Авторы: , Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Над созданием «ГДЗ по белорусскому языку за 5-9 класс, материалы для подготовки к экзамену (Аверсэв) Булаукина» трудились лучшие педагоги страны. Они придерживались двух методик обучения современной и традиционной, чтобы в результате у них получилось качественное пособие, к которому смогут обратиться не только школьники с любым уровнем подготовки, но и другие пользователи.
Белорусский язык в средней школе
На занятиях и дома учащиеся будут выполнять различные задания, начиная с самых элементарных упражнений и заканчивая номерами со звездочками, а также отвечать на вопросы из учебника, чтобы вникнуть во все тонкости следующих тем:
- Правописание глухих и звонких согласных.
- Простые предложения.
- Гласные в приставках.
- Прилагательные.
- Союзы.
- Окончания глаголов.
Если ребята хотят хорошо подготовиться к предстоящим выпускным экзаменам, то им необходимо вспомнить все правила и орфограммы, изученные ранее. У отличников, конечно же, с этим не возникнет проблем, а вот остальным подросткам придется непросто. Чтобы учащиеся среднего звена не потратили все свои силы на обнаружение и восполнение пробелов, им необходимо вооружиться методическим пособием издательства «Аверсэв». В нем они найдут множество полезных сведений, благодаря которым им удастся успешно освоить курс белорусского языка.
ГДЗ по белорусскому языку за 5-9 класс, материалы для подготовки к экзамену Булаукина для всех
Этот справочник с верными ответами и выполненными домашними заданиями пригодится не только школьникам, но еще их родителям, опытным и начинающим преподавателям, студентам педагогических вузов, методистам, репетиторам.
К примеру, учителя найдут в сборнике ту информацию, благодаря которой им удастся составить тесты и сэкономить время на проверке тетрадей учеников. Родители подростков с помощью онлайн-справочника вспомнят все то, что когда-то сами проходили в школе, и помогут ребятам разобраться в трудных темах.
Для чего нужен решебник
Школьники все чаще стали обращаться за помощью к «ГДЗ по белорусскому языку за 5-9 класс, материалы для подготовки к экзамену (Аверсэв) С. И. Фацеева, С. М. Якуба, И. В. Булаукина, И. М. Саматыя, Л. Гамезо». Ведь не все ребята могут справиться с трудностями, возникающими на пути к получению знаний и желаемых оценок. Некоторым пособие поможет найти ответы на интересующие их вопросы. Другие благодаря ему разберутся с тем, как решаются трудные упражнения. А остальным книга поможет сэкономить время на качественной подготовке к урокам.
Дыктант «Кантэнт-рэдактар»
«У кантэнта жаночы твар», — кажуць спецыялісты. Сапраўды, кантэнт-рэдагаваннем часцей займаюцца жанчыны, чым мужчыны. Сёння кожная паважаная кампанія мае свой уласны сайт або партал у інтэрнэце. Час, калі напаўненнем карпаратыўных сайтаў займаўся любы жадаючы, прайшоў. Цяпер гэта справа кантэнт-рэдактара — чалавека, у абавязкі якога ўваходзіць тэкставае напаўненне сайта або партала, […]
Дыктант «Адвакат»
Цябе пакрыўдзілі? Што рабіць? Трэба шукаць абаронцаў. Калі крыўда малая, то з ёю ты справішся сам. Можна папрасіць заступіцца за цябе бацькоў, настаўніка, добра вядомых табе суседзяў, родзічаў ці сяброў. Але ж бываюць крыўды вялікія, якія глыбока закранаюць тваю чалавечую годнасць, твае грамадзянскія правы, пагражаюць твайму здароўю і нават жыццю. […]
Дыктант «Навальніцы»
Ад самага красавіка надвор’е спрыяла людзям. Было багата цяпла, і зямлю паілі спорныя дажджы. I азіміна, і яравое раслі на вачах, і разам з азімінаю, з яравым раслі ў асцярожных, звыклых да ўсяго сэрцах людзей надзеі на лета. Ужо блізка да сенакосу пачалі нядобра лезці навальніцы. Зранку неба было чыстае […]
Дыктант «Груша адцвітае»
Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны буйным бела-ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы і распускала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная і свежая, так утрапёна […]
Дыктант «Лясныя сцежкі»
Лясныя сцежкі… Яны заўсёды прыемныя і загадкавыя, а часам нават таямнічыя. Не кожнаму паказвае лес дарогу да сваіх патаемных скарбонак. Усё залежыць ад чалавека. Ідзе адзін і нічога асаблівага вакол сябе не заўважае. Дрэвы як дрэвы, трава як трава. А другі, ідучы той жа сцежкай, убачыць куды больш. Толькі трэба […]
Дыктант «Пасля навальніцы»
Навальніца прагучала і сплыла, абудзіўшы раніцу. Паветра пахла канюшынай, жытам. Прымешваўся водар агурковага цвету, медуніцы і спелага кмену. Поле ажыло, п’ючы дажджавую расу. Неба было чыстае, густое і высокае. Хмары зніклі раптоўна, як і наплылі. I не раз’юшаны і напорысты вецер пагнаў іх у белы свет. Яны апалі тут, над […]
Дыктант «Засуха»
Апошні год выдаўся такі, што ні разу не падаў дождж за ўсё лета. Кожны дзень неба заставалася чыстым, ясным. Усходзіла сонца, хутка сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высмоктваў апошнія сокі з зямлі. Лес, поле, луг з […]
Дыктант «Павевы восені»
Часам познім летам пачынае хмурнець дзень. I гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо застаецца пячатка летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цвітуць летнія кветкі, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала, і вада […]
Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпі ліся на самым яго версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя. Невядома чаму, але людзі ў вёсцы ко мін на сваёй страсе хацелі бачыць не такім, як у суседа. I добра, што мясцовыя печнікі былі людзі з выдумкай.
Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі, быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над тру бой быў прышлёпнуты шырокі брыль. Хутка коміны зрабіліся візітнай карткай вёскі. Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі. (137 слоў)
Паводле А. Кажадуба.
Родная мова
Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Пры гожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчы ных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губля ецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апы нешся дзесьці далёка. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.
Сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэс ліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай па мяці.
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, лю стэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. (134 словы)
Паводле В. Старычонка.
Гімн мове
Родная мова, такая знаёмая кожнаму з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з’явай. Без мовы не было б чала века, яго дапытлівай думкі, якой было мала зямной прасторы. Яна сягала ў бязмежжа космасу, прагна ўзіралася ў зоркі, спра буючы прачытаць таямніцу ўзнікнення Сусвету.
Пакуль чалавек ствараў мову, яна будавала ягоную душу, вучыла адчуваць і думаць вобразамі.
3 добразычлівымі іншапляменнікамі добра было абменьвац ца таварамі, адначасова і непрыкметна ўзбагачацца новымі сло вамі, перанятымі ад чужынцаў. Плямёны прыстасоўваліся да ўмоў, імкнуліся выжыць і выхаваць нашчадкаў, агарадзіць іх ад чужога ўплыву. Бо дзіця, выхаванае на чужой мове, будзе любіць чужую болын, чым родную.
Самыя мудрыя і памятлівыя людзі племені захоўвалі веды, перадаючы іх з вуснаў у вусны, з пакалення ў пака’ленне. Са звычайных, будзённых слоў, сагрэтых душэўным цяплом, вы свечаных фантазіяй, ствараўся неад’емны скарб народа. Мы ба гатыя нашчадкі, бо маем болып за сорак тамоў сабраных і вы дадзеных твораў беларускага фальклору. (144 словы)
Паводле 3. Дудзюк.
Храмы і Слова
Як вядома, спачатку было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з’яўлялася святлом для людзей.
Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы — у рознага кшталту аповеды. I паплыло, забурліла слоўнае мора, усё болып адыходзячы ад сваёй першаасновы.
I тады, думаецца, мудрыя людзі знайшлі варты спосаб за хавання Слова. Яны сталі будаваць цэрквы, дзе можна пачуць справядлівае і гаючае Слова ад Бога. I дзе можна прашаптаць да Бога сваё словамаленне, словапакаянне, словападзяку. Каб не хадзіць поначы, не блукаць у цемры духоўнай, не блудзіць па чужых сцежках, беларусы прагна шукалі сваю дарогу да храма. У часы спрыяння і нягоды, радасці і смутку, богапакланення і бязбожжа яны захоўвалі павагу да Слова, будавалі храмы. У іх, акрамя ўсяго, увасаблялася культура чалавека, яго ду хоўны стан, светапогляд грамадства.
Таму і ззяюць дыяментамі на беларускай зямлі храмы, што ўвасобілі ў сваёй архітэктуры спрадвечныя памкненні белару саў да дасканаласці. (142 словы)
Паводле газеты «Звязда».
Ведаць мову
Цяпер гэта можа гучаць як анекдот, але ў свой час, вельмі даўно, на мінскім шклозаводзе «Пралетарый» была вывешана такая абвестка: «Тут прадаецца шлюбнае шкло». Зразумела, што такую абвестку пісаў не літаратар. Аднак жа ён быў упэў нены, што піша пабеларуску. Чалавеку таму здавалася, што ве даць мову — лёгкая справа. Можна ўзяць слоўнік, паглядзець, як перакладаецца з мовы на мову тое ці іншае слова. I работа зроблена. У слоўніку супраць рускага слова «брак» стаяла адно з азначэннем «шлюб». Вось такім чынам і з’явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюб нае шкло.
Гэтую далёкую быліцу, якая стала анекдотам, я прыгадаў нездарма. На жаль, і ў наш час трапляюцца людзі, якія лічаць, што ведаць мову — нескладаная рэч. Але гэта не так. Ведаць мову — гэта ведаць законы яе будавання. Ведаць мову — гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ. (137 слоў)
Паводле Я. Скрыгана.
Мова часу Скарыны
Адным са стваральнікаў беларускай рэдакцыі царкоўнасла вянскай мовы з’яўляецца першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
У эпоху Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім выкары стоўвалася некалькі моў. Паколькі літоўцы складалі нязначную частку насельніцтва дзяржавы і не мелі сваёй пісьменнасці, то дзяржаўнай мовай стала беларуская мова. На ёй пісаліся канцы лярскія і судовыя дакументы, зводы законаў, ствараліся арыгі нальныя творы, летапісы, хронікі, гістарычныя запіскі.
Старажытная беларуская мова значна адрознівалася ад той, якой мы карыстаемся ў цяперашні час. Яна была болып усклад ненай. Але яна адрознівалася і ад мовы, на якой напісаны такія вядомыя творы эпохі Кіеўскай Русі, як «Слова пра паход Ігара» і «Руская праўда».
Беларуская мова ў час Скарыны перажывае стадыю свайго станаўлення. Яна яшчэ захоўвае шмат устарэлых старажыт нарускіх рыс, але адначасова ў яе пранікае ўсё болып рыс на роднай гутарковай мовы. (127 слоў)
Паводле У. Свяжынскага.
Ефрасіння Полацкая
3 мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Ефра сінні ГІолацкай. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чара дзея, выдатнай асветніцы, расказваецца ў «Жыцці Ефрасінні Полацкай ».
Са старонак твора паўстае велічная постаць Ефрасінні Полац кай. Яна сама пісала арыгінальныя творы і, на думку некато рых даследчыкаў, удзельнічала ў стварэнні Полацкага летапісу. Паблізу Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і майстэрні па пера пісванні кніг.
Асветніца нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з’яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дой лід Іван пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. 3 імем асветніцы звязана і стварэнне майстрамювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэ дэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.
Ефрасіння Полацкая пражыла жыццё, асветленае высакарод най ідэяй служэння народу. Яна стала адной з першых жанчын на ўсходніх землях, якая была прылічана да святых, нябеснаю заступніцаю ўсёй беларускай зямлі. (143 словы)
Паводле В. Старычонка.
Жыццё Ефрасінні Полацкай
У канцы дванаццатага — пачатку трынаццатага стагоддзя было напісана на царкоўнаславянскай мове «ЖыццёЁфрасінні Полацкай». Галоўная гераіня паказана асветніцай, якая з мала дых гадоў выявіла любоў да ведаў, бачыла сваё прызванне ў тым, каб служыць умацаванню хрысціянства ў Полацкай зямлі.
Ефрасіння Полацкая была ўнучкай князя Усяслава Чара дзея. Яшчэ зусім юнай пакінула свецкае жыццё і пайшла ў ма настыр. Яна сама перапісвала кнігі, клапацілася пра будаў ніцтва ў Полацку новых храмаў і манастыроў. Паступова, але ўпэўнена яна здзяйсняла свае планы і задумы. Падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні спрыяла развіццю асветы, культуры і мас тацтва ў Полацкай зямлі. 3 імем асветніцы звязана будаўніцтва дзвюх цэркваў у Полацку, заснаванне манастыра, стварэнне вы датнага помніка прыкладнога мастацтва Старажытнай Русі — славутага крыжа Лазара Богшы.
Пад канец жыцця асветніца падарожнічала ў Святую зямлю, памерла ў Іерусаліме.
У жыцці Ефрасінні адчуваецца ўнутраная напружанасць, высокая духоўная апантанасць падзвіжніка, які глыбока ве рыць у сваю высокую місію на зямлі. (144 словы)
Паводле В. Чамярыцкага.
Эпоха Францыска Скарыны
Час сам выбірае і заклікае тых, каму будзе наканавана стаць яго выразнікам і сведкам праз напластаванні вякоў. Час сам назначае сувязных вякоў і пакаленняў, захавальнікаў вечнас ці і законаў вечнасці. Толькі час, як суддзя людскіх спраў, сам вызначае вартасць абраных і закліканых ім.
Час, у якім Францыску Скарыну наканавана было нарадзіц ца, жыць і служыць Богу і людзям, названы эпохай Адраджэння, або Рэнесансам. Эпоха Адраджэння — гэта эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры новага часу. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, Магелан здзейсніў першае кругасвет нае падарожжа. Рэнесансавая эпоха нарадзіла такіх тытанаў, як Рабле, Сервантэс, Шэкспір, Рафаэль і іншых. Выразнікамі яе сталі прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы.
Эпоха адрадзіла забароненую ў сярэднія вякі антычную спад чыну, якая ў спалучэнні з хрысціянскім гуманізмам стварыла якасна новую культуру, што стала зыходнай базай для нацыя нальных культур многіх еўрапейскіх народаў. (137 слоў)
Паводле В. Верціхоўскай.
Постаці далёкай мінуўшчыны
3 пажаўцелых старонак летапісаў паўстаюць перад намі ве лічныя постаці сыноў і дачок беларускага народа, якія пакінулі значны след у гісторыі і культуры. Сваімі справамі ўслаўлялі яны наш родны край. Гэта былі дзяржаўныя і культурныя дзея чы Беларусі: Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая і шмат іншых выдатных асоб. Аб іхнім жыцці і справах на карысць Бацькаўшчыне мы даведваемся са старонак летапісаў.
У сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя ў Полацку княжыў Уся слаў Чарадзей. Менавіта пры ім беларуская дзяржава зазнала найвышэйшы росквіт і ўздым.
Гордай пераемніцай добрых спраў і ўчынкаў сваіх папярэдні каў была ўнучка Усяслава Чарадзея, славутая асветніца Ефра сіння Полацкая. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а ювелір Лазар Богша зрабіў славуты крыж — шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва.
Можна прыгадаць сотні і тысячы імёнаў тых, хто зберагаў і ўзбагачаў нашу спадчыну. Мы павінны помніць пра гэтыя сла вутыя імёны, бо яны наша сучаснасць і будучыня. (144 словы)
Паводле В. Старычонка.
Спадчына Скарыны
У гісторыі ўсходнеславянскіх культур Францыск Скарына — з’ява ўнікальная. Выхаванец еўрапейскіх універсітэтаў, бліс кучы знаўца ўсёй сумы тагачасных ведаў, ён застаўся верны свайму народу, верны славянству.
Пра гістарычных асоб мы мяркуем па тых справах, якія яны здзейснілі, па той спадчыне, якую пакінулі сваім нашчадкам. У гэтым сэнсе Францыск Скарына — найярчэйшы прыклад не толькі сярод славянскіх народаў, але і ўсёй Еўропы, усяго све ту. Францыск Скарына лічыў кнігу сродкам узвышэння чала вечай асобы, яе духоўнага ўзбагачэння. 3 дапамогай прадмоў, тлумачэнняў тэксту старадаўніх помнікаў ён імкнуўся зрабіць свае выданні менавіта такімі.
Скарына, відаць, добра разумеў, што задуманая ім справа не прынясе яму матэрыяльных выгод. Усё яго жыццё, уся яго дзейнасць пераконваюць у тым, што гэта было гуманістычнае, асветніцкае імкненне чалавека бескарысліва паслужыць свайму народу.
Усяго каля чатырохсот экзэмпляраў кніг Скарыны захавалі ся да сённяшняга дня. Гэтыя кнігі — жывая памяць беларускага народа, яго слава, яго гонар. (140 слоў)
Паводле Ю. Лабынцава.
Мікола Гусоўскі
Сярод плеяды слаўных і несмяротных імёнаў эпохі Адраджэння адно з пачэсных месцаў даследчыкі аддаюць Міколу Гусоўскаму — беларускаму паэтугуманісту і асветніку.
Абагульніўшы перадавыя на той час погляды, Гусоўскі стаў адным з выразнікаў сваёй эпохі. Даследчыкі яго творчасці засведчылі, што аўтар «Песні пра зубра» заклікаў да яднання і дружбы розныя народы еўрапейскага кантынента.
Паэма «Песня пра зубра» з’яўляецца выдатным малюнкам нашай гераічнай Бацькаўшчыны. Пейзажы і замалёўкі з на туры, аформленыя пры дапамозе неверагодна маляўнічых фар баў, перадаюць нацыянальны характар беларусаў, нашу вобраз насць, каларыт.
Ці не самым першым у нашай нацыянальнай культуры і лі таратуры Мікола Гусоўскі паставіў і развіў праблему захавання прыроднага наваколля, выкарыстання і памнажэння багаццяў зямліматухны. Ён бачыў прыроду агульнанародным набыткам, вытокам здароўя, радасці і выхавання патрыятычных пачуццяў і маральных паводзін.
У справе выхавання людзей і ўмацавання дзяржавы наш зям ляк найперш аддаваў перавагу мастацтву і навуцы.
Паэт сцвярджаў непарушнасць прынцыпаў раннехрысціян скай маралі, ідэалаў тагачаснай народнай этыкі. (145 слоў)
Паводле А. Мяснікова.
Нашчадак старадаўняга роду
Род князёў Сапегаў быў у Беларусі адным з самых старажыт ных. Але найболып праславіў яго Леў Сапега, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўна, што недалёка ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне.
Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, бацькі завезлі яго ў Нясвіж. Тады там была найлепшая ў Беларусі школа, адкры тая князямі Радзівіламі. Якраз тым часам вучоны і асветнік Сымон Будны выпусціў у Нясвіжскай друкарні беларускія кні гі. Па адной з іх Сапега вучыўся чытаць.
У Нясвіжскім замку, дзе жыў хлопчык, працавала шмат за прошаных Радзівіламі вучоных, вядомых па ўсёй Еўропе. Тут яны пісалі свае творы, выкладалі ў школе, клапаціліся пра ба гацце Радзівілаўскай бібліятэкі. Гэтыя людзі ведалі старажыт ныя і сучасныя мовы. Беручы з іх прыклад, Леў Сапега ўжо ў дзяцінстве, апрача беларускай мовы, ведаў лацінскую, грэча скую, нямецкую, польскую. Ледзь не кожны дзень здольны да навукі хлопчык праводзіў у бібліятэцы. Ён чытаў старадаўнія рукапісы, друкаваныя кнігі і хутка назапашваў веды. (145 слоў)
Паводле У. Арлова.
Нашчадак старадаўняга роду
Род князёў Сапегаў быў у Беларусі адным з самых старажыт ных. Але найболып праславіў яго Леў Сапега, які нарадзіўся ў вёсцы Астроўна, што недалёка ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне.
Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, бацькі завезлі яго ў Нясвіж. Тады там была найлепшая ў Беларусі школа, адкры тая князямі Радзівіламі. Якраз тым часам вучоны і асветнік Сымон Будны выпусціў у Нясвіжскай друкарні беларускія кні гі. Па адной з іх Сапега вучыўся чытаць.
У Нясвіжскім замку, дзе жыў хлопчык, працавала шмат за прошаных Радзівіламі вучоных, вядомых па ўсёй Еўропе. Тут яны пісалі свае творы, выкладалі ў школе, клапаціліся пра ба гацце Радзівілаўскай бібліятэкі. Гэтыя людзі ведалі старажыт ныя і сучасныя мовы. Беручы з іх прыклад, Леў Сапега ўжо ў дзяцінстве, апрача беларускай мовы, ведаў лацінскую, грэча скую, нямецкую, польскую. Ледзь не кожны дзень здольны да навукі хлопчык праводзіў у бібліятэцы. Ён чытаў старадаўнія рукапісы, друкаваныя кнігі і хутка назапашваў веды. (145 слоў)
Паводле У. Арлова.
Максім Багдановіч
Як няпроста было Багдановічу стаць беларускім паэтам! Па чаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павінен быў вучыцца, як чужой. Напачатку ён проста не ведаў яе! Не ведаў яе жывых гаворак. Упершыню на радзіму ён прыехаў у дваццаць год. Дваццаць год — гэта многа толькі для Багдановіча, бо ён ужо вядомы беларускі паэт.
Вялікае відаць на адлегласці, і Багдановіч сваім прыкладам бліскуча пацвердзіў гэта. Усё яго жыццё — гэта подзвіг. Напо рыстае, роўнае, але кароткатэрміновае гарэнне адной страсці. Вось чаму яго жыццё нагадвае нам успышку метэора. Вось чаму мы часта і гаворым пра яго менавіта так. Тое, што мы завём по дзвігам, для яго натуральная манера мысліць і жыць. I, вядома, тварыць. Паняцце подзвігу ўключае ў сябе нешта такое, што, аддаючы належнае чалавеку, тым часам як бы робіць звышна туральнай для яго самога ягоную дзейнасць. Подзвіг? Багдано віч не адчуваў усяго гэтага. (139 слоў)
Паводле М. Стральцова.
Гаючая крыніца
Максім Багдановіч стаіць у роднай літаратуры, на нашай беларускай зямлі моцна і трывала. Яго не ссунеш з дарогі. Яго не абмінеш абыякава. Каля яго не пройдзеш напышліва і па гардліва. Хочаш ці не, а мусіш азірацца на яго вопыт, на яго прасторавы паэтычны край.
Перачытваеш яго «Вянок» і бачыш, як там усё арганічна. Гэта не проста зборнік выпадковых вершаў, а сюжэтная кам пазіцыя думкі, музыкі, пачуцця.
Ён, гэты юнак, шчыра верыў, што беларуская паэзія, каб стаць вядомай у свеце, не павінна саромецца свайго нацыяналь нага выгляду. Ён марыў вывесці ў людзі нашу паэзію. Менавіта беларускую песню, якая б змагла ўзбагаціць паэзію свету сваімі формамі, думкамі, сваім адцетным успрыняццем жыцця.
Мы павінны павучыцца ў паэта любіць сваю Радзіму. Ён, сур’ёз на хворы чалавек, знаходзячыся далёка ад свайго роднага краю, шчыра верыў, што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу з жывою вадою, якая вылечвае любую хваробу. (143 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
При покупке на класс могут предоставляться скидки !!!
Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2022 № 534
Асноўная мэта зборніка — дапамагчы настаўнікам беларускай мовы, якія працуюць у 9м класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мо вамі навучання, падрыхтаваць вучняў, што засвоілі аду кацыйную праграму на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, да выпускнога экзамену па беларускай мове (пераказу), які прадугледжвае ацэнку сфарміраванасці ў вучняў моўных
і камунікатыўных уменняў і навыкаў.
Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы па беларускай мове за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Уключаныя ў зборнік тэксты пераказаў падабраны з улікам наяўнасці ў іх асноўных арфаграм і пунктаграм, вы вучэнне якіх прадугледжана праграмай па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аб’ём тэкстаў складаецца з 240—340 слоў, што адпавядае патрабаванням «Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах
адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі».
У зборнік увайшлі мастацкія, публіцыстычныя, навуковыя тэксты, якія маюць пазнавальную і выхаваўчую каштоўнасць, характарызуюцца дакладнасцю, багаццем і выразнасцю мовы.
Прапанаваныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для правядзення на працягу вучэбнага года як кантрольных, так і навучальных пераказаў. У якасці навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сціслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымі заданнямі. У якасці кантрольных — падрабязныя пераказы.
Тэксты згрупаваны па раздзелах (легенды і паданні, вядомыя людзі Беларусі, спадчына, прырода і адносіны да яе, узаемаадносіны людзей, свет дзяцінства, ваенныя падзеі і інш.), сутнасць якіх перадаецца з дапамогай падабраных выказванняў з твораў беларускіх пісьменнікаў.
Уважаемый покупатель.
Производитель оставляет за собой право изменять характеристики, комплектацию, описание товара. Мы стараемся своевременно вносить изменения на страницах нашего магазина Белка.By.
Характеристики товара получены из открытых источников, в т.ч. из каталогов производителя и официальных сайтов. 100% точность и полнота описаний не гарантированы.
Если Вы нашли неточности в описании и характеристиках, то отправьте нам на e-mail errors@belka.by наименование товара и пункт, в котором содержится ошибка. Также вы можете указать в отзыве к этому товару о наличии неточностей в описании.
Данное предложение не является публичной офертой. Выбранный Вами товар может отсутствовать на складе, и/или быть зарезервированным, оплаченным другим покупателем и изменен в цене.
В период повышенного спроса срок сборки заказа на учебную литературу может составить 1-10 дней.
Готовимся к экзаменам по белорусскому языку
развернуть
Пры падрыхтоўцы да экзамена неабходна паўтарыць правiлы:
—па фанетыцы: е,ё-я; о,а-э; д-дз; т-ц; у-ў; правапiс прыставак на –З,-С , пpaвaпicI, Ы, Й пасля прыставак; іншамоўных спалучэнняў галосных, падваенне i падаўжэнне зычных; правапіс мяккага знака, апострафа, правілы пераносу iінш.;
—па марфалогii:суфіксыiканчаткі назоўнікаў, прыметнікаў, дзясловаў; НЕ (НЯ), HIз рознымі часцнамі мовы; пpaвaпicпрыслоўяў, складаных iскладанаскарочаных слоў, пpaвaпicуласных назоўнікаў;
—па сiнтаксiсу i пунктуацы:знакi прыпынку ў простым сказе, у сказах з аднароднымi членамi, сказах са звароткамi, пабочнымi словамi, сказах з адасобленымi членамi (азначэннямi, прыдаткамi, акалiчнaсцямi, ускладнёнымi дапаўненнямi); складаназлучаным, складаназалежным, бяззлучнiкавым сказах, у сказах з простай iўскоснай мовай.
На экзамене неабходна:
1. Уважлiва праслухаць увесь тэкст.
2. Пры першым чытанні настаўнiкам сказа не пiсаць, а ўважлiва слухаць.
3. Пры паўторным чытаннi настаўнiкам сказа акуратна запiсаць сказ.
4. Пазбягаць выпраўленняў.
5. Пiсаць акуратна, зразумела, разборлiва.
6. Уважлiва праверыць тэкст.
свернуть
Готовимся к экзаменам по русскому языку
развернуть
При подготовке к экзамену необходимо повторить правила:
- проверяемые написания: безударные гласные; звонкие и глухие согласные; непроизносимые согласные; приставки на 3 (С);
- непроверяемые написания гласных и согласных;
- буква Ь после шипящих на конце существительных, наречий, в глаголах 2-го лица единственного числа;
- чередование а//о, е//и в корнях;
- правописание НЕ с различными частями речи;
- Н и НН в разных частях речи;
- Гласные в приставках ПРЕ-, ПРИ-;
- Правописание числительных, местоимений, союзов.
Пунктуация:
- знаки препинания в конце предложения;
- тире между подлежащим и сказуемым;
- знаки препинания при сравнительных оборотах; однородных и обособленных членах предложения; при обращениях, вводных единицах и вставных
конструкциях;
- знаки препинания при прямой речи и цитатах;
- знаки препинания в сложносочиненном, сложноподчиненном, бессоюзном сложном предложениях;
- знаки препинания в сложных предложениях с разными видами союзной и бессоюзной связи.
На экзамене необходимо:
- Внимательно прослушать весь текст.
- При первом чтении предложения дослушать его до конца.
- При повторном чтении предложения аккуратно его записать.
- Избегать исправлений, писать разборчиво.
- Внимательно проверить текст.
свернуть
Готовимся к экзамену по математике
развернуть
Учащиеся 9-х классов сдают письменный экзамен по алгебре и геометрии,
Для успешного выполнения работы надо знать тождественные преобразования выражений; решение уравнений и неравенств, элементарные функции, их свойства и построение графиков, уметь решать текстовые задачи.
Надо твердо знать геометрический материал, помнить основные формулы: тригонометрии, а также формулы для вычисления площадей, ибо только тогда можно сознательно решить задачу или пример.
При решении задач и примеров ученик должен объяснить не то, что он делает (это и так видно), а почему именно так решает. Важно, чтобы было объяснение, почему делается тот или иной вывод, при этом надо ссылаться на теоретический материал, который пройден по программе.
Сотни заданий с решениями для подготовки к выпускному экзамену 9 класса https://math2.reshuct.by/ Математика: экзамен для 9 класса
Под лежачий камень вода не течет…
За одну ночь к контрольной подготовиться сложно. Поэтому работай на каждом уроке и делай домашку. Наверняка твой учитель иногда говорит: «Задание будет на контрольной». Воспользуйся этим знанием и помечай такие задачи и примеры. Так ты будешь знать, на каких заданиях сосредоточиться при подготовке. Учителя заранее сообщают, когда планируется контрольная.
Отдельно выпиши все темы, которым будет посвящена контрольная. К каждому пункту теории подбери типичные задания из учебника и рабочей тетради. Со списком тебе будет легче рассчитать время подготовки и распределить нагрузку.
Без углов дом не строится…
Понять математику без теоретической базы непросто. Своевременно учи теоремы и формулы. Используй разные способы запоминания информации: таблицы, схемы, карточки или стикеры.
Дело мастера боится…
Проще разобраться с задачами, когда перед глазами есть пример решения. Внимательно следи за выполнением заданий в классе и детально записывай ход решения. Чем больше типичных номеров ты выполнишь, тем лучше отработаешь алгоритм решения. Перед контрольной пересмотри свои заготовки.
За спрос не бьют…
Если самостоятельно не разобрался с заданием, подойди к учителю математики. Заинтересованному ученику преподаватель с радостью поможет. В пару к учебнику есть решебники, которые можно найти в книжном магазине. Подсматривай в них только для самопроверки. Списывание ничему не научит.
Осторожный всё предусмотрит…
Сложности на контрольной могут возникнуть и из-за неумения сосредоточиться, справиться с волнением. Ночью перед письменной работой отложи учебники и хорошо выспись. Лёгкий перекус перед уроком успокоит урчащий желудок, который может сбивать с мысли. Во время контрольной не отвлекайся на одноклассников.
Прочитай все задания и сделай на черновик сначала простые. Затем приступай к номерам с повышенной сложностью. Советуем расписывать решение подробно. Перепроверь и аккуратно перенеси всё в контрольную тетрадь. Накручивать себя не стоит, если не получилось решить какое-то задание. В любом случае контрольная по математике не решает твою судьбу.
Как готовиться к экзамену?
Советы выше подойдут и для подготовки к экзамену по математике после 9 и 11 класса. Про нюансы отдельно рассказывает преподаватель математики образовательного центра Адукар Дмитрий Судник.
«Есть специальные сборники экзаменационных задач. Для школьников, которые хотят хорошо подготовиться к экзамену, — это настольные книги. Из них выбираются задания непосредственно для экзамена. По ним можно тренироваться самостоятельно. Но тут встаёт вопрос самодисциплины. Порой ученики решат три задания и бросят. Для тех, кому не хватает выдержки, есть курсы и репетиторы. Также в школе проводятся факультативы. Если нет возможности ходить к преподавателю, можно работать в парах. Сначала прорешивать задания самому, а потом сравнивать с решением друга, с ответом в решебнике. Возникают сложности — обращаться к учителю математики».
«Следует быть предельно осторожным с решебниками к сборникам экзаменационных задач. В них часто встречаются ошибки. Например, нужно умножить на 2, а в решении стоит 3. Не знаю, с чем это связано: то ли это они специально, то ли это ошибки наборщика. Когда ученики списывают с решебника без понимания, то и все эти ошибки остаются в тетради.
Решебники составлены тоже преподавателями, которые участвуют в составлении заданий. Там иногда решения для лёгких заданий расписаны серьёзным математическим языком, который обычный школьник вряд ли будет использовать. Так что бездумно пользоваться решебниками не советую».
свернуть
1 четверть, 2 четверть, 3 четверть, 4 четверть
Тэксты дыктантаў па беларускай мове
Если вы живете в Республике Беларусь и учитесь в 9-м классе, тогда эти диктанты вам пригодятся для изучения материала по белорусскому языку в школе.
Итоговые контрольные диктанты по Белорусскому языку. 9 класс с заданиями и ответами
Вялiкi пясняр (Вялики пясняр)
Гэта было нечакана. Спачатку на рэспубліканскай, а потым на ўсесаюзнай арэне з’яўляецца нікому не вядомы беларускі эстрадны ансамбль «Песняры». Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, з асобнымі спаконвечнымі беларускімі музычнымі інструментамі, хлопцы выклікалі да сябе неадназначнае стаў-ленне.
Уладзімір Мулявін з першых месяцаў стаў з ансамблем на цвёрды шлях. Вырашылі на крытыку не звяртаць увагі. Часу на самасцвярджэнне было няшмат, таму і аддалі яго пошукам твораў, іх апрацоўцы і аранжыроўцы.
Колькі сапраўдных святаў і сюрпрызаў падарыў беларусам Уладзімір Мулявін. Ён апрацаваў дзясяткі беларускіх народ-ных песень. А «Песняры» свежа і натхнёна выканалі іх, узру-шыўшы, усхваляваўшы і прымусіўшы сціснуцца не адно сэрца. Уласная своеасаблівасць выканальніцкага майстэрства Муля-віна гарманічна спалучылася з нашай беларускай таямніцай меладычнасці, песеннасці, напеўнасці.
У «Песняроў» свой твар, адметная непаўторнасць, вастры-ня адчування патрэб чалавечай душы і сэрца. I ў гэтым вялі-кая заслуга Уладзіміра Мулявіна — непараўнальнага працаў-ніка і змагара за наша беларускае нацыянальнае мастацтва.
Залатыя п’едэсталы (Залатыя пъедэсталы)
Па колькасці залатых узнагарод, заваяваных на Алімпійскіх гульнях, Віталь Шчэрба займае трэці радок у сусветным табелі аб рангах.
Ён заўсёды ўмеў вызначыць мэту, чарговы рубеж. Першым яго рубяжом стала мара пра юнацкую зборную Савецкага Саюза. I гэта была не высокая мэта, а цвярозая ацэнка патэнцыяль-ных магчымасцей. Вельмі проста даваліся гімнасту камбінацыі, асобныя складаныя элементы, на засваенне якіх многія спарт-смены затрачвалі не адзін месяц.
Аднак мара пра юнацкую зборную засталася марай. Пасля шматлікіх перамог Віталь Шчэрба літаральна ўварваўся ў на-цыянальную зборную Савецкага Саюза. Тут ён заваяваў права выйсці на алімпійскую арэну Барселоны.
Сапернікаў у беларускага гімнаста было многа. Аднак ніво-дзін з іх не здолеў на роўных паспрачацца з Віталем. Вьісокія балы за выступленне ў мгіагаборстве, на кані, на кольцах, на брусах, у апорным скачку, перамога ў камандным першын-стве прынеслі спартсмену нябачны раней поспех — шэсць залатых алімпійскіх медалёў. Гэта сапраўдны спартыўны подзвіг!
Фрэскi Спасаўскай царквы (Фрэски Спасаускай царквы)
Спасаўская царква ў Полацку — адзіны ў Беларусі храм, дзе фрэскавыя размалёўкі дванаццатага стагоддзя захаваліся амаль цалкам. Размешчаныя ярусамі, яны ўпрыгожвалі сцены, слу-пы, кўпал.
Першыя спробы расчысціць полацкія фрэскі былі зроблены ў тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятым годзе. Праца мастакоў-рэстаўратараў дае надзею ўбачыць унікальныя размалёўкі.
Фрэскі Спасаўскай царквы ўражваюць псіхалагічнай глы-бінёю вобразаў. Абліччы з буйнымі рысамі, суровым выразам, павялічанымі вачыма на адных фрэсках і амаль партрэтныя вы-явы на іншых наводзяць на думку, што тут працавала некалькі жывапісцаў.
Самае моцнае ўражанне пакідае фрэска на паўночна-заход-нім гранёным слупе, які падтрымлівае хоры1. Твар з дугападоб-нымі бровамі намаляваны настолькі пранікнёна, што міжволі ўзнікае думка: перад намі не святая, а зямная жанчына. Цвёрды позірк глыбокіх вачэй кажа пра напружанае духоўнае жыццё, наводзіць на роздум аб годнасці чалавека. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя даследчыкі называюць гэты фрагмент партрэтам самой Ефрасінні Полацкай.
Незабыўнае з дзяцiнства (Незабыунае з дзяцинства)
Мележ любіў прыязджаць у Куранёўку, заходзіць да цёткі Ганны і, сеўшы на прызбу ці на лавачку, успамінаць тое, да-лёкае. Яшчэ любіў ён спыняцца ў стрыечнай сястры Насці. Яе хата была для яго таксама як родная.
У дзіцячыя гады яму адчувалася там надзвычай добра. Ад-сюль лёгка бегалася ў арэхі, хадзілася ў грыбы. У Насцінай хаце ён упершыню адчуў смак звычайнага мёду. Хоць не адна пчала ўцяла яго там, хоць не адну стрэмку загнаў ён у босую нагу, бегаючы па наваколлі, да Насцінай хаты цягнула, як магні-там. I пасля вайны, бывала, прыедзе ў сваё Глінішча праведаць бацькоў, пакруціцца дзень-другі — і вось ён зноў у Куранёўцы.
I калі да Мележа прыйшла вядомасць, яго таксама часта ба-чылі тут. Ён ніколі не цураўся родных мясцін, людзей, з якімі вырас, між якіх набіраўся жыццёвай мудрасці. Да канца дзён сваіх ён дзяліў з імі радасць і смутак.
Званы
Кажуць, што царкоўны звон лечыць душу і цела. Таму і становяцца людзі пад званы, дакранаюцца да іх далонямі і вус-намі.
Вераць, што асвечаныя званы ачышчаюць паветра ад інфекцый, супакойваюць буры. Ёсць сведчанне, што дзесяць мінскіх цэркавак з невялікімі званарнямі у цяжкі час эпідэмн сваім жыватворным звонам выратавалі горад ад чумы.
Аказваецца, званы выпраменьваюць ультрагукавую радыя-цыю, здольную знішчаць вірусы. Нашы продкі не ведалі гэтага, аднак у час эпідэмій званілі ў званы ўдзень і ўначы.
Царкоўны звон — гэта малітва. Былі часы, калі са званоў здзе-каваліся, як з жывых істот: іх скідвалі са званіц, вырывалі языкі, ганьбуючы, вазілі па вуліцах на вазах, запрэжаных асламі.
Званы ў нас вырабляюць у Мінску. Пачынаюць заліваць — служыцца малебен. Калі званы гатовыя, іх хрысцяць, як дзя-цей, даюць імёны.
Спецыялістаў па царкоўным звоне рыхтуюць у Мінску і Ві-цебску. У школах званароў удасканальваецца майстэрства ігры на званах.
Справы каралевы Боны
Каралева Бона, жонка Жыгімонта, была вельмі адукаванай жанчынай. Старанна вывучала мовы, геаграфію, багаслоўе, за-коны. Шмат патрабавалася сіл, каб гаспадарыць на вялізных абшарах. Неабходна было ўмець да людзей з добрым словам звяртацца, каб працавалі лепш.
Пры Боне расквітнелі многія беларускія гарады і вёскі. Добрая гаспадыня, яна атрымлівала вялікія прыбыткі ад сваіх ула-данняў. Іх называлі неапалітанскім скарбам, знойдзеным на беларускай зямлі.
У Моталі італьянка загадала пабудаваць палац, дзе пасяліла землякоў. I цяпер жывуць у гэтай беларускай вёсцы нашчадкі жыхароў Рыма, Неапаля і Фларэнцыі.
Пры каралеве ўпершыню пачалі праводзіць меліярацыю — асушэнне палескіх балот. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона — самы старажытны меліярацыйны ка-нал у Беларусі.
У многіх раёнах Брэсцкай вобласці ёсць вёскі, якія маюць назву Агароднікі. Час іх заснавання — сярэдзіна шаснаццата-га стагоддзя. Па загадзе каралевы і яе сына некаторыя сяляне атрымлівалі агароды. Іх вёскі і сталі называць Агароднікамі.
Сведкi мiнуушчыны (Сведки минуушчыны)
Паўз шырокія дарогі і гаманлівыя рачулкі, ускрай палеткаў і ў лясных гушчарах, уткнуўшыся ў зямлю, ляжаць замшэлыя старажытныя валуны. Гэтаксама маўкліва ляжалі яны і двац-цаць тысяч гадоў назад. Гэтыя камяні памятаюць войны часоў Кіеўскай Русі, набегі крыжакоў, нашэсці шведскіх, напалео-наўскіх і гітлераўскіх полчышчаў. Валуны складаюць такую неадлучную частку ландшафту, што, здаецца, прыбяры іх — і беларуская прырода значна збяднее.
3 кожным годам такіх камянёў становіцца ўсё менш. Яны выкарыстоўваюцца дарожнікамі і будаўнікамі, ад іх стараюц-ца пазбавіцца земляробы. Вучоныя называюць гэтыя стварэнні прыроды камянямі-падарожнікамі. Яны шмат могуць расказаць пра геалагічнае мінулае і багацце роднага краю. З’яўляючыся адметнай рысай наваколля, валуны ўжо сёння самыя шматлікія сярод геалагічных помнікаў прыроды нашага краю. Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей многія камяні трапілі ў спіс помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.
Пiвоня (Пивоня)
У сямнаццатым стагоддзі адзін японскі паэт убачыў півоню з малочна-белымі язычкамі пялёсткаў. Заўважыў, як з самага сэрца кветкі з вялікай неахвотай выпаўзала бурштынавая пча-ла. Паэт напісаў хайку — верш з сямнаццаці складоў. Півоня і пчала зрабіліся бессмяротным трохрадкоўем.
Кітайскі мастак шмат разоў маляваў півоні на бамбукавай і рысавай паперы. Рознакаляровыя кветкі здаваліся вільготны-мі і духмянымі. У канцы свайго доўгага жыцця мастак напісаў залаціста-ружовую півоню з ярка-блакітнымі лістамі. Ён кеп-ска бачыў, але здолеў лічанымі ўзмахамі пэндзля перанесці на паперу хараство кветкі.
Беларускі мастак-самавук Барыс Сыса верш японскага паэта пра півоню і пчалу не чытаў і не чуў, акварэльных кветак кі-тайскага мастака, магчыма, ніколі не бачыў. Але яго партрэты гваздзікоў, вяргіняў, півоняў апякаюць зрок, застаюцца ў па-мяці. Гледзячы на іх, захапляешся яркай чырванню, блакітам, сінечай і ўяўляеш штыкетнік палісадніку, лета, пчол і пахі, салодкія-салодкія.
Руплівасць, стараннасць і талент мастака з Давыд-Гарадка дадалі прыгажосці на белым свеце.
Тураў (Турау)
Там, дзе вольна нясе свае воды Прыпяць, у краі дрымучых палескіх лясоў, размясціўся гарадок Тураў. Сівыя камяні гора-да памятаюць вельмі многа. Густа скрыжавала тут свае шляхі гісторыя.
Вось што кажа легенда. Было гэта даўно. I бары ў той час раслі гусцейшыя, і балоты былі багністыя ды непраходныя. Цякла ў гэтым месцы срэбраводная рака Струмень. Была і дру-гая, такая ж паўнаводная рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая ручаінка. I прыйшоў сюды аднойчы з вялікім войскам князь Тур. Прыйшоў таму, што было ў гэтым краі шмат звяроў, рыбы і ўсялякага птаства. I вырашыў ён пабудаваць тут горад. Па імені князя і назвалі горад Туравам. Упамінае легенда і пра незвычайны калодзеж. Было ў ім тры дны: меднае, срэбнае і залатое. Як толькі прарвецца трэцяе дно, тады наста-не канец свету, зямля зробіцца суцэльным акіянам. Калодзеж той быццам таксама выкапаў заснавальнік горада князь Тур.
Рака Нямiга (Рака Нямига)
На свеце шмат розных рэк, але ёсць адна незвычайная рака. Яна цячэ пад зямлёй. Гэта Няміга.
Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары горад. Калі спытаеце, товам адкажуць: «Там, наНямізе». Дзекалісьці ўзвыша-ліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэркваў, касцёлаў, сёння вуліца Няміга. Гэта адна з самых старых вуліц Мінска. Уздоўж Нямігі жылі гандляры, рамеснікі, па ёй да брамы сярэдневяковага замчышча1 праязджалі князі, за-межныя госці.
Цяжка ўявіць, што калісьці Мінск быў падобны на знака-мітую Венецыю — горад на вадзе. Толькі замест каналаў праз яго працякала рака. Каля самага вусця Няміга падзялялася на два рукавы, абдымала старадаўні дзядзінец2 горада, рабіла яго недаступным для ворага….
Скачать бесплатно диктанты по Белорусскому языку. 9 класс
.