Контрольное сочинение по белорусской литературе 9 класс янка купала

Я́нка Купа́ла (настоящее имя Ива́н Домини́кович Луце́вич, белор. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч; 25 июня (7 июля) 1882 — 28 июня 1942) — белорусский поэт и переводчик, драматург, публицист.

Классик белорусской литературы. Народный поэт БССР (1925). Академик АН БССР (1928) и АН УССР (1929). Родился 25 июня (7 июля) 1882 года в деревне Вязынка (ныне Молодечненского района Минской области Беларуси) в семье Доминика Онуфриевича Луцевича и Бенигны Ивановны Луцевич (дев. Волосевич).

Родители были обедневшие белорусские шляхтичи, арендовавшие земли в помещичьих угодьях. Род Луцевичей известен с начала семнадцатого века. Дед поэта арендовал землю у Радзивиллов, но был ими изгнан с родных мест. Этот факт лёг в основу купаловской драмы «Раскіданае гняздо».

В детстве будущему поэту приходилось много помогать отцу, который, несмотря на своё шляхетское происхождение, по сути принадлежал к числу безземельных крестьян и вынужден был обрабатывать съёмные участки (у Здзеховских и др.), платя крупные суммы в качестве аренды за использование угодий.

После смерти отца в 1902 году работал домашним учителем, писарем в помещичьем имении, приказчиком и на других работах. В обнаруженной в белорусском Национальном историческом архиве анкете призывника Луцевича Ивана Доминиковича указаны его вероисповедание — римско-католическое и национальность — русский[1].

Могила матери Янки Купалы на Военном кладбище Минска.Могила сестры Янки Купалы на Восточном кладбище Минска.

Позже Иван устроился чернорабочим на местный винокуренный завод, где продолжал трудиться в поте лица. Хотя тяжёлая работа отнимала у молодого человека много времени, ему удавалось выкраивать свободные часы на занятие самообразованием; таким образом, вскоре будущий Янка Купала ознакомился практически со всеми книгами из отцовской и помещичьей библиотек. В 1898 году закончил народное училище в местечке Беларуч.

В 1908—1909 годы жил в Вильне, где работал в редакции первой белорусской газеты «Наша Ніва». Там же познакомился с будущей женой — Владиславой Станкевич — и актрисой Павлиной Мядёлкой, которой Купала одно время был сильно увлечен и в честь которой назвал героиню своей первой пьесы — комедии «Паўлінка».В это же время написано самое известное стихотворение поэта «А кто там идёт?». Первоначальное заглавие «Беларусы» Его перевёл на русский Максим Горький назвав «суровой и прекрасной песней » предсказав что она «на время… станет «народным гимном» (См. М. Горький «о писателях -самоучках». так и было в Западной Беларуси до 1939 года. На русский язык это произвидение также переводили Михаил Исаковский. Всеволод Рождественский,Николай Браун. На украинский Никита Шаповал, Максим Рыльский, на польский Анджей Яворский, на литовский Людас Гир Антанас Венцлова. Среди переводчиков Вера Рич, Мартин Наг,Чжу Ци, Альдо Севирини, десанка Максимович. Адольф Черны,Аб ар Рахман аль Хамиси,Кайсын Кулиев Аалы Токомбаев,Багарт Шинкуба, Наири Зарьян, Расул Рза,Расул Гамзатов, Юван Шествалов, Микуль Шульгин. Кузебай Герд написал по мотивам стихотворения Купалы удмуртский национальный гимн. Перевод «А кто там идёт?» на вепский Эдуардом Бронзовым стал первой ласточкой национальной литературы[источник не указан 49 дней].

В 1909—1913 годах начинающий поэт учился в Санкт-Петербурге на подготовительных общеобразовательных курсах А.Черняева, затем в 1915 году проучился в Московском городском народном университете, который был основан на средства известного в Российской империи золотопромышленника и мецената Альфонса Леоновича Шанявского и его жены в 1908 году; университет находился в Москве и носил имя мецената.

Янка Купала поступил в народный университет в сентябре, однако его намерениям продолжить учёбу помешала всеобщая мобилизация, объявленная в связи с наступлением Первой мировой войны. Уже в начале 1916 года поэта-студента призвали в армию и тот поступил в дорожно-строительный отряд, в составе которого работал вплоть до наступления событий Октябрьской революции.

В это время Янка Купала обосновался в Смоленске, работал в сфере строительства дорог, где его и застала врасплох революционная стихия. В период с 1916 по 1918 годы им не было создано ни одного произведения, однако позже Янка Купала в своей лирике обратился к теме выживания отдельной личности и народа в целом в годину исторического перелома. Следует упомянуть такие программные произведения послевоенно-революционного периода, как «Время», «Для отчизны», «Наследство», «Своему народу», которые датируются 1919 годом.

После революции Янка Купала поселился в Минске. События Советско-польской войны существенно не повлияли на образ жизни поэта: он пережил годичную польскую оккупацию Минска, в котором и остался жить до следующей войны.Лауреат Сталинской премии первой степени (1941).

метки: Купала, Прачытаць, Кожнама, Параиу, Пейзажнай, Першы, Тэатр, Пакладзен

Першы народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, Янка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч) пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Але я лічу, што знаёмства з творчасцю Купалы трэба пачынаць, перш за ўсё, з яго паэзіі.

Бясспрэчна , важнае месца ў паэзіі Янкі Купалы займае нацыянальна- патрыятычная тэма, але , мне здаецца, што без яго пейзажнай лірыкі немагчыма глыбока зразумець і ацаніць усё багацце яго творчасці.

Узоры пейзажная лірыкі Купалы- гэта усім вядомыя вершы »Дзве таполі», »Адцвітанне», »Жніво» і іншыя. Для мяне ж выдатнейшы ўзор пейзажнай лірыкі Купалы- верш »Явар і каліна».

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумная даліне над ярам.

Тым, хто цікавіцца творчасцю беларускага песняра, хто хацеў бы спасцігнуць усю глыбіню яго паэзіі, я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш.

Пра гэты верш хочацца сказаць »меладычны», і нядзіўна, што ён пакладзены на музыку. Музыку на словы Купалы напісаў беларускі кампазітар Ю.Семеняка, выконваюсь песню вядомыя беларускія »Песняры» , а так сама наш суайчыннік з Амерыкі Багдан Андрусішын. Не толькі »Явар і каліна» пакладзены на музыку, але і іншыя вершы Купалы : »Я ад вас далёка», »Зваяваным», »Спадчына».

»Явар і каліна»- гэта, сапраўды, больш чым верш пра прыроду. У ім зліліся радасць вясновага абуджэння прыроды, пяшчота і каханне, легенды і паданні беларускай зямлі пра русалак і даўнейшыя павер’і беларусаў пра тое, што прырода — гэта жываю істота.

Слухаюць смехаў русалчыных,

Лопату крылляў начніцы,

Ветру павеваў ап’янчаных,

Плюскату шклістай крыніцы.

Беларускі пісьменнік Іван Навуменка сказаў пра верш »Явар і каліна», што »гэта выказаная замілаванымі, надзвычай экспрэсіўнымі паэтычнымі радкамі хвала Жыццю, Каханню… у вобразах дрэў…што шэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам».

І, безумоўна, раю кожнаму абавязкова прачытаць бліскучаю камедыю Купалы »Паўлінка», у якой аўтар высмейвае пошласць і ганарлівасць засцянковай шляхты. Купала стварыў каларытныя, запамінальныя вобразы прыгожай сялянскай дзяўчыны Паўлінкі і фанабэрыстага пана Быкоўскага. Вобраз пана Адольфа Быкоўскага створаны так таленавіта і выразна, што яго прозвішча ператварылася з уласнага ў агульнае.

5 стр., 2105 слов

Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы

… многа твораў, якiя маюць фальклорную зенону: вершы «Явар i калiна», «Дзве таполi», «На Купалле, паэма «Курган. Восенню 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вiльню. Ён працуе сакратаром Беларускага … самых плённых перыядаў мастакоўскай бiяграфii Я. Купалы. За гэты час (1909-1913 гг.) ён выдаў два зборнiкi вершаў — «Гусляр» (1910) i «Шляхам жьцця» (1913), напiса …

Камедыя »Паўлінка», напісанная на пачатку мінулага стагоддзя, і сёння бліскуча выконваецца беларускімі акцёрамі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, які па праву з’яўляецца Першай сцэнай нашай рэспублікі.

Шмат дзесяцігоддзяў »Паўлінка» не сыходзіць са сцэны Купалаўскага тэатра. За гэты час у спектаклі прымалі ўдзел многія таленавітыя і знакамітыя беларускія акцёры. »Паўлінка» і сёння карыстаецца вялікім поспехам у гледачоў.

Ответ:Янка Купала — белорусский поэт, драматург, переводчик и публицист. Настоящее его имя — Иван Луцевич.

Родился 25 июня 1882 года в деревне Вязынка, в Минской области, в бедной семье белорусских шляхтичей.

После смерти отца в 1902 году, Иван был вынужден работать учителем и писарем в библиотеке. Позже он работал на винокуренном заводе, а в 1908-1909 годах — в Вильненской газете «Наша Нiва».

С 1909 по 1915 учился в Москве и Санкт — Петербурге. Позже был мобилизован в связи с началом Первой Мировой.

После революции, сильно отразившейся в его творчестве, поселился в Минске, где жил и творил до начала Великой Отечественной войны.

Погиб при странных обстоятельствах в гостинице «Москва», 28 июня 1942 года, сорвавшись в ллестничный пролёт между 9 и 10 этажами.

Его пьесы и стихотворения переведены на множество языков и до сих пор читаются по всему миру

Объяснение:

  • | Печать |
Подробности
Категория: Белорусские сочинения
Просмотров: 8743

Характарыстыка Машэкі «Магіла льва» Янка Купала

Я прачытаў твор Янкі Купалы «Магіла Льва». Гэты твор мне вельмі падабаўся. Каб напісаць твор, Янка Купала выкарыстоўвае народнае паданне паходжання гораду.

Галоўным героям твора быў Машэка, дзеля яго быў названы горад Магілёў. Спачатку твора Машэка здаваўся нам станоўчым героям. Ён дапамагаў людзям, быў ветлівым з усімі.

«Дзіцём нясці ўжо мог калоду

Якой трох сталых — не маглі.»

Дзеля таго, каб твор здаваўся нам добрым, Янка Купала дабаўляе ў сюжэт твора дзяўчыну Натальку. Машэка вельмі кахаў Натальку з самага дзяцінства.

«У вёсцы той, дзе жыў ён змалку,

Дзе пасвіў, дзе араў, касіў,

На воку дзеўку меў, Натальку,

Аб ёй адной ён толькі сніў.»

У пачатку твора Машэка і Наталька вельмі кахалі адзін аднаго. Праз доўгія гады кахання яны вырашылі ажаніцца. Але ў іх не было грошаў на вяселле. І Наталька сказала: «Едзь! Штось заробішь к жаніцьбе». І Машэка не мог не паслухаць каханую і паехаў.

Калі Машэка ужо прыехаў з заработка, Наталька найшла сабе прытулак… Яна ажанілася з панічам. Усё гэта не падабалася Машэку і ён вырашыў жыць у лесе. Галоўны герой твора пачаў быць дзікім, забіваць людзей, якія проходзілі каля лесу.

Лірычна-эпічны твор Янкі Купалы «Магіла Льва» мне вельмі падабаўся толькі у пачатку. Таму шта ў пачатку твора было ўсё добра, пакуль не прыехаў паніч…

Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.

Я. Купала

Практычна ў кожнага паэта і пісьменніка ёсць творы, у якіх выяўляюцца іх погляды на прызначэнне мастака і мастацтва, выказваюцца думкі пра адказную місію паэта быць для народа прарокам, званаром, гусляром… Тэма паэта і паэзіі займае значнае месца і ў творчасці Янкі Купалы. У адным з ранніх вершаў «Я не паэта» Я. Купала з жалем зазначае, што ў Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі, пакуль што мала паэтаў, якія б на мове «пагарджанай, убогай» стваралі праўдзівыя творы аб жыцці народа:

А беларусы нікога ж не маюць,

Няхай жа хоць будзе Янка Купала.

Быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае — справа нялёгкая. І ў вершы «Я не для вас…» Я. Купала сцвярджае думку, што сапраўдны паэт павінен служыць людзям працы, што яго песня, талент і сэрца павінны належаць «бедным і загнаным»:

Я не для вас, паны, о не,

А я для бедных і загнаных,

Я з імі мучуся ўраўне,

Ў адных закут з імі кайданах…

Догляды Я. Купалы на прызначэнне паэта і паэзіі выяўляюцца ў вершах «3 кутка жаданняў», «3 маіх песень», «Не кляніце мяне» і інш. Сваё пяснярскае прызнанне паэт бачыць у служэнні бацькаўшчыне, у праўдзівым паказе народнага жыцця. Грамадзянскі абавязак паэта — шукаць тыя шляхі-дарогі, якія б прывялі народ «к яснаму сонцу», «к славе». У вершы «3 кутка жаданняў» Я. Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго — быць праўдзівым выразнікам дум мільёнаў працоўных людзей:

3 цэлым народам гутарку весці,

Сэрца мільёнаў падслухаць біцця —

Гэткай шукаю цэлы век чэсці,

Гэта адно мне падпорай жыцця.

Песню стварыці ясну, як неба,

У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём…

Працягам размовы пра месца паэта ў жыцці, пра сутнасць сапраўднай паэзіі з’явіліся вершы «Мая навука», «Трэба нам песень», «За ўсё». У вершы «Мая навука» Я. Купала сцвярджае, што жыццё народа ва ўсіх яго праявах было калыханкай, якая нарадзіла ў паэта самыя светлыя думкі. Песня паэта ўвабрала ў сябе шум адвечнага бору, шэпт спелых пшанічных каласоў, шэлест лісця ўзмежных ігруш і таропкі плюскат вод… Прызнаным майстрам мастацкага слова, на думку Я. Купалы, можа стаць толькі той творца, які ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Асновай і крыніцай творчасці для сапраўднага паэта павінны быць створаныя народам духоўныя каштоўнасці, жыццё людзей, родная мова, прырода. Толькі ў гэтым выпадку паэт можа стаць уладаром беларускай песні. Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзіі, «за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот» выказвае пясняр у вершы «За ўсё». Ён з’яўляецца своеасаблівай справаздачай паэта аб дваццацігадовай творчай дзейнасці. Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, і Я. Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, піша, што свае песні складаў ён і «сярод крыжоў, магіл», пісаў не раз «крывёй з сваіх грудзей», заўсёды быў разам з народам, жыў яго думамі і надзеямі. Былі яго песні невясёлыя, калі бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца іх годнасць. Былі і радасныя песні, калі бачыў паэт, што яго заклікі да лепшай долі, яго праўдзівыя словы былі пачуты людзьмі. Такім чынам, тэме паэта і паэзіі Я. Купала прысвяціў нямала твораў. Прачытаўшы іх, можна яскрава ўявіць паэта, адданага сына беларускага народа, тварыць для якога — значыць жыць для Бацькаўшчыны, быць непадзельна злітым з ёй, яе болем і радасцю, трывогамі і клопатамі, буднямі і святамі.

Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы.

Слова «тутэйшы» ў тлумачальным слоўніку прыводзіцца са значэннем «мясцовы, не прыезджы». Я. Купала ў вершы «Тутэйшы» (1913 г.) ужывае гэта слова з асуджальна-іранічным адценнем. Тутэйшы — гэта чалавек з недастаткова развітай свядомасцю і нясмелымі палітычнымі імкненнямі, беспрынцыповы, пасіўны, скораны духам. Ён не ведае, што добра, а што дрэнна, не помніць нават, як «завуць» яго родны край:

Вось так не то жыву і не жыву,

Сваім, што бачу, не веру вачам,

Што чую — не бяру ў галаву,

I што я знаю — ўжо не знаю сам.

Тутэйшасць, на думку Я. Купалы, з’яўляецца нацыянальнай бядой, з якой трэба змагацца. У п’есе «Тутэйшыя» (1922 г.), якая знаходзілася пад забаронай больш за паўстагоддзе, выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п’есы, Я. Купала назваў яе «трагічна-смяшлівымі сцэнамі». Падзеі ў п’есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час —1918—1920 гг., калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай у творы з’яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: «Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае». Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску (Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску (Никитий Зносилов). У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра «адзіны непадзельны рускі язык», які б ён «завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну». У п’есе Я. Купала з’едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з’яўляюцца ў п’есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму. Усіх герояў мінскай «брахалкі» можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе. Такія «тутэйшыя» выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба «тутэйшасці» не вылечана і сёння. Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п’есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны. На шчасце, гэты час мінае. Праўда, і сёння не ўсе нашы сучаснікі змогуць даць адказ на пытанне, якое задаў Я. Купала яшчэ ў 1911 г.:

Прыйдуць людзі з Усходу,

Прыйдуць з Захаду людзі

І спытаюць у нас:

«Скуль, якога вы роду?

Дзе зямля ваша будзе,

Дзе айчызна ў вас?»

Няма «айчызны» ў герояў мінскай «брахалкі». Няма яе і ў многіх сённяшніх беларусаў. І таму п’еса застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці.

Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Я. Купала

Тэма Беларусі з’яўляецца асноўнай у творчасці Я. Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя. Бацькоўская зямля, родны край, яго веліч і краса, жальба і смутак, яго мінулае, сучаснае і будучае заўсёды хвалявалі паэта. Першае паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе — складаны для паэта перыяд. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., нямецкая і польская акупацыі, утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і іншыя падзеі не маглі не паўплываць на творчасць Я. Купалы. Прымаючы рэвалюцыю з народных, дэмакратычных пазіцый, паэт не поўнасцю разумеў яе сутнасць, асуджаў яе разбуральную і знішчальную сілу, не ўсё ўхваляў у паслярэвалюцыйнай савецкай яве, лічыў Беларусь ахвярай нашэсця чужынцаў. У час, калі пад пагрозай аказалася не толькі духоўнае, але і фізічнае існаванне нацыі, адраджэнская тэма ў творчасці Я. Купалы паступова затухае, адыходзіць на другі план. Бальшавіцкія парадкі не спрыялі творчаму настрою: на працягу 1916—1917 гг. да восені 1918 г. Я. Купала не напісаў ніводнага верша. Водгукам на падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны з’явіліся вершы, напісаныя толькі ў кастрычніку-снежні 1918 г. «Я зноў заснуўшую было жалейку бяру і пробую ў ёй галасоў», — напіша паэт у вершы «Для бацькаўшчыны». Многія вершы гэтага перыяду («Паязджане», «Буслы», «На прызбе», «Сон») народжаны канкрэтнымі рэальнымі абставінамі і пранізаны матывамі тугі, трывогі, безвыходнасці, трагізму і нявер’я ў чалавека. З мільёнаў людзей, што апынуліся ў бежанстве, у «злыбядусе», «бездарожжы, беспрыстанні», стварыў Я. Купала ўмоўна-абагульнены вобраз «паязджан». У вершы «Паязджане» аўтар выказвае трывожную думку аб будучым Беларусі, якое ўяўляецца то густым сасоннікам у начной цемры, населеным рознымі пачварамі-зводамі, то завірухай: змораныя, стомленыя людзі кудысьці імкнуцца, хочуць чагосьці дасягнуць, а чаго — не разумеюць і не ведаюць:

Як у моры, ў белым снегу,

Без днявання, без начлегу,

Ў бездарожжа, ў беспрыстанне

Едуць, едуць паязджане.

Едуць, едуць, аніследу,

Ні праслуху, ні прагледу,

Ні прасветку, ні надзеі, —

Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.

Паэт, імкнучыся вытлумачыць многія пытанні далейшага жыцця народа, улоўліваючы эпахальны для Беларусі момант (вызваленне ад нямецкай акупацыі, абвяшчэнне БНР), вялікую надзею ўскладаў на сход (вершы «На сход», «Час!»). Аўтар, праўда, не дае тлумачэння, што гэта за сход. Але ён упэўнены, што на ім народ сам вырашыць, як яму ў далейшым жыць, «як заводзіць» новы лад жыцця. І таму заключныя радкі верша «Час!» уяўляюць сабой заклік:

Гэй, паўстань, народ!

За сябе сам пастаяці

І за Бацькаўшчыну-маці

Йдзі, народ, на сход!

Ідэяй незалежнасці Беларусі прасякнуты вершы «Паўстань…», «Перад будучыняй», «Акоў паломаных жандар…», «Каб…». У іх выявілася не толькі імкненне паэта да дзяржаўнай незалежнасці, але і гнеўная водпаведзь «ворагам Беларушчыны», слугам «ацечаства, цара». Верш «Паўстань…» акрэслівае і канкрэтныя ўмовы незалежнасці — вылучэнне з народа ўласнабеларускіх «прарокаў», песняроў, воінаў і дзяржаўных дзеячаў («уладароў»), якія б змаглі аб’яднаць у адну сям’ю Беларусь і абараніць яе ад ворагаў:

Паўстань з народу нашага, Прарок,

Праяваў бураломных варажбіт,

І мудрым словам скінь з народу ўрок,

Якім быў век праз ворагаў спавіт!

Збяры ў адну ўсю Беларусь сям’ю.

Вазьмі з яе прысягу і зарок,

Што не прадасць сябе, сваю зямлю…

Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!

«Агнём і жалезам куецца моц, гарт, доля і воля народная. Праміне віхор, патухнуць пажары, замрэ свіст меча, і настане светлы, радасны дзень змучанага і аграбленага нашага народа… Зямля, засеяная касцямі сыноў беларускіх, будзе вечна належаць да ўнукаў беларускіх; спаленую хату беларускі мазоль адбудуе, а сваю сяўбу ён сам будзе жаць», — скажа Я. Купала ў прамове, прысвечанай 15-годдзю творчай дзейнасці. Першы паслярэвалюцыйны зборнік Я. Купалы «Спадчына» адкрываецца вершам з аднайменнай назвай. У ім аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі — спадчыны, што засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Прыгадваючы родныя мясціны, Я. Купала з хваляваннем успамінае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены», «стары амшалы тын», «крык вароніных грамад» на могілках. Усё помніцца яму да дробязей, бо ён і ў думках, і ў снах непарыўна звязаны з бацькоўскай зямлёй:

Жыве з ім дум маіх сям’я

І сніць з ім сны нязводныя…

Завецца ж спадчына мая

Ўсяго Старонкай Роднаю.

Творчая дзейнасць Я. Купалы на пачатку аднаўленчага перыяду была няпростай. У першай палове 20-х гг. паэт акрылены: усталяваўся мір, Беларусь набыла сваю дзяржаўнасць, у літаратуру ўлілося новае пакаленне, беларуская мова стала мовай справаводства, дзяржаўных і грамадскіх устаноў, пашырыліся межы рэспублікі… З’яўляюцца вершы аптымістычнага плана: «Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» (аб вяртанні беларускіх сыноў да сваёй маці-Айчыны), «Арлянятам» (аб з’яўленні новай літаратурнай змены), «На смерць Сцяпана Булата», «Цішку Гартнаму», «Наш летапісец» (у іх услаўляюцца дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, вучоныя, журналісты). Радасцю, упэўненасцю ў светлым заўтрашнім дні Беларусі напоўнены многія радкі паэмы «Безназоўнае»:

Беларусь на куце

Ў хаце сваёй села, —

Чарка мёду ў руцэ,

Пазірае смела…

У канцы ж 20-х гг. у творчасці Я. Купалы зноў з’яўляюцца ноткі песімізму і трывогі. Безумоўна, яны былі выкліканы абставінамі таго складанага часу (уступала ў сілу таталітарная сістэма). Падазронасць, недавер, цэнзурныя рэпрэсіі, допыты ў ДПУ давялі паэта да спробы пакончыць жыццё самагубствам. На шчасце, Я. Купала выжыў, каб яшчэ многа чаго расказаць пра Бацькаўшчыну. Я. Купалу называюць паэтам трагічнага лёсу. Поўнасцю аддадзены беларускаму народу, ён разам з ім выпіў да дна наканаваную лёсам чашу выпрабаванняў і пакут. Яго не палохаў бурны і крывавы паслярэвалюцыйны час. Боль, трывога і клопат аб Беларусі адчуваюцца ва ўсіх творах вернага сына Бацькаўшчыны. Сваёй мужнасцю і сваёй творчасцю Я. Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь, што яна смела глядзіць у будучыню.

Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы «Паўлінка».

Паўлінка і пан Быкоўскі з’яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі «Паўлінка». Увесь сюжэт п’есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з’яўляецца ўжо ў першым акце п’есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыгожая і прывабная сялянская дзяўчына. Употайкі ад бацькі яна сустракаецца са сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за «палітыку». Для далейшага развіцця п’есы Я. Купала выкарыстоўвае даволі распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і «радавіты» шляхцюк сватаецца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая прыгажосць, а таму купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайны, здавалася б, сюжэт аб няроўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню нацыянальнай праблемы. За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на кірмашы (даволі сімвалічны момант), прыхаваны пратэст дзяўчыны. Быкоўскі з’яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў Крыніцкіх, хаця задоўга да з’яўлення героя п’есы глядач ужо падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе бацькі). Быкоўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузваецца дзеля таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю «вышэйшасць» і «разумнейшасць». Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім «мужыцкім», асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з «зяцем» аб усім дамовіўся. Поўны гонару і фанабэрыстасці, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан Адольф. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабачнасць. Таму Быкоўскі дасягае сваімі паводзінамі адваротнага выніку: усе героі, за выключэннем Сцяпана Крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. Аднак пан Быкоўскі не звяртае на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю «панскасць», у выніку чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са сваёй хаты. Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта своеасаблівая пара супрацьлеглых герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розныя падыходы да адвечнага беларускага пытання — пытання «мужыцкасці» і «панскасці, шляхетнасці». Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паўлінкі спачатку іронію і смех, а потым, калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана нічога больш няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так лёгка перамагчы бацькаву волю, калі ісці напралом. Таму яна скарыстоўвае іншы шлях: спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан Быкоўскі, а потым сама выбірае свой лёс. Сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан Быкоўскі вучыць Паўлінку «панскім» танцам, або дзе пана памылкова прымаюць за выкрадальніка Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае высокую чалавечую годнасць простых людзей; сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека, які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам. П’еса, напісаная на пачатку XX ст., ужо мела сваіх папярэднікаў. «Быкоўскія» свайго часу востра крытыкаваліся ў «Пінскай шляхце» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Модным шляхцюку» К. Каганца. Я. Купала ў вобразе Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэзаваць адмоўныя рысы літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага стаў сімвалічным, а яго прозвішча ператварылася з уласнага ў агульнае, назыўное.

Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».

Кончылася вечнае начаванне,

і світанне агністае пачынаецца на зямлі

ад краю да краю, ад мора да мора!

Я. Купала

Драма «Раскіданае гняздо» напісана Я. Купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям’і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. «Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся», — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!». Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву «жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,… хай б’юць, рэжуць, катуюць». На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: «Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць». Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на «загубу, на глум вечны». Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром». Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: «I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!» Разам з Незнаёмым ён ідзе «на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!» На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.

Сочинение Майстэрства Янкі Купалы — Драматурга.

Самая першая рыса майстэрства любой п’есы заключаецца ва ўмельстве аўтара выбраць спецыфічны, востры канфлікт, правесці яго паслядоўна з пачатку і да канца, так, каб ён запомніўся нам, чытачам і гледачам, калі пастаўлены спектакль. Падобны канфлікт у Купалавым творы ёсць. Ён скразны: Мікіта Зносак прыстасрўваецца да пераменлівых абставінаў, хоча выжыць пры любых уладах і ўладарах і таму трапляе ў незвычайныя сітуацыі, другія ж героі ці аказваюцца яго хаўруснікамі-аднадумцамі(Дама, Спраўнік, Поп), ці не прымаюць яго прыстала савальніцтва, выкрываюць яго прайдзісвецтва і галавацяпства (Янка Здольнік, Алёнка, стары Гарошка і нават маці Гануля). Канфліктуюць людзі сумленныя і несумленныя, патрыёты свайго краю і адрачэнцы ад роднага, нацыянальнага, святога і светлага. Гэты канфлікт трьшае нас у пастаянным напружанні і зацікаўленасці: а што будзе далей?, чым гэта ўсё закончыцца?

У камедыі асабліва чытач хоча бачыць пастаноўку герояў у адпаведныя смеху сітуацыі, хоча над няўдалымі персанажамі шчыра пасмяяцца. Калі гэтага няма, дык п’еса сатырычнага і гумарыстычнага зместу ніяк не ўспрымаецца. Трагічна-смяшлівых сітуацый у «Тутэйшых» шмат. Яны і ў пачатку п’есы, калі герой чакае саноўных гасцей, вучыць матулю ветліваму і культурнаму абыходжанню з імі (каб і гаварыла амаль па-французску, і адстаўляла нагу, вітаючыся, і г.д.) і далей, калі вучыцца ў настаўніка Спічыні аратарскаму майстэрству, а затым спатыкае чырвоных, маршыруючы пад рэвалюцыйную мело-дыю на месцы з чырвонай стужкай на дрэўку. Але самая «пікантная» сітуацыя атрымліваецца ў канцы п’есы, калі Мікіту Зносака прыходзяць арыштоўваць чырвонаармейцы. Незвычайнасць сітуацыі і яе трагікамічнасць заклю-чаецца ў тым, што ён яшчэ не паспеў схаваць падабраныя па дарозе дадому пісталеты, вядро патакі, якой разжыўся пад час рабавання крамы. Вось ён «трымае за рулькі» зброю і бяжыць да дзвярэй. Вось апраўдваецца перад чырвонаармейцамі, калі яны пытаюцца, што ў ягоных руках: «Гэта… Гэта… ваша чырвоная благароддзе… гэта… як яно… качарэжкі! даліпан, качарэжкі!», Яго вядуць у каталажку, алеён, па-дзіцячамунаіўна, па-клоўнску няўдала і смешна спрабуе выкруціцца з трагічнай сітуацыі і просіць, каб яго не забіралі ў турму — тады ён пойдзе разам з чырвонымі «забіраць Варшаву», Не ўдалося выкруціцца! Мы смяемся спачатку, але затым хочацца плакаць, бо няўжо на нашай зямлі нарадзіліся такія недарэкі? Няўжо гэткімі могуць быць людзі?

Магутным сродкам раскрыцця характараў і стварэння «сітуацыі смеху» становіцца ў п’есе мова герояў. Так, напрыклад, Мікіта Зносак, які лічыць сябе даволі адука-ваным, дзяржаўным чалавекам, чыноўнікам, любіць казырнуць замежнымі словамі («візыта», «мамзэль»), канцылярызмамі і палітычнымі тэрмінамі («чыноўніцкае становішча», «становішчаабавязвае», «новаяпалітычная сітуацыя», «кар’ера», «пэўныя крыніцы», «беларускае асэсарства»). Але ад яго пісьменнасці мала што застаец-ца, бонаватмовавыдаеўімсынавёскі, якіможа гаварыць натуральна, як гавораць беларусы. У гэтым выпадку мы бачым у ім нават крыху здольную асобу, якая, на жаль, паставіла за правіла адмаўленне ад свайго роднага, ад каранёў: «Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску»; «Кажа, што ён толькі спец адбеларушчываць, а да абеларушчывання яго яшчэ змалку адвярнула», «нічога ў галаву не палезла», «сапсуюць усю абедню» і інш.

Гэта толькі асобныя рысы майстэрства Купалы-драматурга, але яны сведчаць, што ён — выдатны драматург, сапраўдны майстар у самым цяжкім літаратурным родзе.

Паказ у драме Янкi Купалы «Расiданае гняздо» пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.

У драме паказана разарэнне i збядненне працоунага беларускага сялянства. Гэты твор аб рэвалюцыйных iмкненнях беларускага народа аб яго сацыяльных i нацыянхы спадзяваннях. Тэма «Раскiданага гнязда” узята з жыцця. У аснову сюжэта п’есы пакладзены канкрэтны гiстарычны факт, выпадак у сям’i Луцэвiчау. З аутабiяграфii Янкi Купалы вядома, што яго продкi доугi час арандавалi зямлю, якая належыла князю Радзiвiлу. Але па нейкiм прычынам ён адбiрае гэту зямлю у дзеда.

Падзеi у драме паказаны у 1905г., калi народныя масы узнялiся на змаганне за свае правы i свабоду. У п’есе ставiцца пытанне: дзе шляхi да свабоды i шчасця, дзе прауда, як выратаваць сям’ю ад галечы.

Лявон i Марыля шукаюць прауды з дапамогай закона. Яны прывыклi пакарацца i жывуць надзеяй на лiтасць, на справядлiвае рашэнне суда. Лявон – нястомны працаунiк, спагадлiвы бацька. Ён моцна i самаахвярна любiць сваю зямлю-кармiцельку, аддае ёй усе сiлы, не можа жыць без яе. Лявон лiчыць зямлю, на якой працуе, сваей уласнасцю. Яна належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад дзядоу i бацькоу. Лявон лiчыць, што царсi суд узаконiць яго права на зямлю, якую хоча адабраць панiч, але дарэмна: суд i закон на баку памешчыка. У Лявона страчана апошняя надзея на справядлiвасць. Даведзены да роспачы i адчаю, Лявон канчае жыцце прыгубствам. Самагубства Лявона — пратэст супраць несправядлiвасцi, але пратэст чалавека знясiленага жыццем, не здольнага больш супрацiуляцца эксплуататарам. Трагедыя Лявона у тым што ён не бачыць i не ведае сапраудных шляхоу за волю i землю. Толькi перад смерцю ён пачынае разумець, што праз суд нельга дабiцца прауды.

Жонка Лявона Марыля неяк нагадвае свайго мужа, але адрознiваецца вынослiвасцю, жыцце-устойлiвасцю, гэта мацi-пакутнiца. Шмат гора бачыла Марыля i мала радасцi. Непасiльная праца, беднасць, надарвалi яе сiлы, цяжкая хвароба прыкавала да ложка, але яна мужна пераносiць усе нягоды жыцця. Набожная жанчына бачыць свае гора i тламачыць гэта «божай карай». Негледзячы на усе гэта яна захавала душэуную мяккасць i спагадлiвасць, моцна любiць сваiх дзяцей. Яна хоча выхаваць iх i выратаваць ад смерцi. Мацi у адчаi, што трэба разам з дзецьмi iсцi на бадзянне па свеце. На вечныя мукi i здзекi. Яна сабе i дзецям шые жабрацкiя торбы. У характары жанчыны шмат цярпiвасцi i пакорлiвасцi. Мацi хоча прымiрыць Сымона з панiчам, угаворвае яго iсцi у панскi двор на службу. Але сын разумее свае жыцце па-iншаму. Ён лiчыць, што прымiрэнне з панiчам было б здрадай, адступнасцю, прынiжэннем чалавечай годнасцi. Вось чаму ён асуджае сястру Зоську за сувязь з панiчом.

Купала паказвае, як пад уплывам усяго перажытага: смерць бацькi, ганьба сястры, страта зямлi, разбурэнне гаспадаркi, размова з незнаемым, Сымон духоуна аднауляецца, расце яго сядомасць, змяняюцца погляды на жыцце. Цяпер ён разумее, што царскi закон не можа абаранiць iнтарэсау працоунага чалавека, «трэба ваяваць розумам, а не тапаром” i гютаму ён вучыць другiх. Сымон знаходзiць сваю сапраудную мэту у жыццi – уступае на рэвалюцыйны шлях барацьбы. Стаць на гэты шлях яму дапамагае незнаемы. Разам з iм Сымон iдзе на «вялiкi сход па бацькаушчыну” змагацца за агульныя iнтарэсы.

Сочинение Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы «Бандароуна». Сутнасць канфлiкту. Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора.

Творчасць Я.Купалы непарыуна звязана з фальклорам. Паэт глыбока ведау не толькi жыццё народа, але i яго вусную паэзiю. Ён любiу народныя песнi i казкi, у якiх выяуляецца мудрасць народа. Вывучаючы фальклор, Купала пазнаемiуся з беларускай i украiнскай народнымi песнямi аб Бандароуне. У 1913г. па матывах гэтых песень iм была напiсана паэма «Бандароуна».

Паэма «Бандароуна” прысвечана гераiчнаму мiнуламу украiнскага народа. Цяжка жылось у той час белускаму i украiнскаму народам. Яны былi паузбаулны усялякiх прау, цярпелi не толькi «феадальны», а i нацыянальна-рэлiгiйны прыгнет. Але народныя масы вялi упартую барацьбу за сваю волю i незалежнасць. У паэме расказвацца аб смелым учынку украiнскай дзяучыны Бандароуны.

У мястэчка Берастэчка, дзе жыла гераiня, «прыблукауся» пан Патоцкi са сваей «хеурай лядочай”. Ён ездзiу па Украiне, свавольнiчау, крыудзiу бедны народ. На вечарынцы у карчомцы пан сустрэу прыгожую Б. i захацеу абняславiць яе. Калi Патоцкi пачау прыставаць да дзяучыны, яна не стрывала i «з’ехала яму па твары». За гэта ганарлiвы пан застрэлiу Бандароуну. Каб загладзiць сваю вiну, ён наладзiу Б. пышнае пахаванне. Але дарэмна, вестка аб смерцi Б. абляцела усю Украiну. Яна выклiкала гнеу i абурэнне народа, i хутка на Украiне супраць польскiх паноу-прыгнятальнiкау пачалося паустанне.

Вобраз Бадароуны. У паэме даецца вобраз вольналюбiвай, мужнай Бандароуны. Яна славiцца сваёй прыгажосцю:

Хараства такога у свеце не было, не будзе.

Аб ёй людзi гаварылi, як аб нейкiм цудзе.

Яна чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорлiвая. У гэтай простай украiнскай дзяучыны высока развiта пачуцце уласнай чалавечай годнасцi. Але самая выдатная рыса яе характару — любоу да свайго народа, да свабоды. Б. ненавiдзiць прыгнет, не можа жыць у няволi, не хоча быць палюбоунiцай пана. Свабода для яе даражэй за усе на свеце. У iмя свабоды гераiня ахвяруе сваiм жыццем.

Ну, што волiш сабе выбiраць, пышная паненка:

Цi у бяседзе засядацi вось пад гэтай сценкай

I са мною пiць, гуляцi, ночкi каратацi.

Цi навекi косцi парыць у зямельцы-мацi?

Бандароуна рашуча адхiляе прапанову пана, з пагардай адмауляецца ад яго багацця i грошай. У паядынку з панам Бандароуна не адзiнокая, на яе баку прауда i падтрымка народа. Бандароунана — дачка народа. Яна здольна на рашучыя учынкi i самаахярнасць. У вобразе Б. адлюстравалiся выдатныя рысы народнага характару як любоу, непакорлiвасць, гераiзм, высокая чалавечая годнасць, маральная чысцiня.

Вобраз пана Патоцкага. Патоцкi — буйны польскi памешчык, прыгоннiк, грубы дэспат i самадур. Пад яго прыгнетам «стогне змучана Украiна, к небу шле пракляцце». У народзе жыве памяць аб iм, як аб «злым духу». Патоцкi дзейнiчае нахабна. Там, дзе не дапамагаюць грошы, ён учыняе разбой. Яго улада трымаецца на багаццi i грубай сiле. Я.Купала паказвае маральную разбэшчанасць Патоцкага. Ён страцiу свае сумленне, загубiу чалавечае жыцце. Грубы дэспатызм, жорскасць, бесчалавечнасць, маральная нiзасць – усе гэтыя рысы паказваюць маральныя якасцi Патоцкага.

Паэма звязана з фальклорам не толькi зместам, але i мастацкай формай. Яна напiсана у народна-песенным стылi. У паэме ёсць народныя сiмвалiчныя вобразы галубкi (Бандароуна), каршуна (Патоцкi). Мова паэмы вобразная, багатая народна-выяуленчымi сродкамi. Паэма вызначацца глыбокай народнасцю. У ёй праудзiва паказана жыццё у феадальную эпоху i створаны яркi вобраз станоучага героя. Твор з’яуляецца яскравым прыкладам творчага выкарыстаня фальклору у паэзii Я.Купалы.

Iдэйны змест: паэма «Бандароуна” прысвечана гераiчнаму мiнуламу украiнскага народа. Яна адлюстроувае тую змрочную эпоху, калi на Украiне i Беларусi панавалi польскiя паны-магнаты. Цяжка жылося у той час беларускiм i украiнскiм працоуным. Яны былi пазбаулены усякiх правоу.

У аснове сюжета ляжыць канфлiкт памiж Б. i панам Патоцкiм. Для таго, каб больш выразна раскрыць гэты канфлiкт паэт выкарыстоувае прыем кантрасту. Б., як прадстаунiк працоунага народа рэзка процiстаiць пану Патоцкаму. Сутнасць канфлiкта у сацыяльнай няроунасцi. Маральныя якасцi Б. паэт раскрывае праз знешнюю прагажосць. Яна — чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорная.

Тэма паэта i паэзii у творчасцi Янкi Купалы. Дэмакратызм i народнасць яго творчасцi.

Кожны вялiкi мастак не можа не думаць пра свае месца у жыццi i барацьбе народа. Многа напiсана творау, у якiх малюецца вобраз паэта. Не раз задумавауся над сваёй творчасцю Я.К. Былi яго думы невяселыя, калi бачыу, як зневажаецца мова яго народа, топчацца яго годнасць. Былi радасныя, калi чуу заклiкi да лепшай долi. Праз усе купалаускiя вершы пра паэта i паэзiю праходзiць матыу: найбольшае шчасце для пясняра — быць разам з народам, ведаць яго жыцце i знайсцi словы, «каб люд маю песню запеу i па знау, аб чым песня пяе». У адным з раннiх вершау Я.К. заявiу: «Я не паэта, о крый мяне божа!». У словах адчуваецца велiзарная роля i адказнасць, якую бярэ на сябе паэт, гаворачы ад iмя народа.

У вершы «Мая навука” (1919) Я.К. акiдвае позiркам пройдзены народам шлях у рэвалюцыю. Акiдвае i пытацца: чым дапамог ен у яго барацьбе, чым была яго паэзiя — голасам прауды, люстрам жыцця, цi песняй для аднаго сябе? Верш хвалюе глыбiней думкi, багаццем i хараством мовы. Кожная страфа падцвяржаецца жыццем паэта, якi яртаецца да вытокау сваёй творчасцi, дапамагае асэнсаваць, як яго паэзiя набiрала паступова жыватворчыя сiлы, назапашвала фарбы, гукi ад родных нiу, палявых дарог, блакiтных рэк. Паэт гаварыць, што мудрасць ен чэрпау з жыцця, што ён «навучыуся слоу бларускiх ад мацi i дум беларускiх без школы i кнiг». Паэт не адмауляе нi кнiг, нi школ. Паэт раскрывау, адкуль прыйшлi дзве якасцi, што зрабiлi яго паэзiю сапраудным мастацтвам — глыбiня зместу i майстэрства. Я.К. паэтызавау у вершах стыхii прыроды. Яны дапамагаюць перадаць непарыунасць яго паэзii з жыццем. У вершы паэт як бы зрабiу агледзiны сваёй паэзii, каб iсцi далей па новай дарозе у новы век.

Працягам размовы пра паэзiю з’явiуся верш «За усiх” (1926). Я.К. перажыу яшчэ раз пройдзены шлях. На шляху было i гора i радасць. Прыгадваючы дарэвалюц. творчасць, ен пiсау, што не раз складау песнi «сярод крыжоу магiл», але гэта песнi мужнасцi, а не адчаю. Народ аддзячыу паэта сваей любоую. Самай высокай узнагародай для яго было жыцце народа без уцiску i прыгнечання.

Вершам «Я не паэта” адкрываецца сборнiк вепшау Я.К. “ Жалейка». Загаловак верша насцярожвае. Няужо Я.К. на самай справе не лiчыць сябе паэтам. Я.К., якi амаль кожным радком сваiм падкрэслiвае, што ён — пясняр змагання за шчасце i волю народа. Вiдаць тут iншы сэнс. Уважлiва прачытаем другую страфу верша. Гэтыя радкi iранiчныя, у iх — насмешка над заможнымi панкамi, якiя лiчаць сабе беларусамi i паблажлiва пазiраюць на цёмную вясковую беднату, на яе паэта Янку Купалу. Я.К. нiколi не пiсау вершау «для усiх». Паэт — грамадзянiн, паэт высокай класавай свядомасцi, ён выразна усведамляу сябе песняром простага люду — людзей працы. Возьмем яго верш «Я не для вас». Гэтае «О, не», што разам са зваротам «Я е для вас, паны” пачынае кожную страфу i паутараецца у рэфрэне, яшчэ больш падкрэслiвае непрымiрымасць аутара да паноу.

Людское гора адбiрае у паэта спакой, творчасць патрабуе ад яго усiх сiл, усяго жыцця. Не для паноу-прыгнятальнiкау iдзе паэт на творчы шлях, «яны знячулi у сытасцi, iх не разжалiш праудай слова». Для Куплы галоунае паказаць, каму ен прысвяцiу сваю паэзiю. У апошняй страфе — упэунен, што прыгнечаныя адклiкнуцца на палымянае слова паэта. Купала не аднойчы звяртауся у сваей творчасцi да пытання аб ролi паэта i паэзii у жыццi грамадства. Паэт павiнен служыць радзiме — сцвярджае ен у вершы «З кутка жаданняу” (1912). Ен успрымаецца як гiмн паэзii, мастацтву. Але цi усякай паэзii, усякаму мастацтву гэты гiмн? Паэт iмкнецца весцi гутарку з целым народам, iмкнецца каб творы яго увабралi у сябе пачуццi i думкi простых людзей, каб яго песня была праудзiвай, яснай як неба, зразумелай народу. Паэт марыць з ёй (песняй) у кожнай хаце быць мiлым госцем.

Паэзiя — актыуная, дзейная сiла у барацьбе за вызваленне, яна клiча народ «к яснаму сонцу з цьмы з беспрасвецця, к славе з бяслауя», паэт — змагар за лепшую долю роднага краю, ен гатоу загiнуць у святой барацьбе. Такiм чынам, верш «З кутка жаданняу” — гiмн дэмакратычнай паэзii, цесна звязанай з жыццем i барацьбой народа. Я.Купала, як i яго паплечнiк Я.Колас, у сваiх поглядах на паэта i паэзiю пераклiкаецца з Пушкiным («Помнiк», «Прарок»), Лермантавым («Паэт»), Някрасавым («Паэт i грамадзянiн»), Багушэвiчам («Мая дудка»). Але рэвалюцыйная эпоха зрабiла погляды Купалы на мастацтвабольш блiзкiмi да вызваленчай барацьбы народа.

У шчырай паэзii Купалы адлюстроувлiся не толькi глыбокi боль i грамадзянскi смутак паэта з прычыны прыгнечання белар. народа, але i светлыя думы аб яго свабодзе, праудзiвасць, народнасць, шчырасць i прастата — важнешыя асаблiвасцi вершау Я.Купалы.

 Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.

Вялiкая Кастр. сац. рэвал. прынесла у паэзiю Янкi Купалы новыя матывы i вобразы. Першая кнiга Я.К., выдадзеная у савец. час, — «Спадчына»(1922). Кнiга адкрываецца вершам «Спадчына». Верш, напiсаны у час, калi у вынiку змовы iмперал. дзержау бел. зямля стала арэнай бiтвы маладой Сав. краiны з узброенай iнтэрвенцыяй. Верш прасягнуты вялiкай любоую паэта да радзiмы. Яе вобразы i малюнкi ён убiрау з самага маленства. Слова «спадчына” з’яуляецца сiнонiмам «бацькаушчына». Верш быццам звернуты у мiнулае уяуляе сабою лiрычны успамiн. Ен увесь звязаны з часам, у якi напiсан. У вершы «Мая навука” (1919) Я.К. зноу звяртаецца да тэмы, якая яго турбавала. Ен акiдвае позiркам пройдзены народам шлях у рэвалюцыю i таксама разгортвае перад намi пезажы порау года, падае вобразы дарогi, палетка, сенажацi, якiя складваюцца у вобраз роднай краiны.

У гады грамадзянскай вайны i змагання з iнашаземнымi захопнiкамi бел. народ вылучыу са свайго асяродзя многа мужных барацьбiтоу. У вершы «На смерць Сцяпана Булата” (1921) Я.К. намалявау вобраз канкрэтнага рэальнага чалавека, подзвiг якога роуны подзвiгу легендарнага героя. Паэт расказвае пра удзел Сцяпана Булата у партызанскай барацьбе, пра яго непарыуныя суязi з народам.

Я.К. вельмi любiу прыроду. На улоннi прыроды паэту добра думалася i марылася, прыходзiлi у галаву новыя задумыi вобразы. Асаблiва уладавалася Я.К. прыгожая мясцiна Ляукi на Аршаншчыне. Улетку 1935 г. ён напiсау у Ляуках вершы «Алеся», «Вечарынка», «Госцi», «Дарогi». З вершау i паэм Я.К. паустае паэ тычны вобраз Беларусi. Вялiкiм болем адгукнулася у сэрцы Я.К. вестка аб тым, што белапольскiя паны паводле несправядлiвага Рыжскага дагавора захапiлi заходнiя вобласцi Беларусi i Украiны. У днi самай вялiкай радасцi ен помнiу пра пакуты працоуных за калючым дротам мяжы. Вызваленне працоуных Заходняй Беларусi i Украiны надышло у вераснi 1939г. Верш «Беларускiм партызанам” напiсаны у вераснi 1941г. У вершы выказваюцца адносiны аутара да гераiчнай барацьбы бел. партызан. У вершы ажываюць вобразы акрывауленага палетка, параненых чужынцамi крынiц i рэк.

 У снежнi 1921 г. у Мiнску сабрауся Трэцi Усебеларускi з’езд Саветау. Перад адкрыццем з’езда, калi усе дэлегаты усталi i пад гукi аркестра заспявалi «Iнтэрнацыянал», упершыню на бел. мове загучала пралетарская песня. Прыкладна на гэты час прыпадае праца Я.К. над перакладамi «Слова аб палку Iгаравым», выдатнага лiтарат. помнiка трох братнiх народау. Перш паэт зрабiу празаiчны пераклад, а потым паэтычны пад назвай «Песня аб паходзе Iгара». У паэзii Я.К. паслякастрычн. часу з’явiлiся новыя тэмы i вобразы. Паэт з вялiкай радасцю i горда сцю гаварыць пра небывалую энергiю працоуных, раскрывае духоуны узлет чалавека. Значнае месца у творчасцi Я.К. займае вобраз Сав. Беларусi. Паэт захоплены рамантыкай новага жыцця i для яго адлюстравання находзiць вобразы, характэрныя рамант. стылю. Асаблiва выразна праяуляецца гэта у яго творах аб савецкай моладзi. Верш «Арлянятам” — гiмн новага жыцця. Маладых людзей ен парауновае з арлянятамi, каб ярчэй раскрыць сiлу, прыгажосць новага жыцця. Рамантызмам вызначаюцца малюнкi касьбы, сяубы у вершы. Пясняр услауляе Беларусь з яе гарадамi, фабрыкамi, заводамi. У творах «Беларусi ардэнаноснай” паустае вобраз савецкай Беларусi як iндустрыяльнай высокакультурнай рэспублiкi. Вершы Купалы ляукоускага цыклу парауноуваюць з «Болдзiнскай восенью” Пушкiна. У вершах гэтага цыклу — уласлiвая прастата, шчырасць, шырокi лiрызм. Пауната чалавеч. шчасця, радасцi жыцця i працы маладой калгаснiцы уяуляюцца у вершах «Я — калгаснiца», «Лен», «Госцi», «Вечарынка». Тэма паэта i паэзii у вершах: «За усе», «Мая навука». У iх Я.К. выказвае свае погляды на ролю i задачы паэзii, а у перакладах з рускай паэзii не цяжка прасачыць сувязь Я.К. з рускай класiчная паэзiяй ХIХ ст. Раннiя купалаускiя пераклады Крылова — у гады Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Ен пераклау на бел. мову прозай i вершамi «Слова аб палку Iгаравым». У юбiлейныя пушкiнскiя днi у канцы 30-х гадоу паэтам была перакладзе на паэма «Медны коннiк». Я.К. пераклау на бел. мову раздзелы у паэме Някрасава «Каму на Русi жыць добра». Паэт перакладау розныя па складанасцi, iдэйнай праблематыцы творы Т. Шаучэнкi «Кабзар». У гады першай рэвал. 1905-1907гг. Я.К. пераклау з польскай мовы на беларускую творы Адама Мiцкевiча, вершы Марыi Канапнiцкай.

Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа «На ростанях».

Вобраз народа у лiрыцы Я.К. непарыуна звязаны з вобразам роднага краю, маладой Беларусi. Абуджаная рэвалюцыйнымi падзеямi, яна смела крочыць насустрач новаму жыццю. Радзiма яго зняволена. I таму любоу да роднага краю напоунена у Купалаускай паэзii пачуццем тугi i болю. Але паэт цверда верыць у тое, што наступiць дзень, калi яго Радзiма стане вольнай i шчастлiвай, калi яна «займе свой пачэсны пасад памiж народамi». У вершы «ВЫЙДЗI.“ Я.К.Клiча сваю старонку устаць, вызвалiцца ад «зiмоваго рабскага сну” i iсцi «сустракаць вясну лепшай долi” Прыгнечаная царскiм самадзяржауем, Беларусь уяуляецца паэту у вобразе жанчыны-мацi, адзетай у лахманы. “Дзiкiя сцюжы, сiвер, зверы захаду” — усе гэтыя во бразы маюць алегарычны сенс, у iх паэт паказвае сацыяльнае i нацыянальнае прыгнечанне бел. народу з боку царiзму, але нiшто не можа зламаць волi бел. народу да вызвалення. Радзiма выйшла жывою з гэтых суровых выпрабаванняу. Я.К. -выразнiк жаданняу i спадзявання у свайго народа, барацьбiт за яго шчасце. Лепшыя вершы паэт прысвяцiу Радзiме i народу. У лiрычнай паэзii К. адлюстроуваецца глыбокi боль i грамадскi смутак з прычыны прыгнетання белар. народа, але i боль душы аб яго свабодзе i лепшай будучынi.

Аб чым бы не пiсау К., яго слова зауседы было звернута да народа. Народ — галоуны яго герой. Вершы Я.К. сагрэты гарачым пачуццем любвi да Радзiмы. Сярод iх «МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ, «ВЫЙДЗI», «УСЮДЫ ЛЕТА», «БАЦЬКАУШЧЫНА», «РОДНАЕ СЛОВА». Гэтыя творы высокага грамадскага гучання. Яны выражаюць непахiсную веру паэта у вызваленне Радзiмы. К. моцна адчувае сваю еднасць з роднай зямлей, з яе гiсторыяй, традыцыямi, нацыянальнай культурай. Самае дарагое для К. — бацькаушчына. З ёй звязаны усе надзеi i спадзяваннi паэта, яго мара аб свабодзе i шчасцi народа («БАЦЬКАУШЧЫНА»). Любасць да радзiмы апаэтызавана у творах К. Гэта высокае патрыятычнае пачуццё. Трэба даражыць iм, быць верным яму. Не на чужым, далекiм полi, а на роднай зямлi, дзе нарадзiуся i вырас, «заклiкае паэт шукаць шчасце – долю” («НЕ ШУКАЙ»). Вобраз Радзiмы у вершах рамантызаваны. Верш «МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ” прасягнуты грамадзянскай страсцю, светлым, радасным пачуццем вясны, жыцця, прадчуваннем надыходзячых змен у лесе народа. Беларусь увасабляецца у вобразе мацi-пакутнiцы. Мiнулае радзiмы паэта цяжкае, змрочнае. Паэт верыць у блiзкае адрадженне радзiмы. Яго iдэал — свабодная дэмакратычная радзiма Любоу да радзiмы у лiрыцы К. злiваецца з пачуццём любвi да прыроды. Паэт любуецца прасторамi роднай зямлi, яе лясамi, нiвамi, захапляецца красатой свайго краю («Я ЛЮБЛЮ»). Характэрныя асаблiвасцi пейзажнага жывапiсу К. выявiлiся у вершах «ЯВАР», «ЯВАР I КАЛIНА», «ЛЕТА», «ЖНIВО», «АДЦВIТАННЕ».

Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта.

Я.Купала — выдатны паэт-лiрык. Лiрыка займае галоунае месца у яго творчасцi. У ёй выказаны патрабаванне працоуных мас, думы аб свабодзе народа, любоу да Радзiмы, цяжкая народная доля, гарачы пратэст супраць прыгнету працоунага чалавека, заклiкi да рэвалюц. барацьбы — асноуныя матывы дакастрычнiцкай творчасцi Я.К.

Першае — гэта вершы аб сялянскiм жыццi. Многiя вершы раскрываюць трагiчны лес селянiна-батрака, настроi i перажываннi вясковай беднаты, якая пакутавала ад беднасцi.

Верш «МУЖЫК” напiсаны у 1905 г. У гэтым вершы намаляваны рэалiстычны вобраз бел. селянiна-бедняка. Мужык жыве у страшнай беднасцi, дзецi яго галадаюць, сам ён непiсьменны. Свой хлеб павiнен зарабляць цяжкай працай:

Чытаць, пiсаць я не умею,

Не ходзiць гладка мой язык,

Бо толькi вечна ару, сею,

Бо я мужык, дурны мужык.

Паэт абураецца супраць бесчалавечных адносiн пануючых класау да працоун. селянiна, выступая у абарону яго грамадск. спрау. У вершы падкрэслена высокая чалавечная годнасць мужыка, яго права на жыцце. Але хоць толькi дыць тут буду, Як будзе век тут мой вялiк, Нiколi, браткi, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык.

Мужык не толькi выказвае нездавальненне iснуючым становiшчэм, але i уведамляе сваю сiлу, ён заяуляе: “Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць, бо я мужык!” У гэтых радках заключана асноуная думка верша. Паэт сцвярджае, што будучыня належыць чалавеку працы. Сцвярдженне працоунай i чалавечай годнасцi бел селянiна — адна з центральных тэм усей дакастрычнiцкай лiрыкi Я.К. У многiх сваiх вершах «Я мужык-беларус», «Жнея», «Аратар” паэт паказвае працоуную сiлу мужыка, яго высокае маральнае хараство.

Рэвалюцыйна-вызваленчыя матывы. Я.К. — паэт-рэвалюцыянiст. Яго лiрыка прасягнута рэвалюцыйна-вызваленчымi матывамi, у ёй гучыць смелы заклiк да барацьбы супраць царскага самадзяржауя. Верш «Там” з’яуляецца водгукам на рэвалюцыйныя падзеi 1905г. Ён — палымяная прамова паэта, накiрованая да народа.

Тэма народу. У лiрiцы Я.К. народ з’яуляецца галоуным героем яго творау. “А хто там iдзе?” — адзiн з самых лепшых творау. У iм выказаны iмкненнi народа да сацыяльнага i нацыянальнага вызвалення — ён адносiцца да песеннай лiрыкi. У апошняй страфе сцвярджаецца высокая чалавечая годнасць бел. народа.“А чаго ж захацелася iм — людзьмi звацца.» Поспеху верша садзейнiчала тое, што Горкi пераклау яго на рускую мову i назвау яго гiмнам бел. народу.

Вобраз радзiмы у лiрiцы Я.К. непарыуна звязаны з вобразам народа. Абуджаная рэвал. падзеямi Беларусь смела крочыць насустрач новаму жыццю. Я.К. любiць сваю Радзiму любоую адданага сына-патрыёта. Паэт цверда верыць, што наступiць дзень, калi яго Радзiма стане вольнай i шчаслiвай, калi яна займе свой пачэсны пасад мiж народамi. Тэме Радзiмы прысвечаны вершы «Выйдзi», «Бацькаушчына», «Маладая Беларусь». У паэзii К. адлюстроуваецца не толькi жыцце белар. народа, яго праца, быт, але i родная прырода. Тэму народа можна прасачыць i у вершы «Гэй, наперад!” Тут Я.К. з’вяртаецца да працоуных Беларусi з заклiкам да светлай будучынi. Ён упэунены, што бел. народ вызвалiцца ад гнету самадзяржауя.

Пейзажная лiрыка Я.К. сагрэта глыбокiм пачуццем, любоу’ю да свайго краю, у ёй паэт не толькi праудзiва перадае асаблiвасцi бел. прыроды, але i выказвае свае думкi, марыць аб вольным жыццi. Сярод пейзажных вершау Я.Купалы вызначаюцца вершы: «Явар», «Лета», «Жнiво», «Дзьве таполi». Гэтыя вершы з’яуляюцца лепшымi узорамi пейзажнай лiрыкi паэта. Такiм чынам, праудзiвасць, шчырасць i прастата — важнейшыя асаблiвасцi вершау паэта.

Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы «Тарасова доля». Паказ трагiчнага лесу народнага песняра у паэме.

У паэме «Тарасава доля» паэт выяуляе глыбокую любасць да братняга украiнскага народа i яго кабзара. У творы такога тыпу легка збiцца на просты пераказ бiяграфii, але з Купалам гэтага не здарылася. Вобраз Шаучэнкi арганiчна упiсваецца у гiсторыю украiнскага народа, яго культуру; ён падаецца як носьбiт нацыянальнай свядомасцi украiнцау.

У паэме Купала узнауляе самыя драматычныя эпiзоды бiяграфii прыгоннага хлапчука, надзеленага талентам мастака i паэта.

Жыцце i творчасць Тараса Шаучэнкi маюць адносiны да нашага краю, да Беларусi. Гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас спачатку жыу у Вiльнi, потым — у Пецярбургу. Юнак бачыу вакол прыгожыя беларускiя лугi, лясы, крынiцы, а таксама бедныя хацiны, паднявольных людзей, — як i на Украiне. Беларускага паэта цiкавiць не толькi сацыяльны лес Тараса-юнака, аднолькавы для усiх прыгонных, але i асабiстае яго жыцце. Аутар расказвае пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго вернасць ёй i у вымушанай разлуцы.

Тры раздзелы паэмы прысвечаны песнi Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму слову кабзара. Вялiкi духоуны скарб, якiм валодау юнак, ён шчодра аддавау народу, любай сваей Украiне.

Народ пачуу песню свайго кабзара i прыняу яе да сэрца. Тыя хто панавау, меу сiлу i уладу, вырашылi адабраць у яго гэты скарб, закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй: Шаучэнку арыштоуваюць i ссылаюць у салдаты на дзесяць гадоу у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзiн шлях, «катаржны, нялегкi, вытаптаны горам», прайшоу паэт да месца сваей ссылкi. Там яму было строга забаронена пiсаць i маляваць. Вярнууся ён адтуль хворы, знясiлены, але не выракся песнi пра Украiну-мацi. Песня яго стала неад’емнай часткай духоунага жыцця Украiны, бясцэнным скарбам народа.

Першы i заключны раздзелы пераклiкаюцца: тут Купала славiць новую, вольную, Савецкую Украiну, у якой шануюць i паважаюць песню Тараса Шаучэнкi, што у цяжкiя часы прарочыла лепшы, шчаслiвейшы лес сваей бацькаушчыне.

Шчырую любоу да вялiкага сына Украiны i яго творчасцi, роднасць яго i сваей песнi Купала падкрэслiвае у «Тарасавай доле» выкарыстаннем прыемау i прынцыпау, уласцiвых стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, напiсаным у стылi Шаучэнкавага «Заповiта».

Паэма прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаучэнкi. Янка Купала цiкавiуся творчасцю Шаучэнкi, перакладау яго творы на бел. мову. Лес бел. i укр. народау аднолькавы. Янка Купала дамагауся сцiпласцю паэмы стварыць цэласны малюнак жыцця Тараса Шаучэнкi.

“Тарасова доля” — паэма лiра-эпiчная. Старонкi бiяграфii Ш. служаць аутару падставай для роздуму, для выказвання сваiх запаведных думаК.Купала дамагауся сцiласцi паэмы. Многа пакут перажыу Ш. у арэнбургскiм стэпе, адорваны ад роднай зямлi, сяброу, ад любiмай справы пiсаць вершы, маляваць. Купала нагадвае пра яго сны, пра яго гатоунасць маляваць хоць бы уласнай крывню — перад намi жывы вобраз салдата. Шаучэнку выкупiлi з прыгоннай залежнасцi яго сябры, рускiя. Гэты факт дау падставу Коласу для вялiкага абуджэння, для выкрыцця жорсткасцi эксплуататарау.

Ад малюнкау мiнулага К. пераходзiць да сучаснасцi, расказвае як жыве Украiна у сям’i савецкiх народау. Галоуная думка твора аб тым што слова Тараса дало вялiкi плен — яно дапамагло народу скiнуць ланцугi i зажыць шчаслiва. За гэта шануе народ свайго сына i любiць яго. Купала супастауляе жыцце украiнскага Кабзара са сваiм уласным. Слова Ш. не раз далятала на бел. зямлю.

Адзiн з разделау паэмы К. прысвячае агульнасцi лесу двух суседнiх народау. На грунце гэтай агульнасцi расла культура i лiтаратура, блiзкая i зразумелая беларусам i украiнцам. Вялiкае уражанне зрабiла на Ш. Беларусь. Ш-ка цiкавiуся бел. песнямi i пад iх уплывам напiсау некаторыя вершы. Паэмай «Тарасава доля” К. праспявау натхненую песню вялiкаму Кабзару, якi «здабыу сабе славу не з плiты, з слоу, што не крыша нi век, нi тапор.“

Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага у камедыі Янкі Купалы «Паўлінка»

Паўлінка і пан Быкоўскі з’яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі «Паўлінка». Увесь сюжэт п’есы бу-дуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цу-доўную, адметную беларускую камедыю.

Паўлінка з’яўляецца ўжо ў першым акце п’есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой па-чынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыго-жая і прывабная сялянская дзяўчына. У потайкі ад бацькі яна сустракаецца са сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за «палітыку». Для далейшага развіцця п’есы Я. Купала выкарыстоўвае даволі распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і «радавіты» шляхцюк сватаец-ца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая пры-гажосць, а таму купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайна, здавалася б, сюжэт аб ня-роўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню на-цыянальнай праблемы. За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на кірмашы (даволі сімвалічны момант), прыхаваны пратэст дзяў-чыны.

Быкоўскі з’яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў Крыніцкіх, хаця задоўга да з’яўлення героя п’есы глядач ужо і падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе бацькі). Бы-коўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузва-ецца дзеля таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю «вышэйшасць» і «разумнейшасць». Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім «му-жыцкім», асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кем-лівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з «зяцем» аб усім дамовіўся. Поўны гонару і фанабэрыстасці, упэў-нены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан Адольф. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабач-насць. Таму Быкоўскі дасягае сваімі паводзінамі адва-ротнага выніку: усе героі, за выключэннем Сцяпана Крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. Дцнак пан Быкоўскі не звяртае на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю «панскасць», ад чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са сваёй хаты.

Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта своеасаблівая пара супрацьлеглых герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розных падыходы да адвечнага беларуска-га пытання — пытання «мужыцкасці» і «панскасці, шляхетнасці». Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паў-лінкі спачатку іронію і смех, а потым, калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана нічога больш няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так лёгка перамагчы бацькаву волю, калі ісці на-пралом. Таму яна скарыстоўвае іншы шлях: спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан Быкоўскі, а потым сама выбірае свой лёс.

Сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан Быкоўскі вучыць Паўлінку «панскім» танцам, або дзе пана памылкова прымаюць за выкра-дальніка Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае вы-сокую чалавечую годнасць простых людзей; сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека, які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам.

П’еса, напісаная на пачатку XX ст., ужо мела сваіх папярэднікаў. «Быкоўскія» свайго часу востра крыты-каваліся ў «Пінскай шляхце» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Модным шляхцюку» К. Каганца. Я. Купала ў вобразе Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэ-заваць адмоўныя рысы літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага стаў сімва-лічным, а яго прозвішча і імя ператварылася з уласна-га ў агульнае, назыўное.

Сочинение па твору Янкi Купалы Паулiнка.

“Паулiнка” – гэта сацыяльна-батывая камедыя. Асноyны канфлiкт п’есы грунтуецца на сутыкненнi дэмакратычнай моладзi з носьбiтамi старога укладу жыцця.

Гэты канфлiкт адметны тым, што гэта не канфлiкт “бацькоу i дзяцей”, а барацьба розных сацыяльных сiл. Дэмакрат Якiм Сарока i шляхцiц Сцяпан Крынiцкi процiстаяць у п’есе, як ворагi, як людзi зусiм розных палiтычных перакананняу. Паулiнка – маладая дзяучына, дачка Крынiцкiх, якая кахае Якiма. Але бацька хоча, каб яна выйшла замуж за Адольфа Быкоускага. Гэта таксама малады шляхцiц, але ён не прызнае сваю родную культуру, называе яе “мужыцкай”: “Фi! Я такiх мужыцкiх танцау не гуляю.” Якiм жа з Паулiнкай прытрымлiваюцца роднай культурай. Яны хочуць новых парадкау, усяго новага i светлага. Таксама аутар у гэтай камедыi высмейвае грубыя норавы, пустую ганарлiвасць, пошласць i коснасць адсталай засцянковай шляхты. Сцяпан Крынiцкi, Пранцiсь Пустарэвiч, Адольф Быкоускi – тыповыя прадстаунiкi гэтай шляхты. Iх вобразы раскрыты вельмi праудзiва, надзелены непауторынымi iндывiдуальнымi рысамi.

Чаму ж Паулiнка i Якiм Сарока – носьбiты лепшых маральных якасцей беларускага народа? У гэтай камедыi галоунымi героямi з’яуляюцца менавiта Якiм Сарока i Паулiнка. Гэта перадавыя людзi беларускай вёскi. Яны пратэстуюць супраць старых парадкау, супраць пошласцi шляхецкага быту, змагаюцца за сваё асабiстае шчасце, iмкнуцца да новага жыцця. Менавiта па гэтаму Паулiнка i Якiм Сарока – носьбiты лепшых маральных якасцей беларускага народа.

Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».

У драме «Раскіданае гаяздо» Янка Купала зна-ёміць нас з жыццём беларускай вёскі напярэ-дадні першай рускай рэвалюцьгі 1905 года. Жыц-цё было цяжкім і гаротным, бо капіталістычныя адносіны, якія нараджаліся ў краіне ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя і на пачатку двацца-тага, прыводзілі да паўсюднага абеззямельвання сялянства. Разам з тым Я. Купала ў сваім творы адлюстраваў рэвалюцыйны настрой пера-давой часткі сялянства, якая не хацела сядзець склаўшы рукі і чакаць лепшага жыцця, а імкну-лася дабіцца гэтага жыцця са зброяй у руках.

Сям’я Лявона Зябліка — тыповая вясковая сям’я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату і не-вялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спад-чыну ад свайго бацькі. Ды вось бяда — малады паніч захацеў адабраць гэтую зямлю. Упэўне-ны ў тым, што праўда на яго баку, Лявон па-чынае судзіцца з панічом. На словы жонкі: «Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра» — Лявон не звяртае ўвагі. Аднак, як і трэба было чакаць, суд заступіўся за памешчы-ка, а Лявону з сям’ёй было загадана ў кароткі тэрмін выселіцца з хаты. Для Лявона гэта было сапраўднай трагедыяй. «Сумленны жыхар, шчыры сявец», чалавек, які ўсё жыццё пра-рабіў на гэтай зямлі, з году ў год паліваў яе сваім потам, перацерусіў на ёй кожную грудач-ку, ён не мог уявіць свайго жыцця без гэтай зямлі. Даведаўшыся, што справа прайграна і зямлі яму ўжо не вярнуць, Лявон вырашае скон-чыць жыццё самагубствам. Зразумела, ён мог бы пайсці да паніча, пакланіцца яму, але быць парабкам Лявон не хацеў ды і занадта стаміўся ўжо абіваць парогі судовых устаноў.

Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён — моцны і адважны чалавек, натура гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда — крылле не дадзена табе, саколе ты мой зорка вокі».

Усёй душой Сымон ненавідзіць прыгняталь-нікаў, тых, хто не дае не толькі яго сям’і, а і ўсім сялянам вольна жыць. У адрозненне ад бацькі, які не бачыў выйсця са становішча, у якім апынуўся, Лявон добра ўсвядоміў — вый-сце ў барацьбе. I ён гатовы да гэтай барацьбы. Памірыцца з панічом — такой думкі няма ў галаве Сымона. Для яго гэта прыніжэнне ча-лавечай годнасці. На прапанову маці пайсці да паніча на службу хлопец гнеўна і рашуча ад-казвае: «…Не пайду туды, і вы ўсе не пойдзе-це. Аднаго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала векавечнай пе-рагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сілай чалавечай! Гора таму, хто першы пера-ступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!..»

Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю беззямел-лем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу з несправядлівым сацыяльным ладам.

Янка Купала — драматург. Трагікамедыя «Тутэйшыя»: шлях да чытача і гледача.

Янкa Купала раскрыўся як тонкі, пранікнёны лірык, як майстар паэтычнага эпасу ў паэмах лірычнага і ліра-эпічнага характару і як выдатны драматург. Зварот да драматургіі, відаць, дапамог яму канкрэтызаваць лірычныя пачуцці і перажыванні, выразней выказаць занепакоенасць лёсам роднай Беларусі, перадаверыць свае думкі героям. Паэту ў сваіх творах хацелася быць доказным, блі-жэйшым да жыццёвых з’яў і фактаў, што і абумовіла яго мастацкія пошукі ў «самым складаным родзе літаратуры» (Г. Гегель). А яшчэ драматургія прываблівала Я. Купалу таму, што, як піша крытык П. Васючэнка, менавіта ў ёй «збіраецца ў фокус» усё тое, «што ў паэзіі выглядала рассеяным». Драматургія дапамагала песняру «канцэнтраваць» ідэю (у «Тутэйшых» — ідэю нацыянальнай годнасці беларусаў, у «Раскіданым гняздзе» — ідэю драма-тызму і складанасці лёсу народа, пазбаўленага зямлі), асноўныя жыццёвыя канфлікты (супярэчнасці), «узбуйняць», «падвышаць» трывогу за «свет цэлы». Звернем увагу і яшчэ на дзве акалічнасці. Першая акалічнасць заключаецца ў тым, што драматургія і паэзія пастаянна пера-плятаюцца, перакрыжоўваюцца, узаемадапаўняюцца ў Купалавай спадчыне.

Другая асаблівасць Купалавай драматургіі заключаецца ў цэласнасці яе агульнага пафасу і настрою — патрыятычнага, адраджэнскага.

Напісанню «Тутэйшых» папярэднічала асэнсаванне Я. Купалам самога паняцця тутэйшасці. З’яўляючыся трыбунам і прарокам нацыі, актыўна выступаючы супраць «чужой апекі» ў 1917—1920 гады, мастак бачыў, у якім трагедыйным становішчы аказаўся народ калісьці вольнай краіны, прымушаны хадзіць па сваім парослым быллём полі пад крумкаценне чорных груганоў («Груган»), ісці пад звон кайданаў сваім-чужым шляхам, спяваць чужыя песні, трымаць у руках чужыя сцягі і мець адзінае права — быць у роднай старонцы пахаваным пад драўляным крыжам («Беларускія сыны»). Аднак найбольшым болем пра занядбаны і пагарджаны народ прасякнуты Купалаў верш «Перад будучыняй», напісаны 24 студзеня 1922 года і сугучны з неўзабаве напісанай п’есай. Твор не перадрукоўваўся дзесяцігоддзямі, замоўчваўся афіцыйнай крытыкай, бо пярэчыў погляду на творчасць мастака савецкай пары як пісьменніка-інтэрнацыяналіста, чалавека, шчыра адданага новай уладзе. Я. Купала ж выказаў у сваім вершы зусім іншыя думкі і настрой — глыбокі боль і расчараванне ў сабе і іншых, жаль з прычыны страты ранейшых набыткаў:

Заціснуты, задушаны, як мышы

Пад жорсткім венікам з усіх бакоў,

Шукаем, як сляпыя, не згубіўшы

Таго свайго, што наша ад вякоў.

…………………………..

Аграбленыя з гонару й кашулі,

3 свайго прытулку выгнаныя вон,

Мы дзякуем, што торбы апранулі

На нас ды з нашых нітак-валакон.

…………………….

Няўжо нас не аб’ясніць розум ясны,

I не пакінем біцца з кута ў кут?

Няўжо кліч вечны будзе ў нас напрасны —

Кліч бураломны: вызваленне з пут?!

Набліжаўся новы час. Адбывалася пераацэнка ранейшых каштоўнасцей. Паступова згасала адраджэнне. У 1928 годзе Сталін адмяніў нэп. Страчваліся ўсе ранейшыя надзеі. А за даляглядам была змрочная перспектыва — абвінавачванне ў так званай нацдэмаўшчыне, арышты, ідэалагічны націск на літаратуру і мастацтва.

Паступова знікала і з творчасці Я. Купалы балючасць, трагедыйнасць, а з імі — і гістарызм, дакладнасць адчування часу: трэба было служыць новым ідэям, каб выжыць. З’явіліся абстрактна-рытарычныя вершы, асабліва ў 30-я гады, пасля вядомай спробы самагубства ў 1930-м.

Напісана п’еса «Тутэйшыя» ў 1922 годзе, калі толькі-толькі закончылася грамадзянская вайна, і ўсё, звязанае з ёй, заставалася свежым у памяці. Мы ж помнім, што Я. Купала жыў у Мінску, акупіраваным спачатку германскімі, затым польскімі войскамі, бачыў яго вызваленне балыпавікамі на чале з камісарамі А. Мясніковым і В. Кнорыным, што адмаўлялі нашаму народу ў праве звацца народам. Тут, у Мінску, ён рэдагаваў газету «Звон», бачыў на свае вочы, як прыстасоўваліся да хуткай змены ўлады мяшчане-мінчукі і як спрабавалі хоць што-небудзь зрабіць для сваёй краіны свядомыя беларусы-інтэлігенты, настаўнікі. Сэрца яго разрывалася ад болю-плачу па роднай старонцы, адчування свайго бяссілля перад сузіраль-ніцтвам і пасіўнасцю мас. У газеце «Беларусь» за 28 ліста-пада 1919 года (артыкул «Незалежнасць») паэт выразна і адназначна пісаў: «Наша незалежнасць соллю ўваччу для нашых суседак — Полынчы і Расіі, бо і адна, і другая хаце-лі б нашу незалежнасць утапіць у лыжцы вады сваёй… А Беларусь, як і кожная іншая дзяржава, мае права і даб’ецца раней ці пазней гэтага права стаць роўнай і вольнай дзяржавай паміж суседзямі». I як цяжка было прызнавацца паэту, што не пра незалежнасць і свабоду марыць абсалютная большасць патомкаў мяшканцаў колішняга магутнага Вялікага княства Літоўскага, што колісь горды і вольны народ ператварыўся ў прыслужнікаў, рабоў. Апошняя кропка ў п’есе «Тутэйшыя» — адным з самых арыгінальных Купалавых твораў — была пастаўлена 31 жніўня 1922 года ў Акопах, на Лагойшчыне, дзе нядаў-на створаны філіял музея паэта. Друкавалася п’еса ў часопісе «Полымя» ў 1924 годзе. Пазней, толькі ў кастрычніку 1988 года, у тым жа часопісе зноў надрукавана, а да гэтага некалькі дзесяцігоддзяў замоўчвалася, была запісана ў разрад «нацыяналістычных твораў».

Не менш пакутлівым быў шлях твора да гледача. Першы спектакль па ёй быў пастаўлены рускім па нацыя-нальнасці рэжысёрам А. Паповым (улады пазбавілі яго ўласнага тэатра ў Маскве і выслалі ў правінцыю) у БДТ-1 у Мінску. У 1926 годзе акадэмік I. Замоцін даў спектаклю высокую ацэнку, адзначыўшы, што пастаўленыя на сцэне «Тутэйшыя» ўспрымаюцца лепш, чым пры чытанні. Але афіцыйныя ўлады адразу адчулі антырускі і антыпольскі нацыянальна-патрыятычны пафас твора і забаранілі наступныя спектаклі. А. Папоў быў вызвалены са сваёй пасады рэжысёра тэатра. Ва ўмовах сталінскага таталітарызму і нават хрушчоўскай адлігі, а затым брэжнеўскага застою п’еса не змагла адрадзіцца. Толькі ў 1974 годзе яе паспрабавалі ставіць у Магілёўскім абласным тэатры. Спектакляў прайшло мала. Крытыка дружна пісала пра «несцэнічнасць» твора. Сапраўднае сцэнічнае адраджэнне п’есы адбылося ў канцы 80-х гадоў. Пачалося яно ў тым са-мым былым БДТ-1, што з гонарам носіць цяпер імя славутага песняра Беларусі.

 Данута Бічэль «Я песняй мілую сваю праслаўлю…» да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Янка Купала паслужыў Богу талентам Паэта ў тым закутку свету, дзе нарадзіўся. Католік па веравызнанні. Беларускі Прарок. Купала — купацца ў жывой вадзе азёр і рэкаў, абмывацца расою на досвітку, калі сонца зайграе, упрыгожваць вадзіцу ў вяночкі ў самую кароткую ночку. Паганскі край. Паганскія павер’і… Але паганства перамог Дэкалог.

Янка Купала нарадзіўся ў той самы дзень, у які нарадзіўся Ян Хрысціцель. «Вось я пасылаю Майго пасланца, які табе падрыхтуе Дарогу»…

Пасланне паўтарылася ў нашым Краі ў 1882 годзе — Бог нам прыслаў вялікага нацыянальнага Паэта, мы абраныя Богам.

«На Купалле, на святое рві, матуля, зелле тое, што ў нас папараць завецца і шчаслівым быць здаецца! Як нарвеш яго даволі ў цёмным лесе, ў чыстым полі, — пакладзі за абразамі, пасвянці сваймі слязамі… Як узыйдуць з зелля кветкі, будуць шчасце меці дзеткі, будзеш, маці, меці ў хаце долю, згоду і багацце…»

«Паэт не індэфікуе свой грамадскі ідэал са збыткоўным багаццем, а толькі са сціплым, вартым хрысціяніна, дастаткам, напрацаваным асабістым талентам і ўмельствам» (Ул. Конан).

Але і людзі тут спрадвек не імкнуліся да вялікага багацця, да навукі, да прагрэсу. Беларусы — гэта дробнаўласнікі, якія вечна шукаюць і чакаюць нейкай волі. Свабода абмяжоўваецца законам, правам, воля — бязмежная. Воля паганская. Свабода хрысціянская. Купалу беларусы не зразумелі. Купала быў хрысціянінам, які пісаў паганам на паганскай мове. Пагане жывуць адным пакаленнем, у іх няма мінулага, няма будучыні.

Хрысціяне маюць бясконцы час. Нараджэнне, смерць і змёртвыхпаўстанне — толькі адрэзак гісторыі.

Віктар Александровіч. Ілюстрацыя да паэмы «Адвечная песня» Купала напісаў паэмку «На куццю», якая не друкавалася ў савецкім краі, аб страчаным залатым веку беларускай культуры. Народ дрэмле, але не спіць, як у магіле, ён сніць, што нехта верне яму страчаны ім рай.

Духі ўладароў Краю на родным замчышчы чакаюць ганцоў, якіх паслалі абысці тройчы межы Краю, — ганцы вяртаюцца і прыносяць добрыя весткі, што там людзі яшчэ падаюць голас на святло, зброю і песню, яшчэ абураюцца і патрабуюць, каб ім аддалі тое, што ад іх «схавалі-расхапалі»…

У 1982 годзе на Купалле, на стагоддзе з дня нараджэння паэта, усё адбылося, як у паэме «На куццю»… Як з таго свету, сабраліся каля хаты, дзе нарадзіўся паэт, каля паўмільёна людзей, якіх Купалавы ганцы абышлі тройчы… І кожны ганец апавядаў аднолькава: «А як ударыў па струне, замітусіліся, як пчолы, і на гарэ і ў нізіне мне падавалі голас кволы. За мною ўсцяж і тут і там іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце песню нашу нам! Нашто схавалі-расхапалі?!»

На свяце здавалася, што Прарок разбудзіў і сабраў свой народ. Народ зразумеў, што не толькі «сала» ў хляве трэба карміць, а і спяваць Купалаву песню. Але народ зноў заснуў пад тым Крыжам, пад якім маліўся Паэт:

Сашлі мне светлую падмогу

астаткі сіл сваім аддаць

і — не зрабіўшы брату злога —

пад Крыжам бацькавым сканаць.

Калі бывае балюча і цяжанька, людзі тут супакойваюць так: гэта Бог дае Крыж такі, які чалавек мае сілы несці. Бог ведае сілы чалавека.

У сваіх 20 гадоў Янка Купала пахаваў бацьку, брата і дзвюх сясцёр. Маці ад такога гора ледзь хадзіла. Пакінуў яе на меншых сясцёр і пайшоў шукаць працы. Тыя пошукі называў кругамі пекла. Шмат месцаў памяняў. Паехаў у Вільню, Піцер, зноў Вільню, Арол, Маскву, Мінск, Полацк, Смаленск, дзе «папраўдзе быў як непрытомны»…

У савецкім Мінску ў 1925 годзе Купала быў «вызвалены» ад усіх пасадаў, якія займаў, адпраўлены на пенсію ў 43 гады.

Васіль Шаранговіч. Ілюстрацыя да паэмы «Адвечная песня» У 1926 годзе пасля адзінага паказу на сцэне забаранілі спектакль «Тутэйшыя». Доўга па п’есе Купалы прымалі бальшавіцкія рашэнні і пастановы. «Уся п’еса перапоўнена як замаскіраваных, так і яўных выпадаў супраць савецкай улады», — з выступлення загадчыка Галоўлітам Якшэвіча на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б 30.03.1928. «Ён бічуе нашу савецкую рэчаіснасць, ён паднімае на шчыт свайго смеху бальшавікоў, якіх ён ставіць на адну дошку з польскімі акупантамі», — з выступлення А. Сянкевіча, загадчыка кульпропа ЦК, 1930 г. Купала сказаў, што думаў пра тутэйшы свет, і перарабіць п’есу немагчыма. Ды ён і не збіраўся гэтага рабіць.

Пасля допыту восенню 1930 года паэт паспрабаваў пайсці са свету — 14 пісьменнікаў на волі, 200 — увязненыя, замучаныя. Купалу вылечылі. «Падаравалі» машыну, дачу, далі сталінскую прэмію, каб палякі не пісалі ў газетах, як здзекуюцца камуністы з Купалы! Меў ён бясплатныя пуцёўкі, ганаровыя месцы ў прэзідыумах…

Купала мусіў жыць да 28 чэрвеня 1942 г., калі ў 22.30 з дапамогай жанчыны, якая выконвала заданне партыі, спікіраваў, як птах, у лесвічны пралёт у гатэлі «Масква»… Усе сведкі адчувалі сябе вінаватымі, пакуль не памерлі.

Мець бы крыллі саколія,

Мець бы мне волю зарніцаў,

к нізям не рваўся б ніколі я,

з высі б глядзеў на зямліцу…

 Калі пачынаюць размаўляць пра Купалу, які «здзеравянеў і збранзавеў» і перажыў духоўную смерць у дваццатыя гады, мне проста робіцца дрэнна, я адключаюся ў бяссіллі. Не трэба абгаворваць Прарока, ані раўняць яго з іншымі. Ён даў голас нямым, напоўніў болем і слязьмі песні, якія дасталіся з пекла да Неба. Паўстаў, як Прарок і Пясняр гімнаў «з пікавай эмацыйнасцю генія духа і мовы», найглыбейшы, найгалоўнейшы, найнароднейшы, найдасканальшы, просты, як прырода, касмічны, як сусвет, бяздонны, досвіткавы, купальскі.

Калі чытаць поўны Збор твораў Янкі Купалы — усё, што ён стварыў з 1903 па 1942 год, — такое адчуванне, нібы сам Купала перачытаць свае творы не паспеў. А рэдактары не крэслілі Паэта, не выкідалі нічога, што ён ім дасылаў. У Купалы шмат вершаў-двайнятаў. Усе пошукі ў памяці мовы ў Купалы на паверхні. Але мне, як яго нашчадку, гэта не перашкаджае, мне цікава гэта даследаваць. Купала меў права складаць і друкаваць на працягу жыцця шмат няроўнага, рознага, выпадковага і падобнага. Кожны творца мае такое права, нельга быць аднолькава натхнёным і таленавітым праз жыццё. Галоўнае — вяршыні. Па радках Купалавых вершаў можна слізгацца, як па чыстым лёдзе, але калі зачэпішся — правалішся і захлынешся. Паэзія Купалы — бомба замаруджанага дзеяння на ўсе стагоддзі беларускай будучыні.

Цяпер беларусы чытаюць Купалу-католіка. Паэт складаў вершы пра свяцейкі, пра святых, паэмкі пра Андрэя Баболю, маліўся ў вершах да Бога і Божай Маці, да Крыжа і магілаў продкаў, якія таксама ж святыя. У савецкіх выданнях не было гэтых вершаў і строфаў. У поўным Зборы ўсе страты паспрабавалі знайсці. Міхась Мушынскі, які кіруе выданнем, піша так: «Перадусім выкідаліся тыя мясціны, дзе выразна гучалі рэлігійныя матывы, дзе лірычны герой звяртаўся да Бога са скаргамі на невыносна цяжкое жыццё («Не даў Ты мне, Божа, зазнаць шчасце, волю, — забяры Ты, Божа, і маю нядолю»). Ваяўнічыя атэісты не маглі дапусціць, каб герой Купалавай паэзіі звязваў надзеі на лепшую будучыню не з класавым змаганнем, а з Боскаю літасцю. Таму выкасоўваліся радкі: «Ой, пайду я ў цэркву, свечачку куплю, — можа згіне гора, якое цярплю».

Паэт мусіў ставіць у савецкіх выданнях больш раннія даты, каб пацвердзіць, што творы да рэлігійных святаў, г. зн. «Хрыстос васкрос», «Вялікдзень», «Мая малітва», маглі быць створаны толькі на пачатку творчага шляху…»

 Беларусы майго пакалення не чыталі такіх вершаў як «Бабулька — прадаўшчыца зёлак», «Канюх», «Перад вясной», «Памаліся», «Смутна мне, Божа», «Чатыры Крыжы», «Вячэрняя малітва», «Прарок», «Сёмуха», «Сявец» з радкамі: «абходзь жа наўкола рунь, Юр’я святы, ты, добры Мікола, пільнуй ад слаты». Не чыталі мае равеснікі і нашы дзеці вершаў «Усяночная», «Цару неба і зямлі», «Лясное возера», выкінуты былі такія радкі: «Знізвае пацеры восень», «Недзе запелі Узвіжанне гусі»…

Пакінуты былі вершы пра хохліка, таму што Галоўліт не баяўся свайго чорта, а Бога Галоўліт баяўся.

Як зайграе ў лесе хохлік,

замірае песень воклік,

ў цёмным яры скачуць чары,

чахне кветка на папары.

Але вершы пра хохліка таксама прыгожыя. Хрысціянскія Любоў і Супакой адчуваюцца ва ўсіх вершах і паэмах Купалы, асабліва ў чыстай пейзажнай лірыцы, што запаўняла нашы парожнія дзіцячыя сэрцы і засталася ў іх на жыццё:

І лягла цішыня

у бары за гарой, —

каб дрывінка адна

хоць кіўнула сабой.

Снег пушаны залёг

на галінках сасон,

і чарнобель і мох атуліў сабой ён…

(Магла б паглядзець у кнізе, але я запісала па памяці, і ведаю памылку сваю ў слове «дравінка», але я запомніла ў школе «дрывінка», іначай не магу.)

Купала перакладаў песні першай беларускай «Кантычкі», выдадзенай у 1914 г.

Верш «На біблейскія матывы» з’яўляецца вольным перакладам «Псальма 78». Падзеі перанесены на Беларусь, Янка моліцца да Бога, каб не пакінуў спакутаваных на зямлі, залітай нявіннай крывёю, каб пакараў прыгнятальнікаў:

бо ўсмярцілі яны Твой паслухмяны народ,

месца яго спусташылі на захад і ўсход…

У Ляўках, дзе паэт пісаў «як не сваім голасам, смяротна стомлены», Дняпро, здзічэлы ад бяссілля, скамянелы, хаваецца ад людзей за такім жа дзікім берагам. Я размаўляла з хлопчыкам, які бег па кладачцы з дзьмухаўцом за вухам, — нашчадкам Купалавага лётчыка. «Хлопчык і лётчык» — хрысціянскі верш, хлопчык размаўляе з Богам і просіць, каб забраў яго на Неба. Хлопчык — пасланец Бога, яго сэрца адчынена на дабрыню, давер і ўсёдараванне, ён перадае хрысціянскі знак супакою ўсім, нават жахліваму людазабойцу прапануе пакаяцца ў грахах перад сусветам.

Арлен Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да паэмы «Яна і Я»

Арлен Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да паэмы «Магіла льва»

Толькі цяпер звярнула ўвагу на тое, што паэма «Яна і Я» складаецца з 14 раздзелаў — кожны па 8 чатырохрадковых строфаў, як 14 стацый Крыжовай Дарогі Езуса Хрыста. Адзіны твор, які не здымалі за рэлігійнасць з савецкіх выданняў, які пабудаваны па запаведзях Божых. Купала паказаў у паэме шчасце жыць на сваёй зямлі і працаваць на свае патрэбы.

Я ні разу не прачытала паэму, каб не плакаць. Плачу светла і беспрасветна. Ад шчасця. Бачу іх — сваіх продкаў, як яны спаткаліся і пачалі будаваць хату, стаўляць кросны, як выганяла яна ў поле кароўку Аўтарыню…

Свянцоным хлебам, соляю і вадой

абнесла навакол яе тры разы,

паставіла да сонца галавой

і загавор чыніла ад заразы…

І мая мама з татам крыху зведалі такога шчасця, і Божа адчыняў вароты Раю… І я крыху захапіла тае ідыліі, ну, хоць у дзявочых мроях. Але не здолела ўтрымацца і ўцякла з Раю ў пякельны горад, дзе я была непатрэбнай, нязграбнай, нязручнай, чужой і беднай на ўзбочыне прагрэсу. Мне ад прагрэсу адны хваробы ды згрызоты…

Янка Купала паэмай «Яна і Я», якую прапеў у светлы час фальклорнай анахранічнай тубыльскай культуры пераскочыў праз бандыцкае дзікае стагоддзе нашай ганебнай бяспраўнасці ў глыбіні і вышыні, калі Яна і Ён будуць жыць самі для сябе і спадзявацца на свой розум, талент і Любоў, якою з’яўляецца Бог.

Я плачу ў шчасці, што мае дарагія мне ўнукі змогуць разгадваць прароцтвы Купалы.

Я песняй мілую сваю праслаўлю

паміж народамі сваіх, чужых зямель.

Можа, Купала і меў на ўвазе тут Радзіму, але мне як купаляняці не абавязкова так думаць. Затое светла думаць, што з Купалавага роду-племені, з таго самага Краю, які ў цэнтры Еўропы, як выключэнне з усіх правілаў, не такі, як трэба, але свой і мае Янку Купалу, які надоўга застанецца светлым натхненнем і шчасцем і, як сказаў Уладзімір Караткевіч: «Мы няспынныя, як яго сэрца, і мы будзем жыць, пакуль гэта сэрца б’ецца ў нашых грудзях».

Калі я першы раз плакала з вершамі Янкі Купалы? Не хадзіла яшчэ ў школу. Навучылася чытаць пры сястры. Несла ёй кнігу ад настаўніка. Цвёрдая вокладка колеру спелага жыта, пожоўклыя лісткі. У палатнянай на голым целе сукенцы бегла сцежкай праз жыта. Каласы казыталіся. Сонца прапала ў жыце. Закалола мне ў правым баку. Села, разгарнула кніжку і чытаю:

бегла поле і другое,

ўбегла і на трэце,

ды ўжо сілы не хапае

даляй так ляцеці!..

 Божа мой! Нехта даведаўся, як я тут бягу па жыце, і ўжо падаў у кнігу. З гэтым здзіўленнем убегла я ў свет Купалавых прароцтваў. І прайшла за ім сваё жыццё:

дык вот чуйце, чаго б я хацеў,

аб чым думачкі толькі мае:

каб мой люд маю песню запеў

і пазнаў, аб чым песня пяе…

Большасць цытат брала з «Купалаўскіх чытанняў», якія праходзяць у Гродзенскім універсітэце ад 1997 года.

Сочинение Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.

Я. Купала

Практычна ў кожнага паэта і пісьменніка ёсць творы, у якіх выяўляюцца іх погляды на прызначэнне мастака і мастацтва, выказваюцца думкі пра адказную місію паэта быць для народа прарокам, званаром, гусляром… Тэма паэта і паэзіі займае значнае месца і ў творчасці Янкі Купалы.

У адным з ранніх вершаў «Я не паэта» Я. Купала з жалем зазначае, што ў Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі, пакуль што мала паэтаў, якія б на мове «пагарджанай, убогай» стваралі праўдзівыя творы аб жыцці народа:

А беларусы нікога ж не маюць,

Няхай жа хоць будзе Янка Купала.

Быць выразнікам дум і спадзяванняў народа, змагаром за яго лепшае будучае — справа нялёгкая. І ў вершы «Я не для вас…» Я. Купала сцвярджае думку, што сапраўдны паэт павінен служыць людзям працы, што яго песня, талент і сэрца павінны належаць «бедным і загнаным»:

Я не для вас, паны, о не,

А я для бедных і загнаных,

Я з імі мучуся ўраўне,

Ў адных закут з імі кайданах…

Догляды Я. Купалы на прызначэнне паэта і паэзіі выяўляюцца ў вершах «3 кутка жаданняў», «3 маіх песень», «Не кляніце мяне» і інш. Сваё пяснярскае прызнанне паэт бачыць у служэнні бацькаўшчыне, у праўдзівым паказе народнага жыцця. Грамадзянскі абавязак паэта — шукаць тыя шляхі-дарогі, якія б прывялі народ «к яснаму сонцу», «к славе». У вершы «3 кутка жаданняў» Я. Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы. Галоўнае для яго — быць праўдзівым выразнікам дум мільёнаў працоўных людзей:

3 цэлым народам гутарку весці,

Сэрца мільёнаў падслухаць біцця —

Гэткай шукаю цэлы век чэсці,

Гэта адно мне падпорай жыцця.

Песню стварыці ясну, як неба,

У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём…

Працягам размовы пра месца паэта ў жыцці, пра сутнасць сапраўднай паэзіі з’явіліся вершы «Мая навука», «Трэба нам песень», «За ўсё». У вершы «Мая навука» Я. Купала сцвярджае, што жыццё народа ва ўсіх яго праявах было калыханкай, якая нарадзіла ў паэта самыя светлыя думкі. Песня паэта ўвабрала ў сябе шум адвечнага бору, шэпт спелых пшанічных каласоў, шэлест лісця ўзмежных ігруш і таропкі плюскат вод… Прызнаным майстрам мастацкага слова, на думку Я. Купалы, можа стаць толькі той творца, які ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Асновай і крыніцай творчасці для сапраўднага паэта павінны быць створаныя народам духоўныя каштоўнасці, жыццё людзей, родная мова, прырода. Толькі ў гэтым выпадку паэт можа стаць уладаром беларускай песні.

Сваю ўдзячнасць народу за любоў да паэзіі, «за кут у родным краю, за хлеб-соль без клапот» выказвае пясняр у вершы «За ўсё». Ён з’яўляецца своеасаблівай справаздачай паэта аб дваццацігадовай творчай дзейнасці. Да гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта, і Я. Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях, піша, што свае песні складаў ён і «сярод крыжоў, магіл», пісаў не раз «крывёй з сваіх грудзей», заўсёды быў разам з народам, жыў яго думамі і надзеямі. Былі яго песні невясёлыя, калі бачыў, як зневажаецца мова беларусаў, топчацца іх годнасць. Былі і радасныя песні, калі бачыў паэт, што яго заклікі да лепшай долі, яго праўдзівыя словы былі пачуты людзьмі.

Такім чынам, тэме паэта і паэзіі Я. Купала прысвяціў нямала твораў. Прачытаўшы іх, можна яскрава ўявіць паэта, адданага сына беларускага народа, тварыць для якога — значыць жыць для Бацькаўшчыны, быць непадзельна злітым з ёй, яе болем і радасцю, трывогамі і клопатамі, буднямі і святамі.

Сочинение Прарок

ХХ стагоддзе было для беларусаў парой духоўнага жнiва, у той час як для Расii — часам багатых дажынак. Руская класiчная лiтаратура складвалася ад Аляксандра Пушкiна да Аляксандра Блока. На Беларусi яе папярэднiкам быў Ф.Багушэвiч, а першым класiкам — Янка Купала, малодшы сучаснiк Блока. Але гэтай храналогiяй яшчэ не ўсё сказана. Янка Купала не толькi лiтаратар. ‚н — адзiн з творцаў беларускай нацыi, бо ў iм з найбольшай паўнатой выявiўся беларускi культурны тып, нацыянальная iдэя-мара, урэшце, беларуская ментальнасць. Пра сябе паэт дакладна сказаў у санеце «Бацькаўшчына», апублiкаваным у штотыднёвiку «Наша нiва» (1915, 24 красавiка). Прывяду толькi першы катрэн i другi тэрцэт гэтай паэтычна-фiласофскай споведзi:

З зямлёй i небам звязывае мяне нiць —

Неразарваная векавечна павуцiна:

Зямля мяне галубiць, як вернага сына,

А сонца мне душу не кiдае тулiць.

I калi здзекваецца нада мной хтосьцi —

Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маёй.

Пра беларускую класiчную лiтаратуру i яе пачынальнiка Янку Купалу за стагоддзе склалася шмат мiфаў. Толькi не тых прарочых мiфаў, якiя твораць паэты, мастакi, а банальных, ад некампетэнтнасцi альбо тэндэнцыйнасцi.

Мiф першы: быццам бы Купала выйшаў з асяроддзя беззямельнага сялянства. Тут «забывалi» шляхецкае паходжанне роду Луцэвiчаў, праўда, не прызнанага ўладай па прычынах палiтычных i тэхнiчных. Бо царызм не хацеў мець шматлiкае апазiцыйнае дваранства ў так званым Паўночна-Заходнiм краi. А ў Купалавага дзеда не хапала дакументаў, каб даказаць сваё старадаўняе шляхецтва.

Мiф пра «беднага селянiна» Купалу (тут змешвалi паэта з яго лiрычным героем) неяк «сам сабою» экстрапалiраваўся на ўсю беларускую класiчную лiтаратуру. Мiж тым усе яе пачынальнiкi i першыя класiкi — ад Яна Чачота, Яна Баршчэўскага, Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча да Францiшка Багушэвiча, Янкi Купалы, Цёткi (Алаiза Пашкевiч) — былi выхадцы з каталiцкай шляхты, рэдка — з каталiцкага сялянства, як гэта здарылася з 16-гадовым Паўлюком Багрымам (песнi яго задушалi пасля першай мелодыi «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», 1828 г.).

Чаму сталася так, што беларуская культура, якая да ХVI стагоддзя развiвалася пераважна iнтэлектуаламi праваслаўнай арыентацыi, у эпоху свайго нацыянальнага адраджэння аказалася справай адукаванай каталiцкай шляхты? Што датычыцца класавага аспекта гэтай культурнай дамiнацыi (маю на ўвазе лiдэрства шляхты ў культурна-адраджэнцкiм руху ХIХ— пачатку ХХ стагоддзя), то Беларусь не была выключэннем сярод краiн Цэнтральна-Усходняй Еўропы: у Расii i Польшчы элiтарная культура тады была таксама дваранскай. Пры ўсёй беднаце беларускай шляхты ў яе ўсё ж быў нейкi мiнiмум матэрыяльных рэсурсаў, каб далучыцца да асветы i культуры. Беларускае сялянства (а яно ў сярэдзiне ХIХ ст. складала каля 85 працэнтаў насельнiцтва краiны) захавала родную мову, развiло яе да той дасканаласцi, якой захапляўся Адам Мiцкевiч. Але адукацыя на вёсцы была мiзэрная, абмяжоўвалася пачатковай расiйскай школай. Там беларуская мова не дапускалася. Даць жа сваiм дзецям сярэднюю, тым больш вышэйшую адукацыю сяляне не маглi.

Нашанiўская публiцыстыка (1906—1915 гг.), пазней савецкая i сучасная навука моцна перабольшвалi паланiзацыю беларускай шляхты. Паводле ўсерасiйскага перапiсу насельнiцтва 1897 года, каля 40 працэнтаў спадчыннай шляхты Беларусi назвала сваёй роднай мовай мову беларускую. Пачынальнiкi новабеларускай лiтаратуры — Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Францiшак Багушэвiч, а ў пачатку ХХ стагоддзя Янка Купала, Цётка, браты Iван i Антон Луцкевiчы i iнш. — добра ведалi родную мову, хоць не вывучалi яе ў польскай i рускай школах, не кажучы ўжо пра iмператарскiя унiверсiтэты. Добра ведаў яе i класiк польскай лiтаратуры, беларус з Навагрудчыны Адам Мiцкевiч, бо сам сведчыў пра гэта ў парыжскiх лекцыях па гiсторыi славянскай лiтаратуры.

Урэшце, паварот беларускай (альбо лiтоўскай, як тады казалi) шляхты да беларускага нацыянальнага адраджэння быў абумоўлены негатыўнымi для былой Рэчы Паспалiтай гiстарычнымi падзеямi. Распад гэтай некалi магутнай i па-шляхецку дэмакратычнай дзяржавы ў вынiку трохразовага падзелу памiж Аўстра-Венгрыяй, Прусiяй i Расiяй (1772, 1793, 1795 гг.) i пасля паражэння трох паўстанняў, арганiзаваных прыхiльнiкамi яе адраджэння (1794, 1831, 1863—1864 гг.), прымусiлi польскую, беларускую i лiтоўскую шляхту адмовiцца ад рамантычнага iдэалу — рэанiмацыi гiстарычна пражытай формы шматэтнiчнай канфедэратыўнай дзяржавы. З другой паловы ХIХ стагоддзя набiрала моцы перспектыўная нацыянальная iдэя, нацэленая на ўладкаванне польскай, беларускай, лiтоўскай, украiнскай нацыянальных дзяржаў.

Небагатая, паводле дваранскай меркi, шляхта настолькi наблiзiлася да сялянства, што стала духоўным лiдэрам нацыянальнага адраджэння. Барацьба за польскую, беларускую, лiтоўскую, украiнскую нацыянальныя iдэi i развiццё нацыянальнай культуры набылi значэнне кампенсацыi за страчаную шляхтай радзiму i за паразы ў паўстаннях. Пасля драматычных паўстанцкiх падзей i ўзмацнення рэпрэсiй супраць каталiцкага духавенства касцёл i былое унiяцтва апынулiся ў стане канфрантацыi з царызмам. Праваслаўе ж, як канфесiя дзяржаўная, не магло тады падтрымаць беларускi нацыянальны рух, якi з пункту погляду самадзяржаўя разглядаўся як апазiцыйная «польская iнтрыга».

Вось з гэтай рэшткi беларускай шляхты прыйшоў у родную лiтаратуру Iван Дамiнiкавiч Луцэвiч. ‚н нарадзiўся купальскай ноччу (7 лiпеня па новаму стылю) 1882 года, ахрышчаны ў Радашковiцкiм касцёле i запiсаны там дваранiнам. Пазней ягоны сiмвалiчны лiтаратурны псеўданiм Янка Купала засланiў шляхецкае родавае iмя Луцэвiч. Тое ж самае адбылося з яго равеснiкам, другiм беларускiм генiем са слаўнага роду Мiцкевiчаў: Канстанцiн Мiцкевiч у лiтаратуры i грамадскай свядомасцi стаў па-беларуску сцiплым дзядзькам Якубам Коласам.

Я.Купала патураў гэтаму мiфу пра беззямельнага сялянскага сына ў Савецкай Беларусi: там, як вядома, спачатку лiквiдавалi шляхту, а пазней i багацейшае сялянства. Быць шляхецкiм паэтам пад бальшавiцкай дыктатурай было не толькi нонсенсам, але небяспечным прэцэдэнтам. Пры жыццi Купала так i не апублiкаваў вершы на «шляхецкай» польскай мове. А ён жа з iх пачынаў сваю лiтаратурную вучобу. Упершыню яны апублiкаваны ў «Дадатку» да першага тома Збору твораў паэта (1972 г.)

Але пяройдзем да разгляду iншых мiфаў, што вынiкалi з першага — пра «беднага сялянскага паэта». Неяк «само сабой» разумелася, што такi паэт пiша папросту, нават «прымiтыўна» (ад лацiнскага primitivus — першы, раннi, неразвiты, просты), спявае сумныя мелодыi, плаксiва скардзiцца на цяжкую долю беларуса-мужыка. Тут, мабыць, таксама не абышлося без патурання самога паэта. Але цяпер гэта была ўжо вядомая рамантычная iронiя, якую сапраўдныя прасцякi ад навукi i крытыкi прынялi за чыстую манету. Сваю першую кнiжку «Жалейка» (Пецярбург, 1908 г.) Купала пачаў з дэкларацыi «Я не паэта»:

Я не паэта, о крый мяне Божа!

Не рвуся я к славе гэткай нiмала,

Хоць песеньку-думку i высную можа,

Завуся я толькi — Янка Купала…

Далей паэт «прызнаецца» (зразумела, умоўна, мастацкi прыём), што «доляй убогi, ён цiхi, нясмелы; цiха йграе», а цiхага не пачуюць. Але калi ўжо «беларусы нiкога не маюць», няхай жа хоць будзе для iх Янка Купала. Тая ж самая самаiронiя ў вершы «Я мужык беларус, — //Пан сахi i касы, //Цёмны сам, белы вус, //Пядзi дзве валасы…»

Да мiфу аб прастаце беларускай лiтаратуры прыклаў руку таленавiты, але малаадукаваны Максiм Горкi. Пазнаёмiўшыся з праграмным нацыянальна-адраджэнцкiм вершам Купалы «А хто там iдзе?», ён пiсаў у лiсце да ўкраiнскага пiсьменнiка М.Кацюбiнскага (1910, 11 лiстапада): «У Беларусi ёсць два паэты: Якуб Колас i Янка Купала — вельмi цiкавыя хлопцы! Так прымiтыўна-проста пiшуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы трошкi такiх якасцей!»

М.Горкi тады захапляўся паэтамi-самавукамi, рыхтаваў зборнiк iх твораў i, верагодна, залiчыў да iх пачынальнiкаў беларускай класiчнай лiтаратуры.

Узнiкла яшчэ адна легенда: быццам бы Янка Купала паэт- самавук, не далучаны да вышэйшай агульнай i лiтаратурнай адукацыi. Мiж тым ён закончыў, апрача народнага вучылiшча, чатырохгадовыя курсы А.С.Чарняева ў Пецярбургу (1909—1913), прыватны унiверсiтэт Шаняўскага ў Маскве (1916), дзе выкладалi гуманiтарныя навукi выдатныя рускiя вучоныя. Апрача таго, у Купалы былi асабiстыя настаўнiкi-сябры: прафесар Пецярбургскай каталiцкай акадэмii, духоўны настаўнiк беларускай адраджэнцкай iнтэлiгенцыi Бранiслаў Эпiмах-Шыпiла, а яшчэ крыху старэйшы за паэта мiнчук Уладзiмiр Самойла (1878—1941), малавядомы паэт (пiсаў па-руску), але выдатны крытык i даследчык рускай i заходнееўрапейскай лiтаратуры, якога высока цанiў сам Аляксандр Блок. Пазней у Заходняй Беларусi (1921—1939) Ул.Самойла — генератар iдэй беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, аўтар прарочага фiласофскага эсэ «Гэтым пераможаш! Нарысы крытычнага аптымiзму» (1924).

У Янкi Купалы ёсць простыя вершы, асаблiва ў першых зборнiках «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910). Але гэта парадаксальная складаная прастата, калi браць пад увагу не адзiн толькi фабульны пласт, але i ўнутраны, сiмвалiчны падтэкст, якi спасцiгаецца толькi ў агульным кантэксце гiстарычнай драмы беларускай нацыi. Простай на першы погляд здаецца штодзённая малiтва «Ойча наш». Мiж тым у ёй — мiстычная глыбiня, маленне аб духоўным пераўтварэннi космасу, Божым царстве на зямлi.

Беларуская класiчная паэзiя стваралася ў духоўным полi хрысцiянскай цывiлiзацыi, там караняцца яе сiмвалiчныя сэнсы i архетыпы. Паспрабуем жа выявiць некаторыя з iх, каб адкрылiся нам глыбiнныя сэнсы i сiмволiка творчасцi Купалы. Звернемся спачатку да «простых» на першы погляд вершаў, каб пасля прасачыць развiццё закладзеных у iх мастацкiх iдэй пазнейшых, складаных элiтарных твораў.

Ёсць тонкае падабенства памiж лiрычнай паэзiяй i структурай санетных форм у музыцы. Выдатныя паэты любяць тварыць цыкламi вершаў, дзе ёсць свае экспазiцыi, распрацоўкi тэмы, рэпрызы i адпаведныя перамены танальнасцi. Гутарка iдзе не толькi пра вар’iраванне асноўных тэм паэта, але i пра iх кантрасныя супастаўленнi, пераходы вобразных сэнсаў у сваю процiлегласць. На гэтую асаблiвасць класiчнай паэзii я ўжо звяртаў увагу ў манаграфii «Святло паэзii i ценi жыцця: Лiрыка Максiма Багдановiча» (Мн., 1991).

Цэнтральны вобраз ранняй, «жалейкавай» лiрыкi Купалы — гэта не натурныя замалёўкi эмпiрычных фактаў сялянскага жыцця, як думалi наiўныя публiцысты. У яго глыбiннай аснове — евангельскi архетып Лазара Беднага. Паводле евангелiста Лукi, прытчу пра багацце i беднасць распавядаў Хрыстос сваiм вучням. Вось яе сюжэт.

«Нейкi чалавек багаты быў, апранаўся ў парфiру i вiсон (дарагiя тканiны тыпу шоўку. — Ул.К.) i кожны дзень банкетаваў раскошна. Быў таксама нейкi жабрак, на iмя Лазар, якi ляжаў ля варот ягоных у струпах i хацеў накармiцца крошкамi, што падалi са стала багацея. I сабакi прыходзiлi i лiзалi струпы ягоныя. Памёр жабрак i ўзнесены быў анёламi на ўлонне Абрагамавае (на неба, у рай. — Ул.К.). Памёр i багаты, i пахавалi яго: i ў пекле, ужо ў пакутах, ён узвёў вочы свае, убачыў удалечынi Абрагама i Лазара на ўлоннi ягоным, i, загаласiўшы, сказаў: Ойча Абрагам! Умiлажалься сэрцам за мяне i пашлi Лазара, каб умачыў канец пальца свайго ў ваду i ахаладзiў язык мой, бо я пакутую ў полымi гэтым. Але Абрагам сказаў: дзiця, згадай, што ты атрымаў ужо добраснае тваё ў жыццi тваiм, а Лазар лiхое; i цяпер ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш. I звыш таго мiж намi i вамi вялiзная прорва, так што тыя, хто хоча перайсцi адсюль да вас, не могуць; гэтаксама i адтуль да нас не пераходзяць» (Лк. 16:19-31).

Вядома ж, архетып Лазара Беднага моцна змянiўся ў ранняй беларускай паэзii, страцiў канфесiянальныя прыкметы, дапасаваўся да канкрэтна гiстарычнага, нацыянальнага i сацыяльнага кантэксту, што не быў заўважаны даследчыкамi i крытыкамi, мала знаёмымi з бiблейскай i этнакультурнай традыцыямi. Зусiм верагодна, што ў паэзiю гэты архетып перайшоў з народнай прыцаркоўнай культуры. Лазаравы песнi там былi вельмi папулярныя ў ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя. Песнi лiрнiкаў на матыў Лазара Беднага ўвайшлi ў сэрцы i душы сялянскiя ад дзiцячых гадоў i адгукнулiся адпаведнымi матывамi ў творах паэтаў-песняроў. Выдатны фалькларыст Еўдакiм Раманаў у прадмове да публiкацыi «Беларускага Лазара» (зборнiк духоўных песняў) адзначыў: «Лазар Бедны» шырока распаўсюджаны на Беларусi, яго спяваюць не толькi старцы ex officio (па прафесii. — Ул.К.), але i ўсе прыгнечаныя i зняважаныя. Здаецца, беларус не супраць таго, каб бачыць у бедным Лазары самога сябе».

На пачатку ХХ стагоддзя фалькларыст С.Малевiч у прадмове да зборнiка «Белорусский нищенский Лазарь» (1906) адзначаў: «Беларускi лiрнiк — гэта асобны клас прафесiянальных жабракоў — вандроўных спевакоў, якiя спяваюць пад акампанемент свае лiры звычайна духоўна-рэлiгiйныя вершы. Спевы лiрнiкаў прыносяць вясковаму люду вялiкую духоўную i эстэтычную асалоду. Само ж рамяство гэтых спевакоў лiчыцца пачэсным заняткам i заўсёды ўзнагароджваецца простымi слухачамi глыбокай павагай i шчодрымi падарункамi. Дзякуючы такiм абставiнам гэты занятак пусцiў глыбокiя каранi ў народзе, у вынiку чаго некаторыя беларускiя вёскi здаўна займаюцца спецыяльным вырабам жабрачых лiраў (напр. в.Талядовiчы Слуцкага павета), а iншыя (як мястэчка Ляхавiчы таго ж павета) славяцца яшчэ асаблiвымi лiрнiкамi, выдатнымi спевакамi-выканаўцамi гiстарычных i павучальна-бытавых песняў».

 У паэзii Янкi Купалы вобраз Лазара Беднага трансфармаваўся ў рамантычных героях — Гусляры, Дудары, Лiрнiку, Прароку. Здаецца, паэт бачыў у iх свае alter ego, сваё другое Я. У заключным акце драматычнай паэмы «Сон на кургане» герой Сам (у гэтым iменi — знак таго, што паэт надзялiў яго ўласным пяснярскiм лёсам, аўтабiяграфiчнымi рысамi, зашыфраванымi сiмвалiчнымi i мiстычнымi сюжэтнымi матывамi) пад акампанемент лiры спявае прарочую песню. Песню аб будучым вызваленчым руху:

А калi ж к нам прыйдуць весцi,

Што пара ўсiм засесцi

На пачэсным на пасадзе

У роднай долi, у роднай радзе?

А калi ж мы загуляем,

За вялiкiм караваем,

Закалышамся каронай

Ля дубровы ля зялёнай?..

Адказ на гэтае пытанне — за будучыняй. А пакуль што — маўчанне:

Лiрнiк Лазар ходзiць, плача,

I нiхто яго не бача.

Не прыходзiць змiлаванне

З важнай весцю ў добрым стане.

Цiкава, што якраз Максiм Багдановiч, якога з часоў «Нашай нiвы» не без падстаў называлi паэтам чыстае красы, напiсаў цыкл вершаў «З песняў беларускага мужыка» (1909), дзе ёсць паэтычная iнтэрпрэтацыя прытчы пра Лазара Беднага. Бадай што прароцтва пра сацыяльную рэвалюцыю:

Я хлеба ў багатых прасiў i малiў, —

Яны ж мне каменнi давалi;

I тыя каменнi мiж iмi i мной

Сцяною вялiзнаю ўсталi.

Яна усё вышай i вышай расце

I шмат каго дужа лякае.

Што будзе, як дрогне, як рухне яна?

Каго пад сабой пахавае?

Купалаўскi зборнiк «Жалейка» змяшчае тры цыклы на гэтую тэму: «З песняў беларускага мужыка», «Я мужык беларус», «Шумныя бярозы», «Пашкадуй мужыка-бедака», «Гонiш мяне, панiчок», «Лапцi» i «Саха», «З песняў мужыцкiх», «На жалейцы» i iнш. У вершы з «Песняў аб сваёй старонцы» вобраз мужыцкага Лазара ў абагульненай форме перанесены на пакрыўджаную Богам i багатымi «суседзямi» Беларусь.

Аднак жа нават у ранняй паэзii Купалы вобразы беларуса i Беларусi неадназначныя: ягоныя «лазаравыя» песнi спакваля набывалi актыўна-валявы, нават багаборчы змест. Цiкавы ў гэтым плане верш «Шумныя бярозы». Пакладзены на музыку Уладзiмiрам Тэраўскiм (1915 г.), ён стаў папулярнай у народзе песняй. Зададзены ў зачыне мiнорны лад у фiнале нязмушана пераходзiць у бадзёры мажор i выклiк пануючаму ладу:

Ой, пайду я ў поле,

Як бы на вайну,

Шукаючы волю,

Шаблячкай махну!

Гэтыя кантрастныя матывы ўдала спалучаюцца ў праграмным вершы «А хто там iдзе?». Апублiкаваная ў «Жалейцы» i пакладзеная на музыку Людвiкам Рагоўскiм (1910 г.) гэтая песня харальнага жанру служыла гiмнам дэмакратычнай Беларусi да 1917 года, а ў Заходняй Беларусi — да другой сусветнай вайны. У харальным выкананнi песня ўваходзiла ў рэпертуар Першай беларускай трупы Iгната Буйнiцкага. У рэшце рэшт песня аказалася прароцтвам пра сацыяльнае i нацыянальнае адраджэнне Беларусi. Прыкметы папулярнага ў ранняй паэзii Купалы архетыпу Лазара Беднага захавалiся ў гэтай песнi толькi як мастацкi прыём антыфоннай кампазiцыi:

А што яны нясуць на худых плячах,

На руках у крывi, на нагах у лапцях?..

Адначасова з такiм прасвятленнем вобраза беларуса, што развiтаўся са сваiм традыцыйным, крыху тэатралiзаваным воблiкам жабрака, у паэзii Купалы адбывалася перамена танальнасцi ў выявах сiмвалiчных вобразаў роднай прыроды, яе ландшафтаў, агульнага воблiку краiны. Верагодна, чытачы заўважылi цiкавую прыкмету ранняй паэзii Купалы i наогул Купалавай, альбо «нашанiўскай» лiтаратуры: пад уплывам фальклорнай паэтыкi ў ёй замацавалiся вобразныя апазiцыi ранку i вечара, дня i ночы, вясны i восенi, лета i зiмы. Першыя звеннi гэтых кантрастных супастаўленняў сiмвалiзавалi адраджэнне i красаванне жыцця, надзею i веру, а другiя — роспач i ўмiранне, альбо, у менш драматычным сэнсе — часовы заняпад жыццёвых памкненняў. У творчасцi пачынальнiкаў нашай лiтаратуры такая мiфалагiчная сiмволiка — рэч зусiм натуральная, крок наперад у параўнаннi з папярэднiмi замалёўкамi з натуры. Вось фрагмент са зборнiка «Жалейка»:

Не гудзi так, восень

Непагодай дзiкай;

Не крываўся, сэрца,

З нядолi вялiкай…

(«З асеннiх напеваў»).

А ў другiм зборнiку вершаў «Гусляр» (1910) паэт адкрывае нам эстэтыку ночы i зiмы:

I лягла цiшына

У бары за гарой,

Каб дравiнка адна

Хоць кiўнула сабой.

Снег пушысты залёг

На галiнах сасон,

I чарнобыль, i мох

Атулiў сабой ён…

Цыклiчна-паступальны рух паэзii Купалы ад шэра-цёмнай да ярка-сонечнай танальнасцi, ад духоўных «зiмы i ночы» да «дня i лета» завяршыўся ў выдатнай паэме «Яна i я» (1913). Няшмат ёсць аналагiчных твораў у сусветнай лiтаратуры, хiба што бiблейская «Песня песняў», «Турботы i днi» антычнага паэта Гесiёда, «Герман i Даратэя» Гётэ. Сёння нашае лiтаратуразнаўства ўжо вызвалiлася ад павярхоўнага ўспрымання гэтага твора як быццам бы толькi паэтычна-этнаграфiчных замалёвак традыцыйнага сялянскага побыту. Энцыклапедычны даведнiк «Янка Купала» адзначыў у паэме Купалы фiласофскую думку, рыцарскi культ кахання, iдылiю «мужыцкага» жыцця. Але важна не выпускаць з поля зроку эстэтычную i архетыпiчную аснову паэмы «Яна i я». Тут кожны абразок сялянскага ўладкаванага побыту — як жывапiсная карцiна з дакладнай кампазiцыяй, цыклы паэтычных нацюрмортаў i пейзажаў. А ў кантэксце унiверсальных бiблейскiх архетыпаў — гэта беларускi вобраз сялянскага раю на зямлi. У Бiблii ёсць два архетыпы раю: у кнiзе Быцця — гэта iдэальны аазiс у пустынi, Божы сад, дзе пасля светатварэння жылi нашыя прабацькi Адам i Ева. А Новы запавет заканчваецца апакалiпсiсам, там у фiнале, пасля разбурэння грэшнага свету малюецца новы Ерусалiм, iдэальны гарадскi Рай. Купала дакладна прадумаў гэтыя сусветныя архетыпы, калi ў раздзеле «Яблыкi цвiтуць» напiсаў:

Раем на зямлi выглядываў наш сад,

Я ў iм — Адам, Яна ў iм — Ева;

У раю гэтым вецер быў нам Бог i сват,

Вяцьвямi штоб давала дрэва…

Гэта — рай не толькi вонкавы, прыродны, але i Рай у душы закаханых героя i гераiнi. У паэме зняты не толькi грамадскiя, але i псiхалагiчна асабiстыя супярэчнасцi. Бо чалавек — зямны, рэальна носiць у душы i сэрцы свой Рай i сваё Пекла, нябесную Сiнюю Птушку i Падзямельнага Дракона. I толькi няспынная духоўная актыўнасць дае яму шанц замкнуць сваю ўласную апраметную на дваццаць замкоў, як таго змея, якога героi чарадзейных казак замыкаюць у цёмнай каморы i прывязваюць дваццаццю ланцугамi. Наш мудры паэт-рамантык i прарок прыадчынiў нам нябесныя вароты i паказаў, якiмi райскiмi маглi б стаць штодзённыя сялянскiя турботы, каб чалавецтва пайшло па шляху, пазначаным евангельскiм маральным iмператывам дасканалай любовi.

Заключная страфа паэта набыла сiмвалiчны сэнс. Яна асацыiруецца з Бацькаўшчынай, Я — з яе духоўна-актыўным, творча-пераўтваральным чыннiкам, змагаром за духоўнае пераўтварэнне Сусвету, за выхад яго ў Несмяротнасць:

Я песняй мiлую сваю праслаўлю

Памiж народамi сваiх, чужых зямель,

Каб не загiнула, як кветка, у бяспраўю, —

Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель…

Тут якраз дарэчы перайсцi да аспрэчвання яшчэ аднаго iдэалагiчнага мiфа, паводле якога Янка Купала — ледзь не язычнiк, савецкi атэiст-бязбожнiк. Вульгарна-сацыялагiчная крытыка спачатку гнала паэта, а пасля, кiруючыся прагматычнымi мэтамi, захацела перайначыць яго творчасць на свой капыл. А для гэтага праводзiлася «абязбожванне» класiчнай лiтаратурнай спадчыны, яе дэхрысцiянiзацыя, папросту кажучы — фальсiфiкацыя. Жывых пiсьменнiкаў прымушалi iсцi на атэiстычную самацэнзуру, а за тых, хто адышоў да вечнасцi, рабiлi гэта iдэалагiчныя рэдактары.

Мiж тым экзiстэнцыяльна (у плане перажывання быцця) паэзiя Янкi Купалы хрысцiянская. Хрысцiянскi змест яго творчасцi — асобная даследчая праблема. Але дастаткова ўчытацца хоць бы ў раннi верш Купалы «Я бачыў…», каб пераканацца ў хрысцiянскiм гуманiзме Купалаўскай паэтычнай школы. Я бачыў, кажа паэт, як бура паламала бярозку, ястраб закляваў галубку, як утапiлася няшчасная дзяўчынка. I ў заключэнне:

Я бачыў усё гэта й душою цярпеў,

Застыў смех на губах i песнi не пеў,

Заплакаў, залiўся маркотна слязiнкай

Адзiн над бярозкай, галубкай, дзяўчынкай…

 Даследчыкi яшчэ не звярнулi ўвагу на хрысцiянскiя матывы Лазара Беднага, Пекла i Раю ў класiчнай драме Купалы «Раскiданае гняздо» (1913). У экспазiцыi да першага акта ёсць намёк на гэтыя бiблейскiя вобразы: «Данiлка на зямлi скрыпку майструе. Старац сiвы, як голуб, абчэплены торбамi i з кiем у руках, сядзiць на лаве».

 Старац i хлопчык-музыка — гэта здвоены вобраз беларускага лiрнiка i жабрака, выканальнiкаў «Лазаравых» песняў.

 Урэшце, сюжэты драмы «Раскiданае гняздо» — гэта скрытая мастацкая iнтэрпрэтацыя бiблейскага падання аб выгнаннi з раю нашых прабацькоў Адама i Евы. Праўда, яно набыло тут выразную сацыяльную i нацыянальна-беларускую афарбоўку. А яшчэ ўдзельнiкi канфлiкту памянялiся месцамi: не выгнаная са свайго сцiплага гнязда сям’я Зяблiкаў cаграшыла, а зямныя ўладары, што парушылi Боскiя законы i маральныя iмператывы.

Янка Купала поруч з Якубам Коласам, Максiмам Багдановiчам, Максiмам Гарэцкiм у сусветнай культуры прэзентуе беларускi народ i яго нацыянальную лiтаратуру. Яму i яго паслядоўнiкам у ХХ стагоддзi выпаў трагiчны лёс — няведаныя ў гiсторыi па сваёй жорсткасцi рэпрэсii ў 1930-х гадах. Мiж тым сярод маладзейшых генерацый лiтаратараў, у тым лiку i за мяжой, узнiк яшчэ адзiн мiф: быццам бы Купала, iншыя пiсьменнiкi БССР дабравольна прыслугоўвалi дыктатуры. Навуковае даследаванне супярэчнасцяў развiцця беларускай савецкай лiтаратуры — гэта асобная тэарэтычная праблема. Але хапiла б прывесцi толькi адзiн трагiчны эпiзод з лiтаратурнага жыцця 1930 года, каб пераканацца ў хлуслiвасцi такiх агульных абвiнавачванняў.

Часопiс «Спадчына» ў 1990 годзе апублiкаваў сакрэтную запiску першага сакратара ЦК КП(б)Б Канстанцiна Гая ў Палiтбюро ЦК ВКП(б). У ёй адлюстравана пякельная работа бальшавiкоў па знiшчэнню i падаўленню беларускай нацыянальнай элiты, у першую чаргу — аўтарытэтных пiсьменнiкаў i вучоных. Прывяду гэты дакумент скарочана, у арыгiнальным тэксце.

«Минск, 21.ХI.1930 г. Считаю необходимым сообщить Вам, что вчера, 20 ноября, утром покушался на самоубийство Янка Купала — народный поэт Белоруссии… Янка Купала входил в руководящий центр «Саюза вызвалення Беларусi», как о том свидетельствуют показания Лёсика, Некрашевича и других. Янка Купала являлся идейным центром национально-демократической контрреволюции, что нашло отражение в его творчестве. Наряду с произведениями вполне советскими, у него имеются стихотворения и кулацкого, и прямо контрреволюционного содержания. Приглашенный для переговоров в ГПУ, Янка Купала упорно отрицал свою принадлежность к какой-либо контрреволюционной организации и не обнаружил ни малейшего желания пойти навстречу нам в смысле хотя бы осуждения контрреволюционной деятельности своих друзей — участников и руководителей СВБ… Все это рассматривается нами как протест против нашей политики борьбы с национал-демократизмом. Мы решили не требовать от Я.Купалы признания участия в Союзе вызволения Белоруссии и сосредоточить свои усилия на требовании выступить с открытым осуждением контрреволюционной деятельности группы белорусских интеллигентов, арестованных по делу СВБ» (Падкрэслена мною. — Ул.К.).

Такiм чынам, для «обработки» паэта «сосредоточила свои усилия» ўся бальшавiцкая наменклатура Мiнска, Масквы (дарэчы, у Маскве прымалася «окончательная редакция» гэтых паклёпнiцкiх абвiнавачванняў), увесь апарат ГПУ, была мабiлiзавана «общественность». Псiхалагiчны нацiск (апрача дзейснага фiзiчнага ўздзеяння) быў да банальнасцi просты, але i хiтры: прымусiць арыштаваных дзеячаў беларускай навукi i культуры (тых жа Лёсiка, Некрашэвiча ды iншых) пад жорсткiм катаваннем «прызнацца» i «накапаць» на Купалу, а пасля падсунуць сфабрыкаваныя фальшыўкi пякельна змучанаму паэту i пратрымаць яго ў ГПУ да той пары, пакуль ён не падпiша падрыхтаванай агентамi ГПУ паперы.

14 снежня 1930 года (праз сорак дзён пасля першага этапа «псiхалагiчнай» апрацоўкi паэта) газета «Звязда» надрукавала гэтую фальшыўку пад назваю «Адкрыты лiст Я.Купалы», напiсаны ў стылi стандартных даносаў паклёпнiцкай «крытыкi» Лукаша Бэндэ. Янку Купалу гэтыя сорак дзён каштавалi здароўя, урэшце самога жыцця…

Асобны артыкул варта было б прысвяцiць цяпер ужо мiжнароднаму фальшываму мiфу. На ўзроўнi банальнай «навукi» i грамадскай свядомасцi прынята лiчыць, быццам бы спрадвечна iснуюць сусветныя лiтаратуры, вядомыя ўсiм цывiлiзаваным народам, i лiтаратуры лакальныя, рэгiянальныя, якiя невядомыя сусветнай грамадскасцi. Мiж тым, гэтая фальшывая няроўнасць вынiкае не з характару i мастацкай якасцi лiтаратуры, а з мiжнароднага становiшча «малых» народаў, воляю гiстарычнага лёсу адсунутых з гiстарычнай авансцэны. Мы ўпэўнены: калi Беларусь зойме дастойнае месца ў Еўропе i свеце, калi наступiць царства культуры i духу на месцы цяперашнiх банкрутаў — царстваў iмперыяў i фiнансавых магнатаў, тады Янка Купала, iншыя класiкi нашай лiтаратуры стануць упоравень з Шэкспiрам, Пушкiным, Талстым, Мiцкевiчам…

 Услаўленне Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы

Усе творы Янкі Купалы прасякнуты дум-кай пра свабодную Беларусь, пра вольнага і не-залежнага беларуса. Янка Купала марыў аб тым, каб у яго суайчьгннікаў абудзілася па-чуццё годнасці, павагі да сябе. Пачуццё, па-хаванае пад цяжарам гаротнага стаяовішча. Ме-навіта такой — смелай, мужнай, з пачуццём годнасці — намаляваў Купала галоўную гераі-ню паамы «Бандароўна».

Падзеі, апісаныя ў творы, адбываліся на Ук-раіне. Пану Патоцкаму — багатаму, дэспатыч-наму, самаўшўненаму і разбэшчанаму — пры-глянулася дачка бедняка Бандарэнкі Бандароўна. На яго нахабныя прапановы і дзеянні дзяўчы-на адказала аплявухай. Пана Патоцката такі ўчыяак бяднячкі моцна пакрыўдзіў. Больш таго> ен быў проста раз’юшаны: як магла галадран-ка так дрынізіць яго перад іншымі?! НаставІў-шьг перад дзяўчынай поўныя сталы смачнай ежы, Патоцкі прапанаваў ей выбар:

— Ну, што воліш сабе выбраць,

Пышная паненка:

Ці ў бяседзе засядаці

Вось пад гэтай сценкай

I са мною піць, гуляці,

Цочкі каратаці?

Ці наеекі косці парыць

У зямельцы маці?

Доўга думаць Бандароўна не стала, бо бацькі з маленства навучалі яе быць сумленнай. Дзяў-чына засвоіла, што грошы — гэта не самае га-лоўнае ў жыцці, што за іх шчасця і душэўнага спакою не купіш. Жыць з панам Патоцкім, ку-пацца ў яго багацці, бавіць разам з ім час, па-мяняўпш на ўсё гэта сваю дзявочую годнасць, сумленне і душэўную свабоду, Бандароўна не згадзілася. Яе адказ — выклік не толькі пану Патоцкаму, а ўсім тым, хто за грошы і багацце гатоў прадаць сваё сумленне:

— Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою…

— Дужы ты з сваім багаццем, А я сілы большай, — За мной праўда і народ мой, За табой жа — грошы!

Не скарылася Бандароўна, яна выбрала смерць.

Аўтар захапляецца ўчынкам сваёй гераіні, хоча бачыць такім увесь народ.

Аўтар адносіцца да Бандароўны з павагай і замілаваннем. Прыгажосць і чысціня яе душы суладна прыгажосці знешняй. Гэта робіць воб-раз Бандароўны я’шчэ больш прывабным.

Уладар беларусская песні (тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы).

Янку Купалу называюць уладаром беларус-кай песні. I гэта сапраўды так. Няма, відаць, такой тэмы, якую б не закрануў пазт у сваіх песнях-вершах. Гэта і жыццё яго суайчынні-каў, іх нялёгкая праца, сладзяванні на леп-шую будучыню, гэта і прыгажосць роднага краю, і хараство чалавечай душы, і бессмярот-насць мастацтва, і шмат іншых. Па настрою песні Купалы таксама розныя: то вясёлыя і жыццярадасныя, то сумныя, а часам і гнеўныя.

Асобна можна выдзеліць тэму паэта і яаэзіі. Яна займае значнае месца ў творчасці народ-нага песняра. Як толькі стаў пісаць вершы, Купала задумаўся над тым, якое месца ў жыцці людзей займае паэт, якое яго прызначэнне на Зямлі, I чым болын пісаў, тым выразней разу-меў, што быць паэтам — вельмі адказна. Што сапраўдны паэт той, чые вершы і песні дахо-дзяць да глыбіні душы чалавека і дапамага-юць яму жыць, У сваім раннім вершы «Я не паэта» Я. Купала выказвае незадавальненне тым, што на Беларусі пакуль што мала паэтаў, якія б на роднай мове стваралі праўдзівыя творы аб жыцці свайго народа. Да сваёй твор часці Купала адносіцца крытычна, разумее, што яшчэ мала зрабіў для свайго народа, таму і га-ворыць пра сябе: «Я не паэта».

У болын познім вершы «За ўсё…» Купала зноў звяртаедца да тэмы паэта і паэзіі. Гэты верш — справаздача паэта аб яго дваццацігадо-вай творчай дзейнасці. У пачатку верша Купа-ла выказвае ўдзячнасць беларускаму народу:

За ўсё, што сёння маю,

Шпіо даў мне мой народ:

За кут у родным краю,

За хлеб-соль без клапот…

I тут жа паэт, аданіўшы сваё жыццё, з упэў-ненасцю гаворыць, што не быў абібокам, што не толькі браў ад свайго народа, а і плаціў яму слаўна, плаціў усім, чым мог, і галоўнае — сваёй песвяй:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.

У вершы «Мая навука» Купала паказаў вельмі агульна свой цяжкі, цярністы шлях да высокага звання, дадзенага яму народам — «уладар беларускай песні». Купала адлюстра-ваў у сваім вершы той адзІны пачатак, з якога павінны лачынацца і жыццё чалавека, і яго творчасць, калі ён сапраўдны паэт — яго Баць-каўшчына. Свае тэмы і вобразы беларускі пяс-няр Купала браў менавіта адтуль.

Служэнню народу Я. Купала прысвяціў усё сваё жыццё. «Служыць Бацькаўшчыне — значыць жыць, быць непадзельна злітым з ёй, а яе болем і радасцю, трывогамі і клопатамі, буд-нямі і святамі», — гэта яго словы.

Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы

Патрыятычная тэматыка ў творчасці Я. Купа-лы займае галоўнае месца. Лешпыя вершы дарэвалюцыйнага часу і творы, напісаныя ў савецкі час, прысвечаны радзіме і родным мясцінам, гісторыі і сучаснасці. Яны паэтызуюць прыга-жосць прыроды, годнасць і духоўнае багацце чалавека працы.

Праўда, эмацыянальны лад патрыятычнай лірыкі савецкага часу значна адрозніваецца ад вершаў дарэвалюцыйных. У паслякастрычніцкі перыяд у вершах паэта пераважае настрой ба-дзёрасці, аптымізму, жыццясцвярджальнага па-чатку. Верш «Світае» найболыы яскрава выра-жае змены ў жыцці народа:

Эй, годзе ўжо спаць! Уставайце!

Глядзіце — світаць пачало.

Ствараецца ўраджанне, быццам верш пра-сякнуты сонечнымі промнямі.

У вершы «У вырай» паэт звяртаецца да воль-ных птахаў, сакалят з заклікам смела адпраў-ляцца ў выран, узнёсшыся да неба, да зорак, да касмічных вышынь. У першым радку ме-тафарычнасць вобраза птушак не раскрываец-ца, але ўзнёслая танальнасць і заклік пазна-ваць свет даюць зразумець, што існуе яшчэ адзін сэнсавы план. У другім радку аўтар звяр-таецца да птушак, называючы іх нашчадкамі крывічоў — старажытных продкаў беларусаў, і ў чытача ўжо няма сумнення, што ў вобразе вольных птахаў — метафарычнае ўвасабленне беларускага народа. Паэт заклікае народ «выле-цець к славе з пагібельнай плесні і песняй агністай дзівіді народы*, гэта значыць адмовіцца ад змрочнага мінулага і смела імкнуцца насус трач усяму новаму, сучаснаму, прагрэсіўнаму, што нясе новы час.

Аднак пазней Купала стаў заўважаць у но-вым жыцці і многія адмоўныя з’явы. 3 болем рэагаваў паэт на русіфікацыю, навязаную Мас-квой, на прынцып пралетарскага інтэрнацыя-налізму.

3 горкай іроніяй піша Купала аб вымушаным адмаўленні ад роднай культуры, аб адарванасці ад нацыянальных гістарычных каранёў.

О так! Я — пралетар!.. Яшчэ ўчора раб пакутны — Сягоння я зямлі ўладар I над царамі цар магутны!

Інтэнсіўнае прымяненне гратэску ў першым слупку падкрэслівае пачуццё горычы і болю, што ахапілі паэта ад усведамлення дзяржаў-най ідэалогіі бездухоўнасці. Мастацкі прыём гіпербалы ў двух апошніх радках сведчыць аб крытычным успрыняцці паэтам палітычных догм савецкай улады.

Купала не крывіць душой, а творча адлюстроў-вае жыццё ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці. Аўтар паважае свой талент і свайго чытача. Ён праўдзіва выражае свае думкі і пачуцці, нават калі яны не супадаюць з афіцыйнымі поглядамі, застаецца верным праўдзе жыцця.

 Мастацкія асаблівасці паэмы Янкі Купалы «Безназоўнае»

Паэма «Безназоўнае» — адзін з самых за-гадкавых твораў Я. Купалы. Незвычайная на-зва, ці, дакладней, адсутнасць назвы паэмы — з’ява, не ўласцівая для Я. Кулалы, які звьгчай’ ва ўкладваў у назвы твораў вялікі сэнс і пад-тэкст. Справа ў тым, што паэма не мае адзінага сюжэту, розныя яе часткі пісаліся ў сувязі з ымі падзеямі. Паколькі паслядоўнае раз-віццё падзей у творы адсутнічае, танальнасць твора мяняецца ад раздзела да раздзела. Паэ-ма ўяўляе сабой лірычны дзённік паэта.

Таямнічае, няўлоўнае паняцце «безназоўна-мае ў тэксце паэмы і болып акрэслевы, выразны сэнс. Значэнне гэтай абстрактнай ме-тафары раскрываецца ў першым раздзеле па-эмы, толькі тут сустракаецца гэта загадкавае «Яно». У першых чатырох радках упамінаецца таямнічае «нешта», што вагадвае нам з’яву прыроды. Гэтае «нешта» з цягам часу набірае і моц:

Спачатку яно шалясцела

Вельмі нясмела,

А потым лізпула аконца

Ціха, як сонца.

Гэты стан прыроды рабіўся ўсё гучнейшым, мацнейшым, пераможнейшым:

А далей яно зашумела

Надта ўжо смела,

Аж водгулле ў светы пабегла

Здольна, разлегла.

I, нарэшце, сэнс метафары раскрываецца праз азначэнне, якое ў кантэксце паэмы не з’яўляецца эпітэтам, бо мае непераноснае зна-чэнне: «бунтарскае слова». Адразу становіцца зразумела, што «безназоўнае» — гэта зменыў палітычных поглядах народа, рост свядомасці народных мас.

У другім раздзеле ў метафарычнай форме падкрэсліваецца трываласць заваяваных перамен і адкрытасць вызваленага народа да ўсяго свету:

Масты старыя спалены —

Старыя ланцугі:

Паложаны падпаліны

Пад новыя сцягі.

Прыкметы несправядлівага ладу — ланцугі — знішчаны назаўсёды, масты ў змрочнае мінулае спалены, у будьтнку новага грамадства трывалы падмурак, упэўнена сцвярджае паэт. Праўда, ус-лед за звяржэннем самаўладдзя пачалася гра-мадзянская вайна, суседнія дзяржавы паква піліся на чужое багацце, якое здавалася такім дастудным:

Як на рынак ці на кірмаш,

Ад нядзелі да нядзелі,

На каравай лшанічны наш

Машкарой ляцелі, елі…

Але народ, адчуўшы сябе паўнаўладным гаспадаром сваёй зямлі, прагнаў невыхаваных чужынцаў, даў дастойны адпор захопнікам:

Ой, пайшла расплата за доўг —

За яду й пітво адразу…

Хто ў рукі папаў — заплаціў,

Інілы ўцёк за многа міляў.

Паэт супрацыіастаўляе бязладдзе мінулага песні-казцы» новага жыцця. Ён не шкадуе самых яркіх фарбаў, самых прыгожых, маляўнічых эпітэтаў і метафар, каб уславіць новую рэчаіснасць, каб перадаць свой узнёслы, аптымістычны настрой. Радзіма бачыцца яму ў вобразе прыгожай дзяўчыны ў нацыянальным уборы:

Беларусь на куце

У хаце сваёй села, —

Чарка мёду ў руцэ, Пазірае смела.

Сядзіць важна, сама

Сабе гаспадыня,

I прыбрана яна —

Ніхто не закіне.,.

Паэт верыць у шчаслівую будучыню беда-рускага народа, бо народ, які пазнаў радасць змястоўнага жыцця, творчай, вольнай працы, ніколі не вернецца да таго ганебнага стану, калі «ішлі дні без карысці, і сорам было выйсці ў свет з сваей замлі».

Але Купала не адарваны ад рэчаіснасці, ён далёкі ад думкі, што ўсё дасягнута. Паэт з го-рыччу нагадвае, што «яшчэ краіны стан па-горблены* ў выніку несправядлівага Рыжска-га міру, і частка беларусаў не можа далучыцца да сваёй нацыянальнай сям’і:

Яшчэ дзесь здрадна ласка панская На беларускім едзе карку I круціць з подласцю паганскаю На своп лад нашу гаспадарку.

Паэт папярэджвае аб небяспецы, якая пагра-жае маладой рэспубліцы, калі яна спыніцца ў здаім развіцці, лрьгчым робіць гэта неаднойчы, бо разумее складанасць пабудовы гарманічнага ладу, прарочым зрокам бачыць мноства цяжкасцяў на ІІляху першапраходцаў да светлай будучыні:

Трэба многа, яшчэ многа пгысяч Рук забавіць, рук спагадных, Каб да сонца з сонца сцяжку высеч I спачыць у снах прынадных, I ўсё ж твор заканчваецца аптымістыч Паэт верыць, што народ пераадолее ўсе вы прабаванні і пакіне нашчадкам у спадчыну пе раможную псіхалогію вольнага працаўніка:

Яшчэ пакінулі нам, асляпленне, Пашану да пакут, А мы пакінем песню вызвалення I вольны бацькаў кут.

Перейти к контенту

Янка Купала прысвяціў сваю паэму “Бандароўна” гераічнаму мінуламу украінскага народа. У тыя далёкія часы вельмі цяжка жылося украінскаму і беларускаму народу.Сяляне цярпелі не толькі нацыянальны і феадальны прыгнёт, а нават былі пазбаўлены усялякіх чалавечых праў.

Аднак народ не сядзеў на месцы, а змагаўся за сваю незалежнасць і волю.

Паэма “Бандароўна” названа у гонар смелага учынка дзяўчынкі –украіначкі Бандароўны.

У той час на Украіне крыўдзіў і свавольнічаў увесь народ пан Патоцкі. І калі аднойчы на вечарынцы ён убачыў Бандароўну, то вырашыў ён яе абняславіць. Пан сілай стаў прыставаць к дзяўчынцы, аднак тая доўга не думаючы з’ехала яму па твары. Не сцярпеў такіх адносін да сябе пан і прыстраліў Бандароўну. Потым ён вырашыў нейкім чынам згладзіць сваю віну і вырашыў наладзіць пышнае пахаванне Бандароўны. Аднак гэтая вестка вельмі хутка абляцела усю Украіну. Украінскі народ вырашыў зрабіць паўстанне супраць польскіх прыгнятальных паноў.

Асновай сюжэта паэмы “Бандароўна” з’яўляецца канфлікт паміж Бандароўнай і Патоцкім. У гэтым і праяўляецца канфлікт сацыяльнай няроўнасці чалавека.

Родился 25 июня (7 июля) 1882 года в деревне Вязынка (ныне Молодечненского района Минской области Белоруссии) в белорусской католической семье Доминика Онуфриевича Луцевича и Бенигны Ивановны Луцевич (дев. Волосевич).

Родители были обедневшие белорусские шляхтичи, арендовавшие земли в помещичьих угодьях. Род Луцевичей известен с начала семнадцатого века. Дед поэта арендовал землю у Радзивиллов, но был ими изгнан с родных мест. Этот факт лёг в основу купаловской драмы «Раскіданае гняздо».

В детстве будущему поэту приходилось много помогать отцу, который, несмотря на своё шляхетское происхождение, по сути принадлежал к числу безземельных крестьян и вынужден был обрабатывать съёмные участки (у Здзеховских и др.), платя крупные суммы в качестве аренды за использование угодий.

После смерти отца в 1902 году работал домашним учителем, писарем в помещичьем имении, приказчиком и на других работах. В обнаруженной в белорусском Национальном историческо_Petersburg%2C_1909.jpg/200px-Yanka_Kupala_in_Saint_Petersburg%2C_1909.jpg» decoding=»async» elementtiming=»thumbnail» width=»200″ height=»304″ class=»thumbimage» data-file-width=»263″ data-file-height=»400″>

Янка Купала во время своей учёбы в Санкт-Петербурге. 1909 г.

Ответ:

Иван Доминикович Луцевич вошел в историю литературы под псевдонимом Янка Купала. Это знаменитый белорусский поэт, драматург и публицист, лауреат многочисленных престижных литературных премий. Именем Янки Купалы названы скверы, улицы, театры и библиотеки, причем не только в Беларуси, но и в России. Его сочинения были переведены на несколько языков и широко известны далеко за пределами Беларуси.

Янка Купала наравне со своим другом Якубом Коласом считается одним из основоположников новой белорусской литературы. Они родились в один год, творили в одно время, и поэтому совершенно неслучайно, что памятник Янке Купале в Минске появился в том же 1972 году. Этот год отмечен сразу двумя крупными юбилеями, одним из которых было 90-летие со Дня рождения выдающегося белорусского поэта Янки Купалы.

Монумент представляет собой фигуру Янки Купалы, который изображен во весь рост. Он возвышается на массивном пьедестале, в руке у него палка, на плечах развевается плащ — этот образ символизирует личность Купалы как борца. Внизу, у основания памятника — листья папоротника. Памятник Янке Купале в столице Беларуси является непременным пунктом большинства литературных экскурсий и пользуется большой популярностью у почитателей творчества этого замечательного поэта.

Like this post? Please share to your friends:
  • Контрольное сочинение на тему образ базарова
  • Контрольное сочинение на тему герой нашего времени
  • Контрольное сочинение на морально этическую тему 10 класс
  • Контрольное сочинение 10 класс по русской литературе
  • Контрольное изложение с элементами сочинения 7 класс по русскому языку