Сочинение дядька антось

Перейти к контенту

У паэме “Новая зямля” Якуба Коласа вельмі захапляльным вобразам з’яўляецца дзядзька Антось. Ён з’яўляецца не толькі чалавекам з простай душой, але і увасабленнем таленту і сілы беларускага народа. Дзядзьку Антося характырызуюць такія рысы як — шчырасць, дабрыня, спагадлівасць, але у гэты жы момант яго вабіць дапытлівасць, жыццевыя яўленні. Антось да усіх людзей дужа ветлівы. І прачытаўшы паэму “Новая зямля” можна зразумець паводзіны героя Антося і яго жыццевыя учынкі. Таксама у паэме апісана партрэтная характырыстыка дзядзькі Антося, з якой мы даведаемся пра яго што, ён не высокага росту, яго валасы цёмна-русага колеру,таксама у яго доўгія вусы. Антось праяўляе інтарэс да навакольнага асяроддзя, яго цікавяць усе падзеі беларускага жыцця.За сваёй дабрыні Антось стараецца дапамагчы незнаемым людзям, напрыклад вакзальнаму сторажу. Ён ніколі не пакіне нікога ў бядзе. Жыццё Антося склалася не надта добра, бо ён не сустрэў каханай дзяўчыны, не адчуў душэўнага цяпла другой палавінкі.Трэба сказаць, што была дзяўчына якая вельмі яму падабалася і ён яе душэўна кахаў. Але яна не адказала яму узаемнасцю, выйшла за другога замуж. Аднак гэта падезея –здарэнне не зламіліся Антося, не зраблі яго душу чорствай. Братовы дзеці адносяцца да Антося як да роднага бацькі. Ён падабаецца ім, бо заўсёды ён іх разбаўляе, дорыць ім сваю цеплыню. І малыя адчуваюць гэтае дабро і ім становіцца добра, вось па гэтаму пляменнікі дзіцячай непасрэднасцю цягнуца да дзядзькі Антося.

Антось —  добры гаспадар, які дапамагае брату па хатняй працы. Антось -ахвяра чалавека, ён пасвяціў сваё жыцце другім людзям і прыносіць ім пользу. Натуральная з’явай для яго з’яўляецца праца, бо ніводнай працы ён не баіцца. Ад сваёй працы Антось атрымоўвае задавальненне, натхненне і сілу. Зямля для Антося –гэта яго багацце, яна корміць яго. З аднасялянамі Антось жыве у згодзе, адкрывае кожнаму сваю чулую душу. Апынуўшыся у незнаемым горадзе на Антося нападае нейкая ўнутраная варожнасць і бездапаможнасць. І ён зразумее што ён ня можа пражыць ніводнагадня без працы у родным мястэчкі. Вобраз Антося — гэта добры прыклад беларускагачалавека які здольны аддаць сваё жыццё за другіх.

  • 1
  • 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция «чтения» служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Якуба Коласа Новая зямля.

Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы «Новая зямля» з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з’яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават яго партрэтнай характарыстыцы:

Ён невысок, не надта ёмак,Ды карчавіты і няўломак,А волас мае цёмна-русы,І зухаўскія яго вусыУ меру доўгі, густаваты,Угору чуць канцы падняты;А вочы шэры,невялічкі,Глядзяць прыветна, як сунічкі,Але раптоўна і адразуНе расчытаеш іх выразу:То смех, то хітрасць з іх бліскае,То дабрата, але якая!

Антось — камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек. Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з «вакзальным сторажам» са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе. Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала: не знайшлося «ні ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць». Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога. Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця. Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах. Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Дзядзька Антось для дзяцей — самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды. Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то «як роўны з роўнымі трымаўся». Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па-дзіцячы наіўная і шчырая. Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых. Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей. Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора. Праца для яго — такая ж натуральная з’ява, як штодзённы ўзыход сонца. Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне. Таму ён «заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы», таму:

Што ні замысліць, то ўсё зробіць,І так прыгоніць, так аздобіць,Што і для вока нават міла.І ўсё выразна гаварыла,Што ён не толькі гаспадар,Але й прыроджаны штукар,Якіх на свеце не так многа.

Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай. Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці. Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі «вэрхал» здаецца непатрэбным. Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку. І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай: «Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога». Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці. Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго

  • 1
  • 2

Интересная статья: Основы написания курсовой работы

Ответ:

Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы «Новая зямля» з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з’яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават яго партрэтнай характарыстыцы:

Ён невысок, не надта ёмак,

Ды карчавіты і няўломак,

А волас мае цёмна-русы,

І зухаўскія яго вусы

У меру доўгі, густаваты,

Угору чуць канцы падняты;

А вочы шэры,невялічкі,

Глядзяць прыветна, як сунічкі,

Але раптоўна і адразу

Не расчытаеш іх выразу:

То смех, то хітрасць з іх бліскае,

То дабрата, але якая!

Антось — камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек. Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з «вакзальным сторажам» са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе. Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала: не знайшлося «ні ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць». Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога. Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця. Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах. Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Дзядзька Антось для дзяцей — самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды. Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то «як роўны з роўнымі трымаўся». Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па-дзіцячы наіўная і шчырая. Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых. Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей. Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора. Праца для яго — такая ж натуральная з’ява, як штодзённы ўзыход сонца. Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне. Таму ён «заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы», таму:

Што ні замысліць, то ўсё зробіць,

І так прыгоніць, так аздобіць,

Што і для вока нават міла.

І ўсё выразна гаварыла,

Што ён не толькі гаспадар,

Але й прыроджаны штукар,

Якіх на свеце не так многа.

Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай. Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці. Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі «вэрхал» здаецца непатрэбным. Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку. І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай: «Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога». Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці. Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго забудовай, але ж найбольш раздоллем далёкіх палёў, палоскамі нівак. І ў гэтым — уся вольналюбівая натура Антося: горад, штучнае ўтварэнне, бянтэжыць яго, бо абмяжоўвае «палёт думак». Антось жа прывык да «палёў, задумаю спавітых», дзе адчуваў сябе гаспадаром. І наўрад ці атрымаўся б вобраз Антося такім жывым і праўдзівым, калі б герой быў паказаны ў няспыннай сялянскай працы. Старонкі паэмы, прысвечаныя дзядзьку Антосю, як і тыя раздзелы, дзе свет паказваецца ва ўспрыняцці дзяцей, — адны з самых запамінальных і прачулых.

Жыццёвая мудрасць і душэўная прыгажосць дзядзькі Антося (па паэме Якуба Коласа «Новая зямля»)     Паэма «Новая зямля» была распачата Якубам Коласам у Мінскім астрозе. Там былі напісаны асноўныя раздзелы паэмы, сярод якіх і раздзел «Дзядзька-кухар». Тут аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем, які аднойчы вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася.
     Кожны радок раздзела насычаны гумарам, дасціпным жартам, лагодным смехам. Таму і чытаецца ён лёгка, як бы на адным дыханні.
     Прыцягальным і захапляльным вобразам у раздзеле з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту людзей з народа. Вызначальныя рысы яго характару — бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ваучынках, паводзінах героя, а таксама ў партрэтнай характарыстыцы:

     Ён невысок, не надта ёмак,
      Ды карчавіты і няўломак,
      А волас мае цёмна-русы,
      І зухаўскія яго вусы…
      А вочы шэры, невялічкі,
      Глядзяць прыветна, як сунічкі…
      То смех, пго хіпграсць з іх бліскае,
      То дабратпа, але якая!

     Дзядзька зачароўвае нас непасрэднасцю сваёй натуры, адкрытасцю душы, шчырасцвэ. Ён — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек, востры на слова, які любіць пажартаваць. Мова яго каларытная, яркая, багатая на прыказкі і прымаўкі. Уласнае кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньваецца такімі словамі: «Паскудства, брат, і не пытайся!» У гумары Антося, у яго жартах, у шматлікіх афарызмах выяўляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць.
     А як цудоўна ўмее дзядзька расказваць казкі, апісваць розныя здарэнні. Дзеці яго слухаюць з захапленнем. Антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як з дарослымі, раіцца, спрачаецца. Ён іх дарадчык, настаўнік і суддзя:

     І дзядзька майстар быў на штукі,
     І быў механік на ўсе рукі:
     І дудку скруціць вам, і стрэлку,
     І нарысуе нават елку…
     Дык і не дзіва, што любілі,
     Што на руках яго насілі.

     Мне вельмі спадабаўся гэты раздзел паэмы,чытаць які было цікава і смешна.

Оцени ответ

Светило науки — 6 ответов — 0 раз оказано помощи

Якуб Колас у вобразе дзязькі –кухара Антося паказвае чалавека з добрай душой. З паэмы мы бачым, што яго вельмі любяць дзеці – ім цікава слухаць яго казкі,хадзіць за краскамі на поплаў. Таксама дзецям падабаецца ў Антосі тое, што на любое іх пытанне ён абавязкова знойдзе адказ. Антось таксама быў прыхілены да дзетак, ён для іх быў і настаўнікам і суддзёю, Антось мог і параіцца з дзяцьмі і паспрачацца. Дзядзька Антось ведаў шмат спосабаў каб заняць дзяцей – мог пайсці ў лес па грыбы, або свадзіць іх на рыбалку. Таксама Антось быў мастрам на ўсе рукі, мог зрабіць цацку, намаляваць прыгожы малюнак.

Аднойчы дзязька –кухар вырашыў накарміць дзяцей бярозавым сокам і бульбянымі клёцкамі, але нічога ў яго не атрымалася. Кінуў дзядзька свае клёцкі, раззлаваўся, думаў што накорміць смачнай ежай дзяцей, але атрымалася нейкае паскудства. Вось такі дзіўны дзядзька-кухар, якога дзеці паважалі і любілі. (Подойдёт?)

Like this post? Please share to your friends:
  • Сочинение дыхание зимы 6 класс
  • Сочинение душевная щедрость это
  • Сочинение деревенская проза шукшина
  • Сочинение графомана 4 буквы сканворд
  • Сочинение герой нашего времени лермантов