 23:50
Геометрия, 12.03.2019 23:13
Математика, 12.03.2019 23:13
Математика, 12.03.2019 23:50
Информатика, 12.03.2019 23:13
Математика, 12.03.2019 23:50
Алгебра, 12.03.2019 23:12
Математика, 12.03.2019 23:50
Математика, 12.03.2019 23:12
Биология, 12.03.2019 23:12
Алгебра, 12.03.2019 23:50
Геометрия, 12.03.2019 23:12
Алгебра, 12.03.2019 23:50
Геометрия, 12.03.2019 23:12
Английский язык, 12.03.2019 23:12
Биология, 12.03.2019 23:50
Математика, 12.03.2019 23:12
У цэнтры ўвагі пісьменніка жыццё беларускай вясковай інтэлігенцыі. Я.Коласа хвалюе пытанне аб ролі інтэлігенцыі ў барацьбе народа, цікавяць узаемаадносіны народа і інтэлігенцыі. Яна вырашаецца праз вобраз Андрэя Лабановіча.
Андрэй Лабановіч — вобраз аўтабіяграфічны. Я. Колас адзначаў: «Лабановіч — мой двайнік. Выдуманага ў яго паводзінах і характары нічога няма». Аднак было б спрошчана атаясамліваць вялікага мастака, філосафа, якім быў Я. Колас, з яго героем. Герой паказаны пісьменнікам канкрэтна-гістарычна, з усімі памылковымі поглядамі, характэрнымі для перадавой беларускай інтэлігенцыі ў пачатку стагоддзя. Пісьменнік вобразам Андрэя Лабановіча нібы сцвярджае: галоўнае, каб у чалавеку жыла прага праўды. Каб у яго было моцнае пачуццё адказнасці перад народам, каб ён не спыняўся на шляхах жыцця, а ішоў наперад, а ўжо сама логіка грамадскага жыцця зможа вывесці яго на правільны шлях. Духоўная эвалюцыя героя, яго філасофскае асэнсаванне жыцця, пошукі свайго месца ў грамадстве складаюць ідэйна-тэматычную аснову твора.
Лабанновіч сур’ёзны, сумленны, адукаваны чалавек, які добра ведае сялянскае жыццё і ў той жа час авалодаў культурнай спадчынай. Лабановіч захапляецца фізічным і душэўным хараством сялян, іх кемлівасцю, працавітасцю. Разам з тым, добра разумее іх адсталасць, абмежаванасць светапогляду і прымітыўнасць побыту. Свае прызначэнне юнак бачыць у павышэнні культурнага ўзроўню народа, яго нацыянальнай свядомасці. Аднак павесці сялян да лепшага жыцця з дапамогай асветніцкіх гутарак яму не ўдаецца. Ні да чаго не прыводзіць і пабудова ў роднай вёсцы грэблі. Лабановіч балюча перажывае няўдачу, але абмежавацца толькі настаўніцкай працай не збіраецца. I калі надышоў час сялянскага бунту, менавіта да настаўніка, а не да пісара ці старшыні, звярнуліся абураныя сяляне.
Сустрэча Лабановіча з Турсевічам стала значнай падзеяй у яго духоўным развіцці, а гутаркі-спрэчкі адыгралі ролю каталізатара працэсу духоўнага развіцця. Настаўнік апынуўся перад неабходнасцю перагледзець некаторыя ранейшыя мэтавыя ўстаноўкі і выпрацаваць новую «жывую ідэю». І ўсведамленне такой неабходнасці не засталося толькі намерамі. А гэта і было праявай яго духоўнага развіцця. Інакшымі сталі погляды на «цесную школу», на «палескую глуш». Адразу па прыездзе ў Цельшына ўчарашні семінарыст паэтызаваў «гэты глухі куток Палесся», спрачаўся з тымі, хто не хацеў бачыць хараства «гэтага некранутага краю старажытнасці». Цяпер думка Лабановіча ідзе ў глыбіню, а ягоныя высновы грунтуюцца на аналізе той ці іншай з’явы, на высвятленні прычын, якія яе выклікалі. А прычыны гэтыя звычайна не ляжаць на паверхні, яны схаваныя. Вось і «трагедыю чалавечай душы» першай жонкі падлоўчага Лабановіч ускосна звязвае з «палескай глушшу», з тамтэйшай атмасферай, замкнёнасцю жыццёвага ўкладу, бояззю вынесці сямейныя праблемы на людзі. І ўласным становішчам настаўнік аказаўся незадаволены, а сваю працу характарызуе як «мала вартоўную», адчуваючы пагрозу «павольнага ўмірання душы і зацягвання цябе балотам».
Сапраўдным інтэлігентам у нашым уяўленні з’яўляецца сябар Лабановіча Янка Тукала» Гэта вясёлы, эмацыянальны малады чалавек. Янка страціў працу за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе, але глядзіць у будучыню ўпэўнена, бо адчувае сваю асабістую праўду. Ён і Лабановічу ўнушае веру ў перамогу справы нацыянальнага адраджэння.
Зямляк Лабановіча Алесь Садовіч у маладосці вёў лад жыцця вясковага інтэлігента-абывацеля. Але потым ён асэнсаваў сваю ролю ў абуджэнні грамадства, стаў адным з лідэраў руху прагрэсіўных настаўнікаў на Беларусі. Добра ведаючы, што яму пагражае за арганізацыю з’езда, Алесь ніколькі не сумняваецца ў неабходнасці яго правядзення.
Калега Лабановіча настаўнік Саханюк не саромеецца браць плату нават за лісты бедных непісьменных салдатак. I ў той жа час ён лічыць сябе інтэлігентам, апранаецца прадумана прыгожа, заўсёды акуратны, чысты.
Пісар Дубейка ўспрымае службовае становішча як магчымасць весела пажыць за чужы кошт, інтэлігентам ён лічыць таго, хто добра п’е гарэлку і гуляе ў карты.
Дзяржаўная ўстанова
адукацыі
ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава”
Метадычная распрацоўка ўрока
беларускай літаратуры
9 клас
Для чаго чалавек жыве на зямлі?
Настаўнік
беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Барысава”
Усава Ю. У.
Мінск 2012
Для
чаго чалавек жыве на зямлі?
Мэты: 1) дапамагчы вучням усвядоміць погляд Я. Коласа на вечнае пытанне пра сэнс жыцця,
актуальнасць гэтай праблемы, зразумець яе значэнне,аналізаваць праблему,
пастаўленую ў творы, дапамагчы вучням усвядоміць, што Андрэй Лабановіч належыць
да ліку тых людзей,хто баіцца змарнаваць жыццё, таму шмат думае над яго
сэнсам,правярае на іншых свае высновы, сябруе і нават кантактуе толькі зтымі,
хто блізкі па поглядах,хто імкнецца напоўніць жыццё глыбокім сэнсам;
2) развіваць у вучняў уменне параўноўваць
герояў, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця, адносін да
працы,да жанчын;
3) выклікаць у вучняў роздум пра сваё
прадвызначэнне, арганізаваць сітуацыю выбару і выхавання адказных адносін да
асабістага існавання на зямлі праз успрыманне жыцця як найвялікшай каштоўнасці
Абсталяванне: партрэт Я. Коласа, тэкст трылогіі “На ростанях”. Частка I
“У палескай глушы”, тэставыя заданні, ліст самакантролю, анкета героя, лесвіца
жыцця героя, міні-сачыненне “Што значыць для вас тварыць?”, кластар“Жыццёвае
крэда Андрэя Лабановіча”, шэсць капелюшоў мыслення (рэфлексія)
Асноўны метад работы: праблемна- пошукавы
Эпіграф: Жыццё даецца,
каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць,
не бурыць,-
Тварыць!
А. Вярцінскі
Ход
урока
I.
Арганізацыйны
момант
Сёння ў нас незвычайны, хвалюючы ўрок. Як ён пройдзе, на якім узроўні, будзе
залежаць не толькі ад мяне,
але ў большай ступені ад вас. Я хачу,
каб вы сёння былі адкрытымі, сумленнымі, гатовымі да сур’ёзнай гутаркі, бо
павядзём мы сваю размову пра сэнс асабістага існавання на зямлі, пра ўспрыманне
жыцця як найвялікшай каштоўнасці, якой трэба даражыць, не траціць жыццё на
пустое, нікчэмнае , ведаць, для чаго чалавек жыве на зямлі. Іменна гэту праблему ўзняў у сваёй трылогіі “
На ростанях” Якуб Колас. Пытанне:“ Для чаго чалавек жыве на зямлі?” хвалюе ўсіх людзей, асабліва надзённае яно
для моладзі. У наш час многія жывуць сённяшнім днём, не ўсведамляючы
хуткаплыннасці чалавечага быцця.
II.
Пастаноўка мэты і задач, актуалізацыя ведаў
Слова
настаўніка
Кожнаму чалавеку падаравана жыццё.Што кожны з вас укладвае ў паняцце
“жыццё”? ( пытанне задаецца з мэтай, каб засяродзіць увагу дзевяцікласнікаў на
актуальнасць узнятай праблемы)
Складанне
сінквейна ( пяцірадковы
верш)
1)
Жыццё-
назоўнік
2)
Асабістае,
дарагое- 2 прыметнікі
3)
Любіць,
спачуваць, дапамагаць – 3 дзеясловы
4)
Жыццё
– гэта бескаштоўны дар. – сказ з чатырох слоў
5)
Скарб,
дар, каштоўнасць, след,- адзін сінонім да слова жыццё
Вывад: Так, жыццё-гэта
самае дарагое, што ёсць у чалавека з самага нараджэння. Імкненне ўсвядоміць,
зразумець, у чым сэнс жыцця, сведчыць пра тое, што чалавеку асабліва
неабыякава, які след ён пакіне ў людской памяці.
-Як вы лічаце, якія задачы нам трэба вырашыць, каб адказаць на пытанне “
Для чаго чалавек жыве на зямлі?”
Задачы:-Узнавіць веды пра асобу пісьменніка, яго погляд на
вечнае пытанне прасэнс жыцця;
-Выявіць
пазіцыю Андрэя Лабановіча па праблемным пытанні : “ Для чаго чалавек жыве на
зямлі?”
-Параўнаць
герояў твора, выявіць іх агульнае, рознае ў разуменні сэнсу жыцця;
-Дзякуючы
працы на ўроку, сфарміраваць асабістую пазіцыю пра сваё прадвызначэнне, пра
сэнс існавання на зямлі.
III.
Праверка
дамашняга задання
Якуб Колас стварае першы ў літаратуры твор вялікага эпічнага плана-
сацыяльны раман. У аснову твора быў пакладзены багаты аўтабіяграфічны матэрыял.
Тут знайшлі сваё адлюстраванне факты і падзеі з жыцця Я.Коласа на Палессі, дзе
ён працаваў настаўнікам ( у в. Люсіна, Пінкавічы), уважліва прыглядаўся да
жыцця беларускага народа, вывучаў побыт і звычаі сялянства,настойліва шукаў
шляхі да яго лепшага будучага.
Перш чым пачаць працу над творам, паспрабуем узнавіць у памяці тое, што
ведаем з папярэдніх урокаў пра асобу аўтара і твор. Гэту работу мы правядзём у
форме тэсту.
Тэст “Жыццёвы
і творчы шлях Я. Коласа”
1.Кім быў
бацька Я.Коласа?
а) арандатарам; в)фурманам;
б) лесніком; г)настаўнікам.
2. Якое
сапраўднае прозвішча Я. Коласа?
а) Колас; в)Міцкевіч;
б) Луцэвіч; г)
Раманоўскі.
3. Дзе
нарадзіўся Я. Колас?
а) у Альбуці; в)
у Ластку;
б) у Акінчыцах; г)
у Цімкавічах.
4. Кім па
прафесіі быў Я. Колас?
а)пісарам; в)
аграномам;
б) настаўнікам; г)
журналістам.
5. Як звалі
бацьку Я. Коласа?
а) Іван; в)
Міхал;
б) Дамінік; г)
Яўген.
6. Дзе вучыўся
Я. Колас?
а) у Маскоўскім народным універсітэце;
б) у БДУ;
в) у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі;
г) у Пецярбургскім універсітэце.
7. Адзначце
самы буйны эпічны твор
а) раман; в) апавяданне;
б) аповесць; г) паданне.
8. Твор Я.
Коласа “ На ростанях” –гэта…
а) дылогія; в) пенталогія;
б) трылогія; г) аповесць.
9. Як
называеццапершая частка трылогіі “На ростанях” ?
а) “ У глыбі Палесся”; в) “ У палескай глушы”;
б) “На ростанях”;г) “ Лабановіч.”
10. Назавіце галоўнага героя твора
а) бабка Мар’я; в) Ядвіся;
б) Турсевіч; г) Лабановіч
Ключ:
1-б;2-в;3-б;4-б; 5-
в; 6-в;7-а;8-б;9-в;10-г.Вучні выконваюць самаправерку і выстаўляюць сабе адзнаку ў
ліст самакантролю.
IV.
Падрыхтоўка
да ўспрымання новага матэрыялу
Настаўнік: у тэсце былі пытанні, звязаныя з паняццямі “раман” і “трылогія”, давайце
яшчэ раз узнавім веды прагэтыя паняцці .
Адказы вучняў:Раман- адзін
з відаў эпічнай, апавядальнай
літаратуры,- твор, які адлюстроўвае складаны жыццёвы працэс, вялікі круг з’яў, паказаных у іх развіцці.
Трылогіяй
называецца тры літаратурных творы драматычнага або апавядальнага характару,
аб’яднаных адзінай задумай аўтара.
V.
Знаёмства
з новым матэрыялам
Настаўнік:сёння
мы працягваем вывучэнне аднаго з першых раманаў у беларускай літаратуры-
трылогіі Я. Коласа “ На ростанях”. Дома
вы пазнаёміліся з 1 часткай “У палескай глушы”. Якуб Колас у трылогіі выказаў сваю пазіцыю
наконт вечнага пытання “Для чаго чалавек жыве на зямлі?”
-А
як вы разумееце выраз: “ Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Не марнаваць, не
нішчыць, не бурыць,- Тварыць!”(звяртаемся да эпіграфа, слухаем адказы
вучняў). А зараз паспрабуем параўнаць
разуменне сэнсу жыцця бабкай Мар’яй , Турсевічам, Саханюком, самім Лабановічам;
выявім пазіцыю Я.Коласа.
-“Для чаго чалавек жыве на зямлі?”- пытанне, з якім Андрэй Лабановіч звяртаецца то да аднаго, то да
другога персанажа.Давайце складзём анкету героя – Андрэя Лабановіча.
Анкета героя
1.
Імя
2.
Узрост
3.
Адметнасць
твару
4.
Нацыянальнасць
ці сацыяльны статус
5.
Дзе,
кім працуе?
6.
Станоўчыя
рысы характару
7.
Адмоўныя
рысы характару
8.
Захапленні
9.
Самая
драматычная сітуацыя ў жыцці
Вучні
выстаўляюць сабе адзнаку ў ліст самакантролю
Настаўнік: Лабановіч
добра ўсведамляе хуткаплыннасць жыцця,
не хоча яго пражыць дарэмна.Для таго, каб грунтоўна даць адказ на пастаўленае
праблемнае пытанне, я прапаную вам
запоўніць лесвіцу жыцця героя.
2. Лесвіца
жыцця героя
Настаўнік: зараз
Лабановіч знаходзіцца на першай
прыступцы лесвіцы.Ён ведаее адказ на хвалюючае пытанне? (Не). Мы зможам адказаць на праблемнае пытанне з дапамогай
герояў, з якімі гутарыў галоўны герой, каб знайсці сваёпрадвызначэнне ў жыцці.
— Да каго першага з герояў звярнуўся малады настаўнік з пытаннем: “Для чаго
чалавек жыве на зямлі?”
Адказы вучняў:найперш пра
сэнс жыцця ён пытаецца ў старожкі бабкі Мар’і, прытым ён паўтарае сваё пытанне
двойчы. (Яе мы паставім на першую прыступку лесвіцы). Юнаку цікава ведаць, як
на гэта філасофскае пытанне адкажа непісьменная сялянка, якая славіцца на ўсё
Палессе сваім умельствам дапамагаць людзям. Бабка Мар’я ўхілілася ад прамога
адказу. Разам з тым яна выявіла ў сваіх
разважаннях пазіцыю чалавекка, які, з аднаго боку, адчувае моцную сувязь з
прыродаю, а з другога — хрысціяніна: “ Чалавек, як дрэва: жывём, покі жывецца,
бо жывы ў землю не палезеш, прыйдзе смерць, тады і пахаваюць”, “жыве чалавек
жыве, покуль яму Бог прызначае”.
Бабка Мар’я не ўхваліла заглыбленасць настаўніка ў такія складаныя
праблемы. Старожка скіроўвае ўвагу Лабановіча на разнастайнасць і хараство
жыцця, яна загаварыла пра маладых дзяўчат, якія ёсць у вёсцы Цельшына і якімі,
на яе думку, павінен цікавіцца яе паніч.
Лабановіч прыйшоў да высновы, што большасць людзей не задумваецца над праблемаю
сэнсу жыцця, а калі і думае, то знайсці адказ ім не так проста і лёгка. Як
бачым, малады настаўнік, падводзячы вынікі гутаркі са старой паляшучкаю пра
сэнс жыцця, гаворыць ад множнасці, што падкрэсліваецца займеннікам “мы” –
многія і я ў тым ліку.
Настаўнік: з пытаннем пра сэнс жыцця Андрэй Лабановіч
звярнуўсяі да свайго сябра, таксама настаўніка, якога вельмі паважалі, да якога
прыслухоўваліся. Назавіце прозвішча настаўніка.( Турсевіч). Яго мы паставім на
другую прыступку лесвіцы. Як адказаў Турсевіч на пытанне Лабановіч?
Адказы вучняў: пытанне было
нечаканым для Турсевіча.Ад свайго
і сябра Лабановіч пачуў: “Чалавек жыве дзеля дабра,для служэння праўдзе,
каб стварыць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых.”
Такі адказ не задаволіў цельшынскага настаўніка. Лабановіч не прымае
меркаванне сябра. Ён са сваіх назіранняў лічыць сваю выснову ўніверсальнай: “Жыве
чалавек для таго, каб у жыцці як можна болей выбудзіць карыснага і прыемнага
для сябе”.
Настаўнік:хто ж з двух
маладых людзей мае рацыю? Які адказ на
гэта пытанне дае Якуб Колас? Давайце прыгледземся да тых герояў, у асяроддзі
якіх жыве Лабановіч у Цельшыне. Выснова, здаецца, зроблена галоўным чынам з
хатовіцкага настаўніка. Назавіце яго прозвішча.( Саханюк). Яго мы паставім на
наступную прыступку лесвіцы.Што дляяго значыць сэнс жыцця?
Адказы вучняў:для Саханюка
сэнсам жыцця з’яўляецца матэрыяльны дабрабыт, мець жонку-прыгажуню.
Настаўнік:гэты персанаж
не выклікае асуджэння. Тым не менш, ні Лабановіч, ні аўтар, ні чытач не
ставяцца да Саханюка з сімпатыяй.Чаму? Як дасягнуў хатовіцкі настаўнік са
свайго сціплага жалавання такога- сякога дастатку?
Адказы вучняў:па-
першае,нават за напісанне ліста не самромеецца браць сала, па –другое, Саханюк
не ўлягае ў работу, Лабановіч мог у
гэтым неаднойчы пераканацца. Пры першым візіце да Саханюка цельшынскі настаўнік
знаёміцца з журналам свайго калегі. І хоць даўно павінны былі пачацца заняткі,
Саханюк не вельмі далёка рушыў наперад са сваімі вучнямі ў авалоданні вучэбным
матэрыялам.
Быў яшчэ адзін выпадак. На гэты раз цельшынскую школу наведаў
Саханюк.Лабановіч,які аддаваў усяго сябе школе, вельмі хацеў пачуць думкі калегі
пра поспехі сваіх вучняў. Пераканаўшыся, што цельшынскія вучні добра
падрыхтаваныя, пачуўшы ад калегі, што ён шмат працуе, Саханюк пачаў павучаць
маладога настаўніка: “ Э, плюньце вы на гэта. Навучылі чытаць, пісаць, задачы
развязваць, і – шабаш! Вы думаеце медалёў заслужыце? Або свет гэтым перавернеце?
Інспектар знойдзе, да чаго прычапіцца. Ну, у самым лепшым выпадку падзяку
напіша, а дырэкцыя вам дзесяць рублёў вышле. Але сваё здароўе даражэй”.
Настаўнік: у чым
пераканаўся Лабановіч пасля першага знаёмства з хатовіцкім настаўнікам ?
Адказы вучняў:у асобе
Саханюка ён не будзе мець для сябе настаўніка, і тут жа зазначыў, што
супольнага паміж імі вельмі мала і што блізкімі сябрамі яны ніколі не будуць”
Настаўнік:каго б з
герояў мы не ўзялі, яны жывуць па формуле Лабановіча:атрымаць найбольшую
асалоду для сябе ад жыцця. Возьмем хоць бы памочніка пісара. Назавіце яго
прозвішча. (Дубейка). Гэта наступны герой, які трапляе на лесвіцу жыцця? Што
з’яўляецца сэнсам жыцця для гэтага героя?
Адказы вучняў:яго ідэал –
пасада пісара, выпіўкі, карты, поспех у жанчын.
Настаўнік:чаму Лабановіч
не прымае тых, хто жыве, здавалася б, па ўсвядомленым ім самім законе?
Адказы вучняў:справа тут
найперш у тым, што ў Лабановіча сваё, іншае ўяўленне пра тое, што з’яўляецца
карысным і прыемным менавіта для яго, чым, скажам, для Дубейкі, Саханюка,
Турсевіча і іншых.
Настаўнік:такім чынам,
мы зараз павінны адказаць на праблемнае пытанне. Паспрабуем акрэсліць жыццёвае
крэда А. Лабановіча праз кластар-схему.
3.
Кластар-схема
патрыятычны: прафесійны:
у яго добра
развітапачуццё
з вялікай адказнасцю ставіўся
абавязкуперад народам і да заняткаў у
школе
Радзімай
Абавязак
духоўны (маральны):
унутраная патрэба пошуку,страх перад духоўнай смерцю.
Настаўнік: якую выснову зрабіў для сябе малады настаўнік, які
адказ знайшоў на праблемнае пытанне, выслухаўшы ўсіх герояў, якія былі
пастаўлены намі на лесвіцу жыцця?
Адказы вучняў:заўсёды быць у
духоўным пошуку,не пайсці дарогаю сваіх калег, не прымаць іх ідэалы і спосабы
іх рэалізацыі, імкнуцца выканаць сваё чалавечае прадвызначэнне, быць карысным
свайму народу і Радзіме.
Настаўнік: такім чынам,
мы бачым, што жыццёвае крэда А. Лабановіча супадае з жыццёвай пазіцыяй Я. Коласа, што з’яўляецца
асновай для самаўдасканалення, духоўнага ўзбагачэння кожнага.
Вучні выстаўляюць сабе адзнаку ў ліст самакантролю.
Творчы адпачынак ( замалёўкі
Палесся на фоне музыкі “ Жураўлі на Палессе ляцяць) Заданне: праспяваць працяг
песні.
VI.
Замацаванне
вывучанага на ўроку
Ітак, мы вызначылі жыццёвыя пазіцыі галоўнага героя твора і аўтара Я.Коласа па праблемным пытанні: “
Для чаго чалавек жыве на зямлі?” А зараз мне хочацца даведацца, якую жыццёвую
пазіцыю займаеце вы. Для гэтага я папрашу вас напісаць міні-сачыненне на тэму: “ Што значыць для вас тварыць?”
(Звярнуцца да эпіграфа )
Зачытванне міні- сачыненняў вучнямі і карэкцыйная работа. А зараз звернемся
да ўсяго верша А Вярцінскага “ Жыццё даецца, каб жыццё тварыць” і паглядзім,
што аўтар укладае ў паняцце слова “тварыць” .
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
віць і далей – любоўю,справай дзейнай
ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!
…
Жыццё даецца, каб
жыццё тварыць.
маральны самы, самы
натуральны
пачатак гэты вось
жыццестваральны
Інакш якая ад яго
карысць?
Тварыць!
Жыццё даецца, каб
жыццё тварыць.
Не марнаваць, не
нішчыць, не бурыць,-
Тварыць!
А. Вярцінскі
VII.
Рэфлексія
Методыка “ Шэсць капелюшоў мыслення”
Вучні апранаюць капелюшы розных колераў, зробленых з палосак паперы, і
выказваюць свае меркаванні наконт урока.
1.
Белы тып мыслення – паведаміць толькі пра факты, інфармацыю,
тое, што адбылося на ўроку.
2.
Чырвоны тып мыслення- выказаць свае эмоцыі, пачуцці ад
урока.
3.
Жоўты тып мыслення- аптымістычны; адзначыць, якія плюсы,
станоўчыя моманты вы ўбачылі на ўроку.
4.
Чорны тып мыслення – асцярожнасць; падумаць, якія маглі
быць перасцярогі.
5.
Зялёны тып мыслення – творчасць; успомніць, якія творчыя
плыні, ідэі былі адлюстраваны на ўроку.
6.
Сіні тып мыслення – арганізацыя; як усё на ўроку
функцыяніравала?
VIII.
Дамашняе
заданне
1)Напісаць сачыненне-
мініяцюру на прапанаваныя тэмы:
1.
“
Якім я бачу Андрэя Лабановіча?”
2.
“
Дзеля чаго чалавек жыве на зямлі?”
3.
“
Навошта жывём?”
2) Скласці сінквейн на выбар ( не менш двух:А. Лабановіч, бабка Мар’я,
Турсевіч, Саханюк, Дубейка)
Дадатак:
Ліст паспяховасці вучня
10
9
8
7
6
5
4
3
2
1
0
Сінквейн Тэст Аналіз
Міні-сачыненне Рэфлексія
Лесвіца жыцця героя
Ответ:
Объяснение:
Я.Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць.
Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з’яуяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата у сваiм цяжкiм жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык – гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не вiнаваты. Такiм яго зрабiу несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых. Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы у адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi духоуна беднымi, загразлi у цiне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняу, п’яняк.
Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць улад у адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумвауся над складанымi праблемамi жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласоускiя пытаннi: “Што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi?” Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай i Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу у новым святле. Герой адчуу вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой жыу народ i за якую гiнулi у астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях актыунай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты — «намацаць галiнамi сонца».
Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць — таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча.
Лабановiч — чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi, якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я.Коласа. Часамi ён памыляуся, але нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу мужным i непахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён выйшау з адзiнай думкай: «Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям».
Цяжкай была доля народнага настаунiка у дарэвал. час. Я.Колас ведау гэта са свайго вопыту. Не усе настаунiкi маглi вынесцi гэтыя цяжкiе выпрабаваннi лесу. Некаторыя з iх цалавалi папоускiя рукi, кланялiся станавому прыставу. Такiм чынам яны куплялi адносны спакой i бестурботнае iснаванне. Але за гэта яны плацiлi вялiкую цану — страту чалавечай годнасцi. Лепшыя, найбольш перадавыя выбiралi сабе iншы шлях. Быу ен цяжкi, але быу ен слауны. На яго з самага пачатку працы у школе уступiу Андрэй Лаба новiч.
Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. З такой высновай і мэтай «абудзіць у вучняў і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта… І наогул да ўсяго падыходзілі свядома», прыехаў у Цельшына малады, гадоў за дваццаць, настаўнік Андрэй Лабановіч.
Яму па душы быў і гэты глухі куток Палесся, і гэты народ з яго асабліваю моваю і звычаямі, і гэты некрануты край старажытнасці, якая на кожным кроку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу…
Непрыветна і непрытульна выглядала невялічкая вёска ў адну шырокую і роўную вуліцу. Амаль што каля кожнай хаты ляжалі кучы бервення і гнілі, але нікому не прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць супраць сваёй хаты, каб льга было прайсці праз балота, у якім тапілася гэтая вуліца. А гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі. Але палешукі звыкліся і зжыліся з гэтай граззю і не звярталі на яе ўвагі.
Аднак ні глуш, ні бязладдзе не палохаюць Лабановіча, бо ён і прыехаў сюды, каб нешта змяніць у жыцці палешукоў да лепшага. У абуджэнні думкі бачыў ён пачаткі таго вялікага сацыяльнага руху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых формаў жыцця. Бо калі чалавек пачне разважаць, дашуквацца прычын таго стану, у якім ён знаходзіцца, ён напэўна не пагодзіцца са сваёй доляй і будзе старацца адваяваць сабе лепшае месца на свеце. І калі ў чалавека раскрыюцца вочы, ён сам сабе выбера дарогу і сам за сябе будзе несці адказ.
Сваю дзейнасць малады настаўнік пачынае з паездкі ў воласць, у Хатовічы, каб «аддаць кесарава кесараві», каб звесці кантакты з усім начальствам, ад якога залежала, як лічыў Лабановіч, эфектыўная работа школы, а таксама забраць у пісара пасылкі з кнігамі і сшыткамі для школы.
Першым, да каго ён завітаў, быў настаўнік Саханюк, у якога ён хацеў павучыцца, бо той ужо набіў, як кажуць, руку і мае практыку. Аднак адразу зразумеў Лабановіч, што яго калега быў чалавекам практычнага складу: за пяць год работы ў школе, атрымліваючы пенсію дваццаць рублёў у месяц, умудрыўся сабраць капітал у пяць-шэсць соцень і меў сваю гаспадарку. Ён не саромеўся нават за напісанне ліста браць салам з няшчасных салдатак. Прагледзеўшы класныя журналы, Лабановіч і ўвогуле пераканаўся, што ў асобе Саханюка ён не будзе мець для сябе настаўніка, што супольнага між імі вельмі мала, блізкімі сябрамі яны ніколі не будуць.
Пісар Дубейка вельмі ўзрадаваўся, убачыўшы Лабановіча: «Нашага палку прыбывае!» Але калі настаўнік на яго запытанні адказаў, што гарэлкі не п’е, у карты не гуляе, здзівіўся, а ўвесь яго выраз нібы гаварыў: «Які ж ты пасля гэтага інтэлігент?»
І толькі хатовіцкі бацюшка айцец Кірыл зрабіў на Лабановіча добрае ўражанне, бо ён быў «многа лепшы за тых, хто пра народ гаворыць высокія словы». Нягледзячы на яго знешнія пагардлівыя адносіны да сялян («Мужык — гультай, злодзей, п’яніца. Толькі і глядзіць, як абадраць цябе, ашукаць. Ніякай веры яму няма… Розгамі яго трэба сеч!»), адчуваецца яго клопат пра людзей: «і зямлю ім аддалі, і сенакос, і лякарства дае, і добрым словам памагае, ні ў чым ім не адмаўляе». У спрэчцы з а. Кірылам Лабановіч даводзіць, што ўсё сказанае бацюшкам пра мужыка — праўда, але таму ёсць сацыяльныя прычыны: «Хто вінават, што мужык неачэсаны, што мужык цёмны і жыве па-свінску? У святым пісанні напісана: «Якою мераю мераеце, такою адмерыцца і вам».
А. Кірыл прыехаў, адслужыў малебен, акрапіў дзяцей святой вадою, заклі’каў іх да навукі і паслушэнства — і праца ў школе пачалася. Малады настаўнік вельмі сумленна ставіўся да сваіх абавязкаў, стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, стараўся нават іх памылкі выправіць і адзначыць так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца. У работу ўкладаў ён усю сваю душу і сэрца. У ёй чэрпаў малады настаўнік і поўную чару высокага задавальнення, назіраючы, як дзеці набіралі ведаў, лёгка асільвалі тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і цяжкім.
Уцеха брала Лабановіча, калі ён глядзеў на маленькіх змыслых палешучкоў. Вечарамі, падводзячы рахункі мінуламу дню, разважаў, як абысці хібы і памылкі, бо ўсе тыя спосабы, якія так гладка і проста апісаны ў методыках, часта зусім не падыходзілі і не адпавядалі ўмовам школы, трэба было тут жа выдумляць іх самому. A колькі часу прыходзілася траціць на тое, каб дастасаваць мову дзяцей да кніжнай мовы!
Праз нейкі час, шмат перажыўшы і перадумаўшы, пабываўшы ў кожнай сялянскай хаце, пагутарыўшы з кожным палешуком, пачаў заклікаць Лабановіч цельшынцаў у школу, дзе ён будзе гаварыць з імі і чытаць. У першы вечар народу наваліла поўная школа, нават месцаў не хапала. У аснову свае прамовы настаўнік палажыў тую думку, што чалавек павінен імкнуцца, каб жыццё было добрае і карыснае, гаварыў, якім чынам можа паляпшацца яно, як трэба ісці чалавеку, каб гэта паляпшэнне было сапраўдным і значным. Ён стараўся зацікавіць слухачоў, прыводзіў жывыя прыклады з іх жыцця, праўдзівыя, простыя і зразумелыя, гаварыў гладка, з натхненнем. Але яго вельмі здзівіла, што дзяўчаты яго зусім не слухалі, больш цікавіліся сваімі кавалерамі, чым яго прамоваю. Старыя палешукі, хоць і слухалі, але ўсё часцей шырока пазяхалі. A ў канцы Максім Цялушка зазначыў, што ўсё гэта і так, але не ім, старым, вучыцца і нешта мяняць, хай ужо маладыя вучацца.
З кожным разам лік слухачоў памяншаўся — і Лабановіч махнуў рукой. І гэтая яго спроба, як і спроба прымірыць Лявона Шкурата і Кандрата Куксу, што пабіліся за казённую юшку, скончылася няўдачай. Стаўшы паміж раз’ятранымі байцамі, настаўнік з дапамогай другіх палешукоў разбараніў, развёў пеўняў. Ён да ў срэбраны рубель Лявону (колькі тая юшка і каштавала, абы не біліся больш), а вечарам таго жа самага дня з вуліцы зноў пачуўся крык і лямант: Лявон з Кандратам да паўсмерці пабіліся зноў — ужо за срэбраны рубель.
Стараста аўтарытэтна зазначыў: «Не трэба было, панічыку, мяшацца, у нас гэта не першыня, паб’юцца і разыдуцца. Набярэцца паганая кроў, трэба ж яе выпусціць, і тады ўсё ціха і лагодна».
У гумарыстычна-іранічнай манеры выпісана і яшчэ адно здарэнне, якое падзяліла цельшынцаў на два варагуючыя станы: адны даводзілі, што дзень уводзін Прасвятой Багародзіцы сёння, а другія — заўтра. Кожны стан, святочны і будні, меў вельмі паважных прадстаўнікоў свайго кірунку, што ніякім чынам не маглі дайсці да згоды, бо кожная рука мела вельмі моцныя доказы. Усе цельшынскія законнікі і законніцы сышліся і горача судзілі погляды супраціўнага стану. Свята «адзначылі» моцнай лаянкай, у якой асабліва вылучыўся дуэт Аўдолі Латачыхі з Акуляю, што даўно ўжо былі не ў ладах, цяпер жа гэта свята сталася зачэпкаю, каб даць волю языкам. На іх лаянку, як на спектакль, сышліся ўсе палешукі і аж адкідалі назад галовы і выпучвалі жываты, калі якая з кабет, пераступіўшы ўсялякія граніцы жаночага ўшанавання, адпускала штось вельмі жыццёвае і сакавітае.
Вёска так і не прыйшла да згоды: адны святкавалі сёння, а другія — заўтра.
Душу Лабановіча лечыць прырода. Ён яшчэ раней прыйшоў да высновы, што «ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство, — чалавек і прырода. …Колькі вялікага задавальнення дае нам яна! Бо прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачамі кожнага з нас. Чытаць гэтую кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце?»
І ўсё ж Лабановічам авалодваюць на нейкі час і змрочныя, нават чорныя думкі. Ён адчувае неабходнасць, нават прагу ва ўзаемінах з роднай яму душой. Каб спатоліць гэтую прагу, едзе да свайго сябра Турсевіча. Успаміны і жарты, спрэчкі і развагі — усё было ў час іх сустрэчы. Пагаджаючыся з сябрам, што «чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб стварыць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых», Лабановіч даводзіць, што так павінна быць, але «людзі жывуць не па гэтаму правілу», а каб у жыцці «як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе».
Любуючыся краявідамі, Лабановіч гаворыць свайму сябру: «Я аднаго не разумею. У нас столькі прыгоства, столькі багацця форм і фарбаў, і край наш вялікі і разнастайны, а мы не бачым, не хочам гэтага бачыць. Аб нашым краі злажыўся погляд як аб краі бедным, заняпалым… Што такое наша Беларусь? А гэта, бачыш, заходняя акраіна Расіі… …Мы адварочваемся ад свайго роднага, не шануем яго, мы стыдаемся яго! …Кожны народ мае свой гонар… А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, выліта многа памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае, што беларускі інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць».
Лабановіч прапануе сябру сабраць настаўнікаў, аб’яднацца, раскатурхаць «соннае балота нашага настаўніцтва, бо жыць так, адарванымі адзін ад аднаго, жыць без жывой ідэі, ведаць адну толькі школу, траціць час на карты і папойкі… нельга». Нельга таму, сцвярджае Лабановіч, што гэта азначае «задушыць у сабе голас сумлення, голас доўгу перад народам».
Не падзяляе Лабановіч і намеру Турсевіча вучыцца далей у інстытуце. Ён лічыць, што інстытут — тая ж самая казарма-семінарыя, якая аканчальна знішчыць жывое ў душы і з настаўніка зробіць «сухога кашчэя-чыноўніка».
Маладосць — час кахання і мараў. Каханне, сапраўднае, шчырае і пакутлівае, прыйшло і да Лабановіча, завалодала яго душой.
Яшчэ да сустрэчы з Турсевічам настаўнік пазнаёміўся з тутэйшымі паненкамі і быў зачараваны хараством панны Марыны і панны Людмілы. Лабановіч наогул ставіцца да дзяўчат узнёсла. Ён нават у думках не дазваляў сабе зняважыць дзяўчыну. Адно слова «дзяўчына» выклікала ў яго душы чысты і прыгожы вобраз, на які можна пазіраць і любавацца толькі здалёк.
Любаваўся прыгажунямі Лабановіч, аднак у сэрца запала, душу ўстрывожыла дачка пана падлоўчага — Ядвіся. Панна Марына, бясспрэчна, мела перавагу над Ядвісяй у харастве, але разам з гэтым уступала Ядвісі ў разнастайнасці праяўлення жыцця. Адлучыць ад Марыны хараство, гэтую дзявочую шыльду — і ад яе засталося б мала, тады як Ядвіся была натура больш мнагалучная, больш жывая…
Асабліва ўразілі Лабановіча вочы Ядвісі: цёмныя, з доўгімі мігаўкамі, яны быццам рассыпалі праменні. І што б ён ні рабіў, аб чым бы ён ні думаў, вобраз Ядвісі быў перад ім. Возьме кнігу ў рукі, але з кожнага радка на яго пазірае панна Ядвіся. Яму хацелася размаўляць з ёю, чуць яе голас, хацелася сказаць ёй, што яе голас гучыць для яго, як вясна, што яе смех, як прамень сонца, асвятляе яго душу. Але так размаўляў Лабановіч з Ядвісяй толькі ў думках, пры спатканні ж ніколі не выказваў таго, што гаварыў ёй без яе. Не выказваў таму, што часам паводзіны Ядвісі дадаюць да рамантычных, узнёслых пачуццяў юнака зашмат гаркаты і няўпэўненасці, каб першаму зрабіць крок насустрач свайму шчасцю. Лабановіч адчувае душэўную Ядвісіну няўстойлівасць, мітусню супярэчлівых пачуццяў. Баючыся абразы, ён надае сваім глыбокім і шчырым пачуццям жартаўлівую форму.
Лабановіч замёр у салодкім чаканні, калі Ядвіся паведаміла яму, што ў яе тут ёсць нехта такі, каго ёй вельмі цяжка пакінуць і аб кім вельмі непакоіцца сэрца. Аднак крыўда і смутак запоўнілі яго сэрца, калі тут жа пачуў ад яе, што гэты «нехта» — сабака Негрусь, якога яна пачала лашчыць, размаўляючы з Лабановічам.
«Чаму я, як злодзей, таюся ад яе і ад людзей? Чаму не сказаць ёй, што я так шчыра і так моцна палюбіў яе?.. Проста няма ў мяне смеласці. Я баюся тае абразы, якая будзе для мяне тады, калі яе сэрца не адгукнецца майму сэрцу! …А ўсё ж гэта каханне ёсць нейкая хвароба, боль і пакута», — так думаў Лабановіч пасля чарговай сустрэчы з Ядвісяй.
А непазбежны разрыў паміж закаханымі ўжо набліжаўся.
Трагічны быў той разрыў, бо каханне, такое моцнае і ўсеабдымнае, было ўзаемным. Ядвіся кахала Лабановіча! Аднак яе незразумелыя, а часам і неразумныя паводзіны супярэчылі глыбіні яе пачуцця да Лабановіча, блыталі і яго думкі, і яго намеры адносна іх будучыні. І хоць ад добрай, спагаднай, чулай сэрцам бабкі Мар’і Лабановіч даведаўся пра трагедыю ў сям’і падлоўчага Баранкевіча, усё ж не мог і падумаць, што акалічнасць сямейнага жыцця так балюча адклікнулася на дзецях, асабліва на мяккай натуры панны Ядвісі. На яе псіхіку моцна падзейнічала бесчалавечнае абыходжанне з яе маці некалі, а цяпер і з мачахай пана падлоўчага, які на людзях быў далікатным і шляхетным, а дома тыранам і зверам.
Бабка Мар’я расказвала Лабановічу: «Ой, панічыку, цяжка ёй жылося з панам! Біў яе пан! Ды як яшчэ біў!.. Сама я, панічку, бачыла, як біў яе пан. Узяў за косы, яшчэ на руку накруціў і вёў праз двор у пакоі. А што ён там рабіў, ужо ў пакоі, то людзі таго не бачылі».
Менавіта таму такімі супярэчлівымі былі і паводзіны Ядвісі да Лабановіча, у якім яна за знешняй прыгажосцю і вытанчанасцю баялася ўбачыць тырана. На яго парыванне: «Бедная вы, мілая, харошая, слаўная Ядвісечка!» — адказала з нейкай нянавісцю: «У, усе вы такія гэрады, тыраны!» То паложыць на стол каханаму букецік красак і пакіне ў кнізе для яго запіску са шчырым і дзіўным прызнаннем: «Мілы… дурань», то блісне іскрамі гневу сваіх прыгожых вачэй, а на яго: «Мілая, родная Ядвісечка!» злосна прамовіць: «Дурань!»
Не ад самой Ядвісі, а зноў жа ад бабкі Мар’і, якая рабіла ўсё магчымае, каб дапамагчы закаханым, спалучыць дзве палавінкі, Лабановіч даведаўся, што Ядвіся збіраецца надоўга, калі не назусім, пакінуць Цельшына.
Карыстаючыся тым, што настаўнік з трыма вучнямі паехаў на экзамены, Ядвіся аканчальна парывае ўсе сувязі са сваім каханым — едзе, не пакінуўшы адраса, напісаўшы толькі кароценькі ліст. На развітанне пакінула аб сабе яшчэ адзін загадкавы знак: зламала грушку, якую, калі саджалі з вучнямі дрэўцы, пасадзіў Лабановіч у гонар і памяць пра сваю каханую. Яшчэ большы жаль ахапіў яго: «Няўжо яна хоча, каб я выкінуў яе з сэрца?» Так, менавіта гэтага хацела Ядвіся, пакутліва развітваючыся са сваім каханым. Каб яму лягчэй было забыць яе. Ёй нават страшна, што сама яна ўжо не сустрэне, не пабачыць яго ніколі, але супакойвае сябе тым, што яе шчасце будзе жыць з ёй заўсёды ў сэрцы. Але сэрца ёй кажа: «Я хачу яшчэ болей гэтага шчасця. Я хачу выпіць яго ўсё, усё да самага дна!»
І зноў Ядвіся гаворыць, утаймоўваючы сваё сэрца: «Не, няхай яно будзе лепей недапітым, бо, можа, на дне яго наліта атрута. Так лепей!»
Страх атруты — страх расчаравання. Ядвіся робіць свядомы выбар: лепш светлы ўспамін і светлая самота па нязбытным каханні, чым горыч і боль расчаравання, што для любога чалавека заўсёды трагедыя, бо рушацца надзеі.
Так трагічна закончылася вялікае каханне, якім Ядвіся заплаціла за грахі сваіх бацькоў, што жылі без кахання, жылі ў нянавісці і не па-людску, пазбавіўшы тым самым шчасця сваёй дачкі і таго, хто сустрэўся на яе жыццёвым шляху. Зламалі яе лёс, як яна зламала з любоўю пасаджаную грушку.
Вучні Лабановіча лепш за вучняў іншых школ вытрымалі экзамен. І экзамен пацвердзіў, як сумленна шчыраваў малады настаўнік на ніве духоўнасці. Лабановіч у параўнанні з тамтэйшым настаўнікам Грынько быў горкім пралетарам. Сурдут Лабановіча, куплены за два з паловаю рублі ў Карульчука, быў бедным. У ім настаўнік, асабліва ззаду, вельмі нагадваў местачковага рабіна. Кватэра і быт Грынько казалі, што ён жыў панам, не тое, што Лабановіч.
Затое вучні Лабановіча здзівілі ўсіх сваімі ведамі. Ім не трэба было, як вучням Філюка, спасцігаць сістэму ўмоўных знакаў, каб абвесці вакол пальца экзаменатараў. Там, дзе вучні павінны былі паставіць коску, Філюк дакранаўся да кончыка вуха… Калі трэба было паставіць дзве кропкі, ён праціраў вочы, як бы набілася пылу. Кропка і коска — чухалася вока і кончык носа. A калі ўжо трэба было паставіць клічнік, то падняўшы ўгару палец, Філюк чухаў ім брыво.
Поўную сваю перавагу Лабановіч як настаўнік выявіў тады, калі рашуча і смела запярэчыў інспектару: «Несмотря», гаспадзін інспектар, трэба пісаць злучна». Не палохае яго і тое, што інспектар спачатку абвінаваціў яго ў няведанні граматыкі. Ён настойвае на сваім: «Па Гроту «несмотря» пішацца разам». Прынеслі нават з бібліятэкі Грота і такім чынам пераканаліся, скончыўшы спрэчку, бо калі сказаў Грот — тут канец, і далей ісці няма куды.
Аднак нават значны прафесійны поспех не суцешыў боль страты.
Адзінота і смутак, немагчымасць болей жыць тут, дзе ўсё нагадвала Ядвісю, паўплывалі на рашэнне Лабановіча назаўсёды пакінуць Цельшына. Назаўтра Лабановіч напісаў прашэнне аб перамяшчэнні і стаў збірацца ў дарогу…
Похожие статьи:
Якуб Колас → Трылогія «На ростанях». Кніга другая. У глыбі Палесся.Частка другая. На новым месцы
Якуб Колас → Трылогія «На ростанях». Кніга другая. У глыбі Палесся. Частка першая. На бацькаўшчыне.
Якуб Колас → Творчасць Якуба Коласа
Якуб Колас → Трылогія «На ростанях». Кніга трэцяя. На ростанях. Частка першая. Верхань
Якуб Колас → Трылогія «На ростанях». Кніга трэцяя. На ростанях. Частка другая. На крыжавых дарогах
Я.Колас сутыкае свайго героя з рознымі людзьмі, ставіць у розныя сітуацыі, раскрываючы яго характар, духоўны свет, маральную высакароднасць.
Ужо на першых старонках трылогіі чытаем пра спрэчку Лабановіча з хатовіцкім папом Кірылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з’яўяецца нізшай істотай, якая сама вінавата ў сваім цяжкім жыцці. Андрэй Лабановіч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык – гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасці, забітасці і адсталасці народ не вінаваты. Такім яго зрабіў несправядлівы царскі рэжым. І таму Лабановіч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькі сярод дзяцей, але і дарослых. Сціплы, сумленны і патрабавальны да сябе, Лабановіч надзвычай прынцыповы ў адносінах да панямонскіх інтэлігентаў, якія здрадзілі сваёй справе, сталі духоўна беднымі, загразлі ў ціне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняў, п’яняк.
Лабановіч — чалавек вялікага інтэлекту, здольны радавацца і хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоў да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановіч, як і працоўны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаўнікі мясцовых улад і іх прыслужнікі, якія на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
Складаны шлях прайшоў герой трылогіі Я.Коласа. Часамі ён памыляўся, але ніколі не ішоў на кампраміс са сваім сумленнем. Лабановіч быў мужным і непахісным у час суровых выпрабаванняў, з якіх ён выйшаў з адзінай думкай: «Чалавек павінен жыць для дабра, ён павінен быць карысным людзям».