Сочинение на тему творчество янки купалы на белорусском языке

На чтение 12 мин Просмотров 21.8к. Опубликовано 21.08.2021

Яков Кругер. Портрет Янки Купалы

Не так даўно мы скончылі публікацыю серыі матэрыялаў аб усіх Народных пісьменніках Беларусі. А цяпер пачынаем расказваць пра Народных паэтаў. Усяго іх 8 — Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін. А пачнем аповяд з самага вядомага паэта Беларусі — Янкі Купалы. Статус Народнага ён атрымаў ў 1925 годзе.

Біяграфія Янкі Купалы

Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў невялікім фальварку Вязынка ў сям’і арандатараў. Яго бацькі паходзілі з сем’яў збяднелай шляхты. Род Луцэвічаў згадваецца яшчэ ў дакументах 17 стагоддзя. Дзед Купалы арандаваў зямлю ў Радзівілаў, але тыя выгналі яго з родных мясцін. Гэты факт лёг у аснову купалаўскай драмы «Раскіданае гняздо».

У дзяцінстве будучы паэт шмат працаваў з зямлёй, дапамагаў бацьку. Іх сям’я часта пераязджала з месца на месца, гэта паўплывала на адукацыю будучага паэта.

У 1898 годзе Купала скончыў Беларускае народнае вучылішча. У 1902 у яго памірае бацька і на плечы паэта кладзецца забеспячэнне сям’і. Ён працуе па гаспадарцы, хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам, чорнарабочым, на іншых працах. Увесь час актыўна займаецца самаадукацыяй.

У 1908-1909 гадах жыве ў Вільні, працуе ў рэдакцыі газеты «Наша Ніва». Там заводзіць мноства карысных знаёмстваў, у тым ліку са сваёй будучай жонкай Уладзіславай Станкевіч, а таксама з актрысай Паўлінай Мядзёлкой, у гонар якой назваў галоўную гераіню сваёй п’есы «Паўлінка».

У 1909-1913 жыве і вучыцца ў Санкт-Пецярбургу. Працуе ў публічнай бібліятэцы. Пазней, у 1913, вяртаецца ў Вільню, дзе працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а затым вяртаецца ў газету «Наша Ніва». З 7 красавіка 1914 — галоўны рэдактара выдання.

Янка Купала на войне. 1916Пазней, у 1915 годзе, з-за набліжэння фронту, эвакуіруецца ў Арол, адтуль пераязджае ў Маскву, дзе вучыцца ў Маскоўскім гарадскім народным універсітэце. Але давучыцца не ўдалося — у 1916 годзе пачалася агульная мабiлiзацыя, прызвалі ў войска і Купалу. Ён служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Служба праходзіла ў Мінску, Полацку, Смаленску.

Рэвалюцыя заспела паэта ў Смаленску. Пасля яе заканчэння ён пасяліўся ў Мінску. Там жа знаходзіўся падчас польскай акупацыі. Жыў ў беларускай сталіцы аж да пачатку Другой сусветнай вайны. Працаваў бібліятэкарам, рэдактарам часопісаў «Рунь» і «Вольны сцяг».

Быў адным з ініцыятараў стварэння Беларускага драматычнага тэатра (1920 год), БДУ (1921), Інбелкульта (1922). Удзельнічаў у канферэнцыі па рэформе беларускага правапіса і азбукі (1926).

У 1920-1922 гадах цяжка хварэў і практычна нічога не пісаў.

У Савецкім Саюзе да пісьменніка ставіліся насцярожана. З аднаго боку ў яго ранняй творчасці было шмат вершаў, якія праслаўлялі звычайнага селяніна і рабочага. З іншага — Купала пісаў выключна на беларускай мове, чым выклікаў падазрэнні ва ўладаў.

З 1920 аж да 30-х гадоў на Купалу вялася траўля. У 1921 ў яго канфіскавалі ўсе рукапісы, у 1930 — раскулачылі сястру і маці. Яго абвінавацілі ў нядобранадзейнасці і пачалі паўсюднае цкаванне ў прэсе. Галоўнае абвінавачанне заключалася ў нацыяналістычных поглядах паэта. Нібыта ён да рэвалюцыі састаяў у шэрагах Арганізацыі Нацыянальнага вызвалення Беларусі, чым «запляміў» сваю рэпутацыю. Была забароненая за нацыяналізм п’еса «Тутэйшыя» (зноўку надрукаваная толькі ў 1989 годзе). Прычым не толькі ў СССР. Яго пераклад на польскую выклікаў рэзкі пратэст палякаў, якія палічылі яе антыпольскай.

Паэта пачалі часта выклікаць на шматгадзінныя допыту ў ГПУ. Пасля аднаго з іх ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Ён нават напісаў ліст старшыні ўрада БССР Аляксандру Чарвякову з такімі словамі: «Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога».

Вынікам гэтых выпрабаванняў стаў «Адкрыты ліст» паэта, у якім ён вымушаны быў пакаяцца ва ўсіх грахах і паабяцаць у далейшым не дапускаць ідэалагічных прамашак. Гэтыя падзеі пахіснулі здароўе і маральны дух Купалы. Але ад яго не адсталі. Новая пагроза арышту навісла над ім у 1937 годзе. Але бяда абмінула. Даследчыкі сыходзяцца, што гэта адбылося толькі дзякуючы народнай любові да Купалы.

Пасля пачатку вайны, якая заспела паэта ў Каўнасе, ён пасяляецца ў невялікім пасёлку Печышча, які знаходзіцца недалёка ад Казані. Але і там не застаецца ў баку ад вайны, вядзе антыфашысцкую публіцыстычную дзейнасць.

28 чэрвеня 1942 года прыязджае ў Маскву і селіцца ў аднайменнай гасцініцы. І ў той жа дзень гіне. Абставіны смерці дагэтуль невядомыя. Пісьменнік упаў у лесвічны пралёт паміж 9 і 10 паверхамі. Памёр імгненна. Вылучалася некалькі прычын здарэння — алкагольнае ап’яненне, самагубства, забойства спецслужбамі, выпадковасць. Сведак здарэння не было.

Версія з алкагольным ап’яненнем адпала адразу ж. Па-першае, яе не пацвердзіла экспертыза. Па-другое, сам Купала з-за праблем са здароўем алкаголь практычна не ўжываў. Версія самагубства таксама адпадае. За некалькі гадзін да здарэння ён сустракаўся з сябрамі, быў вясёлы, частаваў усіх прысмакамі і запрашаў на сваё 60-годдзе (7 ліпеня).

Могила Янки Купалы на Военном кладбище

Магіла Янкі Купалы на Вайсковых могілках

Што да забойства — то гэта самая загадкавая версія. Адкрытых прычын забойства ў спецслужбаў не было — адкрытага непадпарадкавання Купала не выказваў. З іншага боку, многія кажуць, што незадоўга да здарэння яго бачылі ў кампаніі Паўліны Мядзёлкі, сяброўкі яго маладосці, першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе. У тыя гады яна служыла ў ГПУ.

Што тычыцца версіі пра выпадковасць, то яна малаверагодная. У лесвіцы былі высокія парэнчы і перекулицца праз іх выпадкова немагчыма. Калі толькі паэту не стала дрэнна.

З-за таго, што Мінск ў 1942 годзе быў акупаваны, паэта пахавалі ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, але ў 1962 годзе астанкі былі перавезены ў Мінск і перапахаваны на Вайсковых могілках, побач з магілай маці. На магіле ўстаноўлены мемарыял.

Цікавы факт — маці паэта памерла праз дзень пасля свайго сына. Але аб гібелі Купалы так і не пазнала, бо знаходзілася ў акупаваным Мінску.

Творчасць Янкі Купалы

Першыя лірычныя творы Купала напісаў у 1903-1904 гадах на польскай мове. Яны былі апублікаваныя ў часопісе «Ziarno». Ён тады працаваў пад псеўданімам «К-а».

А ў 1904 годзе ў газеце «Северо-Западный край» з’явілўся яго першы верш на беларускай мове — «Мая доля». У гэтым жа годзе ён напісаў верш «Мужык», які лічыцца знакавым у яго творчасці. Паэт пачынае актыўна друкавацца ў газетах.

У пачатку творчасці Купала напісаў паэмы «Зімою», «Нікому», «Адплата Каха», «У Піліпаўку», «Адвечная песьня» і «За што?».

Наступны перыяд — віленскі, які пачаўся ў 1908 годзе. У гэты час паэт піша мноства вядомых твораў: «Маладая Беларусь», «Заклятая кветка» і іншыя. Яны друкуюцца ў газеце «Наша Ніва».

Жалейка - первый сборник стихов Янки Купалы

Жалейка — першы зборнік вершаў Янкі Купалы

У 1908 годзе ў Пецярбургу выйшаў зборнік паэта — «Жалейка». Праўда камітэт па справах друку пры МУС прызнаў зборнік антыдзяржаўным і вырашыў канфіскаваць яго, а аўтара прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Забарона была знята, але ў 1909 году тыраж быў зноў канфіскаваны. На гэты раз па загадзе Віленскага генерал-губернатара.

Гэтая падзея стала паваротнай у лёсе паэта. Каб не шкодзіць рэпутацыі «Нашай Нівы» ён звальняецца з рэдакцыі. Надыходзіць наступны перыяд яго творчасці — піцерскі. У гэты перыяд Купала заводзіць мноства карысных знаёмстваў з творчай інтэлігенцыяй — Элаіза Пашкевіч, Якуб Колас, Валеры Брусаў. Дарэчы, Брусаў быў адным з нямногіх расійскіх дзеячаў, які звярнуў увагу на творчасць Купалы. Менавіта Брусаў стаў перакладаць беларускага паэта на рускую мову.

У сакавіку 1910 года выходзіць другі зборнік Купалы — «Гусляр». Ён друкуецца лацінкай. А ўлетку гэтага году асобнай кнігай выходзіць паэма «Адвечная песьня». У 1910 паэт завяршае напісанне паэмы «Курган» і драмы «Сон на кургане». У гэты ж перыяд Купала піша паэмы «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», п’есы «Прымакі», «Тутэйшыя», «Паўлінка», «Раскіданае гняздо».

Шляхам жыцця - третий сборник стихов Янки Купалы

Шляхам жыцця — трэці зборнік вершаў Янкі Купалы

У канцы 1913 года выходзіць трэці зборнік паэта — «Шляхам жыцця». Ён лічыцца лепшым не толькі ў паэта, але і наогул адным з найлепшых паэтычных зборнікаў беларускай літаратуры. У гэтым зборніку паэт звярнуўся да тэмы нацыянальнай самасвядомасці. Многія вершы з яго пры СССР былі забароненыя і нідзе не перадрукоўваліся аж да 1980-х гадоў.

Падчас Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі Купала практычна нічога не стварае. А потым надыходзіць наступны перыяд яго творчасці — савецкі. У гэты перыяд змянілўся настрой творчасці паэта. Ён стаў больш аптымістычным. Аж да пачатку Вялікай айчыннай Купала стварае новыя творы, нягледзячы на ўсе перашкоды. Выходзяць паэтычныя зборнікі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Адцьвітаньне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936 г.) і іншыя.

Зборнік «Спадчына» савецкая крытыка прыняла прахалодна. Бо галоўная тэма, якая ў ім закранаецца — разважанні пра будучыню Радзімы. А ад паэта чакалі праслаўлення рэвалюцыі.

Таксама актыўна займаецца перакладам з рускай, украінскай, нямецкай і польскай моваў. Упершыню ім было пераведзена на беларускую мову «Слова пра паход Ігараў» у 1919 годзе. Перакладаў творы Пушкіна, Шаўчэнкі, Някрасава, Крылова, Міцкевіча, Сыракомлі і іншых паэтаў. З польскага пераклаў п’есы Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» і «Залёты».

Пасля Другой сусветнай вайны творчы талент пісьменніка быў накіраваны на стварэнне публіцыстычных антыфашысцкіх твораў. Пісаў ён і вершы на ваенную тэматыку, але вялікім поспехам яны не карысталіся. Галоўны верш ваеннага перыяду — «Беларускім партызанам». А вось публіцыстычныя творы Купалы друкаваліся ў газетах «Чырвоная зорка», «Весткі», «Правда» і іншых.

У 2003 годзе завершана выданьне поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9 тамах.

Што пачытаць з творчасці Янкі Купалы

Калі вы да гэтага часу не чыталі п’есу «Тутэйшыя», то кідайце ўсе справы і бярыцеся за яе чытанне. Таксама абавязковыя для чытання «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Бандароўна», «Магіла льва», «Курган», «Адвечная песьня».

Што тычыцца вершаў, то перавагу лепш аддаць раннім творам, напісаным да 1930-х гадоў. Звярніце ўвагу на дарэвалюцыйную творчасць паэта.

Памятник Янке Купале в США

Памятник Янке Купале в США

Ўзнагароды і памяць. У Беларусі мноства геаграфічных аб’ектаў і ўстаноў носяць імя Янкі Купалы: вуліцы, паркі, тэатр, бібліятэкі, інстытуты і інш. Гродненскі універсітэт носіці імя Янкі Купалы.

У многіх гарадах нашай краіны ўстаноўлены помнікі паэту. А ў Мінскай вобласці ёсць нават пасёлак, які называецца Янка Купала. Таксама помнікі паэту ёсць за мяжой — у Маскве і Манро (ЗША, штат Нью-Ёрк).

Вуліцы Купалы ёсць у буйных гарадах Расіі (Валгаград, Казань, Ніжні Ноўгарад і г.д.) і Украіны (Кіеў, Львоў, Луцк і інш.).

У 1982 годзе ў серыі кніг «ЖЗЛ» выпушчана біяграфія Янкі Купалы пад аўтарствам Алега Лойкі.

Некаторыя з твораў Купалы экранізаваныя: «Паўлінка» (1952, 1972), «Магіла льва» (1971), «Раскіданае гняздо» (1981).

Пісьменнік узнагароджаны Сталінскай прэміяй (1941) за зборнік вершаў «Ад сэрца», а таксама Ордэнам Леніна.

У 1982 годзе ў Беларусі, а па рашэнні ЮНЕСКА і ва ўсім свеце, адзначалася 100-годдзе Янкі Купалы.

Творы Янкі Купалы перакладзены на 117 моў свету.

Літаратурныя легенды пра Янку Купалу

1. На народнага паэта Беларусі пастаянна пісаліся даносы, прычым не толькі «чужымі», але і сваімі ж пісьменнікамі, зайздроснікамі. Яго не раз выклікалі на допыты, катавалі. І аднойчы ён гэтага не вытрымаў. 22 лістапада 1930 года Янка Купала здзейсніў спробу самагубства. Прычым зрабіў гэта вельмі незвычайным спосабам — харакіры. Па адных звестках замест мяча ён выкарыстаў звычайны кухонны нож, па іншых — каўказскі кінжал. Выратавала яго толькі тое, што жонка, якая знаходзілася ў суседнім памяшканні, пачула стогны. Пазней Купала ніяк не мог дараваць сабе, што не вытрымаў боль і застагнаў. Жонка ўбачыла скрываўленае цела мужа, кінулася ў суседнюю кватэру, дзе жыў брат паэта, ваенны ўрач Стэфан Луцэвіч. Ён аказаў першую дапамогу, а затым Купалу адвезлі ў шпіталь. Але рана пастаянна гнаілася. Каля дзвярэй у яго пакой дзяжурыў вайсковец. Аднойчы ён зайшоў у палату з вялікім падносам, на якім стаялі дарагія пачастункі, садавіна. Ён сказаў: «Іван Дамінікавіч, з вас знялі абвінавачванне». Хвароба паэта пайшла на спад і ў хуткім часе яго перавезлі дадому.

2. Гэтая гісторыя непасрэдна звязана з першай. Янка Купала ўжо знаходзіўся дома, калі да яго ў госці прыйшоў сябар, прэзідэнт Акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі. Ён сказаў: «Янка, ты павінен жыць, ты ў нас адзін». А ўжо на наступны дзень Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам. Аказалася, што НКВД папросту перакінула ўсе абвінавачванні, якія прад’яўляла Купалу, на Ігнатоўскага. І той не вытрымаў гэтага. Праз некалькі месяцаў пасля гэтых падзей у «Звяздзе» з’явіўся пакаянны ліст Янкі Купалы, у якім ён цалкам прызнаваў сваю віну. Многія даследчыкі яго творчасці лічаць, што гэты ліст, ці хутчэй нават спроба самагубства, падзяліла творчасць паэта на «да» і «пасля».

3. Нярэдка прычынай нянавісці савецкай улады да народнага песняру станавілася выпадковасць. Так, падчас савецка-польскай вайны, калі войска Пілсудскага захапіла Мінск у газеце «Звон» з’явіўся верш Купалы «Паўстань», а пад ім навіна аб тым, што польская армія ў Мінску. Паэта абвінавацілі, што ён вітае польскую інтэрвенцыю і захоп Мінска. Асабліва злараднічаў сталінскі прыхвасцень, паэт Дзям’ян Бедны (у гонар якога сёння называюцца вуліцы ў Беларусі), які прысвяціў беларусу такія радкі: «Голас Янкі салаўіны ператварыўся ў шып змяіны».

4. Гэтая легенда агульная для Купалы і Коласа. Вядома, што хоць у жыцці яны былі сябрамі, у прафесійнай сферы лічыліся супернікамі. Такімі ж канкурэнтамі яны былі і за шахматнай дошкай. Янка Купала гуляў у шахматы лепш, і таму вельмі хваляваўся, калі Коласу ўдавалася выйграць. І вось, падчас адной з партый, калі Купала відавочна прайграваў, ён пасля чарговага ўдалага ходу свайго апанента ўсклікнуў: «Ах ты мужык!». Колас не застаўся ў даўгу і адказаў: «А ты — шляхцюк!» Завязалася бойка, у працэсе якой фігуры былі змецены з шахматнай дошкі. Так Янка Купала выратаваўся ад паразы.

Другие статьи о Народных поэтах Беларуси:

Якуб Колас (1926)

Пятрусь Броўка (1962)

Аркадзь Куляшоў (1968)

Максім Танк (1968)

Пімен Панчанка (1973)

Ніл Гілевіч (1991)

Рыгор Барадулін (1992)

Янка Купала. Біяграфія і этапы творчасці

Нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч у сям’і малазямельнага арандатара ў ноч на 7 ліпеня (25 чэрвеня) 1882 г. недалёка ад Мінска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супала са старажытным народным святам Купалля, назеу якога паэт узяў у якасці псеўданіма. Пасля смерці бацькі (1902) працаваў вандроўным настаўнікам (дарэктарам), пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам і памошікам вінакура на броеарах у маёнтках. У 1908 г. Я. Купала прыехаў у Вільню, дзе працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы «Веды» В. Данілоеіча і супрацоўнічаў у газеце «Наша ніва». 31909 г. на працягу 4 гадоў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння вучобы паэт вярнуўся ў Вільню, дзе працаваў сакратаром у «Беларускім вы давецкім таварыстве» і (пазней) адказным рэдактарам «Нашай нівы». У студзені 1916 г. Я. Купала быў прызваны ў армію: служыў у Мінску, Полацку і Смаленску. Пасля абвяшчэння БССР пераехаў са Смаленска на сталае жыхарства ў Мінск. Працаваў загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы, рэдагаваў часопісы «Рунь» і «Вольны сцяг», быў адным з ініцыятараў стеарэння Беларускага драматычнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Інстытута беларускай культуры, літаратурнага аб’яднання «Лолымя». У1925 г. яму было прысуджана званне народнага паэта Беларусі.

Хваля арыштаў, якая ўлетку 1930 г. пракацілася сярод беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў навукі і культуры, не абмінула і Я. Купалу. Яго рэгулярна выклікалі на допыты ў ДПУ, патрабавалі паказанняў аб «контррэвалюцыйнай» арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», лідэрам якой ён нібыта быў. Даведзены да адчаю, ён 27 лістапада 1930 г. зрабіў спробу самагубства. На шчасце, жыццё паэта ўдалося выратаваць. Вялікая Айчынная еайна заспела Я. Купалу ў Каўнасе. Ён выехаў у Маскву, адтуль — у пасёлак Пячышчы каля Казані. 18 чэрвеня 1942 г. прыехаў у Маскву, а 28 чэрвеня трагічна загінуў у гасцініцы «Масква». Пахаваны ў Маскве, а ў 1962 г. урна з прахам Я. Купалы была перавезена ў Мінск на Вайсковыя могілкі.

Ты вечна будзеш сярод яас,
I нспаўторнай твас’ імя
Легендай стаііе у вяках,
Паходняй, што сваім лрамеішем
Паможа ў будучылю шлях
Прабіць наступным пакаленням.
М. Танк

Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX ст.

Паэтычны дэбют паэта — верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 г. у газеце «Северо-Западный край». Верш «стрэліў як пярун сярод яснага дня», абвяшчаючы моц і сілу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, які працуе, «як той вол рабочы», лечыцца без доктара і «свята рэдка калі» знае, не ўмее ні чытаць, ні пісаць, зносіць лаянку і свавольства пана. Абяздолены мужык не толькі скардзіцца на прыгнёт і нядолю, але і пачынае пратэставаць супраць сваіх прыгнятальнікаў, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечую годнасць:

I кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адэін крык:
Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыцьі — бо я мужык!

У 1908 г. у Пецярбургу выходзіць з друку першы паэтычны зборнік Я. Купалы «Жалейка», вершы якога ствараліся на самым грэбені рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. Гэту рэвалюцыю паэт называў «зоркай праўды святой» і верыў, што яна знішчыць няволюбяду. У вершы «Там» (са зборніка «Жалейка» ён быў выключаны за яўна рэвалюцыйны змест) Я. Купала заклікае беларускі люд прачнуцца, прагнаць «аслепны сон» і ў адзінаЙ і нязломнай грамадзе змагацца за сваё канчатковае вызваленне. «Хай у няволі ланцугі спадуць ад грому вашых сіл!» — усклікае ў канцы верша аўтар.

Аб гістарычным праве беларусаў на сваю незалежнасць, на свабоднае развіццё беларускай мсвы вядзецца гаворка ў вершы «Ворагам Беларушчыны». Ён гучыць як водпаведзь тым, хто цураецца роднай мовы, хто бачыць беларусаў толькі цёмнымі, пакорлівымі і цярплівымі. Верай у нязломнасць духу беларускага народа і яго шчаслівы лёс напоўнены многія радкі верша. Выкрываючы ворагаў Беларусі, паэт сцвярджае: «Не пагасіць вам праўды яснаЙ: жыў беларус і будзе жыць!»

Вершы зборніка «Жалейка» прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называе панам сахі і касы. Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна, які не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, паліваючы потам і сваю вузкую палоску, і бязмежныя панскія палі:

Бацькам голад мне быў,
Гадаааў і карміў,
Бяда маткай была,
Праца сілу дала.

Пагарджаныя, абяздоленыя, «сляпыя і глухія» беларусы ўзняліся на барацьбу (верш «А хто там ідзе?»). Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны да свабоды і шчаслівай долі, хочуць «людзьмі звацца». Словы «людзьмі звацца» сёння сталі сімвалам адраджэння нашага краю. Верш гэты М. Горкі назваў нацыянальным гімнам беларусаў, пераклаўшы яго на рускую мову. Сёння выдатны твор Я. Купалы перакладзены на 82 мовы свету.

Нягледзячы на сумныя, журботныя матывы першага купалаўскага зборніка, ёсць у ім і жыццесцвярджальныя вершы, скіраваныя ў светлыя далягляды будучыні. Надзеямі на лепшае жыццё прасякнуты верш «Чаго нам трэба»:

Працай ўсё зможам, новы быт зложым,
Гора затопчам сільнай нагой,
Зможам нядолю, эможам няволю,
Светач запалім шчасця свайго!

Другі зборнік Я. Купалы — «Гусляр» (Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямі-самаграямі. Паэт хоча ляцець «к зорам агністым, к прыволлю нябеснаму». Ён верыць у сілу народнай песні, якая павінна дапамагчы селяніну пераадолець духоўную адсталасць. У вобразе сонца (верш «Песня сонцу») аўтар бачыць вялікую сілу, здольную разбудзіць дух народа, узняць яго на змаганне супраць цёмных сіл.

У 1913 г. у Пецярбургу выдаецца трэці зборнік Я. Купалы — «Шляхам жыцця». Значнае месца ў ім займае вобраз беларускага мужыка і зямлі, на якой ён жыве. Але ж асноўная ўвага ў зборніку ўдзяляецца маладой Беларусі, якая змагаецца за права заняць ганаровае месца ў свеце.

«Ясны твар вясны» бачыцца Я. Купалу ў абліччы бацькаўшчыны (верш «Маладая Беларусь»). Радзіма — гэта ўвасабленне магутнага народа, загартаванага ў змаганні з прыгнётам. Пазт упэўнены, што ў час «буры, нягод і вялікіх надзей» Беларусь расцвіце, стане светлай казкай жыцця:

Падымайся з нізін, сакаліна сям’я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Замімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!..

Глыбокае пачуццё любові паэта да сваёй радзімы выяўляецца ў алегарычным вершы «Выйдзі…». Беларусь тут увасабляецца ў вобразе жанчыны-маці, якая пакутуе ад уціску царскага самадзяржаўя. Апранутая ў лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад «дзікай зімняй апекай», мерзне ад сцюжы і сіверу. Прайшоўшы цяжкія выпрабаванні, жанчына-маці не страціла веры ў хуткае адраджэнне. Паэт заклікае яе «скінуць зімовы рабскі сон» і выйсці насустрач вясне — свабодзе, шчасцю, светлай будучыні:

Ясна, святочна ў красы ўбярыся,
Птушкай свабоднай сягні ў вышыну,
3 сонцам злучыся, эорамі йскрыся,
Песняй распейся, славай акрыйся.
Выйдзі спаткаці вяснуі

Радзіма для Я. Купалы — і рэчка «з плытнікамі Нёман», і «пушчы Белавежскай гоман», і праталіны «вольнага прадвесня»… Глыбокая прывязанасць да роднай зямлі, еднасць з ёй асабліва абвастраюцца, калі паэт знаходзіцца далёка ад родных мясцін.

Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, —
На чужое неба ўжо гляджу сягоння.
Але думкай, сэрцам толькі вас я энаю,
Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.
I няма на свеце так вялікай меры,
I няма на свсце так каваных дзвсраў,
Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі —
Беларусь са мною разлучыць пасмеліі

Лірыка Я. Купалы прасякнута любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю. У вершы «Лета» паэт стварае цудоўны малюнак беларускай прыроды: .

Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабойі

Чаруюць сваім хараством, напаўняюць душу радасным пачуццём каласістыя шнуры збожжа, ранішні ўзыход сонца, пах травы над ракой. Любуючыся прыгожа-квяцістым летам, Я. Купала выказвае думку аб пакутах народа, яго цяжкай долі:

Эх, каб, здаецца, ды шчасце да гэтагаі
Эх, каб, здасцца, менш гора і слёз!..

Лепшыя ўзоры пейзажнай лірыкі Я. Купалы — вершы «Явар і каліна», «Дзве таполі», «Жніво», «Адцвітанне». Паэт паказвае прыроду ў цеснай сувязі з народнай працай, якую ён паэтызуе ў вершы «Жняя». Гераіня верша — простая сялянская дзяўчына. 3 вянком на галаве яна велічна ідае па полі, песняй услаўляючы жніво. Аўтар, захоплены працай дзяўчыны, параўноўвае яе з царыцай, з сонцам, з усім самым цудоўным і прыгожым:

А яна — царыца —
Весела, шчасліва
Карануе песняй
Залатое жніва.

Захапляючыся хараством прыроды, паэт ніколі не забываў пра народ. Шмат слёз, крыві і пакут прынеслі беларусам першая сусветная і грамадзянская войны.

* * *

Першае паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе — складаны для паэта перыяд. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., нямецкая і польская акупацыі, утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і іншыя падзеі не маглі не паўплываць на творчасць Я. Купалы. Прымаючы рэвалюцыю з народных, дэмакратычных пазіцый, паэт не поўнасцю разумеў яе сутнасць, асуджаў яе разбуральную і знішчальную сілу, не ўсё ўхваляў у паслярэвалюцыйнай савецкай яве, лічыў Беларусь ахвярай нашэсця чужынцаў. У час, калі пад пагрозай аказалася не толькі духоўнае, але і фізічнае існаванне нацыі, адраджэнская тэма ў творчасці Я. Купалы паступова затухае, адыходзіць на другі план. Балыпавіцкія парадкі не спрыялі творчаму настрою: на працягу 1916— 1917 гг. да восені 1918 г. Я. Купала не напісаў ніводнага верша. Водгукам на падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны з’явіліся вершы, напісаныя толькі ў кастрычніку—снежні 1918 г. «Я зноў заснуўшую было жалейку бяру і пробую ў ёй галасоў», — напіша паэт у вершы «Для бацькаўшчыны».

Многія вершы гэтага перыяду («Паязджане», «На прызбе», «Сон», «Буслы») народжаны канкрэтнымі рэальнымі абставінамі і пранізаны матывамі тугі, трывогі, безвыходнасці, трагізму і нявер’я ў чалавека. 3 мільёнаў людзей, што апынуліся ў бежанстве, у «злыбядусе», «бездарожжы, беспрыстанні», стварыў Я. Купала ўмоўна-абагульнены вобраз «паязджан». У вершы «Паязджане» аўтар выказвае трывожную думку аб будучым Беларусі, якое ўяўляецца то густым сасоннікам у начной цемры, населеным рознымі пачварамі-зводамі, то завірухай: змораныя, стомленыя людзі кудысьці імкнуцца, хочуць чагосьці дасягнуць, а чаго — не разумеюць і не ведаюць:

Як у моры, ў белым снегу,
Беа днявання, без начлегу,
Ў бсздарожжа, ў беспрыстанне
Едуць, едуць паязджане.
Едуць, едуць, ані следу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасветку, ні надзеі, —
Ўсё ў зацьмінгаы, ўсё ў эавеі.

Паэт, імкнучыся вытлумачыць многія пытанні далейшага жыцця народа, улоўліваючы эпахальны для Беларусі момант (вызваленне ад нямецкай акупацыі, абвяшчэнне БНР), вялікую надзею ўскладаў на сход (вершы «На сход», «Час!»). Аўтар, праўда, не дае тлумачэння, што гэта за сход. Але ён упэўнены, што на ім народ сам вырашыць, як яму ў далейшым жыць, «як заводзіць» новы лад жыцця. I таму заключныя радкі верша «Час!» уяўляюць сабой заклік:

Гэй, паўстань, народ!
8а сябе сам пастаяці
I эа Бацькаўшчыну-маці
Ідзі, народ, па сході

Ідэяй незалежнасці Беларусі прасякнуты вершы «Паўстань…», «Перад будучыняй», «Акоў паломаных жандар…», «Каб…». У іх не толькі выявілася імкненне паэта да дзяржаўнай незалежвасці, але і прагучала гнеўная водпаведзь «ворагам Беларушчыны», слугам «ацечаства, цара». Верш «Паўстань…» акрэслівае і канкрэтныя ўмовы незалежнасці — вылучэшю з народа ўласнабеларускіх «прарокаў», песняроў, воінаў і даяржаўных дзеячаў («уладароў»), якія б змаглі аб’яднаць Беларусь у адну сям’ю і абараніць яе ад ворагаў:

Паўстань з яароду нашага, Прарок,
Праяваў бураломных варажбіт,
I мудрым словам скінь з народу ўрок,
Якім быў век праз ворагаў спааіт!
Збяры ў адну ўсю Веларусь, сям’ю.
Вазьмі з яе прысягу і эарок,
Што не прадасць сябе, сваю зямлю…
Зкяць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!

«Агнём і жалезам куецца моц, гарт, доля і воля народная. Праміне віхор, натухнуць пажары, замрэ свіст мяча, і настане светлы, радасны дзень змучанага і аграбленага нашага народа… Зямля, засеяная касцямі сыноў беларускіх, будзе вечна належаць да ўнукаў беларускіх; спаленую хату беларускі мазоль адбудуе, а сваю сяўбу ён сам будзе жаць», — скажа Я. Купала ў прамове, прысвечанай 15-годдзю творчай дзейнасці.

Першы паслярэвалюцыйны зборнік Я. Купалы «Спадчына» адкрываецца вершам з аднайменнай назвай. У ім аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі — спадчыны, што засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Прыгадваючы родныя мясціны, Я. Купала з хваляваннем успамінае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены», «стары амшалы тын», «крык вароніных грамад» на могілках. Усё помніцца яму да дробязей, бо ён і ў думках, і ў снах непарыўна звязаны з бацькоўскай зямлёй:

Жыве з 1м дум маіх сям’я
I сніць а ім сны няэводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Творчая дзейнасць Я. Купалы на пачатку аднаўленчага перыяду была няпростай. У першай палове 20-х гг. паэт акрылены: усталяваўся мір, Беларусь набыла сваю дзяржаўнасць, у літаратуру ўлілося новае пакаленне, беларуская мова стала мовай справаводства, дзяржаўных і грамадскіх устаноў, . пашырыліся межы рэспублікі… З’яўляюцца вершы аптымістычнага плана: «Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» (аб вяртанні беларускіх сыноў да сваёй маціАйчыны), «Арлянятам» (аб з’яўленні новаЙ літаратурнай змены), «На смерць Сцяпана Булата», «Цішку Гартнаму», «Наш летапісец» (у іх услаўляюцца дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, вучоныя, журналісты). Радасцю, упэўненасцю ў светлым заўтрашнім дні Беларусі напоўнены многія радкі паэмы «Безназоўнае»:

Беларусь на куце
Ў хаце сааёй села, —
Чарка ыёду ў руцэ,
Пазірае смела…

У канцы ж 20-х гг. у творчасці Я. Купалы зноў з’яўляюцца ноткі песімізму і трывогі. Безумоўна, яны былі выкліканы абставінамі таго складанага часу (уступала ў сілу таталітарная сістэма). Падазронасць, недавер, цэнзурныя рэпрэсіі, допыты ў ДПУ давялі паэта да спробы пакончыць жыццё самагубствам.

Аднак гэта не здзейснілася. I народны паэт Беларусі піша пакаянны «Адкрыты ліст», якім паміж паэтам і ўладай як бы ўстанаўліваўся неафіцыйны кампраміс.

Асноўным у творчасці Я. Купалы гэтага перыяду становіцца ўхваленне савецкай рэчаіснасці. У яго паэзію шырока ўваходзіць тэма сацыялістычных пераўтварэнняў, дружбы паміж народамі, калектыўнай працы, новай маралі і этыкі. Прыкладам можа служыць «ляўкоўскі» цыкл вершаў Я. Купалы. 3 аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццёвую аснову, бо многія прыватныя факты паэт імкнуўся засведчыць паэтычным, узнёслым словам, хацеў праславіць ляўкоўцаў, людзей калгаснай вёскі. Але не ўсе вершы дасканалыя ў мастацкіх адносінах. У іх амаль адсутнічае тая філасофская заглыбленасць, якая была ўласціва творам дарэвалюцыйнай паэзіі Я. Купалы. Наватарскім для 30-х гг. лічыўся верш «Лён», у якім паэт праслаўляе перадавую калгасніцу, закаханую ў брыгадзіра. Сёння, праўда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводкі ў каханні. Наватарскімі лічыліся вершы «Алеся», «Хлопчык і лётчык», у якіх раскрываліся імкненні моладзі да авалодання складанымі прафесіямі. У вершы «Сыны» ўслаўляліся шэсць сыноў старога бальшавіка, якія выбралі прафесіі хлебароба, рабочага-ліцейшчыка, будаўніка домнаў і мартэнаў, бясстрашнага марака, смелага лётчыка, чырвонага байца-пагранічніка і паэта. Шчаслівае калгаснае жыццё праслаўляецца ў вершах «Вечарьшка» і «Госці».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала жыў і працаваў недалёка ад Казані. Паэзія таго часу вызначаецца моцным антыфашысцкім пафасам, заклікам да змагання. Асаблівай шшулярнасцю ў народзе карыстаўся яго верш «Беларускім партызанам». У ім аўтар пасылаў праклён Гітлеру-вампіру, фашысцкім псам, завлікаў партызан і ўвесь народ да барацьбы з лютым ворагам:

Партыэаны, партыэаны,
Веларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.

Верш прасякнуты палымяным патрыятызмам, непахіснай верай у перамогу народа-змагара.

У вершы «Зноў будзем шчасце мець і волю» Я. Купала не толькі выказваў веру ў хуткую перамогу, але і прадбачыў той час, калі адновяцца зруйнаваныя гарады і селы, змоўкне кананада, мірна ўздыхнуць людзі:

Загоім раны, адбудуем
Свае сялібы эруйнаваны,
Сваю краіну маладую
Святлом асвсцім нсчуваным.

Але паэт не дачакаўся радасных дзён перамогі: пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы сэрца яго перастала біцца 28 чэрвеня 1942 г. «Першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі», найвышэйшая гордасць і слава беларускага народа, паэт з сусветным імем, Янка Купала не дажыў да свайго шасцідзесяцігоддзя дзевяць дзён.

Я. Купалу называюць паэтам трагічнага лёсу. Поўнасцю адданы беларускаму народу, ён разам з ім выпіў да дна наканаваную лёсам чашу выпрабаванняў і пакут. Яго не палохаў бурны і крывавы паслярэвалюцыйны час. Боль, трывога і клопат аб Беларусі адчуваюцца ва ўсіх творах вернага сына Бацькаўшчыны. Сваёй мужнасцю і сваёй творчасцю Я. Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь, што яна смела глядзіць у будучыню.

Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы

Жыццёвы i творчы шлях паэта

З iмeм Янкі Купалы сiмвалiзуецца Беларусь. Ласкавае iмя Янка паэт не сам выбраў — так шчаслiва распарадзiўся лёс, што пецярбургскi выдавец першага зборнiка Купалы, не ведаючы адметнасцяў беларускай мовы, замест Ян нaпicaў на вокладцы «Жалейкi» Янка. Імя, як сама Беларусь, мяккае i далiкатнае. Яно адпавядала чалавеку з такой жа душой i характарам, рэалiсту i рамантыку, паэту i драматургу, грамадзянiну i генiю.

Нараджэнне чалавека — гэта вялiкая таямнiца прыроды. Калi на свет паяўляецца паэт — прырода радуецца разам з людзьмi. Iвaн Дамiнiкавiч Луцэвiч убачыў свет 7 лiпеня 1882 года на купальскае свята ў фальварку Вязынка сённяшняга Маладзечанскага раёна Мiнскай вобласцi. Бацькi будучага паэта Дамiнiк Андрэевiч i Бянiгда Iвaнaўнa належалi да дробнай беззямельнай шляхты. Каб зарабляць на хлеб, яны вымушаны былi займацца арэндай зямлi, таму вельмi часта пераязджалi ад аднаго фальварка да другога. Частая змена месца жыхарства не дала магчымасцi Ясю атрымаць першапачатковую адукацыю ў школе. Пазней Купала пiсаў пра гэты час у аўтабiяграфii: «Палову адной зiмы вучыўся ў народнай школе ў Сеннiцы, недалёку ад г. Miнска, пасля гэтага нязначны час вучыўся ў Miнску ў прыватнай падрыхтоўчай школе. Бацька хацеў падрыхтаваць мяне ў рэальнае вучылiшча. Займаўся са мной сын дырэктара Miнcкагa рэальнага вучылiшча У.I. Самойла. Але нiчога не выйшла. Нягледзячы на тое, што дырэктар прымаў мяне без экзаменаў, бацька парашыў не аддаваць мяне ў школу, а пакiнуць на гаспадарцы. Бацька пасля шкадаваў, што не вучыў мяне. Пазней, гадоў I5-I6-цi, я скончыў за адну зiму народнае вучылiшча ў Бяларучах (Miнскi павет). Папраўдзе кажучы, паступiўшы ў гэтае вучылiшча, я ведаў больш, чым патрабавалася праграмай».

Як бачым, Купала не заканчваў спецыяльных навучальных устаноў, якiя б давалi веды па лiтаратуры, мове, тым болей, раскрывалi сакрэты мастацкай творчасцi. Ён спасцiгаў навуку самастойна: «Чытаць прыходзiлася. усё, што магло тpaпiць пад руку ў глухой пpaвiнцыі — ад «Северо-Западного календаря» да «Фiласофii польскай гiсторыі». Але наогул памятаю добра, што кнігa, дзе гаварылася аб цяжкай долi беднага люду, заўсёды мяне захапляла. З гэтага, безумоўна, вынiкае, што такiя аўтары, як Кандратовiч, Канапнiцкая, Ажэшка (польскiя), Някрасаў, Кальцоў (рускiя), мяне больш за ўсё цiкавiлi».

У 1895 годзе Купала пазнаёмiўся з былым удзельнiкам паўстання пад кiраўнiцтвам К. Калiноўскага Зыгмунтам Чаховiчам, у якога была вялiкая ўласная бiблiятэка. Будучы паэт з вялiкай асалодай прачытаў амаль усе кнігі з бiблiятэкi. Чаховiч i Купала часта заседжвалiся вечарамi i вялi доўгiя гyтapкi аб змагарах-паўстанцах, аб несправядлiвай долi беларускага народа, аб яго сацыяльнай i нацыянальнай волi. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам зрабiлi вялiкi ўплыў на фармiраванне светапогляду Купалы, яго нацыянальнай самасвядомасцi.

У 1902 годзе сям’ю Луцэвiчаў напаткала вялiкае гора: у Селiшчы, у чужой хаце, так i не прыдбаўшы ўласнага кута, памiрае Дамiнiк Ануфрыевiч. На руках жонкi ён пакiдае семярых дзяцей. Гаспадарчыя клопаты ўсклалiся i на плечы дваццацiгадовага Яся. Праз паўгода памiраюць ад шкарлятыны адзiны брат Казiк i дзве сястрычкi: Сабiна i Гэля. Смерць самых родных людзей скаланула Янку да глыбiнi душы. Крыўда на ўласны лёс, адчуванне пэўнай абдзеленасцi шчасцем-доляю спадарожнiчалi Купалу на працягу ўсяго яго жыцця.

У 1903 годзе Ясь пакiдае хату i iдзе шукаць кавалак хлеба. Ён працуе вандроўным настаўнікам, пicapaм у судовага следчага ў Радашковiчах, прыказчыкам у панскiм маёнтку на Магiлёўшчыне. У гэты ж час юнак пачынае рабiць свае першыя паэтычныя крокі. У дзень iмянiн сястры Леакадзii ён напісаў прысвечаны ёй гумарыстычны верш, якi, на жаль, не захаваўся. Першыя друкаваныя творы паэта былi змешчаны ў 1903-1904 гг. у польскiм часопiсе «Ziarno» на польскай мове пад псеўданiмамi «I. Л.» i «К-а». Хоць гэта i былi спробы пяра, але яны сведчылi, што ix аўтар валодае вялiкiм мастацка-творчым патэнцыялам: вершы вылучалicя не толькi тэматычнай, але i жанравай разнастайнасцю.

З 1905 па 1907 год Іван Луцэвiч працуе рознарабочым на броварах Сёмкава каля Miнскa, у Яхiмаўшчыне каля Маладзечна, у Дольным Снове каля Нясвiжа. Усё гэта стала своеасаблiвай школай жыцця, у якой ён «зазнаў вялiкага гора, бо праца была ледзь не катаржная». З самога жыцця паэт чэрпаў i тэмы для cвaix твораў. Купала прыгадваў пазней, што пачаў пiсаць ён па-беларуску пасля знаёмства з кнігамі выдатных беларускiх паэтаў XIX ст.Ф. Багушэвiча «Дудка беларуская» i В. Дунiна-Марцiнкевiча «Гапон». Пад уздзеяннем названых твораў быў напісаны адзiн з першых беларускiх вершаў паэта «Мая доля», датаваны 15 лiпеня 1904 года. Аднак афiцыйны пачатак творчасцi мастака слова лiчыцца з таго часу, калi яго твор з’яўляецца ў друку.15 мая 1905 года ў Мiнскай газеце «Северо-Западный край» змяшчаецца верш Купалы «Мужык». Ён у многім сугучны твору Ф. Багушэвiча «Дурны мужык, як варона». Але купалаўскi лiрычны герой пачынае задумвацца аб сваёй чалавечай годнасцi — ён заяўляе ва ўсю моц свайго голасу: «Нiколi, браткi, не забуду, што чалавек я, хоць мужык». Поспех верша натхніў Купалу на працяг мастацкай творчасцi: ён пiша вершы, паэмы, перакладае з польскай мовы.

лiстапада 1906 года ў Вiльнi пачынае выходзiць газета «Наша Hiвa». Яе падпiсчыкам i актыўным aўтapaм становiцца i Янка Купала. Дзякуючы газеце, творчасць таленавiтага памочнiка вінакурa набывае вядомасць сярод тагачаснай лiтаратурнай элiты — Ядвiгiна Ш., Цёткi, М. Багдановiча, Я. Коласа. Зацiкавiўся творчасцю маладога паэта i прафесар фiлалогii Пецярбургскага унiверсiтэта, беларус па паходжаннi Б. Эпiмах-Шыпiла, якi быў арганiзатарам беларускай вьдавецкай суполкi «Загляне сонца i ў наша ваконца». У 1908 годзе ў гэтым выдавецтве Янка Купала выдаў свой першы зборнiк «Жалейка». Названы год быў памятны для паэта яшчэ i тым, што па запрашэннi беларускай iнтэлiгенцыi ён пераязджае ў Вiльню i ўладкоўваецца на працу ў прыватную бiблiятэку Б. Данiловiча «Веды». Адначасова Купала працуе ў рэдакцыi газеты «Наша Hiвa», дзе чытае pукапісы, робiць пpaўкi. Праца ў бiблiятэцы садзейнiчала iнтэлектуальнаму сталенню Купалы. Ён выкарыстоўваў кожную вольную хвiлiну для самаадукацыi, многа чытаў, пicaў, перакладаў на родную мову. Як прыгадваў сам паэт, пiсаў ён многа, i гэта давалася яму лёгка: «Я мог за адзiн дзень напісаць 200-300 радкоў вершаў i рэдка калi пасля напiсання выпраўляў. Пicаў дзе i як даводзілася: ля кастра, пры месяцы, навобмацак ноччу, у дарозе, за працай».

Увосень 1909 года Янка Купала едзе ў Пецярбург на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева. Яго гасцiнна запрашае да сябе на кватэру Бранiслаў Iгнатавiч Эпiмах-Шыпiла, забяспечвае харчаваннем i плацiць за навучанне. Жыццё, вучоба i твочасць у Пецярбургу былi адным з самых плённых перыядаў мастакоўскай бiяграфii Я. Купалы. За гэты час (1909-1913 гг.) ён выдаў два зборнiкi вершаў — «Гусляр» (1910) i «Шляхам жьцця» (1913), напiсаў паэмы «Бандароўна» i «Сон на курган, камедыю «Паўлiнка» i драму «Раскiданае гняздо». У адрозненне ад «Жалейкi», у Гусляры аўтар пашырае як праблемна-тэматычныя, так і жанрава-стылёвыя межы сваіх твораў. З вяскова-сялянскага паэта Купала фармiруецца ў паэта народнага, агульнанацыянальнага. Яшчэ з большай рашучасцю аўтар выступае супраць сацыяльнага ўцiску чалавека, прапаведуе духоўную i грамадзянскую свабоду. У зборнiку ёсць вершы iнтымнай i фiласофскай лiрыкi. «Вялiкай падзеяй для самога паэта i для ўсёй беларускай грамадскасцi была першая пастаноўка «Паўлiнкi». Ролю Паўлiнкi выконвала Паўлiна Мядзёлка….

Кожнае лета Янка Купала прыязджаў да сваёй мацi, якая разам з дочкамi жыла ў Акопах. У адну з тaкix паездак паэт наведвае свайго калегу, знакамiтага мастака слова Якуба Коласа, якi вярнуўся з Miнскагa астрога. Усю ноч прасядзелi паэты ў драўлянай хаце, пабудаванай дзядзькам Антосем, абмяркоўваючы самыя розныя пытаннi. З гэтага часу пачалося доўгае i цёплае сяброўства двух беларускiх класiкаў.

янка купала паэт беларусь

У зборнiку «Шляхам жыцця» дамiнантнай з’яўляецца тэма маладой Беларусi, яе народа i мовы. Паэтычны талент Янкi Купалы фармiраваўся на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай. Ён не аднойчы гаварыў, што вялiкi ўплыў на яго аказалi беларускiя народныя казкi, песнi мацi. У зборнiку «Шляхам жыцця» ёсць многа твораў, якiя маюць фальклорную зенону: вершы «Явар i калiна», «Дзве таполi», «На Купалле, паэма «Курган.

Восенню 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вiльню. Ён працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а з caкавіка 1914 года становiцца рэдактарам газеты «Наша ніва». Яго рэдактарская праца была накіравана на пашырэнне беларускасці на роднай зямлi, выхаванне ў людзей патрыятычных пачуццяў. Купала з вялiкай радасцю дапамагаў маладым мастакам слова, змяшчаў ix творы на старонках газеты, рэдагаваў першыя кнігі З. Бядулi, Хв. Чарнышэвiча, Цiшкi Гартнага, К. Буйло, А. Гурло, Г. Леўчыка.

У 1914 годзе, як вядома, пачалася першая сусветная вайна. Яна ўскладнiла выпуск газеты, што, урэшце, прывяло да яе закрыцця.7 верасня 1915 года выйшаў апошні нумар «Нашай Hiвы». Янка Купала едзе да мацi ў Акопы, адтуль у xуткім часе ён наведвае горад Арол, а ў канцы верасня паэт ужо вучыцца ў Народным унiверсiтэце iмя А.Л. Шаняўскага ў Маскве. Вучоба была вельмi кароткай — Купала жэнiцца з Уладзicлавай Францаўнай Станкевiч, вяртаецца у Miнск.

Ваенныя падзеi не пакiнулi ў cпaкoi паэта: у студзенi 1916 года яго прызываюць у царскую армiю i накiроўваюць у дарожнасапёрны атрад Варшаўскай aкpyгi шляхоў зносiн. Калi 7 лiстапада 1917 года адбыўся Кастрычнiцкi пераварот, Янка Купала знаходзiўся ў Смаленску. З хваляваннем паэт сачыў за падзеямi на Беларусi. Яго ўзрадавала абвяшчэнне 25 caкaвiкa 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рзспублiкi. Гэтыя падзеi натхнiлi Купалу на напісаннe цыкла вершаў, у якiх выявiлася заклапочанасць аўтара будучьм сваёй Бацькаўшчыны.1 студзеня 1919 года ў Смаленску было абвешчана ўтварэнне БССР. У гэты час Купалу наведалi Язэп Дыла i Цішка Гартны. Узрадаваны паэт расказаў гасцям аб cвaiм жьццi: «Няма чым хвалiцца. Ды i не дзiва — колькi часу фронт непадалёку быў. Я служу ў тутэйшых наркампросаўскiх арганiзацыях i часта бываю ў вёсцы. Бачу, як жыве яна зараз. Заняпад страшэнны. Я даўно чакаю таго дня, каб вярнуцца ў Беларусь. Мне хочацца хутчэй уключыцца ў лiтаратурную работу. У xуткім часе Янка Купала вяртаецца на сталае месца жыхарства ў Miнcк, дзе ўладкоўваецца на працу бiблiятэкарам пры Беларускiм народным доме. Паэт марыць выдаць поўны збор cвaix твораў, але ўсе яго iмкненнi не далi станоўчага выніку. Ляжаў без руху i падрыхтаваны зборнiк вершаў «Спадчына. Такiя aдносіны ўладаў засмучалi i расчароўвалi Купалу. Яму не пiсалася.

У 20-я гады Купала займаецца актыўнай грамадскай i лiтаратурнай дзейнасцю. Kpaiнa ажьццяўляе палiтыку беларусiзацыi: адкрываюцца Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Інстытут беларускай культуры, тэатр, бiблiятэка, утвараюцца лiтаратурныя суполкi «Маладняк» i «Узвышша». Усе гэтыя падзеi акрылiлi Янку Купалу, натхнiлi яго на мастацкую творчасць. У 1922 годзе паэт выдае зборнiк «Спадчына, заканчвае п’есу «Тутэйшыя, у 1925 годзе ўбачыў свет новы зборнiк «Безназоўнае. Названы год быў для паэта юбiлейным: Беларусь шырока адзначыла 20 — годдзе яго лiтаратурнай творчасцi. З гэтай нагоды яму першаму ў кpaiнe было прысвоена ганаровае званне народнага паэта Беларусi. У адказ на высокую ацэнку cвaix заслуг Янка Купала пicaў: «Я скажу адно толькi, што сягонняшняе вялiкае i незвычайнае свята для мяне з прычыны ўшанавання майго юбiлею, асаблiва надання мне годнасці беларускага народнага паэта — гэта ёсць свята не маё, а беларускай нацыянальнай iдэi, гэта ёсць трыумф вызваленай працоўнай Беларусi».

У канцы 20-х — пачатку30 х гадоў на Беларусь прыйшла першая хваля рэпрэсiй, пад раскулачванне папалi мацi i сястра Янкi Купалы. Вялiкую шкоду ў прамым сэнсе здароўю i нават жыццю паэта нанёс артыкул Л. Бэндэ «Шляхам жыцця, у якiм Купала быў названы «iдэолагам буржуазнага нацыянал-адраджэнiзму. Артыкул справакаваў рэгулярныя выклiкi ў ДПУ, дзе Купалу дапытвалi i прымушалi прызнацца ў яго прыналежнасцi да кipaўніцтвa мiфiчнай контррэвалюцыйнай арганiзацыi «Саюз вызвалення Беларусi». Паэт мужна адмаўляў фантастычны паклёп, але, разам з тым, у яго душы зарадзiлася вялiкае расчараванне ў жыццi, справядлiвасцi i гyмaннacцi icнуючага ладу. У лiстападзе 1930 года пасля чарговага допыту Купала вырашыў закончыць жьщцё самагубствам. Спроба была няўдалая, i дактарам удалося выратаваць паэта. Названыя драматычныя падзеi зламалi духоўную моц паэта. Ён змяшчае ў «Звяздзе» «пакаяльны» «Адкрыты лiст Купалы, у якiм адракаецца ад нашанiўскiх традыцый, нацыянал-дэма — кратычнага асяродзiшча». У паэзii Купала cтaнoвiццa не падобным на сябе: яго вершы далёкiя ад рэальнага жыцця — яны славяць «сацыялiстычную яву». Haпaдкi на паэта з боку ўладаў спынiлicя, была створана iлюзiя гарманiчнага сужыцця Купалы i ўлады. Ён прымае ўдзел у розных высокix дзяржаўных форумах, пасяджэннях камiсiй, становіццa дэлегатам з’ездаў і нарадаў. У 1934 годзе прымае ўдзел у працы Першага ўсесаюзнага з’езда caвeцкix пісьменнікаў, на заключным пасяджэннi якога Купалу выбiраюць членам Праўлення ССП СССР. Акрамя гэтага, паэт неаднаразова выбiраецца кандыдатам у члены ІВК, cтановіццa дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Яго ўзнагароджвалi ордэнам Ленiна, шматлiкiмi медалямi i гpaмaтaмi.

У 30-ыя гады Купала пiша паэму «Тарасова доля», выдае зборнiкi «Песня будаўнiцтву», «Беларусi ардэнаноснай». У чэрвeнi — жнiўнi 1935 года паэт стварае свой знакамiты «Ляўкоўскi цыкл, напiсаны ў вёсцы Ляўкi Аршанскага раёна. У iм паэт у асноўным iдэалiзуе жыццё, адыходзiць ад прынцыпаў рэалiзму, у некаторай ступені дагаджае ўладам.

Вялiкая Айчынная вайна заспела Купалу ў Каўнас, куды ён паехаў па запрашэннi лiтоўскiх пісьменнікаў. Паэт тэрмiнов вярнуўся ў Miнск, затым у Ляўкi, а з наблiжэннем фронту выехаў у Маскву. На старонках многіх цэнтральных газет з’яўлялiся вершы i артыкулы Купалы. Паэт верыў у перамогу i заклiкаў народ змагацца з фашысцкiмi захопнiкамi. У ваенны час выйшлi яго паэтычныя творы «Беларускім партызанам», «Зноў будзем шчасце мець і волю» i iнш. Восенню 1941 года ў Маскве пачынаецца эвакуацыя, i Купала едзе ў пасёлак Печышчы, што недалёка ад Казанi.

Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа

Подобный материал:

  • Т. А. Валуевіч // Бібліяпанарама. 2002. Вып. С. 29-36, 64.36kb.
  • Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz, 122.01kb.
  • Уводзіны, 209.61kb.
  • Впровадження технологій енергозбереження при перевезеннях залізничним транспортом, 2798.12kb.
  • Биография Детство и школьные годы (1966-1983), 527.05kb.
  • План Засяленне сучасных беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей на тэрыторыі, 216.17kb.
  • Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі, 2324.66kb.
  • Про погодження Програми охорони навколишнього природного середовища м. Знам’янка, 347.48kb.
  • Нацыянальны, 20.41kb.
  • В. Г. Виткалов Комп’ютерна верстка, 96.61kb.

ЯНКА КУПАЛА

1882-1942

Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура беларусаў, а ягоная творчасць параўнялася з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры.

Творчасць Янкі Купалы як бы канчаткова афармляе і завяршае станаўленне самасвядомасці беларускага народа, псіхалагічнага складу і філасофіі быцця.

Можна разглядаць творчасць Купалы як энцыклапедыю жыц-ця беларускага народа, бо ў ёй знаходзяць адбітак усе праявы на-цыянальнага бытавання беларусаў на стыку дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў, а таксама перыяду імперыялістычнай вай-ны, трох рэвалюцый, грамадзянскай вайны, савецкай эпохі ўключ-на да Вялікай Айчыннай вайны.

Паэзію Янкі Купалы, як і ягоных паплечнікаў, выклікала да жыцця першая руская рэвалюцыя. Вуснамі найвыдатнейшых з іх — Янкі Купалы і Якуба Коласа — на ўвесь голас загаварыла са-ма Беларусь — таленавітая і прыніжаная, багатая духоўна і непры-знаная як нацыя, Беларусь, якая ў барацьбе за сацыяльнае і на-цыянальнае разняволенне народа бачыла свой светлы заўтрашні дзень.

Беларускі народ быў пазбаўлены магчымасці карыстацца зда-быткамі сваёй шматвяковай культуры, над яго мовай вісела зня-вага забароны, кнііі яго нешматлікіх пісьменнікаў, якія, нягледзя-чы на забарону, зрэдку прабіваліся ў друк, не маглі дайсці да чы-тача. Не было ні беларускіх школ, ні газет, ні выдавецтваў.

Творчая непаўторнасць вялікага мастака можа выявіцца, рэалізавацца толькі ў тым выпадку, калі адбываецца зліццё яго творчай асобы з тымі жыццёвымі з’явамі, з якімі ён кроўна звяза-ны і якія знаходзяць у ягонай душы жывы, зацікаўлены водгук. Асоба мастака не можа скласціся раней, чым узнікнуць, наспеюць такія неабходныя для мастацкай сталасці пісьменніка ўмовы, як пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, пачуццё радзімы, народ-най годнасці.

Так, як пачаў пісаць Янка Купала, да яго не пісаў ніхто. Гэта быў нібыта сінтэз усіх папярэдніх здабыткаў новай беларускай літаратуры. 3 прыходам у літаратуру Янкі Купалы ў ёй паяўляецца цэласная канцэпцыя радзімы як гістарычна-сацыяльнага асяродка (121-122) дзейнасці народа, а таксама канцэпцыя чалавека, асобы ў яе да-чыненнях да гісторыі і будучыні грамадства.

1

Янка Купала (сапраўднае прозвішча Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў в. Вязынка, недалёка ад старажытнага горада Заслаўя, Вілейскага павета (сёння Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) 8 ліпеня 1882 г. (адпаведна старому стылю 25 чэрвеня, г. зн. праз дзень пасля традыцыйнага народнага свята Івана Купалы, што, відаць, паўплывала на выбар паэтам свайго псеўданіма).

Продкам паэта за нейкую выслугу перад князем Радзівілам дасталася зямля, на якой узнік засценак Пяскі, заселены сям’ёй Луцэвічаў. Але ўжо дзеда паэта «міласцівы» князь выкінуў з зямлі. Удалося заарандаваць фальварак «Камень» каля мястэчка Івя-нец (Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928. С. 12.).

Бацькі Купалы Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна з Валасевічаў паходзілі з дробнай беззямельнай шляхты. Дзе-ля кавалка хлеба яны былі змушаны вандраваць ад фальварка да фальварка пераважна ў межах Мінскай і часткова Віленскай гу-берні.

Паэту трэба нарадзіцца ў прыгожай мясціне. У гэтым сэнсе бе-ларускай літаратуры пашанцавала: Янка Купала, вандруючы разам з сям’ёй з месца на месца, убіраў у душу прыгожыя малюнкі, краявіды цэнтральнай Беларусі, перасечанай пагоркамі, якія плаў-на пераходзяць у даліны з іх нетаропкімі рачулкамі, пералескамі і сінімі лясамі на схілах узлобкаў.

3-за частых пераездаў будучаму паэту не прыйшлося стала на-ведваць школу ў якім-небудзь адным месцы. «Палову адной зімы вучыўся ў народнай школе ў Сенніцы, недалёка ад г. Мінска, а пасля гэтага нязначны час вучыўся ў Мінску ў прыватнай пад-рыхтоўчай школе. Бацька хацеў падрыхтаваць мяне ў рэальнае ву-чылішча. Займаўся са мной сын дырэктара Мінскага рэальнага вучылішча У. I. Самойла. Але нічога не выйшла. Нягледзячы на тое, што дырэктар прымаў мяне без экзамену, бацька парашыў не аддаваць мяне ў школу, а пакінуць на гаспадарцы… Бацька пасля шкадаваў, што не вучыў мяне. Пазней, гадоў 15—16-ці, я скончыў за адну зіму народнае вучылішча ў Бяларучах (Мінскі павет). Папраўдзе кажучы, паступіўшы ў гэтае вучылішча, я ведаў болыы, чым патрабавалася праграмай» (Купала Я. Аўтабіяграфія // Любімы паэт беларускага народа. Мн., 1960. С. 7-8.).

Будучы паэт актыўна займаецца самаадукацыяй. Яшчэ ў дзя-цінстве выяўляе ненасытную прагу да кнігі. Пазней вядомы літаратар і гісторык В. Ластоўскі, які працаваў разам з Купалам у (122-123) «Нашай Ніве», скажа аб гэтай якасці паэта так: «Ён не проста чы-таў кнігі — ён іх еў».

«Чытаць прыходзілася… усё, што магло трапіць пад руку ў глу-хой правінцыі — ад «Северо-Западного календаря» да «Філасофіі польскай Іісторыі», — успамінае паэт… — Але наогул памятаю добра, што кніга, дзе гаварылася аб цяжкай долі беднага люду, заўсёды мяне захапляла. 3 гэтага, безумоўна, вынікае, што такія аўтары, як Кандратовіч, Канапніцкая, Ажэшка (польскія), Някрасаў, Кальцоў (рускія), мяне больш за ўсё цікавілі. Пасля я захапляўся Лер-мантавым, Надсанам, Пушкіным (не асабліва)» (Купала Я. Спадчына. Мн., 1984. С. 22.).

У маёнтку Малыя Бесяды Вілейскага павета жыў пан Чаховіч. У яго першага будучы паэт пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай, якая пераважна адносілася да паўстання 1863 г. Тут былі выданні кракаўскія, лонданскія, парыжскія і г. д.

Янка Купала напісаў некалькі аўтабіяграфій, у якіх успамінае дзіцячыя і юнацкія гады. Купала прызнаецца, што яго захаплялі творы М. Горкага, у прыватнасці аповесць «Былыя людзі», п’есы «На дне», «Дзеці сонца». Не ўтойвае ён і той акалічнасці, што пас-ля твораў класічнай літаратуры «захапіўся, што называецца, сімва-лістам Андрэевым, Салагубам, з польскіх — Пшыбышэўскім» (Там жа.).

Варта сказаць, што літаратурныя захапленні для Купалы як па-эта асаблівага значэння не мелі. Ягоны самабытны, глыбокі, не-паўторны талент мала паддаваўся пабочнаму ўздзеянню. Другая справа, што ў паасобных выпадках які-небудзь твор іншага пісьменніка супадаў з унутраным настроем паэта, тады некаторыя сляды такога ўгшыву можна знайсці як у змесце, так і ў форме.

Паэт прызнаецца, што найболыны ўплыў на яго яшчэ ў мален-стве зрабілі беларускія народныя казкі. Калі сям’я паэта жыла ў Прудзішчы, на бацькавай арэндзе працаваў парабак Пясляк. Ён ведаў мноства казак, расказваў іх цікаўнаму, дапытліваму хлапчуку нават у той час, калі араў поле. «Я хадзіў за ім, як варона, і слу-хаў», — успамінае паэт. Другі такі змыслы апавядальнік трапіўся на Ішіяху будучага паэта, калі сям’я жыла ў Селішчы.

Народныя песні, прыказкі, пагаворкі, казкі, народныя мастац-кія скарбы, назапашаная вякамі філасофія народнага жыцця — тыя крыніцы, з якіх паэт чэрпаў да канца жыцця.

Па ўспамінах паэта, ён пачаў пісаць у 1903 ці 1904 г. Першы верш быў напісаны ў Селішчы. Ён быў прысвечаны імянінам сястры. Відаць, меў верш смяшлівыя, іранічныя ногкі, бо сястра злавалася.

Спачатку Купала піша вершы на польскай мове. Але вось трапляюць яму ў рукі беларускія кнігі (магчыма, пасля знаёмства з пісьменнікам Ядвігіным Ш. (Антонам Лявіцкім)), і, як прызнаецца паэт, «усё маё пісанне «пайшло насмарку». Купала ўсведамляе, што пісаць павінен па-беларуску, што гэта ягонае сапраўднае прызнанне. (123-124)

«Першы верш на беларускай мове, — успамінае паэт, — на-пісаў, калі можна так сказаць, выпадкова. Ехаў я ў Мінск. На-перадзе ехалі вядомыя мне паненкі вышэйшага, чым мой, класа. Раптам яны вываліліся з павозкі даволі ў пікантных паставах» (Купала Я. Спадчына. С. 25.).

Лёс вандроўнікаў… У 1883 г. бацька паэта служыў у маёнтку Юзэфова ў памешчыка Багдановіча. У 1887 г. — у маёнтку Косіна, у 1889 г. — у маёнтку Сенніца памешчыка Турчынскага. У 1890 г. ён развітваецца часова са становішчам найміта, купляе каня і ездзіць некаторы час фурманам у Мінску. У 1891 г. зноў пераязджае на арандаваную зямлю пана Жаброўскага, а ў 1895 г. — у фальварак Селішча.

У 1902 г. бацька паэта памірае, пакінуўшы на руках жонкі се-мярых дзяцей. Старэйшы сярод іх — Янка. Клопаты аб сям’і кла-дуцца на яго яшчэ не падужэлыя плечы. Праз паўгода ў сям’ю прыйшло новае няшчасце: за адзін тыдзень ад шкарлятыны памёр адзіны Янкаў брат і дзве сястры.

На першы погляд паэзія Янкі Купалы- мала ўтрымлівае бія-графічных момантаў. Але гэта толькі на першы погляд. Хоць купа-лаўскія вершы — дзесяткі, нават сотні іх — прасякнуты «калектыў-нымі, масавымі эмоцыямі», ёсць у гэтых пачуццях і асабістыя ма-тывы. Бясконцыя жабрачыя вандроўкі, смерць, якая выкасіла ледзь не палавіну сям’і, не маглі не адбіцца на лірыцы Купалы. Нягоды асабістыя ён як бы праецыруе ўвогуле на сялянскае жыц-цё. Словамі незнаёмага ў драматычным абразку «На папасе» паэт скажа: «Аж бацьку гора з ног зваліла, — пайшоў на той свет без пары; у год капай зноў тры магілы: злёг брат і дзве зляглі сястры» (VI, 159) (Купала Я. Зб. тв.: У 7 т. Т. 6. Мн., 1976. С. 159. У далейшым спасылкі на гэта выданне даюцца ў тэксце. Рымская лічба абазначае том, арабская — старонку.).

Пазней, у зменлівыя, віхурныя дні 1918 г., успамінаючы горкую маладосць, паэт напіша:

Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці,

Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —

Наўчыўся я слоў бсларускіх ад маці

I дум беларускіх без школы і кніг. (IV, 65)

Нялёгкімі былі шляхі-пуцявіны Купалы. Нейкі час ён працуе на гаспадарцы, а потым ідзе ўпрочкі. 3 восені 1905 г. паступае практыкантам на бровар у вёсцы Сёмкава Мінскага павета. Праз два гады ён ужо памочнік вінакура ў в. Яхімоўшчына, а затым на гэтай жа пасадзе ў маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета Мінскай губерні. Гаворачы пра работу на броварах, паэт зазначае, што зазнаў там вялікага гора, бо праца была ледзь не катаржная.

15 мая 1905 г. у Мінскай газеце «Северо-Западный край» быў надрукаваны першы верш Я. Купалы «Мужык». Дзень гэты мы (124-125) адзначаем звычайна як пачатак літаратурнай творчасці вялікага нацыянальнага паэта.

Названы верш здзіўляе сваім трыбунным гучаннем, баявой, узнёслай інтанацыяй, і хоць лексікай, вобразамі ён пераклікаецца з вядомым вершам Багушэвіча «Дурны мужык, як варона», але ўспрымаецца як з’ява якасна новая.

Сапраўды, матывы, якія сустракаліся ў паэзіі Багушэвіча, нібы перавандравалі ў купалаўскую лірыку («Я мужык-беларус», цыкл вершаў «Аб мужыцкай долі» і інш.).

Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, на першым часе наскрозь са-цыяльная, грамадзянская, матывы мужыцкай нядолі, злыбяды, цяжкай беспрасветнасці жыцця займаюць у ёй вялікае месца. 3 верша ў верш у шматлікіх варыяцыях паўтараецца, па сутнасці, адна і тая ж думка: жыць так, як жыве селянін-беларус — у гола-дзе, холадзе, вечнай нястачы, зняважаным, забітым, пазбаўленым чалавечай годнасці, — далей нельга.

Восенню 1908 г. Янка Купала пакідае працу на вінакурні на Навагрудчыне і перабіраецца ў Вільню, дзе працуе ў «Нашай Ніве», а каб падтрымліваць сябе матэрыяльна, служыць бібліятэ-карам у бібліятэцы Даніловіча (ні ганарараў, ні якога-небудзь заработку ў рэдакцыі паэт не атрымлівае, хоць фактычна ўся работа па праўцы, апрацоўцы рукапісаў, вычытванні карэктуры ляжыць на ім). «Працаваў ён тады ганарова ў рэдакцыі («Н. Н.»), дзе правіў усе вершы, прысланыя ў «Нашу Ніву». Праца гэта рабілася вечарамі. Іншы раз ён браў папку з сабой ці то дадому, ці на месца свае платнае працы ў бібліятэку Б. Даніловіча «Знанне», якая мясцілася на Юр’еўскім праспекце, 4. Там, між іншым, часта адбываліся і нашы беларускія рэпетыцыі.

3 натуры маўклівы, задуменны, неразгаворлівы, Я. Купала рэдка калі прымаў удзел у спрэчках. «Затое сам заўсёды ўважліва прыслухоўваўся, каб не прапусціць ніводнага слова. 3 кнігаю ён ніколі не разлучаўся…»

У 1909 г. паэт едзе ў Пецярбург на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева. Прафесар Пецярбургскага універсітэта Браніслаў Ігна-тавіч Эпімах-Шыпіла запрасіў Купалу да сябе на кватэру, аддаў у поўнае ягонае распараджэнне пакой, забяспечваў на правах члена сям’і харчаваннем, уносіў плату за права вучыцца на Чарняеўскіх курсах і нават ахвяраваў знакамітаму кватаранту пэўную суму грошай на кішэнныя выдаткі. Адначасова з вучобай на курсах (залікаў, экзаменаў паэт не здаваў, толькі слухаў лекцыі) паэт працуе ў выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца».

Пецярбургскі перыяд жыцця (1909—1913) быў для Купалы ча-сам ягонага творчага ўзлёту. Паэт не толькі значна пашырыў, па-глыбіў навукова-культурны кругагляд, пазнаёміўся з коламі пера-давой студэнцкай моладзі, некаторымі пісьменнікамі (У. Г. Ка-раленкам, А. Карынфскім), ён вырас творча. Менавіта ў Пе-цярбурзе былі напісаны многія выдатныя творы Купалы, якія сталі вехамі ў развіцці беларускай літаратуры. (125-126)

Па суботах на кватэры прафесара Б. Эпімах-Шыпілы збіралася моладзь. Да 6 гадзін вечара стол быў накрыты. У Беларускім наву-крва-літаратурным гуртку студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універ-сітэта было 35—40, пераважна маладых, асоб.

Янка Купала з’яўляўся гадзін у 11 вечара стомлены, знясілены, бо, адпрацаваўшы ў выдавецтве, апошнія пяць вячэрніх гадзін слу-хаў лекцыі на Чарняеўскіх курсах.

«Суботнікі» Купала любіў.

— Выбачайце, што затрымліваю, — звычайна гаварыў ён. — Я вам прачытаю свой верш.

Першы зборнік Янкі Купалы «Жалейка» выйшаў у 1908 г. у Пецярбурзе. Вучачыся на Чарняеўскіх курсах, паэт напісаў творы, якія склалі змест наступных двух зборнікаў — «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913), якія таксама былі выдадзены ў Пе-цярбурзе. За гэты перыяд ён стварыў паэму «Бандароўна», драма-тызаваную паэму «Сон на кургане», камедыю «Паўлінка», драму «Раскіданае гняздо» (Сушынскі Я. Купала ў Пецярбурзе // Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982. С. 34—35.).

«Вялікай падзеяй і для самога паэта і для ўсёй пецярбургскай беларускай грамадскасці была першая пастаноўка «Паўлінкі» ў за-ле «Пальма» па Максімільянаўскім завулку, д. 18 у лютым 1913 го-да. Ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка… Быў запрошаны фатограф, які сфатаграфаваў на сцэне арганізатараў вечара, арты-стаў, харыстаў, запрошаных дарагіх гасцей разам з Янкам Купа-лам» (Там жа. С. 35.).

Ужо ў першым зборніку «Жалейка», карыстаючыся мастацкім прыёмам пераўвасаблення, паэг выступае ад імя мужыка. У боль-шасці сваёй такія вершы нагадваюць разгорнутыя маналогі селя-ніна-беларуса, які гаворыць пра сваю нядолю, прымус з боку па-на, казны, бясконцыя цяжкасці, нягоды, пакутніцкія выпраба-ванні, якія пасылае яму лёс.

Многа разоў паскардзіцца герой паэзіі Купалы на вузкі свой загон, на нястачу хлеба, солі, вопраткі, абутку для дзяцей, жонкі, на тое, што казна падціскае падаткамі, што цяжка зарабіць капей-ку на старане, пракарміць шматлікую сям’ю.

За паласой паэзіі канкрэтных, матэрыяльна-рэчавых уяўленняў і жаданняў ідзе другая, адухоўленая паэтыкай фальклору, дзе ў наяўнасці абагульненыя народнай фантазіяй вобразы долі, бяды, лёсу, смерці. За ўсім гэтым стаіць прывабны прывід волі — яе прагне герой ўсімі сіламі душы, сэрца; воля ўяўляецца той зман-лівай краінай, дасягнуўшы якой, герой адразу пазбавіцца нягод і згрызот.

«Людзьмі звацца» азначае для паэта і ягонага героя перш за ўсё выракчыся сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, ажыццявіцца чалавечаму ў чалавеку. (126-127)

Каб як пражыці, голад змагаці,

Павінен забыцца на ўсё —

На светляныя душы парывы,

На ўсё чалавентва сваё. (I, 48)

Па характары таленту Купала — паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найболын чула адгукаліся на ўсё вялікае, знач-нае, яркае і выключнае ў жыцці. Вядома, такі талент ва ўсю моц можа праявіцца толькі ў тым выпадку, калі ў самім жыцці ёсць спрыяльныя ўмовы для гэтага. Эпоха першай рускай рэвалюцыі на Беларусі была іменна такім часам: рух сацыяльны, аграрны супаў з нацыянальна-вызваленчым.

Пры поўным разладзе мары і жыцця пачаў Купала свой па-этычны шлях. «Маладыя гады мае прайшлі страшэнна пагана, — успамінае паэт у аўтабіяграфіі. — Чытанне ўсякіх кніжак без раз-бору — а чытаў я іх вельмі многа — разбудзіла маю фантазію; у душы маёй заўсёды быў нейкі пякельны разлад. Ніж не мог я па-гадніць акружаючае рэальнае жыццё са светам думак, фантазій, якія пачэрпнуў з кніг» (Купала Я. Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 329.).

Купала не памыляецца: у яго лірыцы, якая складае змест першага зборніка «Жалейка» ды і ў пэўнай ступені другога «Гусляр», на кожным кроку сутыкаецца балючы смутак, які дахо-дзіць да трагізму, да надрыву. У кожным вершы боль гіпертра-фіраваны, узведзены ў абсалют, у адчуванне поўнай дысгарма-нічнасці, разладу паміж жыццём і марай.

У 1910 г. у артыкуле-аглядзе, змешчаным у «Нашай Ніве», Максім Багдановіч пісаў пра Купалу: «Пачаў ён з шурпатых вершаў, амаль не зусім зліваўшыхся з тагачасным слоем бела-рускай паэзіі; напісаныя пад Бурачка, залішне расцягненыя, слаба апрацаваныя з боку формы і мовы, яны ўвесь час перапявалі некалькі адных і тых жа тэм… Захоплены абразом прападаючай Беларусі і лічачы, што пясняр перш за ўсё павінен быць гра-мадзянінам, ён усю ўвагу звяртаў на тое, што казаў, не цікавячыся зусім, у якія формы і як выліваліся яго думкі. I што б там ні было, а ўсё ж такі ён будзіў гэтымі вершамі душы чатачоў, дый не толькі таму, што ліліся яны з шчырага сэрца і ў роднай мове: не, і тады ўжо ў яго творах відаць быў незвычайны паэтычны талент…» (Багдановіч М. Поўн. зб. тв.: У 3 т. Т. 2. Мн., 1993. С. 186.)

Сапраўды, матывы, якія сустракаліся ў паэзіі Багушэвіча, нібы перавандравалі ў купалаўскую лірыку, яны амаль цалкам вызнача-юць змест, танальнасць першага зборніка «Жалейка», у значнай меры характарызуюць тэматыку, матывы «Гусляра», водгаласы іх мы знаходзім нават у трэцяй кнізе паэзіі Купалы — «Шляхам жыцця», якая была вяршыняй, найвышэйшым узлётам лірыкі Ку-палы. (127-128)

I ўсё ж варта адразу сказаць, што нават у першых сваіх творах, як, напрыклад, у вершы «Мужык», Купала пайшоў далей свайго папярэдніка. Багушэвіч рабіў націск толькі на бядотным, гарот-ным становішчы свайго героя селяніна-мужыка, яго бяспраўнасці, чалавечым прыніжэнні, не бачачы і не шукаючы выйсця з-пад гэ-тага спрадвечнага прыгнёту. Купала не задавольваецца толькі пла-чам, крыўдай, праклёнам жыццю. Ягоны герой усведамляе сваю сілу, з верай, надзеяй, нават з упэўненасцю глядзіць у будучыню:

Але хоць колькі жыць тут буду,

Як будзе век тут мой вялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоць мужык.

I кожны, хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! — бо я мужык! (I, 18)

Новы час патрабаваў новых песень. Лірыка Янкі Купалы ўзнялася на хвалях першай рускай рэвалюцыі, адбіла яе ўзлёты і спады. Не толькі верш «Мужык» нясе ў сабе бунтарскія матывы і настроі, але і многія іншыя, такія, напрыклад, як славуты верш-гімн «А хто там ідзе?», «Перад вісельняй», «Там», «Песня званара» і інш.

Першы перыяд творчасці Янкі Купалы завяршаецца зборнікам «Жалейка», выдадзеным ў Пецярбурзе выдавецкай суполкай «За-гляне сонца і ў наша аконца». М. А. Някрасаў пісаў пра сябе: «Но мне избыток слёз и жгучего страданья отрадней мертвой пустоты» (Корман О. Лирика Некрасова. Воронеж, 1964. С. 26.). Лірыка зборніка «Жалейка» сацыяльная наскрозь, яна ўся як бы набрыняла сялянскім потам, слязьмі, беларускім горам-бядою. Купала ў першым сваім зборніку застаецца сялянскім, вяс-ковым паэтам, агульнанацыянальныя матывы ў яго лірыцы яшчэ толькі-толькі праглядваюць. Не зважаючы на крытыкаў, якія не раз папракалі паэта за аднастайнасць матываў яго музы, вар’іра-ванне тэмы пакут, сялянскіх, мужыцкіх нягод, ён мужна, з тыта-нічнай настойлівасцю працягвае работу ў гэтым напрамку. Беззя-мелле, страшэнная неўладкаванасць сялянскага жыцця, прыніжа-ная чалавечая годнасць селяніна-беларуса, зрэшты — няхай сабе толькі ў паасобных вершах — трагедыя народа, якому адмаўляюць у праве называцца народам, — вось тое кола матываў, ідэй, якія характарызуюць першы купалаўскі зборнік.

Паэзія Купалы, як і муза «помсты і смутку» М. А. Някрасава, развівалася ў рэчышчы пашырэння тэм, матываў, ідэй дэма-кратычкай паэзіі, выяўляла складанасць, супярэчлівасць «шматаб-лічнасць» народнага жыцця. «Някрасаў — народны паэт, які «рэд (128-129) кім чуццём адчуваў рускае жыццё» (Корман О. Б. Лирика Некрасова. С. 26.), — сказаў А. С. Ляскоў. Тое самае можам сказаць пра Янку Купалу, які ніколі не спыняўся ў сваім творчым развіцці, паказваючы родны народ на розных гіста-рычных перавалах ягонай жыццядзейнасці.

Янка Купала — не застыглы ў мастацкіх прыёмах і сродках па-эт. Яго майстэрства расце, удасканальваецца. Але адчуванне пуль-су народнага жыцця ў ягонай творчасці застаецца нязменным. Бе-ларускі народ як цэласнасць становіцца пастаянным героем купа-лаўскай творчасці, галоўным прадметам ягонага роздуму.

Купала ўзышоў да вяршынь паэзіі менавіта дзякуючы таму, што сваю горкую беларускую бяду ўзняў на паказ усяму свету, што, малюючы саламяную вёску, яе побыт, жыхара-селяніна, ён думаў адначасна пра ўвесь народ, пра чалавецтва наогул, пра сэнс жыцця чалавека.

У 1908 г. Янка Купала заканчвае работу над паэмай «Адвечная песня», якую заўважыў М. Горкі і ў пісьме да літаратара А. С. Ча-рамнова раіў перакласці яе на рускую мову.

«Адвечная песня» завяршае, па сутнасці, першы перыяд твор-часці паэта. Тут тыя ж вобразы, матывы, праблемы, што і ў зборніку «Жалейка», толькі ўзятыя «буйна», маштабна, узнятыя на вышыню філасофскага абагульнення, пададзеныя на скрыжа-ванні рэальна-бытавога плана і ўмоўна-фантастычнага.

Гэта быў перыяд падаўлення першай рускай рэвалюцыі, калі настроі песімізму, безнадзейнасці выцеснілі матывы ўздыму, бун-тарнасці, веры ў лепшую будучыню. У рускай літаратуры паяў-ляецца драма Л. Андрэева «Жнзнь человека», прасякнутая адчаем, адчуваннем беспрасветнасці жыцця. Піша падобныя творы польскі пісьменнік С. Выспяньскі.

«Адвечная песня» — твор высокага філасофскага гучання, дзе знаёмыя сацыяльныя матывы, героі як бы ўзняты над часам і прасторай, як бы пастаўлены на п’едэстал вечнасці. Вядома, гэта «вечнасць» мае самыя звычайныя, «зямныя» карані і вытокі.

Я́нка Купа́ла (настоящее имя Ива́н Домини́кович Луце́вич, белор. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч; 25 июня (7 июля) 1882 — 28 июня 1942) — белорусский поэт и переводчик, драматург, публицист.

Классик белорусской литературы. Народный поэт БССР (1925). Академик АН БССР (1928) и АН УССР (1929). Родился 25 июня (7 июля) 1882 года в деревне Вязынка (ныне Молодечненского района Минской области Беларуси) в семье Доминика Онуфриевича Луцевича и Бенигны Ивановны Луцевич (дев. Волосевич).

Родители были обедневшие белорусские шляхтичи, арендовавшие земли в помещичьих угодьях. Род Луцевичей известен с начала семнадцатого века. Дед поэта арендовал землю у Радзивиллов, но был ими изгнан с родных мест. Этот факт лёг в основу купаловской драмы «Раскіданае гняздо».

В детстве будущему поэту приходилось много помогать отцу, который, несмотря на своё шляхетское происхождение, по сути принадлежал к числу безземельных крестьян и вынужден был обрабатывать съёмные участки (у Здзеховских и др.), платя крупные суммы в качестве аренды за использование угодий.

После смерти отца в 1902 году работал домашним учителем, писарем в помещичьем имении, приказчиком и на других работах. В обнаруженной в белорусском Национальном историческом архиве анкете призывника Луцевича Ивана Доминиковича указаны его вероисповедание — римско-католическое и национальность — русский[1].

Могила матери Янки Купалы на Военном кладбище Минска.Могила сестры Янки Купалы на Восточном кладбище Минска.

Позже Иван устроился чернорабочим на местный винокуренный завод, где продолжал трудиться в поте лица. Хотя тяжёлая работа отнимала у молодого человека много времени, ему удавалось выкраивать свободные часы на занятие самообразованием; таким образом, вскоре будущий Янка Купала ознакомился практически со всеми книгами из отцовской и помещичьей библиотек. В 1898 году закончил народное училище в местечке Беларуч.

В 1908—1909 годы жил в Вильне, где работал в редакции первой белорусской газеты «Наша Ніва». Там же познакомился с будущей женой — Владиславой Станкевич — и актрисой Павлиной Мядёлкой, которой Купала одно время был сильно увлечен и в честь которой назвал героиню своей первой пьесы — комедии «Паўлінка».В это же время написано самое известное стихотворение поэта «А кто там идёт?». Первоначальное заглавие «Беларусы» Его перевёл на русский Максим Горький назвав «суровой и прекрасной песней » предсказав что она «на время… станет «народным гимном» (См. М. Горький «о писателях -самоучках». так и было в Западной Беларуси до 1939 года. На русский язык это произвидение также переводили Михаил Исаковский. Всеволод Рождественский,Николай Браун. На украинский Никита Шаповал, Максим Рыльский, на польский Анджей Яворский, на литовский Людас Гир Антанас Венцлова. Среди переводчиков Вера Рич, Мартин Наг,Чжу Ци, Альдо Севирини, десанка Максимович. Адольф Черны,Аб ар Рахман аль Хамиси,Кайсын Кулиев Аалы Токомбаев,Багарт Шинкуба, Наири Зарьян, Расул Рза,Расул Гамзатов, Юван Шествалов, Микуль Шульгин. Кузебай Герд написал по мотивам стихотворения Купалы удмуртский национальный гимн. Перевод «А кто там идёт?» на вепский Эдуардом Бронзовым стал первой ласточкой национальной литературы[источник не указан 49 дней].

В 1909—1913 годах начинающий поэт учился в Санкт-Петербурге на подготовительных общеобразовательных курсах А.Черняева, затем в 1915 году проучился в Московском городском народном университете, который был основан на средства известного в Российской империи золотопромышленника и мецената Альфонса Леоновича Шанявского и его жены в 1908 году; университет находился в Москве и носил имя мецената.

Янка Купала поступил в народный университет в сентябре, однако его намерениям продолжить учёбу помешала всеобщая мобилизация, объявленная в связи с наступлением Первой мировой войны. Уже в начале 1916 года поэта-студента призвали в армию и тот поступил в дорожно-строительный отряд, в составе которого работал вплоть до наступления событий Октябрьской революции.

В это время Янка Купала обосновался в Смоленске, работал в сфере строительства дорог, где его и застала врасплох революционная стихия. В период с 1916 по 1918 годы им не было создано ни одного произведения, однако позже Янка Купала в своей лирике обратился к теме выживания отдельной личности и народа в целом в годину исторического перелома. Следует упомянуть такие программные произведения послевоенно-революционного периода, как «Время», «Для отчизны», «Наследство», «Своему народу», которые датируются 1919 годом.

После революции Янка Купала поселился в Минске. События Советско-польской войны существенно не повлияли на образ жизни поэта: он пережил годичную польскую оккупацию Минска, в котором и остался жить до следующей войны.Лауреат Сталинской премии первой степени (1941).

Я́нка Купа́ла (настоящее имя Ива́н Домини́кович Луце́вич, белор. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч; 25 июня (7 июля) 1882 — 28 июня 1942) — белорусский поэт и переводчик, драматург, публицист.

Классик белорусской литературы. Народный поэт БССР (1925). Академик АН БССР (1928) и АН УССР (1929). Лауреат Сталинской премии первой степени (1941).

Содержание [скрыть] 1Биография1.1Детство и юность1.2Первые публикации1.3Виленский и петербургский периоды2Перипетии советской эпохи2.1Награды и премии3Публицистическая деятельность в Великую Отечественную войну4Переводы5Гибель6Память6.1Музеи6.2Памятники6.3Нумизматика6.4В произведениях культуры7Библиография7.1Сборники стихов7.2Поэмы7.3Пьесы8Экранизации9Места10Интересные факты11Примечания12Литература12.1Статьи13СсылкиБиография[править | править код]Детство и юность[править | править код]Дом в деревне Вязынка Минской области, в котором родился Янка Купала

Родился 25 июня (7 июля) 1882 года в деревне Вязынка (ныне Молодечненского района Минской области Беларуси) в семье Доминика Онуфриевича Луцевича и Бенигны Ивановны Луцевич (дев. Волосевич).

Родители были обедневшие белорусские шляхтичи, арендовавшие земли в помещичьих угодьях. Род Луцевичей известен с начала семнадцатого века. Дед поэта арендовал землю у Радзивиллов, но был ими изгнан с родных мест. Этот факт лёг в основу купаловской драмы «Раскіданае гняздо».

В детстве будущему поэту приходилось много помогать отцу, который, несмотря на своё шляхетское происхождение, по сути принадлежал к числу безземельных крестьян и вынужден был обрабатывать съёмные участки (у Здзеховских и др.), платя крупные суммы в качестве аренды за использование угодий.

После смерти отца в 1902 году работал домашним учителем, писарем в помещичьем имении, приказчиком и на других работах. В обнаруженной в белорусском Национальном историческом архиве анкете призывника Луцевича Ивана Доминиковича указаны его вероисповедание — римско-католическое и национальность — русский[2].

Могила матери Янки Купалы на Военном кладбище Минска.Могила сестры Янки Купалы на Восточном кладбище Минска.

Позже Иван устроился чернорабочим на местный винокуренный завод, где продолжал трудиться в поте лица. Хотя тяжёлая работа отнимала у молодого человека много времени, ему удавалось выкраивать свободные часы на занятие самообразованием; таким образом, вскоре будущий Янка Купала ознакомился практически со всеми книгами из отцовской и помещичьей библиотек. В 1898 году закончил народное училище в местечке Беларуч.

В 1908 — 1909 годы жил в Вильне, где работал в редакции первой белорусской газеты «Наша Ніва». Там же познакомился с будущей женой — Владиславой Станкевич — и актрисой Павлиной Мядёлкой, которой Купала одно время был сильно увлечен и в честь которой назвал героиню своей первой пьесы — комедии «Паўлінка».В это же время написано самое известное стихотворение поэта «А кто там идёт?». Первоначальное заглавие «Беларусы» Его перевёл на русский Максим Горький назвав «суровой и прекрасной песней » предсказав что она «на время… станет «народным гимном» (См. М. Горький «о писателях -самоучках». так и было в Западной Беларуси до 1939 года. На русский язык это произведение также переводили Михаил Исаковский. Всеволод Рождественский,Николай Браун. На украинский Никита Шаповал, Максим Рыльский, на польский Анджей Яворский, на литовский Людас Гир Антанас Венцлова. Среди переводчиков Вера Рич, Мартин Наг,Чжу Ци, Альдо Севирини, десанка Максимович. Адольф Черны,Аб ар Рахман аль Хамиси,Кайсын Кулиев Аалы Токомбаев,Багарт Шинкуба, Наири Зарьян, Расул Рза,Расул Гамзатов, Юван Шествалов, Микуль Шульгин. Кузебай Герд написал по мотивам стихотворения Купалы удмуртский национальный гимн. Перевод «А кто там идёт?» на вепский Эдуардом Бронзовым стал первой ласточкой национальной литературы[источник не указан 453 дня].

В 1909—1913 годах начинающий поэт учился в Санкт-Петербурге на подготовительных общеобразовательных курсах А.Черняева, затем в 1915 году проучился в Московском городском народном университете, который был основан на средства известного в Российской империи золотопромышленника и мецената Альфонса Леоновича Шанявского и его жены в 1908 году; университет находился в Москве и носил имя мецената.

Янка Купала поступил в народный университет в сентябре, однако его намерениям продолжить учёбу помешала всеобщая мобилизация, объявленная в связи с наступлением Первой мировой войны. Уже в начале 1916 года поэта-студента призвали в армию и тот поступил в дорожно-строительный отряд, в составе которого работал вплоть до наступления событий Октябрьской революции.

В это время Янка Купала обосновался в Смоленске, работал в сфере строительства дорог, где его и застала врасплох революционная стихия. В период с 1916 по 1918 годы им не было создано ни одного произведения, однако позже Янка Купала в своей лирике обратился к теме выживания отдельной личности и народа в целом в годину исторического перелома. Следует упомянуть такие программные произведения послевоенно-революционного периода, как «Время», «Для отчизны», «Наследство», «Своему народу», которые датируются 1919 годом.

метки: Купала, Прачытаць, Кожнама, Параиу, Пейзажнай, Першы, Тэатр, Пакладзен

Першы народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, Янка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч) пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Але я лічу, што знаёмства з творчасцю Купалы трэба пачынаць, перш за ўсё, з яго паэзіі.

Бясспрэчна , важнае месца ў паэзіі Янкі Купалы займае нацыянальна- патрыятычная тэма, але , мне здаецца, што без яго пейзажнай лірыкі немагчыма глыбока зразумець і ацаніць усё багацце яго творчасці.

Узоры пейзажная лірыкі Купалы- гэта усім вядомыя вершы »Дзве таполі», »Адцвітанне», »Жніво» і іншыя. Для мяне ж выдатнейшы ўзор пейзажнай лірыкі Купалы- верш »Явар і каліна».

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумная даліне над ярам.

Тым, хто цікавіцца творчасцю беларускага песняра, хто хацеў бы спасцігнуць усю глыбіню яго паэзіі, я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш.

Пра гэты верш хочацца сказаць »меладычны», і нядзіўна, што ён пакладзены на музыку. Музыку на словы Купалы напісаў беларускі кампазітар Ю.Семеняка, выконваюсь песню вядомыя беларускія »Песняры» , а так сама наш суайчыннік з Амерыкі Багдан Андрусішын. Не толькі »Явар і каліна» пакладзены на музыку, але і іншыя вершы Купалы : »Я ад вас далёка», »Зваяваным», »Спадчына».

»Явар і каліна»- гэта, сапраўды, больш чым верш пра прыроду. У ім зліліся радасць вясновага абуджэння прыроды, пяшчота і каханне, легенды і паданні беларускай зямлі пра русалак і даўнейшыя павер’і беларусаў пра тое, што прырода — гэта жываю істота.

Слухаюць смехаў русалчыных,

Лопату крылляў начніцы,

Ветру павеваў ап’янчаных,

Плюскату шклістай крыніцы.

Беларускі пісьменнік Іван Навуменка сказаў пра верш »Явар і каліна», што »гэта выказаная замілаванымі, надзвычай экспрэсіўнымі паэтычнымі радкамі хвала Жыццю, Каханню… у вобразах дрэў…што шэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам».

І, безумоўна, раю кожнаму абавязкова прачытаць бліскучаю камедыю Купалы »Паўлінка», у якой аўтар высмейвае пошласць і ганарлівасць засцянковай шляхты. Купала стварыў каларытныя, запамінальныя вобразы прыгожай сялянскай дзяўчыны Паўлінкі і фанабэрыстага пана Быкоўскага. Вобраз пана Адольфа Быкоўскага створаны так таленавіта і выразна, што яго прозвішча ператварылася з уласнага ў агульнае.

5 стр., 2105 слов

Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы

… многа твораў, якiя маюць фальклорную зенону: вершы «Явар i калiна», «Дзве таполi», «На Купалле, паэма «Курган. Восенню 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вiльню. Ён працуе сакратаром Беларускага … самых плённых перыядаў мастакоўскай бiяграфii Я. Купалы. За гэты час (1909-1913 гг.) ён выдаў два зборнiкi вершаў — «Гусляр» (1910) i «Шляхам жьцця» (1913), напiса …

Камедыя »Паўлінка», напісанная на пачатку мінулага стагоддзя, і сёння бліскуча выконваецца беларускімі акцёрамі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, які па праву з’яўляецца Першай сцэнай нашай рэспублікі.

Шмат дзесяцігоддзяў »Паўлінка» не сыходзіць са сцэны Купалаўскага тэатра. За гэты час у спектаклі прымалі ўдзел многія таленавітыя і знакамітыя беларускія акцёры. »Паўлінка» і сёння карыстаецца вялікім поспехам у гледачоў.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Сочинение на тему творчество чехова 7 класс
  • Сочинение на тему творчество цветаевой 11 класс
  • Сочинение на тему творчество тургенева
  • Сочинение на тему творчество толстого 5 класс
  • Сочинение на тему творчество расула гамзатова

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии