Сочинение пошуки будучыни

Раман Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні», яго асноўныя праблемы.

Чалавек — гэта цэлы свет. К. Чорны
Цэнтральнай праблемай філасофскага рамана Кузьмы Чорнага, якая вызначае і многія іншыя (духоўнага і матэрыяльнага, вечнага і марнага, любові і нянавісці, праблемы бацькоў і дзяцей, шлюбу і сям’і), з’яўляецца праблема шчасця.
Усе героі рамана апантаны прагай шчасця, настойліва ідуць да яго, толькі кожны разумее шчасце па-свойму. Усё «золата свету» і магчымасць валадарыць усім светам, усю славу свету аддаў бы Нявада і стаў бы «прасіцца і маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузні каня не каваў, у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі па-людску гавораць». Удзельнік імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, вязень канцлагера і ваеннапалонны, які даўным-даўно пакінуў дачушку Волечку і родныя Сумлічы, марыць пра шчасце хлебароба і сейбіта на роднай зямлі. Радзіма для яго — Волечка і шыпшына. «Без Волечкі і шыпшыны няма для мяне і роднай бацькаўшчыны. Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на све-це не было за што душой зачапіцца».
I Сымон Ракуцька, як і Нявада, бачыць сэнс жыцця ў сям’і, яе дабрабыце, забяспечанай будучыні дзяцей. Трагічны, пранізлівы і шчымлівы гэты вобраз. Заслуга К.Чорнага ў тым, што ён стварыў пераканаўчы псіхалагічны партрэт беларуса з яго адметнай нацыянальнай рысай — любоўю да радзімы, роднага гнязда, клопатам пра дзяцей, сям’ю. «Чалавек гэты быў дзіўны. Як ніхто іншы, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай». Гэта ў ментальнасці беларуса — пільнавацца свайго гнязда, ратаваць яго ад каршуноў і наперакор усяму зноў віць, калі разбурыць віхурай…
Прагай менавіта таго, ад чаго без вагання адмовіўся б Нявада, апантаны і Шрэдэры, старэйшы і малодшы, — прагай золата, з якім яны звязваюць усе свае думкі пра будучыню. Дзеля золата яны пусціліся ў небяспечнае падарожжа, каб выправіць ранейшую «памылку», знайсці і забраць падараванае некалі Волечцы за выратаванне золата. Гэтыя людзі дзеля абагачэння гатовы на ўсё: на рабунак, марадзёрства. Жонка Шрэдэра Гертруда, жывучы ў маёнтку, падараваным ёй акупантамі, думае, што дасягну-ла шчасця, што сын-заваёўнік і войска фюрэра забяспечаць ёй багатае жыццё. Яе ніколькі не мучыць сумленне і думка, што адабранае, нарабаванае шчасця не прынясе, што за ўсё трэба будзе заплаціць. I расплата чакала іх на гэтай зямлі: жанчына гіне, а муж не мае сіл нават пахаваць яе. Не вярнуў назад золата і Шрэдэр-старэйшы, што двойчы прыходзіў на нашу зямлю: у першую імперыялістыч-ную вайну — з мячом, у другую — пад аховай мечаносцаў. Загінуў ад куль партызана Кастуся Лукашэвіча, мужа Волечкі Нявады. Так і не паспеў разабрацца ні ў сабе, ні ў тым, ці прынесла яго золата шчасце і карысць каму-не-будзь іншаму. «Хто з мячом да нас прыйдзе…»
Філасофскія праблемы вырашаюцца ў рамане ў характэрнай для стылю Чорнага манеры. I гэты твор, як многія іншыя (раман «Трэцяе пакаленне», аповесць «Насцечка»), напісаны ў лепшых традыцыях і па законах псіхалагічнага дэтэктыва. Найболыпую ролю ў выражэнні ідэі твора і вырашэнні праблем адыгрывае сюжэт, у якім мноства невыпадковых выпадковасцей, таемнага і загадкавага. Усе героі — у пошуку будучыні: усе іх мары аб шчасці звязаны з будучыняй, дзеля якой яны гатовы пакутаваць, трываць, а некаторыя, як Шрэдэры, нават «пераступіць». Іх шляхі да будучыні (а яна ў кожнага, як і разуменне шчасця, свая, ім самім абмаляваная і ў марах пабудаваная) перакрыжоўваюцца, бо перакрыжоўваюцца і іх інтарэсы. Разуменне шчасця і сродкі для дасягнення мэты падзяляюць іх на «пра-веднікаў» і «зладзеяў». Твор цэментуе думка, што нічога выпадковага на свеце не бывае, што ў жыцці і выпадковасці не выпадковыя, што за ўсё на свеце трэба плаціць. Герояў (і «праведнікаў», і «зладзеяў») аб’ядноўвае тое, што ўсе яны — натуры моцныя, настойлівыя ў дасягненні сваіх мэтаў, і ў гэтай настойлівасці выключныя, здольныя на выбар: «Лепш грызці зямлю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце». Так думае Нявада. Іншыя героі вырашаюць, што для іх «лепш», што важней, і ад гэтага рашэння залежаць і іх шляхі, і лёсы.
Выбарам вызначаецца і выпрабоўваецца і другое пакаленне ў рамане — Волечка Нявада і Кастусь Лукашэвіч. У гэтых вобразах увасоблена аўтарскае ўсведамленне кахання і сям’і як найвялікшай каштоўнасці чалавека. Каханне і ёсць тое золата, якое адно і варта Чалавека, якім і ўзнагароджвае яго лёс за духоўнае багацце, цярпенне…
У літаратуры няшмат твораў, дзе б з такой мастацкай сілай было засведчана, як двое людзей, што сышліся спа-чатку толькі з-за спагады адзін да другога, сышліся, каб выжыць у гэтым бязлітасным свеце, змаглі дажыць да ка-хання. Старонкі, прысвечаныя нараджэнню гэтага кахан ня, самыя светлыя і лірычныя ў рамане. I што ім багацце! Што ім тое золата, якое яны трымаюць у шуфлядцы стала, як нейкі клубок нітак, калі багацце і золата ў іх душах! У абмалёўцы гэтых вобразаў і апісанні нараджэння кахання мастак-псіхолаг па-майстэрску карыстаецца дэталлю, за-паволенымі бытавымі замалёўкамі, быццам вучыць і нас бачыць узвышанае ў зямным, паэзію — у прозе. Прыгадаем сцэну, як Волечка і Кастусь выпрабоўваюцца «спакусай» спажыць кавалак цудам знойдзенай пад страхой каўбасы. Кастусь, намалаціўшыся да стомы, ідзе ў хату і бачыць на стале спакуслівую каўбасу, якую яму перад гэтым прапаноўвала Волечка з’есці. Зіркне ў акно — адарве маленькі драбок і смакуе. Але сорам за сябе стрымлівае яго. Тое ж самае перажыла пасля Кастуся і Волечка і таксама здолела перамагчы сябе. Назаўтра «яны з’елі яе ўдваіх, кусаючы, як згаварыўшыся, многа хлеба і мала каўбасы, каб надалей расцягнуць прыемнасць». Майстэрства пісьменніка ў стварэнні такіх псіхалагічных сцэн можна параўнаць са здольнасцю ў кроплі ўбачыць цэлы свет.
Сінтэз рэалістычных і сімволіка-алегарычных вобразаў у рамане (Крыжа як сімвала пакут і ачышчэння; Вялікага і Малога скрыжаванняў як сімвалаў вечнага жыцця і руху; Будучыні, якая схавана ад пакаленняў і да якой яны нястомна ідуць; Часу — выдатнага лекара людскіх ран і шрамаў на целе Радзімы) забяспечвае значнасць і маштабнасць твора і тых агульначалавечых праблем, што ў ім вырашаюцца. Такім гарманічным спалучэннем рэальнага і ўмоўнага дасягаецца мастацкая вартасць твора, чым і тлумачыцца яго ўздзеянне на розумы і душы людзей.

Сочинение: Пошукі будучыні

Першая частка.
Украдзенае маленства

I

“Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас…” — зазначае на пачатку рамана аўтар.
Волечка Нявада вяртаецца з канём з поля. Ад бацькі з фронту ўжо больш за паўгода няма пісем. Дзяўчынка сама ўзарала поле. Каля вёскі яна сустрэла фурманку, на якой стаяла зачыненая труна, а побач сядзеў “увесь сціснуты, скамечаны палонны”. Гаспадар фурманкі хлопец-падлетак пахаваў на могілках свайго бацьку, які не вытрымаў дарог бежанства.
Хлопчык-падлетак, палонны немец і салдат-канваір спыніліся на ноч у хаце Волечкі. Да хворага немца прыводзяць фельчара, дзяўчынка поіць яго малаком. Фельчар раіць хлопцу заставацца ў Сумлічах: “Жыві ў гэтай хаце і памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пачнецца, а ты — скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейшчыну”.
Пакідаючы хату Волечкі Нявады, палонны немец запісаў адрас вёскі і, узрушаны тым, што перамог хваробу, застаўся жыць, аддаў малой гаспадыні залатыя гадзіннік, пярсцёнкі, крыжык. Ён іх хацеў завезці сыну Густаву, каб той з арандатара стаў гаспадаром.
Волечка і Кастусь Лукашэвіч, як брат з сястрой, жывуць у адной хаце, вядуць гаспадарку, падзяліўшы па прыкладу дарослых паміж сабой абавязкі. Кастусь прадаў старога Волеччынага каня, пакінуўшы свайго.
Пілуючы ў лесе дровы, Волечка застудзілася. Хлопец прывозіць фельчара, які колькі часу назад лячыў палоннага немца. Фельчар пытаецца, куды Волечка падзела золата, раіць яго прыхаваць, бо пакінутыя немцам рэчы ляжаць у шуфлядзе сярод рознай непатрэбшчыны. Ён пераказвае змест пісем старога немца да сына. У першым, адчуваючы, што памірае, палонны развітваўся з сынам і з іншымі членамі сям’і. У другім пісаў пра радасць жыць: “Усе людзі на зямлі добрыя і мілыя. Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбалі і пра мяне клапаціліся тыя чужыя людзі, у хаце якіх я ляжаў!.. Гэта ўжо не чужыя мне людзі, яны выратавалі мяне, і калі я ўстаў на ногі і ўбачыў, што жыву і ўжо здаровы… я не вытрымаў і… Густаў, маё сэрца баліць аб табе, што ты астанешся арандатарам… Я аддаў той дзяўчынцы тое, што было тваё… Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў мяне так ірванулася душа і павяла мяне на гэты ўчынак…” Разглядаючы пакінутыя немцам залатыя рэчы, фельчар заўважыў на гадзінніку надпіс “граф Паліводскі”.
Восень змяняла зіма, зіму вясна, Волечка і Кастусь сталелі. “Надыходзіла новая пара ў іхнім жыцці. Яны не спяшаліся ёй насустрач. Яно само ўсё ішлося, а яны мелі радасць ад свае кожнадзённасці… Абое яны стаялі моўчкі каля свае хаты і як бы слухалі цішыню. Калі яго рука злавіла яе плячо, яна хіснулася да яго, як бы цвёрда ведаючы, што вызначанага не пераступіш і што ёй не можна быць далёка ад яго. I абодвум ім жыццё стала вялікім шчасцем”.

У канцы 1920 года вяртаецца на радзіму Нявада, які быў у нямецкім палоне. Па дарозе ён спыняецца ў карчме, размаўляе са знаёмым з даваеннага часу яе гаспадаром. На сцяне карчмы прачытаў надпіс: “Памажы мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню. Граф Паліводскі”. Карчмар расказвае гісторыю графа, якому не пашанцавала. На вайне ён быў паранены і зваліўся з каня. Акрываўленага Паліводскага падабраў селянін. Граф пражыў у яго больш года. Калі збавіцель урэшце сказаў, што трэба Паліводскаму шукаць якую працу, той яго абразіў, назваўшы хамам, і схапіўся за рэвальвер. Селянін выгнаў графа качаргой з хаты. Граф пайшоў служыць у польскае войска. Гэтую гісторыю, а таксама тое, шо яго абакралі, карчмар чуў ад самога Паліводскага.
Нявада вярнуўся дамоў, ледзь пазнаў у сталай жанчыне, што выйшла на ганак, тую Волечку, з якой ён развітаўся, ідучы на вайну. Бацька шчаслівы, што дачка засталася жывой. Але Волечка вырасла без яго, “хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства”.
Перабіраючы рэчы ў куфры, Нявада убачыў золата. Волечка тлумачыць, як трапілі да яе гадзіннікі, пярсцёнкі, крыжык. Нявада дапамагае зяцю будаваць новы дом. У яго нараджаецца ўнучка.

III

У мясцовасці далёкай ад Сумліч з’явіўся незнаёмы нікому чалавек, які “шукаў не зямлі і не хлеба, а толькі цішыні… Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў, саломіна за саломінай”. У мясцовай улады ён прасіў надзел на чатыры душы і вымушаны быў расказаць пра сваё жыццё. Нарадзіўся ён на Дзісненшчыне. Першая сусветная вайна яго з бацькам і сёстрамі выгнала з дому. Дарога на усход была адрэзана. Пахаваўшы бацьку і сястру, Ракуцька з другой сястрой вярнуўся на радзіму, але хата і амаль уся вёска аказалася спаленай. Блукаючы па наваколлю, брат і сястра натрапілі на пакінутую ацалелую хату і сталі ў ёй жыць. Праз нейкі час Ракуцька знайшоў параненага графа, дапамог яму вярнуцца да жыцця, але ўдзячнасці ад яго не дачакаўся. Уцякаючы ад свайго збавіцеля, граф ускочыў на худую Ракуцькаву кабылу.
Пасля рэвалюцыі Сымон узяў панскай зямлі і з панскага лесу паставіў побач са старой новую хату.
З бежанства вярнулася гаспадыня старой хаты. Яе муж загінуў на вайне, дзеці памерлі. “Маладая і адзінокая жанчына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалоду даводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку”. У Ракуцькі нарадзіліся сын і дачка.
Калі Заходняя Беларусь адышла да Польшчы, да Сымона з’явіўся граф Паліводскі “ва ўсім бляску афіцэра польскага войска”. Ён абяцае не спаганяць за панскую зямлю і хату з панскага лесу, калі Ракуцька аддасць тое, што забраў у яго. Селянін гаворыць, што замест падзякі за выратаванне граф украў калісьці ў яго кабылу, а цяпер робіць злодзеем.
Сымон Ракуцька прымае рашэнне ўцякаць у савецкую Беларусь. Цёмнай бяззорнай ноччу ён з дзецьмі і жонкай спрабуе перайсці граніцу. Раптам пачулася страляніна. Жонка з дзецьмі першымі рушылі назад. Сымон на нейкі час затрымаўся і быў арыштаваны савецкім пагранічнікам.
Вярнуўся Ракуцька ў тыя мясціны, дзе засталася жонка з дзецьмі, толькі ў 1939 годзе. Дайшоўшы да знаёмага кутка, ён ўбачыў дарагі яго сэрцу камень і маладую жанчыну, што сядзела на ім. Але гэта была не яго жонка, а яго дачка. Сустрэча і думка, “што мінулае не варочаецца”, настолькі яго ўразілі, што ён не адкрыўся дачцы.
Вярнуўшыся ў свой дом, трэці за яго жыццо, Ракуцька ўбачыў у двары жанчыну. Ён пазнаў яе з першага позірку. “Гэта яна! Такая! Без яго такая стала!.. І ён зыначыўся без яе. Ужо і старасць не вельмі далёка стаіць за плячыма. I ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маладосць, і яе самую ўкраў. I яго маладосць украў… Злы ён і жорсткі, гэты страшны злодзей. I ніякая кара нідзе і ніколі не спасцігне яго…”
Новую бацькаву хату адшукаў Тамаш. Убачыўшы перад сабой дарослага сына, стары Ракуцька зайшоўся ад новага болю: “Няма хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой арміі, і хіба вядома, якая ў яго душа? Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі ад бацькі: жалезная нага таго страшнага злодзея зноў душыла Сымона Ракуцьку…”

Другая частка.
Вялікае скрыжаванне

I

“Вялікі шлях з усходу на захад праходзіць каля мястэчка Сумліч, але не праз іх… а крыху зводдалеку. Гэты шлях — старая Маскоўска-Варшаўская шаша”.
На скрыжаванні дарог расла вялікая старая таполя, дзякуючы якой на сенажацях і палях сумлічан кожны год вырастала безліч дрэўцаў. Нявада аднойчы перасаідзіў з сенажаці некалькі большых дубчыкаў бліжэй да вялікага дрэва. Праз колькі дзён убачыў іх стаптанымі “нечымі ботамі з шырокімі абцасамі”.
На скрыжаванні пад дрэвам Нявада сустрэў маладую дзяўчыну. Яна ішла да бацькі. З гісторыі незнаёмкі Нявада даведаўся, што і ў бацькі гэтай дзяўчыны ўкралі маленства дачкі. Дзяўчына, яна назвалася Лізаветай, хоча ведаць, каго ёй ненавідзець за ўкрадзенае маленства.
Нявада і Лізавета заўважылі спячага ў кустах мужчыну. Паводзіць ён сябе незразумела і Няваду апаноўвае вялікая трывога: “Можа зноў тут блізка ходзіць той вялікі злодзей, што ўкраў у яго Волеччына маленства”. Незнаёмы хлопец заяўляе старому: “Ведаю! У цябе ўкралі маленства твае дачкі. А ў мяне ўкралі самога мяне. Так што ідзі сабе ў свой бок, а я ў свой”.
Застаўшыся на скрыжаванні, незнаёмец пачуў пра пачатак вайны. Вестка яго ўзрадавала і абнадзеіла. На шашы пачаўся вялікі рух. Наляцелі нямецкія самалёты і пачалі бамбіць. Нявада збірае на фурманку ацалелых пад абломкамі дзяцей, калі малады чалавек з радасцю паведаміў, што немцы ўжо занялі Мінск, Бабруйск і Чырвоная Армія разбіта. Нявада з усяго размаху апусціў на галаву чалавека, “які так добра ўсё ведаў і так складна гаварыў”, прэнт.
З-пад абломкаў і чалавечых трупаў выбіраецца Лізавета.
Малады чалавек, прыйшоўшы ў сябе пасля ўдару па галаве, сустракае немцаў, пытаецца пра графа Паліводскага і просіць есці. Нямецкі афіцэр у адказ паціснуў плячыма і кінуў з машыны ў дарожны пясок пачак галетаў.
Бомбы не зачапілі Сумлічы. Прыстроіўшы дзяцей, Нявада вярнуўся ў вёску, але дома нікога не было. Ноччу ў хату прыйшла Волька і расказала бацьку, што здарылася ў яго адсутнасць. Мабілізаваныя мужчыны не знайшлі ніякага начальства і вярталіся назад. Забралі ў афіцэра, які ўцякаў з фронту, кулямёт. Зброю пакінулі ў хаце Кастуся Лукашэвіча, пра што хтосьці данёс чужынцам. Тыя палічылі, што Лукашэвіч — камандзір нейкага атрада, забралі кулямёт і гаспадара хаты. Лукашэвічу ўдалося па дарозе ўцячы. Немцы аб’явілі, што калі Кастусь Лукашэвіч сам не явіцца да іх, то мястэчка будзе спалена, а кожны дзесяты яго жыхар расстраляны.
Кастусь прыйшоў дамоў ноччу, а раніцай усіх местачкоўцаў сагналі разам, запатрабавалі выдаць камуністаў. Адзін вясковы палахлівец назваў Лукашэвіча, але яму і на гэты раз пашчасціла ўцячы.
У хату прыходзіць Кастусь і, паведаміўшы, дзе яго можна знайсці, ідзе назад у лес.
Раніцай на ўмоўленае месца выпраўляецца Нявада. Просіць зяця, каб той дзе-небудзь схаваўся і прыціх, бо перад ім “жалезны звер”. Просіць зрабіць гэта дзеля Лізы, унучкі. Кастусь адмаўляецца, хоць вельмі любіць дачку.
Калі Нявада вярнуўся ў Сумлічы, усюды гаспадарылі паліцаі. У хаце Волькі і Лізы не было. Стары з размовы паліцаяў даведаўся што з немцамі з’явіўся граф Паліводскі і стаў начальнікам воласці.
У старой хаце ён убачыў сумную дачку. Яна паведаміла, што Лізу разам з іншымі маладымі дзяўчатамі і хлопцамі немцы павезлі кудысьці на машынах.
Праз некалькі дзён стала вядома, што атрад Кастуся адбіў дзве машыны з моладзю, але Ліза трапіла ўлагер.
Волька ідзе ў атрад да мужа, а Нявада — ратаваць унучку. Ён верыць, “што чалавек не вытрымае, каб вечна быць зверам. Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым”.

II

На ўскрайку лесу Ракуцька сустрэў незнаёмага маладога чалавека, адзенне якога ператварылася ўлахманы.
Праз нейкі час прыходзіць Тамаш, расказвае бацьку пра лагер, куды немцы сагналі некалькі тысяч чалавек. Ракуцька паведамляе сыну пра дзейнасць атрада Лукашэвіча і пра тое, што ў лагеры знаходзіцца дачка камандзіра Ліза. У лагеры апынулася і жонка Сымона Ракуцькі.
Незнаёмец чуў размову бацькі з сынам. Ён спавядаецца незнаёмым людзям. Імя яго Люцыян Акаловіч. Бацька Люцыяна страціў у час рэвалюцыі фальварак пад Клецкам, спадзяваўся з дапамогай Польшчы вярнуць яго. Са слова “Беларусь” Акаловічы смяяліся, упэўненыя, што ёсць толькі Польшча, якая хутка пра сябе заявіць. Малады Акаловіч вырас з марай пра свой фальварак. Граф Паліводскі завербаваў Люцыяна служыць немцам. Бацька блаславіў сына, бачачы ў Германіі тую сілу, якая зможа расправіцца з бальшавікамі.
Перад пачаткам вайны з Савецкім Саюзам Люцыян апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Радасцю напоўнілася яго сэрца, калі пачуў, што немцы наступаюць. За гэтую радасць нейкі чалавек стукнуў Акаловіча па галаве.
Сустрэўшы выпадкова знаёмую жанчыну, ён даведаўся, што маці немцы жывую спалілі ў хаце, а бацьку павесілі. Акаловіч хоча адпомсціць Паліводскаму, ён ведае, што той стаў начальнікам, ведае, дзе яго шукаць.
Тамаш развітваецца з бацькам. Калі Сымон Ракуцька задрамаў, Люцыян уцёк.
У Баранавічы ранішнім цягніком прыехала пажылая пара. Іх сустрэў малады жыццярадасны чалавек у вайсковай форме. Машыны павезлі старых і маладога немца далей. На Вялікім скрыжаванні быў зроблены прыпынак. Стары немец доўга з трывогай углядаўся ў дрэва, яму здалося, што гэтую таполю ён калісьці ўжо бачыў. Прыгадаў мінулую вайну і свой палон. Гертруда, старая немка, баіцца гэтай зямлі. Сын супакойвае маці, што хутка на заваяванай тэрыторыі будзе ціха і бяспечна, бо “тут жывуць не людзі, а казюлі з нявольніцкай псіхалогіяй. Яны створаны, каб быць слугамі”. Густаў-малодшы папракае старэйшага, што той калісьці “страціў сваю нямецкасць” і аддаў тубыльцам здабытае на вайне золата.
Сымон Ракуцька прыводзіць у лес шмат людзей на чале з Лукашэвічам. Ён расказвае, як трапіла да немцаў жонка. Пра дачку Лізавету Ракуцька нічога не ведае.

Густаў і Гертруда пасяліліся ў былым маёнтку нейкага тутэйшага пана. Маёнтак знаходзіцца недалёка ад лагера. Сын, выбіраючы для бацькоў месца жыхарства, падумаў і пра дадатковую ахову, і пра рабочую сілу.
Ліза Лукашэвіч трэці тыдзень ляжыць каля лагернага слупа хворая, “бяздум’е было яе ратункам, і ішло яно ад вялікай слабасці яе цела”. Нейкім днём над спакутаванай дзяўчынкай нахілілася Ракуцькава жонка. Ліза сказала ёй “мама!”. Гэтае магічнае слова скаланула душу і дзяўчынцы, і старой жанчыне.
Нявада дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф Паліводскі. Перадаў праз жанчыну-служанку, што “прынёс тое, чаго шукаюць праз усё жыццё”. Графу Нявада расказвае, як трапілі да яго залатыя рэчы і просіць выбавіць з лагера за вернутае золата ўнучку: “Ратуйце яе і мяне цераз гэта… Чалавек жа нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так прашу… Нявіннае дзіця…” Паліводскі амярцвела глядзеўна каштоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што стары позна іх прынёс, яны яму патрэбны былі дваццаць год назад.
Паліцэйскі паведаміў, што графа просіць прыняць сын Стафана Акаловіча. На вачах у Нявады Люцыян Акаловіч застрэліў Паліводскага.
“Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго”. Акаловіч ідзе на захад, дзе родны дом. У лесе Люцыяна перастрэў нейкі чалавек. Ён не паверыў, што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы.
Партызаны напалі на Перабродскі лагер, дзе былі Ліза і жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў таварышам ісці ў маёнтак, і забраць там усіх коней, бо ў лагеры шмат хворых і слабых.
Напалоханая стрэламі Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы нават чаравікі. Гертруда з Густавам праседзелі ў кустах да ночы, потым жах іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе ляжалі забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда памірае, праклінаючы мужа за той парыў, калі ён аддаў чужаземцам золата. “Гэта лёс Германіі за цябе расплачваецца з намі!” — гаворыць жанчына.
Густаў пахаваў жонку і пайшоў адзін. Пераапрануты ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго душэўны стан не мае пэўнасці: “Настрой яго зменьваўся кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: “Густаў, сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэра?” То хацелася сказаць: “Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!”
Густаў распытаў, дзе дом Нявады. Ён адразу пазнаў усё ў старой хаце, дзе калісьці раскрыў людзям душу. Прыняўшы Густава за чэха, гаспадары запрасілі яго за стол. Але ён спытаў пра золата, якое аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад. Пачуўшы, што Густаў немец, мужчына загадаў яму выйсці з хаты.
У садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і стрэліў. Потым ён ўбачыў на дрэве падмерзлую бэру. Падумаў, гледзячы на яе, узяў у пуньцы два яблыкі і панёс іх у хату хворай Лізе.

Ответ:

Объяснение:

Даволі цікавы пытанне, ці лёгка быць маладым. Кожны можа даць на гэтае пытанне, адказ выдатным ад іншых.

Мне хочацца падзяліцца ўласным меркаваннем. Маладым быць нялёгка, але цікава. Перад намі шмат магчымасцяў, у нас ёсць права выбару, як менавіта зладзіць сваё жыццё.

У сучасным свеце, які з’яўляецца актыўным, моладзі не гэтак проста выбраць правільную жыццёвую дарогу, вельмі складана вызначыцца з выбарам прафесіі. Усё гэта звязана з тым, што перад намі вялікі выбар жыццёвых магчымасцяў.

Галоўнае, я лічу, моладзь не павінна ісці па нахільнай дарозе, бо гэтая дарога ні да чаго добрага не прывядзе. Але нават, калі гэта здарылася, важна, каб своечасова падумаць і зразумець, што ідзем не па дакладным жыццёвым шляху. Выдатна, калі старэйшае пакаленне, сочыць за нашымі поспехамі і жыццём. Яны павінны працягваць моладзі руку дапамогі, але ні ў якім выпадку нельга, каб дарослае пакаленне навязвала нам сваю жыццёвую пазіцыю.

Мне здаецца, дарослыя павінны быць разумнейшыя, і накіроўваць маладое пакаленне на правільную жыццёвую дарогу.

Бо, што не кажы, нам, маладым, вельмі важная дапамога старэйшых, дзе справай, а дзе словам.

Кожны малады чалавек, альбо дзяўчына мараць аб шчасным будучыні. Але ці ведае кожны з іх пра тое, каб дасягнуць у жыцці поспеху, неабходна вельмі шмат працаваць.

Толькі праца і цярпенне дапамогуць нам, дасягнуць жаданага. Вядома, правільныя жыццёвыя парады і падтрымка дарослых, таксама немалаважныя для паспяховага будучыні маладога пакалення.

Цалкам дакладная прыказка «без працы не вылавіш і рыбкі з сажалкі». Бо з юных гадоў нам неабходна вучыцца, каб знайсці сваё месца ў жыцці. Для нас вучыцца, пакуль што, азначае, што і працаваць.

Маладое пакаленне павінна быць адважным і не баяцца цяжкасцяў. Бо калі цяжка перажываць няўдачы, у жыцці будзе вельмі цяжка. Жыццё, штука даволі складаная, і яна перыядычна будзе, прыносіць нам, то добрыя, то дрэнныя сюрпрызы.

Таму, можна сказаць, што быць маладым, не вельмі лёгка, як думаюць старэйшае пакаленне. Але радуе адно, у маладых усё жыццё наперадзе.

Объяснение:

diavinad8 и 28 других пользователей посчитали ответ полезным!

СПАСИБО

16

2,0

(12 оценок)

Добавить комментарий

Остались вопросы?

НАЙДИ НУЖНЫЙ

ЗАДАЙ ВОПРОС

Новые вопросы в Литература

Баллада Светлана Жуковский. Помогите пожалуйста ответить на последние 3 вопроса 10.12.13​

Порівняйте образи Нори із твору Г. Ібсена «Ляльковий дім» та Елізи із твору Дж. Б. Шоу «Пігмаліон».

чему нас научил рассказ тэффи «жизнь и воротник»​

Написати твір-роздум на тему: «Комедія існує для того, щоб виправляти людей» (за комедією «Міщанин-шляхтич») ​

помогите пожалуйста ​

Составьразвернутый сложный план рассказа«Рождество». При составлении плана используй памятку: 1. Внимательно прочитайте изучаемый материал. 2. Раздели…

даю 20 балов помогите пожалуйста​

Написать небольшой рассказ про двух лебедей Фото снизу

Бахрам возвращается к государственным делам после встречи на охоте с …? ​

Які надзвичайні власності мала нова жуйка Віллі Вонка?​

СРОЧНО!!! паспорт твору закарпатського автора про підлітків.​

ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА 40 БАЛЛОВ ДАЮ 1.хто є засновником «нової драми’? 2. Схарактеризуйте один із образів («Пігмаліон, «Ляльковий дім»), який вам найбіл…

Кто в «Мёртвых душах» из защитника отечества превратился во врага отечества? А) Чичиков В) Губернатор С) Копейкин Д) Ноздрёв Е) Собакевич

Задание 1. Ответьте на вопросы по стихотворениям И.А. Бунина «Помню — долгий зимний вечер…», Д.Б. Кедрина «Алёнушка», А.А. Прокофьева «Алёнушка», Н.М…

Ответить письменно на вопросы по рассказу «Обелиск». В чем заключается душевная близорукость Ксендзова ? Является ли подвигом поступок сельского учите…

Яка послідовнісь подій у п’єсі Пігмаліон

Чому пес співпереживає машинці, яка зустрілася йому під час блукань вулицями ,,Собаче сердце,,​

відгук на один із творів Тараса Шевченка

6.Як би ви допомогли Міо у боротьбі проти Като? пжпжп это сказка «Міо, мій Міо»пжпжпжпж

рассказ марка Твена приключение Гекльберри Финна 19 глава , что пережил Гекльбери​

ПОКАЗАТЬ ЕЩЕ

Предыдущий

Следующий

Задай вопрос

 
Вайна
і фашызм у рамане «Пошукі будучыні»,
як пісаў Алесь Адамовіч, паказаны і
асэнсаваны Кузьмой Чорным «з вышыні
філасофска-гістарычнага і мастацкага
вопыту чалавецтва». На прыкладзе
падзей, што адбываліся ў мястэчку Сумлічы
і яго ваколіцах, аўтар адлюстраваў
барацьбу беларускага народа супраць
фашысцкіх захопнікаў. Лёс герояў твора
прасочваецца на працягу многіх гадоў
(у часы імперыялістычнай, грамадзянскай
і Вялікай Айчыннай вайны). 
   
Гэтаму садзейнічае прыём рэтраспекцыі.
   
Цэнтральнай праблемай філасофскага
рамана Кузьмы Чорнага з’яўляецца праблема
шчасця. Яна вызначае і многія іншыя
праблемы: духоўнага і матэрыяльнага,
вечнага і марнага, любові і нянавісці,
праблемы бацькоў і дзяцей, шлюбу і
сям’і.
   
Усе героі рамана «Пошукі будучыні»
апантаны прагай шчасця, настойліва
ідуць да яго, толькі кожны разумее шчасце
па-свойму. Усё «золата свету» і
магчымасць валадарыць усім светам, усю
славу свету аддаў бы Нявада і стаў бы
«прасіцца і маліцца: пусціце, калі
ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага
трона: я колькі год жыта не сеяў, кала
нават не зачасаў, у кузні каня не каваў,
у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў,
ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не
наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як
людзі па-людску гавораць». Удзельнік
імперыялістычнай і грамадзянскай
войнаў, вязень канцлагера і ваеннапалонны,
які даўным-даўно пакінуў дачушку Волечку
і родныя Сумлічы, марыць пра шчасце
хлебароба і сейбіта на роднай зямлі. 
   
Радзіма для яго — Волечка і шыпшына:
«Без Волечкі і шыпшыны няма для мяне
і роднай бацькаўшчыны. Як жа гэта так
жыць, каб чалавеку на свеце не было за
што душой зачапіцца».
  
I Сымон Ракуцька, як і Нявада, бачыць
сэнс жыцця ў сям’і, яе дабрабыце,
забяспечанай будучыні дзяцей. Трагічны,
пранізлівы і шчымлівы гэты вобраз.
Заслуга Чорнага ў тым, што ён стварыў
пераканаўчы псіхалагічны партрэт
беларуса з яго адметнай нацыянальнай
рысай — любоўю да радзімы, роднага
гнязда, клопатам пра дзяцей, сям’ю:
«Чалавек гэты быў дзіўны. Як ніхто
іншы, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое
стала, хоць і марудна, складаў саломіна
за саломінай». Гэта ў ментальнасці
беларуса — пільнавацца свайго гнязда,
ратаваць яго ад каршуноў і наперакор
усяму зноў віць, калі разбурыць
віхурай…
   
Прагай менавіта таго, ад чаго без вагання
адмовіўся б Нявада, апантаны Шрэдэры,
старэйшы і малодшы,— прагай золата, з
якім яны звязваюць усе свае думкі пра
будучыню. Таму і пусціліся яны ў
небяспечнае падарожжа, каб выправіць
ранейшую «памылку», знайсці і
забраць падараванае некалі Волечцы за
выратаванне золата. Гэтыя людзі дзеля
абагачэння гатовы на ўсё: на рабунак,
марадзёрства. 
   
Жонка Шрэдэра Гертруда, жывучы ў маёнтку,
падараваным ёй акупантамі, думае , што
дасягнула шчасця, што сын -заваёўнік і
войска фюрэра забяспечаць ёй багатае
жыццё. Яе ніколькі не мучаць сумленне
і думка, што адабранае, нарабаванае
шчасця не прынясе, што за ўсё трэба будзе
заплаціць. I расплата чакала іх на гэтай
зямлі: жанчына гіне, а муж не мае сіл
нават пахаваць яе. Не вярнуў назад золата
і Шрэдэр-старэйшы, што двойчы прыходзіў
на нашу зямлю: у першую імперыялістычную
вайну — з мячом, у другую — пад аховай
мечаносцаў. Загінуў ад кулі партызана
Кастуся Лукашэвіча, мужа Волечкі Нявады.
Так і не паспеў разабрацца ні ў сабе, ні
ў тым, ці прынесла яго золата шчасце і
карысць каму-небудзь іншаму. «Хто з
мячом да нас прыйдзе…»
   
Філасофскія праблемы вырашаюцца ў
рамане ў характэрнай для стылю Чорнага
манеры. I гэты твор, як некаторыя іншыя
(раман «Трэцяе пакаленне», аповесць
«Насцечка»),
напісаны ў лепшых традыцыях і па законах
псіхалагічнага дэтэктыву. Найбольшую
ролю ў выражэнні ідэі твора і вырашэнні
праблем адыгрывае сюжэт, у якім мноства
невыпадковых выпадковасцей, шмат
таемнага і загадкавага. 
   
Усе героі — у пошуку будучыні: усе іх
мары аб шчасці звязаны з будучыняй,
дзеля якой яны гатовы пакутаваць,
трываць, а некаторыя, як Шрэдэры, нават
«пераступіць» маральныя законы.
Іх шляхі да будучыні (а яна ў кожнага,
як і разуменне шчасця, свая, ім самім
абмаляваная і ў марах пабудаваная)
перакрыжоўваюцца, бо перакрыжоўваюцца
і іх інтарэсы.
   
Разуменне шчасця і сродкі для дасягнення
мэты падзяляюць іх на праведнікаў і
зладзеяў. Твор цэментуе думка, што нічога
выпадковага на свеце не бывае, што ў
жыцці і выпадковасці не выпадковыя, што
за ўсё на свеце трэба плаціць. Герояў
(і «праведнікаў», і «зладзеяў»)
аб’ядноўвае тое, што ўсе яны — натуры
моцныя, настойлівыя ў дасягненні сваіх
мэт, і ў гэтай настойлівасці выключныя,
здольныя на выбар: «Лепш грызці зямлю
ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам
кідала па чужым свеце». Так думае
Нявада. Іншыя героі вырашаюць, што для
іх «лепш», што важней, і ад гэтага
рашэння залежаць і шляхі іх , і лёсы.
   
Выбарам вызначаецца і выпрабоўваецца
і другое пакаленне ў рамане — Волечка
Нявада і Кастусь Лукашэвіч. У гэтых
вобразах увасоблена аўтарскае ўсведамленне
кахання і сям’і як найвялікшай каштоўнасці
чалавека. Каханне і ёсць тое золата,
якое адно і варта Чалавека, якім і
ўзнагароджвае яго лес за духоўнае
багацце, цярпенне…
   
У літаратуры няшмат твораў, дзе б з такой
мастацкай сілай было засведчана, як
двое людзей, што сышліся спачатку толькі
з-за спагады адно да другога, сышліся,
каб выжыць у гэтым бязлітасным свеце,
змаглі дажыць да кахання. Старонкі,
прысвечаныя нараджэнню гэтага кахання,
самыя светлыя і лірычныя ў рамане. I што
закаханым багацце! Што ім тое золата,
якое яны трымаюць у шуфлядцы стала, як
нейкі клубок нітак, калі багацце і золата
ў іх душах! У абмалёўцы гэтых вобразаў
і апісанні нараджэння кахання
мастак-псіхолаг па-майстэрску карыстаецца
дэталлю, запаволенымі бытавымі
замалёўкамі, быццам вучыць і нас бачыць
узвышанае ў зямным, паэзію — у прозе.
Прыгадаем сцэну, як Волечка і Кастусь
выпрабоўваюцца «спакусай» спажыць
кавалак цудам ацалелай пад страхой
каўбасы. Кастусь, намалаціўшыся да
стомы, ідзе ў хату і бачыць на стале
спакуслівую каўбасу, якую яму перад
гэтым прапаноўвала Волечка з’есці.
Зіркне ў акно — адарве маленькі драбок
і смакуе. Але сорам за сябе стрымлівае
яго. Тое ж самае перажыла пасля Кастуся
і Волечка і таксама здолела перамагчы
сябе. Назаўтра «яны з’елі яе ўдваіх,
кусаючы, як згаварыўшыся, многа хлеба
і мала каўбасы, каб надалей расцягнуць
прыемнасць». Майстэрства пісьменніка
ў стварэнні такіх псіхалагічных сцэн
можна параўнаць са здольнасцю ў кроплі
ўбачыць цэлы свет.
  
Сінтэз рэалістычных і сімволіка-алегарычных
вобразаў у рамане (Крыжа як сімвала
пакут і ачышчэння; Вялікага і Малога
скрыжаванняў як сімвалаў вечнага жыцця
і руху; Будучыні, якая схавана ад
пакаленняў і да якой яны нястомна ідуць;
Часу — выдатнага лекара людскіх ран і
шрамаў на целе Радзімы) забяспечвае
значнасць і маштабнасць твора і тых
агульначалавечых праблем, што ў ім
вырашаюцца. Такім гарманічным спалучэннем
рэальнага і ўмоўнага дасягаецца мастацкая
вартасць твора, чым і тлумачыцца яго
ўздзеянне на розумы і душы людзей.

Першая
частка. Украдзенае маленства

I

«Тыя
гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца
да плуга і касы, да пілы і сякеры, да
гэбля і долата, да молата і кавадла.
Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ
нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было
яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас…»
— зазначае на пачатку рамана аўтар.

Волочка
Нявада вяртаецца з канём з поля. Ад
бацькі з фронту ўжо больш за паўгода
няма пісем. Дзяўчынка сама ўзарала поле.
Каля вёскі яна сустрэла фурманку, на
якой стаяла зачыненая труна, а побач
сядзеў «увесь сціснуты, скамечаны
палонны». Гаспадар фурманкі, хлопец-падлетак,
пахаваў на могілках свайго бацьку, які
не вытрымаў дарог бежанства.

Хлопчык-падлетак,
палонны немец і салдат-канваір спыніліся
на ноч у хаце Волечкі. Да хворага немца
прыводзяць фельчара, дзяўчынка поіць
яго малаком. Фельчар раіць хлопцу
заставацца ў Сумлічах: «Жыві ў гэтай
хаце і памагай гэтай малой жыць на свеце.
Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень
перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё
пачынаецца, а ты — скончыцца вайна, і
вернешся на сваю Вілейшчыну».

Пакідаючы
хату Волечкі Нявады, палонны немец
запісаў адрас вёскі і, узрушаны тым, што
перамог хваробу, застаўся жыць, аддаў
малой гаспадыні залатыя гадзіннік,
пярсцёнкі, крыжык. Ён іх хацеў завезці
сыну Густаву, каб той з арандатара стаў
гаспадаром.

Волечка
і Кастусь Лукашэвіч, як брат з сястрой,
жывуць у адной хаце, вядуць гаспадарку,
падзяліўшы па прыкладу Ндарослых паміж
сабой абавязкі. Кастусь прадаў старога
Волеччынага каня, пакінуўшы свайго. Н
Пілуючы ў лесе дровы, Волечка застудзілася.
Хлопец прывозіць фельчара, які колькі
часу назад лячыў палоннага немца. Фельчар
пытаецца, куды Волечка падзела золата,
раіць яго прыхаваць, бо пакінутыя немцам
рэчы ляжаць у шуфлядзе сярод рознай
непатрэбшчыны. Ён пераказвае Н змест
пісем старога немца да сына. У першым,
адчуваючы, што памірае, палонны развітваўся
з сынам і з іншымі членамі сям’і. У другім
пісаў пра радасць жыць: «Усе людзі на
зямлі добрыя і мілыя. Каб вы толькі
ведалі, як аба мне дбалі Ні пра мяне
клапаціліся тыя чужыя людзі, у хаце якіх
я ляжаў!.. Гэта ўжо не чужыя мне людзі,
яны выратавалі мяне, і калі я ўстаў на
ногі і ўбачыў, што жыву і ўжо здаровы…
я не вытрымаў і… Густаў, мае сэрца баліць
аб табе, што ты астанешся арандатарам…
Я аддаў той дзяўчынцы тое, што было
тваё… Што ж, гэта адзіны раз у жыцці ў
мяне так ірванулася душа і павяла мяне
на гэты ўчынак…» Разглядаючы пакінутыя
немцам залатыя рэчы, фельчар заўважыў
на гадзінніку надпіс «граф Паліводскі».

Восень
змяняла зіма, зіму вясна, Волечка і
Кастусь сталелі. «Надыходзіла новая
пара ў іхнім жыцці. Яны не спяшаліся ёй
насустрач. Яно само ўсё ішлося, а яны
мелі радасць ад свае кожнадзённасці…
Абое яны стаялі моўчкі каля свае хаты
і як бы слухалі цішыню. Калі яго рука
злавіла яе плячо, яна хіснулася да яго,
як бы цвёрда ведаючы, што вызначанага
не пераступіш і што ёй не можна быць
далёка ад яго. I
абодвум ім жыццё стала вялікім шчасцем».

II

У
канцы 1920 года вяртаецца на радзіму
Нявада, які быў у нямецкім палоне. Па
дарозе ён спыняецца ў карчме, размаўляе
са знаёмым з даваеннага часу яе гаспадаром.
На сцяне карчмы прачытаў надпіс: «Памажы
мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню.
Граф Паліводскі». Карчмар расказвае
гісторыю графа, якому не пашанцавала.
На вайне ён быў паранены і зваліўся з
каня. Акрываўленага Паліводскага
падабраў селянін. Граф пражыў у яго
больш года. Калі збавіцель урэшце сказаў,
што трэба Паліводскаму шукаць якую
працу, той яго абразіў, назваўшы хамам,
і схапіўся за рэвальвер. Селянін выгнаў
графа качаргой з хаты. Граф пайшоў
служыць у польскае войска. Гэтую гісторыю,
а таксама тое, што яго абакралі, карчмар
чуў ад самога Паліводскага.

Нявада
вярнуўся дамоў, ледзь пазнаў у сталай
жанчыне, што выйшла на ганак, тую Волечку,
з якой ён развітаўся, ідучы на вайну.
Бацька шчаслівы, што дачка засталася
жывой. Але Волечка вырасла без яго,
«хтосьці злы адабраў ад яго яе.маленства».

Перабіраючы
рэчы ў куфры, Нявада убачыў золата.
Волечка тлумачыць, як трапілі да яе
гадзіннікі, пярсцёнкі, крыжык. Нявада
дапамагае зяцю будаваць новы дом. У яго
нараджаецца ўнучка.

III

У
мясцовасці, далёкай ад Сумліч, з’явіўся
незнаёмы нікому чалавек, які «шукаў не
зямлі і не хлеба, а толькі цішыні… Так,
як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда,
якое стала, хоць і марудна, складаў,
саломіна за саломінай». У мясцовай улады
ён прасіў надзел на чатыры душы і вымушаны
быў расказаць пра свае жыццё. Нарадзіўся
ён на Дзісненшчыне. Першая сусветная
вайна яго з бацькам і сёстрамі выгнала
з дому. Дарога на усход была адрэзана.
Пахаваўшы бацьку і сястру, Ракуцька з
другой сястрой вярнуўся на радзіму, але
хата і амаль уся вёска аказалася спаленай.
Блукаючы па наваколлю, брат і сястра
натрапілі на пакінутую ацалелую хату
і сталі ў ёй жыць. Праз нейкі час Ракуцька
знайшоў параненага графа, дапамог яму
вярнуцца да жыцця, але ўдзячнасці ад
яго не дачакаўся. Уцякаючы ад свайго
збавіцеля, граф ускочыў на худую
Ракуцькаву кабылу.

Пасля
рэвалюцыі Сымон узяў панскай зямлі і з
панскага лесу паставіў побач са старой
новую хату.

З
бежанства вярнулася гаспадыня старой
хаты. Яе муж загінуў на вайне, дзеці
памерлі. «Маладая і адзінокая жанчына
неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага
раней маладога суседа, які, здавалася,
бесперапынна піў вялікую асалоду
даводзіць да дасканаласці сваю новую
дамоўку». У Ракуцькі нарадзіліся сын і
дачка.

Калі
Заходняя Беларусь адышла да Польшчы,
да Сымона з’явіўся граф Паліводскі «ва
ўсім бляску афіцэра польскага войска».
Ён абяцае не спаганяць за панскую зямлю
і хату з панскага лесу, калі Ракуцька
аддасць тое, што забраў у яго. Селянін
гаворыць, што замест падзякі за выратаванне
граф украў калісьці ў яго кабылу, а цяпер
робіць злодзеем.

Сымон
Ракуцька прымае рашэнне ўцякаць у
савецкую Беларусь. Цёмнай бяззорнай
ноччу ён з дзецьмі і жонкай спрабуе
перайсці граніцу. Раптам пачулася
страляніна. Жонка з дзецьмі першымі
рушылі назад. Сымон на нейкі час затрымаўся
і быў арыштаваны савецкім пагранічнікам.

Вярнуўся
Ракуцька ў тыя мясціны, дзе засталася
жонка з дзецьмі, толькі ў 1939 годзе.
Дайшоўшы да знаёмага кутка, ён ўбачыў
дарагі яго сэрцу камень і маладую
жанчыну, што сядзела на ім. Але гэта была
не яго жонка, а яго дачка. Сустрэча і
думка, «што мінулае не варочаецца»;
настолькі яго ўразілі, што ён не адкрыўся
дачцы.

Вярнуўшыся
ў свой дом, трэці за яго жыццё, Ракуцька
ўбачыў у двары жанчыну. Ён пазнаў яе з
першага позірку. «Гэта яна! Такая! Без
яго такая стала!.. I
ён зыначыўся без яе. Ужо і старасць не
вельмі далёка стаіць за плячыма. I
ў яе таксама. Нехта злы і бязлітасны
ўкраў у яго яе маладосць, і яе самую
ўкраў. I
яго маладосць украў… Злы ён і жорсткі,
гэты страшны злодзей. I
ніякая кара нідзе і ніколі не спасцігне
яго…»

Новую
бацькаву хату адшукаў Тамаш. Убачыўшы
перад сабой дарослага сына, стары
Ракуцька зайшоўся ад новага болю: «Няма
хлопчыка Тамаша, ёсць салдат чужой
арміі, і хіба вядома, якая ў яго душа?
Бацька ж не мог сеяць добрае насенне ў
гэтай душы. Тамашова маленства ўкралі
ад бацькі: жалезная нага таго страшнага
злодзея зноў душыла Сымона Ракуцьку…»

Другая
частка. Вялікае скрыжаванне

I

«Вялікі
шлях з усходу на захад праходзіць каля
мястэчка Сумліч, але не праз іх… а крыху
зводдалеку. Гэты шлях — старая
Маскоўска-Варшаўская шаша».

На
скрыжаванні дарог расла вялікая старая
таполя, дзякуючы якой на сенажацях і
палях сумлічан кожны год вырастала
безліч дрэўцаў. Нявада аднойчы перасадзіў
з сенажаці некалькі большых дубчыкаў
бліжэй да вялікага дрэва. Праз колькі
дзён убачыў іх стаптанымі «нечымі ботамі
з шырокімі абцасамі».

На
скрыжаванні пад дрэвам Нявада сустрэў
маладую дзяўчыну. Яна ішла да бацькі. З
гісторыі незнаёмкі Нявада даведаўся,
што і ў бацькі гэтай дзяўчыны ўкралі
маленства дачкі. Дзяўчына, яна назвалася
Лізаветай, хоча ведаць, каго ёй ненавідзець
за ўкрадзенае маленства.

Нявада
і Лізавета заўважылі спячага ў кустах
мужчыну. Паводзіць ён сябе незразумела
і Няваду апаноўвае вялікая трывога:
«Можа зноў тут блізка ходзіць той вялікі
злодзей, што ўкраў у яго Волеччына
маленства». Незнаёмы хлопец заяўляе
старому: «Ведаю! У цябе ўкралі маленства
твае дачкі. А ў мяне ўкралі самога мяне.
Так што ідзі сабе ў свой бок, а я ў свой».

Застаўшыся
на скрыжаванні, незнаёмец пачуў пра
пачатак вайны. Вестка яго ўзрадавала і
абнадзеіла. На шашы пачаўся вялікі рух.
Наляцелі нямецкія самалёты і пачалі
бамбіць. Нявада збірае на фурманку
ацалелых пад абломкамі дзяцей, калі
малады чалавек з радасцю паведаміў, што
немцы ўжо занялі Мінск, Бабруйск і
Чырвоная Армія разбіта. Нявада з усяго
размаху апусціў на галаву чалавека,
«які так добра ўсё ведаў і так складна
гаварыў», прэнт.

З-пад
абломкаў і чалавечых трупаў выбіраецца
Лізавета.

Малады
чалавек, прыйшоўшы ў сябе пасля ўдару
па галаве, сустракае немцаў, пытаецца
пра графа Паліводскага і просіць есці.
Нямецкі афіцэр у адказ паціснуў плячыма
і кінуў з машыны ў дарожны пясок пачак
галетаў.

Бомбы
не зачапілі Сумлічы. Прыстроіўшы дзяцей,
Нявада вярнуўся ў вёску, але дома нікога
не было. Ноччу ў хату прыйшла Волька і
расказала бацьку, што здарылася ў яго
адсутнасць. Мабілізаваныя мужчыны не
знайшлі ніякага начальства і вярталіся
назад. Забралі ў афіцэра, які ўцякаў з
фронту, кулямёт. Зброю пакінулі ў хаце
Кастуся Лукашэвіча, пра што хтосьці
данёс чужынцам. Тыя палічылі, што
Лукашэвіч — камандзір нейкага атрада,
забралі кулямёт і гаспадара хаты.
Лукашэвічу ўдалося па дарозе ўцячы.
Немцы аб’явілі, што калі Кастусь Лукашэвіч
сам не явіцца да іх, то мястэчка будзе
спалена, а кожны дзесяты яго жыхар
расстраляны.

Кастусь
прыйшоў дамоў ноччу, а раніцай усіх
местачкоўцаў сагналі разам, запатрабавалі
выдаць камуністаў. Адзін вясковы
палахлівец назваў Лукашэвіча, але яму
і на гэты раз пашчасціла ўцячы.

У
хату прыходзіць Кастусь і, паведаміўшы,
дзе яго можна знайсці, ідзе назад у лес.

Раніцай
на ўмоўленае месца выпраўляецца Нявада.
Просіць зяця, каб той дзе-небудзь схаваўся
і прыціх, бо перад ім «жалезны звер».
Просіць зрабіць гэта дзеля Лізы, унучкі.
Кастусь адмаўляецца, хоць вельмі любіць
дачку.

Калі
Нявада вярнуўся ў Сумлічы, усюды
гаспадарылі паліцаі. У хаце Волькі і
Лізы не было. Стары з размовы паліцаяў
даведаўся, што з немцамі з’явіўся граф
Паліводскі і стаў начальнікам воласці.

У
старой хаце ён убачыў сумную дачку. Яна
паведаміла, што Лізу разам з іншымі
маладымі дзяўчатамі і хлопцамі немцы
павезлі кудысьці на машынах.

Праз
некалькі дзён стала вядома, што атрад
Кастуся адбіў дзве машыны з моладдзю,
але Ліза трапіла ў лагер.

Волька
ідзе ў атрад да мужа, а Нявада — ратаваць
унучку. Ён верыць, «што чалавек не
вытрымае, каб вечна быць зверам. Вырві
ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца
звярынае, дык у чалавечых грудзях і
звярынае сэрца стане чалавечым».

II

На
ўскрайку лесу Ракуцька сустрэў незнаёмага
маладога чалавека, адзенне якога
ператварылася ў лахманы.

Праз
нейкі час прыходзіць Тамаш, расказвае
бацьку пра лагер, куды немцы сагналі
некалькі тысяч чалавек. Ракуцька
паведамляе сыну пра дзейнасць атрада
Лукашэвіча і пра тое, што ў лагеры
знаходзіцца дачка камандзіра Ліза. У
лагеры апынулася і жонка Сымона Ракуцькі.

Незнаёмец
чуў размову бацькі з сынам. Ён спавядаецца
незнаёмым людзям. Імя яго Люцыян Акаловіч.
Бацька Люцыяна страціў у час рэвалюцыі
фальварак пад Клецкам, спадзяваўся з
дапамогай Польшчы вярнуць яго. Са слова
«Беларусь» Акаловічы смяяліся, упэўненыя,
што ёсць толькі Польшча, якая хутка пра
сябе заявіць. Малады Акаловіч вырас з
марай пра свой фальварак. Граф Паліводскі
завербаваў Люцыяна служыць немцам.
Бацька блаславіў сына, бачачы ў Германіі
тую сілу, якая зможа расправіцца з
бальшавікамі.

Перад
пачаткам вайны з Савецкім Саюзам Люцыян
апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Радасцю
напоўнілася яго сэрца, калі пачуў, што
немцы наступаюць. За гэтую радасць нейкі
чалавек стукнуў Акаловіча па галаве.

Сустрэўшы
выпадкова знаёмую жанчыну, ён даведаўся,
што маці немцы жывую спалілі ў хаце, а
бацьку павесілі. Акаловіч хоча адпомсціць
Паліводскаму, ён ведае, што той стаў
начальнікам, ведае, дзе яго шукаць.

Тамаш
развітваецца з бацькам. Калі Сымон
Ракуцька задрамаў, Люцыян уцёк.

У
Баранавічы ранішнім цягніком прыехала
пажылая пара. Іх сустрэў малады
жыццярадасны чалавек у вайсковай форме.
Машыны павезлі старых і маладога немца
далей. На Вялікім скрыжаванні быў
зроблены прыпынак. Стары немец доўга з
трывогай углядаўся ў дрэва, яму здалося,
што гэтую таполю ён калісьці ўжо бачыў.
Прыгадаў мінулую вайну і свой палон.
Гертруда, старая немка, баіцца гэтай
зямлі. Сын супакойвае маці, што хутка
на заваяванай тэрыторыі будзе ціха і
бяспечна, бо «тут жывуць не людзі, а
казюлі з нявольніцкай псіхалогіяй. Яны
створаны, каб быць слугамі». Густаў-малодшы
папракае старэйшага, што той калісьці
«страціць сваю нямецкасць» і аддаў
тубыльцам здабытае на вайне золата.

Сымон
Ракуцька прыводзіць у лес шмат людзей
на чале з Лукашэвічам. Ён расказвае, як
трапіла да немцаў жонка. Пра дачку
Лізавету Ракуцька нічога не ведае.

III

Густаў
і Гертруда пасяліліся ў былым маёнтку
нейкага тутэйшага пана. Маёнтак
знаходзіцца недалёка ад лагера. Сын,
выбіраючы для бацькоў месца жыхарства,
падумаў і пра дадатковую ахову, і пра
рабочую сілу.

Ліза
Лукашэвіч трэці тыдзень ляжыць каля
лагернага слупа хворая, «бяздум’е было
яе ратункам, і ішло яно ад вялікай
слабасці яе цела». Нейкім днём над
спакутаванай дзяўчынкай нахілілася
Ракуцькава жонка. Ліза сказала ёй
«мама!». Гэтае магічнае слова скаланула
душу і дзяўчынцы, і старой жанчыне.

Нявада
дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф Паліводскі.
Перадаў праз жанчыну -служанку, што
«прынёс тое, чаго шукаюць праз усё
жыццё». Графу Нявада расказвае, як
трапілі да яго залатыя рэчы і просіць
выбавіць з лагера за вернутае золата
ўнучку: «Ратуйце яе і мяне цераз гэта…
Чалавек жа нават і акамянелы, не бывае
без сэрца. Я так прашу… Нявіннае дзіця…»
Паліводскі амярцвела глядзеў на
каштоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што
стары позна іх прынёс, яны яму патрэбны
былі дваццаць год назад.

Паліцэйскі
паведаміў, што графа просіць прыняць
сын Стафана Акаловіча. На вачах у Нявады
Люцыян Акаловіч застрэліў Паліводскага.

«Тое,
што Паліводскага ўжо няма жывога, не
дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны
смутак душылі яго». Акаловіч ідзе на
захад, дзе родны дом. У лесе Люцыяна
перастрэў нейкі чалавек. Ён не паверыў,
што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў
Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец
выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы.

Партызаны
напалі на Перабродскі лагер, дзе былі
Ліза і жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў
таварышам ісці ў маёнтак, і забраць там
усіх коней, бо ў лагеры шмат хворых і
слабых.

Напалоханая
стрэламі Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы
нават чаравікі. Гертруда з Густавам
праседзелі ў кустах да ночы, потым жах
іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе ляжалі
забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда
памірае, праклінаючы мужа за той парыў,
калі ён аддаў чужаземцам золата. «Гэта
лёс Германіі за цябе расплачваецца з
намі!» — гаворыць жанчына.

Густаў
пахаваў жонку і пайшоў адзін. Пераапрануты
ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы
сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго
душэўны стан не мае пэўнасці: «Настрой
яго зменьваўся кожную секунду. То
хацелася яму крыкнуць: «Густаў, сын мой!
Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэра?»
То хацелася сказаць: «Пракляцце табе,
фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды,
куды я прыйшоў!»

Густаў
распытаў, дзе дом Нявады. Ён адразу
пазнаў усё ў старой хаце, дзе калісьці
раскрыў людзям душу. Прыняўшы Густава
за чэха, гаспадары запрасілі яго за
стол. Але ён спытаў пра золата, якое
аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад.
Пачуўшы, што Густаў немец, мужчына
загадаў яму выйсці з хаты.

У
садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і
стрэліў. Потым ён убачыў на дрэве
падмерзлую бэру. Падумаў, гледзячы на
яе, узяў у пуньцы два яблыкі і панёс іх
у хату хворай Лізе.

Мастацкія
асаблівасці

У
рамане «Пошукі будучыні» (1943) Кузьма
Чорны паказаў трагічныя падзеі беларускай
гісторыі, што мелі месца ў XX
стагоддзі: першая сусветная вайна,
падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю,
Вялікая Айчынная вайна. Героі яго твора
хочуць жыць у сваім доме, працаваць на
сваёй зямлі, мець сям’ю, гадаваць дзяцей.
Але састарылася адно пакаленне, вырасла
другое, нарадзілася трэцяе — і ўсе яны
не маюць таго, да чаго імкнуцца. Будучыня,
з якой звязваецца чалавечае шчасце,
застаецца недасягальнай.

Ці
не палемізуе сам з сабой аўтар (з уласнымі
думкамі ў рамане «Трэцяе пакаленне»),
укладаючы ў вусны Нявады наступныя
разважанні: «Гэта тая, пра якую я думаў,
што яна будзе шчаслівая! Вось і прыйшла
яе будучыня! Божа мой, божа мой». У «Трэцім
пакаленні» вайна ўяўлялася як жахлівы
прывід старога свету. У новым рамане
яна стала явай, рэальнасцю для трэцяга
пакалення, для Лізы Лукашэвіч. Яе лічыў
шчаслівай Нявада, параўноўваючы маленства
ўнучкі і дачкі. Пры гэтым нараджалася
ў душы старога чалавека пачуццё, падобнае
да крыўды ці смутку: «Волечка… тая
дзяўчынка, паўставала перад ім. Яна, тая
Волечка, жыла ў яго душы, як вечны застылы
вобраз, ці то ў мінуўшчыне, ці то ў
сучаснасці, ці то ў будучыні… Ужо не
Волечка, а другая, вельмі цяпер на тую
Волечку падобная, стаяла перад ім. Яна,
як кропля вады на кроплю, удалася ў сваю
маці і, як жывое ўвасабленне той Волечкі,
была перад вачыма. Заўсёды ён думаў:
гэтай не трэба будзе шукаць сабе шчасця
для будучыні. Яна будзе жыць так, як
будзе жыцца, а жыцца будзе добра… I
яго мучыла крыўда за Волечку, якая
ўведала гора, а гэта радзілася адразу
на шчасце. «Тая варта большага замілавання,
чым гэтая, што будзе думаць аб жыцці, як
аб вясёлым свяце». Але калі ён пабачыў
на Вялікім скрыжаванні патрушчаныя
дзіцячыя косці, вобраз Лізы зліўся з
вобразам Волечкі. Нявада імкнецца
абараніць унучку ад «жалезнага звера».
Ён нават просіць зяця, Кастуся Лукашэвіча,
кінуць змаганне, не дражніць ліха, што
прыйшло на родную зямлю. Калі Ліза
апынулася ў лагеры, Нявада бярэ золата
і выпраўляецца ў далёкую дарогу, да
графа Паліводскага, ратаваць унучку.

У
рамане паўстае трагічны вобраз украдзенага
маленства.

Няваду з
Волечкай разлучыла першая сусветная
вайна і дачка вырасла без бацькі, у
Сымона Ракуцькі дзяцей амаль на дваццаць
гадоў адабрала мяжа, што падзяліла
Беларусь на дзве часткі. Пачуўшы
гісторыю Ракуцькавай сям’і, Нявада
зразумеў, што той вялікі злодзей, які
ўкраў у яго малую Волечку, жыве. Таму
знікае спадзяванне, што «ўжо больш не
будзе такога няшчасця з людзьмі, каб
аддзялялі бацькоў ад дзяцей».

Хто
той вялікі злодзей, які так жорстка
наздзекваўся з Нявады, Ракуцькі, Волькі,
Лізаветы, які з’явіўся зноў, каб адабраць
будучыню ў Нявадавай унучкі? Пісьменнік
дае адказ на пытанне. Гэта вайна, якая
прымушае чалавека кінуць плуг, касу і
ўзяць у рукі зброю, каб забіваць сабе
падобных. Гэта чалавечая хцівасць і
несправядлівасць, што нараджае жаданне
адных жыць за кошт працы другіх. Гэта
ўяўленне пра абранасць Богам, вышэйшасць
сваёй нацыі… Аблічча вялікага злодзея
мяняецца, але сутнасць яго адна і тая
ж: ён крадзе ў чалавека радасць жыцця,
прымушае яго пакутаваць, не пускае ў
будучыню.

Творы
ваеннага часу Кузьмы Чорнага развівалі,
узбагачалі задуму цыкла раманаў, але
былі адначасова і пераглядам яе. Усе
філасофскія катэгорыі («бацькаўшчына»,
«будучыня», «уласнасць», «гуманізм» і
інш.) правяраюцца перад тварам смяртэльнай
небяспекі, якую нясе з сабой фашызм.

Сутнасць
фашызму ў творы раскрываецца на вобразах
бацькі і сына Шрэдэраў. Густава-старэйшага
лёс двойчы прыводзіць на Беларусь.
Спачатку, у гады першай сусветнай вайны,
ён тут палонны і цяжка хворы. Чуласць,
спагадлівасць мясцовых людзей да яго,
чужынца, настолькі кранулі Шрэдэра, што
душа немца раскрылася лепшым, што ў ім
было. Але душэўны парыў насустрач
чалавечнасці на радзіме Густава роднымі
яму людзьмі быў расцэнены як слабасць
духу, як здрада вялікай Германіі. Жонка
і сын да канца жыцця будуць папракаць
гэтым Шрэдэра. Другі раз Густаў прыехаў
па запрашэнню сына абжываць новую
тэрыторыю, дзе «праз пяцьдзесят, праз
сто, праз дзвесце год… стане карэнная
Германія». I тыя самыя
людзі, якія два дзесяцігоддзі назад
дапамаглі яму ўратавацца ад смерці,
застрэлілі яго, бо перад імі быў вораг,
які хацеў забраць самае дарагое—будучыню.

Густаў-малодшы не здольны ні на якія
парывы, ён змалку выхоўваўся на ідэях
вялікай Германіі. Ён прыйшоў са зброяй
у руках «заваяваць гэтую краіну». Ён
лічыць тутэйшых людзей «казюлямі з
нявольніцкай псіхалогіяй». «Павесь пад
іхнімі галовамі меч, дык яны адразу
ўверуюць, што гэта не меч над імі, які
кожны момант можа загубіць іх, а што
гэта вісіць найвялікшая справядлівасць
усёй светабудовы, і пачнуць з удзячнасцю
лізаць боты ў таго, хто павесіў над імі
гэты меч», — гаворыць Густаў маці,
перакананы ў сваёй арыйскай вышэйшасці.

  • 1
  • 2

назад (Назад)скачать (Cкачать работу)

Функция «чтения» служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!

Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага Пошукі Будучыні.

Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра рас-крыў тэму вайны і яе ўплыву на жыццё людзей. У ра-манах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы да-ведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчас-це і гармонію. Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага страшнага ворага людзей.У пачатку твора перад намі паўстае карціна імпе-рыялістычнай вайны. Дзеці засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на фронт. Вайна забрала іх маленства і прымусіла дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, ад-казваць самім за сваё жыццё. Вайна асудзіла іх на вельмі цяжкі лёс. На першых старонках рамана мы знаёмімся з Волечкай Нявадай, якая працуе па гаспа-дарцы, як дарослая. Волечку з яе бацькам разлучыла вайна. Дзяўчынка ўжо згубіла надзею, што бацька за-стаўся ў жывых, бо пісем ён не пісаў. Вось і апынулася Волечка адна на ўсім свеце. Кастуся Лукашэвіча з яго хворым бацькам прагналі з роднай хаты. Вайна разлучыла яго з Радзімай і бацькам. Асірацелы, абяз-долены, няшчасны, ён знемагаў у нудзе. Але ж і Касту-сю, і Волечцы яшчэ трэба было змагацца за сваё жыц-цё. Было цяжка паверыць, што калісьці прыйдзе светлая будучыня, і ўсе на свеце будуць шчаслівыя.Стары Нявада не загінуў. Ён кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе маленькай дзяўчынкай. Баць-ка марыў аб вяртанні ў родныя мясціны і жадаў гада-ваць сваю дачку, сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых. Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест маленькай дзяўчынкі Нявада ўбачыў сталую жан-чыну, падобную, як дзве крошгі вады, на сваю маці. Нява-ду ахапіла вялікае шчасце. I ў той жа час сэрца яго напоў-нілася болем, бо гады праляцелі вельмі хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая дачка. Нехта зло-сны і бессардэчны адабраў у яго маленства Волечкі.

Падобная гісторыя здарылася з Сымонам Ракуць-кам. Ён рана застаўся адзін, бо бацьку і сястру забілі немцы. Калі ў яго самога нарадзілася дачка, а сын Тамаш толькі пачынаў хадзіць, ішла польская вайна. Ракуцька марыў аб тым, каб з яго дзецьмі не здарыла-ся тое, што адбылося з ім, каб яны заўсёды былі побач і жылі ў шчасці і спакоі. Надышоў той страшэнны час, калі Ракуцьку прыйшлося развітацца з жонкай і дзецьмі. Перад яго вачыма праляцелі гады сямейнага жыцця, дзяцінства Лізаветы і Тамаша, іхнія першыя ўсмешкі. Герой задаваў сабе пытанні, што чакае яго ў будучыні, што адбудзецца з яго дзетачкамі. Вялікая сцяна аддзяліла яго ад родных людзей, аддзяліла, ма-быць, назаўсёды.

Ён спадзяваўся на тое, што некалі яму пашанцуе сустрэць сваю сям’ю. Сымон жыў ця-пер марамі, жаданнем, надзеяй, упартасцю. Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што маладосць праходзіць. I калі ён убачыў сваю дачку, то зразумеў, што зусім яе не ведае. Яна вырасла без бацькі. У Ракуцькі не было шчасця трымаць яе на руках, песціць сваю маленькую дзяўчынку, назіраць за яе жыццём. У гэтым павінен той жа злодзей. Гэта ён адабраў маленства яго дачкі. А калі Ракуцька ўбачыў сваю старую жонку, ён у гэ-тым пераканаўся. Злодзей украў і маладосць жонкі. Гэта страшэнная пачвара адабрала ўсё святое:

  • 1
  • 2

Интересная статья: Основы написания курсовой работы

   Вайна і фашызм у рамане «Пошукі будучыні», як пісаў Алесь Адамовіч, паказаны і асэнсаваны К. Чорным «з вышыні філасофска-гістарычнага і мастацкага вопыту чалавецтва». На прыкладзе падзей, што адбываліся ў мястэчку Сумлічы і яго ваколіцах, аўтар адлюстраваў барацьбу беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Лёс герояў твора прасочваецца на працягу многіх гадоў (у часы імперыялістычнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны).
    Гэтаму садзейнічае прыём рэтраспекцыі.
    Цэнтральнай праблемай філасофскага рамана Кузьмы Чорнага з’яўляецца праблема шчасця. Яна вызначае і многія іншыя праблемы: духоўнага і матэрыяльнага, вечнага і марнага, любові і нянавісці, праблемы бацькоў і дзяцей, шлюбу і сям’і.
    Усе героі рамана «Пошукі будучыні» апантаны прагай шчасця, настойліва ідуць да яго, толькі кожны разумее шчасце па-свойму. Усё «золата свету» і магчымасць валадарыць усім светам, усю славу свету аддаў бы Нявада і стаў бы «прасіцца і маліцца: пусціце, калі ласка, дайце мне шчасце спаўзці з гэтага трона: я колькі год жыта не сеяў, кала нават не зачасаў, у кузні каня не каваў, у млыне мукі не малоў, раллі не нюхаў, ботаў не мазаў, капусты не сёрбаў, не наслухаўся ўволю, як пеўні спяваюць, як людзі па-людску гавораць». Удзельнік імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, вязень канцлагера і ваеннапалонны, які даўным-даўно пакінуў дачушку Волечку і родныя Сумлічы, марыць пра шчасце хлебароба і сейбіта на роднай зямлі.
    Радзіма для яго — Волечка і шыпшына: «Без Волечкі і шыпшыны няма для мяне і роднай бацькаўшчыны. Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапіцца».
   I Сымон Ракуцька, як і Нявада, бачыць сэнс жыцця ў сям’і, яе дабрабыце, забяспечанай будучыні дзяцей. Трагічны, пранізлівы і шчымлівы гэты вобраз. Заслуга Чорнага ў тым, што ён стварыў пераканаўчы псіхалагічны партрэт беларуса з яго адметнай нацыянальнай рысай — любоўю да радзімы, роднага гнязда, клопатам пра дзяцей, сям’ю: «Чалавек гэты быў дзіўны. Як ніхто іншы, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай». Гэта ў ментальнасці беларуса — пільнавацца свайго гнязда, ратаваць яго ад каршуноў і наперакор усяму зноў віць, калі разбурыць віхурай…
    Прагай менавіта таго, ад чаго без вагання адмовіўся б Нявада, апантаны Шрэдэры, старэйшы і малодшы,— прагай золата, з якім яны звязваюць усе свае думкі пра будучыню. Таму і пусціліся яны ў небяспечнае падарожжа, каб выправіць ранейшую «памылку», знайсці і забраць падараванае некалі Волечцы за выратаванне золата. Гэтыя людзі дзеля абагачэння гатовы на ўсё: на рабунак, марадзёрства.
    Жонка Шрэдэра Гертруда, жывучы ў маёнтку, падараваным ёй акупантамі, думае , што дасягнула шчасця, што сын -заваёўнік і войска фюрэра забяспечаць ёй багатае жыццё. Яе ніколькі не мучаць сумленне і думка, што адабранае, нарабаванае шчасця не прынясе, што за ўсё трэба будзе заплаціць. I расплата чакала іх на гэтай зямлі: жанчына гіне, а муж не мае сіл нават пахаваць яе. Не вярнуў назад золата і Шрэдэр-старэйшы, што двойчы прыходзіў на нашу зямлю: у першую імперыялістычную вайну — з мячом, у другую — пад аховай мечаносцаў. Загінуў ад кулі партызана Кастуся Лукашэвіча, мужа Волечкі Нявады. Так і не паспеў разабрацца ні ў сабе, ні ў тым, ці прынесла яго золата шчасце і карысць каму-небудзь іншаму. «Хто з мячом да нас прыйдзе…»
    Філасофскія праблемы вырашаюцца ў рамане ў характэрнай для стылю Чорнага манеры. I гэты твор, як некаторыя іншыя (раман «Трэцяе пакаленне», аповесць «Насцечка»), напісаны ў лепшых традыцыях і па законах псіхалагічнага дэтэктыву. Найбольшую ролю ў выражэнні ідэі твора і вырашэнні праблем адыгрывае сюжэт, у якім мноства невыпадковых выпадковасцей, шмат таемнага і загадкавага.
    Усе героі — у пошуку будучыні: усе іх мары аб шчасці звязаны з будучыняй, дзеля якой яны гатовы пакутаваць, трываць, а некаторыя, як Шрэдэры, нават «пераступіць» маральныя законы. Іх шляхі да будучыні (а яна ў кожнага, як і разуменне шчасця, свая, ім самім абмаляваная і ў марах пабудаваная) перакрыжоўваюцца, бо перакрыжоўваюцца і іх інтарэсы.
    Разуменне шчасця і сродкі для дасягнення мэты падзяляюць іх на праведнікаў і зладзеяў. Твор цэментуе думка, што нічога выпадковага на свеце не бывае, што ў жыцці і выпадковасці не выпадковыя, што за ўсё на свеце трэба плаціць. Герояў (і «праведнікаў», і «зладзеяў») аб’ядноўвае тое, што ўсе яны — натуры моцныя, настойлівыя ў дасягненні сваіх мэт, і ў гэтай настойлівасці выключныя, здольныя на выбар: «Лепш грызці зямлю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце». Так думае Нявада. Іншыя героі вырашаюць, што для іх «лепш», што важней, і ад гэтага рашэння залежаць і шляхі іх , і лёсы.
    Выбарам вызначаецца і выпрабоўваецца і другое пакаленне ў рамане — Волечка Нявада і Кастусь Лукашэвіч. У гэтых вобразах увасоблена аўтарскае ўсведамленне кахання і сям’і як найвялікшай каштоўнасці чалавека. Каханне і ёсць тое золата, якое адно і варта Чалавека, якім і ўзнагароджвае яго лес за духоўнае багацце, цярпенне…
    У літаратуры няшмат твораў, дзе б з такой мастацкай сілай было засведчана, як двое людзей, што сышліся спачатку толькі з-за спагады адно да другога, сышліся, каб выжыць у гэтым бязлітасным свеце, змаглі дажыць да кахання. Старонкі, прысвечаныя нараджэнню гэтага кахання, самыя светлыя і лірычныя ў рамане. I што закаханым багацце! Што ім тое золата, якое яны трымаюць у шуфлядцы стала, як нейкі клубок нітак, калі багацце і золата ў іх душах! У абмалёўцы гэтых вобразаў і апісанні нараджэння кахання мастак-псіхолаг па-майстэрску карыстаецца дэталлю, запаволенымі бытавымі замалёўкамі, быццам вучыць і нас бачыць узвышанае ў зямным, паэзію — у прозе. Прыгадаем сцэну, як Волечка і Кастусь выпрабоўваюцца «спакусай» спажыць кавалак цудам ацалелай пад страхой каўбасы. Кастусь, намалаціўшыся да стомы, ідзе ў хату і бачыць на стале спакуслівую каўбасу, якую яму перад гэтым прапаноўвала Волечка з’есці. Зіркне ў акно — адарве маленькі драбок і смакуе. Але сорам за сябе стрымлівае яго. Тое ж самае перажыла пасля Кастуся і Волечка і таксама здолела перамагчы сябе. Назаўтра «яны з’елі яе ўдваіх, кусаючы, як згаварыўшыся, многа хлеба і мала каўбасы, каб надалей расцягнуць прыемнасць». Майстэрства пісьменніка ў стварэнні такіх псіхалагічных сцэн можна параўнаць са здольнасцю ў кроплі ўбачыць цэлы свет.
   Сінтэз рэалістычных і сімволіка-алегарычных вобразаў у рамане (Крыжа як сімвала пакут і ачышчэння; Вялікага і Малога скрыжаванняў як сімвалаў вечнага жыцця і руху; Будучыні, якая схавана ад пакаленняў і да якой яны нястомна ідуць; Часу — выдатнага лекара людскіх ран і шрамаў на целе Радзімы) забяспечвае значнасць і маштабнасць твора і тых агульначалавечых праблем, што ў ім вырашаюцца. Такім гарманічным спалучэннем рэальнага і ўмоўнага дасягаецца мастацкая вартасць твора, чым і тлумачыцца яго ўздзеянне на розумы і душы людзей.

Похожие статьи:

Кузьма Чорны → Сацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне»

Кузьма Чорны → Кузьма Чорны — Насцечка

Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне

Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства

Кузьма Чорны → Кузьма Чорны — Млечны шлях

Кузьма Чорны «Пошукi будучынi» ученицы 10

Кузьма Чорны «Пошукi будучынi» ученицы 10 «В» класса, Районной гимназии № 1 Мороз Екатерина и Кавун Дарья

Мікалай Карлавіч Раманоўскі Псеўданімы: Кузьма Чорны (або Чорны), Максім Ляшчына і інш. Дата нараджэння:

Мікалай Карлавіч Раманоўскі Псеўданімы: Кузьма Чорны (або Чорны), Максім Ляшчына і інш. Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1900 Месца нараджэння: в. Боркі, Капыльскага р-на Мінскай вобласцi Дата смерцi: 22 лiстапада 1944

. Кузьма Чорны - пісьменнік філасофскага складу мыслення У даследаванні пра беларускі раман пачатку

. Кузьма Чорны — пісьменнік філасофскага складу мыслення У даследаванні пра беларускі раман пачатку 60 -х гадоў вядомы беларускі празаік і літаратуразнавец Алесь Адамовіч паставіў раманы Чорнага побач з раманамі Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога, адзначыў, што яго творы не саступаюць творам рускіх мастакоў слова філасафічнасцю, глыбінёй псіхалагічнага аналізу.

 Сябры-літаратары

Сябры-літаратары

 Раман «Пошукі будучыні» ўпершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» за 1950 год. Можна з

Раман «Пошукі будучыні» ўпершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» за 1950 год. Можна з упэўненасцю сказаць, што Кузьма Чорны — летапісец свайго часу. Грандыёзную задуму паставіў перад сабой пісьменнік: паказаць жыццё беларускага сялянства ад часоў прыгону да сучаснасці.

 Раман “Пошукі будучыні” Пісаўся ў ваенныя гады паводле ўражанняў ад вайны, пераацэнкі ранейшага.

Раман “Пошукі будучыні” Пісаўся ў ваенныя гады паводле ўражанняў ад вайны, пераацэнкі ранейшага. Кузьма Чорны прасочвае ў ім лёс краіны паміж Першай сусветнай і Вялікая Айчыннай войнамі. Пісьменнік ставіць у цэнтр постаці трох пакаленняў. І паколькі раман з’яўляецца сацыяльна-псіхалагічным, ён імкнецца адказаць на пытанні пра кошт жыцця і яго сэнс, стварыць панараму часу рухомага і застылага, разцягнутага і сціснутага. Але больш за ўсё Кузьму Чорнага цікавіць праблема будучыні, перспектывы развіцця чалавецтва ў абставінах трывожнага XX стагоддзя, адказ на пытанне, ці з’яўляецца сям’я асновай жыцця і свету, а калі з’яўляецца, то якой апорай у пошуках гэтай нязнанай будучыні.

Сям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні Цэнтральнай праблемай філасофскага рамана Кузьмы Чорнага, якая

Сям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні Цэнтральнай праблемай філасофскага рамана Кузьмы Чорнага, якая вызначае і многія іншыя (духоўнага і матэрыяльнага, вечнага і марнага, любові і нянавісці, прабле-мы бацькоў і дзяцей, шлюбу і сям’і), з’яўляецца праблема шчасця. Усе героі рамана апантаны прагай шчасця, настойліва ідуць да яго, толькі кожны разумее шчасце пасвойму.

 Заслуга К. Чорнага ў тым, што ён стварыў пераканаўчы псіхалагічны партрэт беларуса з

Заслуга К. Чорнага ў тым, што ён стварыў пераканаўчы псіхалагічны партрэт беларуса з яго адметнай нацыянальнай рысай — любоўю да радзімы, роднага гнязда, клопатам пра дзяцей, сям’ю. «Чалавек гэты быў дзіўны. Як ніхто іншы, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай» . Гэта ў ментальнасці беларуса — пільнавац-ца свайго гнязда, ратаваць яго ад каршуноў і наперакор уся-му зноў віць, калі разбурыць віхурай. . .

 Філасофскія праблемы вырашаюцца ў рамане ў харак-тэрнай для стылю Чорнага манеры. I гэты

Філасофскія праблемы вырашаюцца ў рамане ў харак-тэрнай для стылю Чорнага манеры. I гэты твор, як многія іншыя (раман «Трэцяе пакаленне» , аповесць «Насцечка» ), напісаны ў лепшых традыцыях і па законах псіхалагічнага дэтэктыва. Найболыпую ролю ў выражэнні ідэі твора і вырашэнні праблем адыгрывае сюжэт, у якім мноства не-выпадковых выпадковасцей, таемнага і загадкавага. Усе героі — у пошуку будучыні: усе іх мары аб шчасці звязаны з будучыняй, дзеля якой яны гатовы пакутаваць, трываць, а некаторыя, як Шрэдэры, нават «пераступіць» . Іх шляхі да будучыні (а яна ў кожнага, як і разуменне шчасця, свая, ім самім абмаляваная і ў марах пабудаваная) перакрыжоў-ваюцца, бо перакрыжоўваюцца і іх інтарэсы.

 Твор цэментуе думка, што нічога выпадковага на свеце не бывае, што ў жыцці

Твор цэментуе думка, што нічога выпадковага на свеце не бывае, што ў жыцці і выпадко-васці не выпадковыя, што за ўсё на свеце трэба плаціць. Герояў (і «праведнікаў» , і «зладзеяў» ) аб’ядноўвае тое, што ўсе яны — натуры моцныя, настойлівыя ў дасягненні сваіх мэтаў, і ў гэтай настойлівасці выключныя, здольныя на выбар: «Лепш грызці зямлю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце» . Так думае Нявада. Іншыя героі вырашаюць, што для іх «лепш» , што важней, і ад гэтага рашэння залежаць і іх шляхі, і лёсы.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Сочинение почему я хочу стать юристом на английском
  • Сочинение почему я хочу стать фотографом
  • Сочинение почему я хочу стать фармацевтом
  • Сочинение почему я хочу стать учителем начальных классов
  • Сочинение почему я хочу стать учителем музыки