Сочинение про дзядзьку антося кухар

Перейти к контенту

Якуб Колас у вобразе дзязькі –кухара Антося паказвае чалавека з добрай душой. З паэмы мы бачым, што яго вельмі любяць дзеці – ім цікава слухаць яго казкі,хадзіць за краскамі на поплаў. Таксама дзецям падабаецца ў Антосі тое, што на любое іх пытанне ён абавязкова знойдзе адказ. Антось таксама быў прыхілены да дзетак, ён для іх быў і настаўнікам і суддзёю, Антось мог і параіцца з дзяцьмі і паспрачацца. Дзядзька Антось ведаў шмат спосабаў каб заняць дзяцей – мог пайсці ў лес па грыбы, або свадзіць іх на рыбалку. Таксама Антось быў мастрам на ўсе рукі, мог зрабіць  цацку, намаляваць прыгожы малюнак.

Аднойчы дзязька –кухар вырашыў накарміць дзяцей бярозавым сокам і бульбянымі клёцкамі, але нічога ў яго не атрымалася. Кінуў дзядзька свае клёцкі, раззлаваўся, думаў што накорміць смачнай ежай дзяцей, але атрымалася нейкае паскудства. Вось такі дзіўны дзядзька-кухар, якога дзеці паважалі і любілі.

Светило науки — 6 ответов — 0 раз оказано помощи

Якуб Колас у вобразе дзязькі –кухара Антося паказвае чалавека з добрай душой. З паэмы мы бачым, што яго вельмі любяць дзеці – ім цікава слухаць яго казкі,хадзіць за краскамі на поплаў. Таксама дзецям падабаецца ў Антосі тое, што на любое іх пытанне ён абавязкова знойдзе адказ. Антось таксама быў прыхілены да дзетак, ён для іх быў і настаўнікам і суддзёю, Антось мог і параіцца з дзяцьмі і паспрачацца. Дзядзька Антось ведаў шмат спосабаў каб заняць дзяцей – мог пайсці ў лес па грыбы, або свадзіць іх на рыбалку. Таксама Антось быў мастрам на ўсе рукі, мог зрабіць цацку, намаляваць прыгожы малюнак.

Аднойчы дзязька –кухар вырашыў накарміць дзяцей бярозавым сокам і бульбянымі клёцкамі, але нічога ў яго не атрымалася. Кінуў дзядзька свае клёцкі, раззлаваўся, думаў што накорміць смачнай ежай дзяцей, але атрымалася нейкае паскудства. Вось такі дзіўны дзядзька-кухар, якога дзеці паважалі і любілі. (Подойдёт?)

Жыццёвая мудрасць і душэўная прыгажосць дзядзькі Антося (па паэме Якуба Коласа «Новая зямля»)     Паэма «Новая зямля» была распачата Якубам Коласам у Мінскім астрозе. Там былі напісаны асноўныя раздзелы паэмы, сярод якіх і раздзел «Дзядзька-кухар». Тут аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам Антосем, які аднойчы вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. Аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася.
     Кожны радок раздзела насычаны гумарам, дасціпным жартам, лагодным смехам. Таму і чытаецца ён лёгка, як бы на адным дыханні.
     Прыцягальным і захапляльным вобразам у раздзеле з’яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту людзей з народа. Вызначальныя рысы яго характару — бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ваучынках, паводзінах героя, а таксама ў партрэтнай характарыстыцы:

     Ён невысок, не надта ёмак,
      Ды карчавіты і няўломак,
      А волас мае цёмна-русы,
      І зухаўскія яго вусы…
      А вочы шэры, невялічкі,
      Глядзяць прыветна, як сунічкі…
      То смех, пго хіпграсць з іх бліскае,
      То дабратпа, але якая!

     Дзядзька зачароўвае нас непасрэднасцю сваёй натуры, адкрытасцю душы, шчырасцвэ. Ён — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек, востры на слова, які любіць пажартаваць. Мова яго каларытная, яркая, багатая на прыказкі і прымаўкі. Уласнае кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньваецца такімі словамі: «Паскудства, брат, і не пытайся!» У гумары Антося, у яго жартах, у шматлікіх афарызмах выяўляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць.
     А як цудоўна ўмее дзядзька расказваць казкі, апісваць розныя здарэнні. Дзеці яго слухаюць з захапленнем. Антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як з дарослымі, раіцца, спрачаецца. Ён іх дарадчык, настаўнік і суддзя:

     І дзядзька майстар быў на штукі,
     І быў механік на ўсе рукі:
     І дудку скруціць вам, і стрэлку,
     І нарысуе нават елку…
     Дык і не дзіва, што любілі,
     Што на руках яго насілі.

     Мне вельмі спадабаўся гэты раздзел паэмы,чытаць які было цікава і смешна.

Оцени ответ

Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з’яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават у яго партрэтнай характарыстыцы:  

Ён невысок, не надта ёмак,  

Ды карчавіты і няўломак,  

А волас мае цёмна-русы,  

І зухаўскія яго вусы У меру доўгі, густаваты,  

Угору чуць канцы падняты;  

А вочы шэры,невялічкі,  

Глядзяць прыветна, як сунічкі,  

Але раптоўна і адразу Не расчытаеш іх выразу:  

То смех, то хітрасць з іх бліскае,  

То дабрата, але якая!  

Антось — камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек. Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з «вакзальным сторажам» са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе. Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала: не знайшлося «ні ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць». Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога. Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця. Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах. Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Дзядзька Антось для дзяцей — самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды. Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то «як роўны з роўнымі трымаўся». Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па-дзіцячы наіўная і шчырая. Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых. Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей. Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора. Праца для яго — такая ж натуральная з’ява, як штодзённы ўзыход сонца. Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне. Таму ён «заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы», таму:  

Што ні замысліць, то ўсё зробіць,  

І так прыгоніць, так аздобіць,  

Што і для вока нават міла.  

І ўсё выразна гаварыла,  

Што ён не толькі гаспадар,  

Але й прыроджаны штукар,  

Якіх на свеце не так многа.  

Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай. Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці. Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі «вэрхал» здаецца непатрэбным. Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку. І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай: «Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога». Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці. Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго забудовай, але ж найбольш раздоллем далёкіх палёў, палоскамі нівак. І ў гэтым — уся вольналюбівая натура Антося: горад, штучнае ўтварэнне, бянтэжыць яго, бо абмяжоўвае «палёт думак». Антось жа прывык да «палёў, задумаю спавітых», дзе адчуваў сябе гаспадаром. І наўрад ці атрымаўся б вобраз Антося такім жывым і праўдзівым, калі б герой быў паказаны ў няспыннай сялянскай працы. Старонкі паэмы, прысвечаныя дзядзьку Антосю, як і тыя раздзелы, дзе свет паказваецца ва ўспрыняцці дзяцей, — адны з самых запамінальных і прачулых.

1.Што вам спадабалася ў прачытаным урыўку «Дзядзька-кухар» Я. Коласа?

Вельмі спадабаўся сам дзядька Антось і яго штукарствы. Ён быў уважлівым да пляменнікаў, любіў іх, перадаваў свій вопыт.

2.Якія радкі твора выклікалі ўсмешку?

Выклікалі ўсмешку радкі пра тонкую псіхалогію дзядзькі, яго жаданне пераўзыйсці ў гатаванні жанчын, эпізод з няўдалымі клёцкамі.

3.Чым вам спадабаўся дзядзька-штукар? Ці часта вы сустракаеце ў жыцці такія адносіны паміж дарослымі і дзецьмі?

Дзядзька Антось вельмі любіў дзяцей і, калі выдавалася вольная хвіліна, ён дарыў яе дзецям. Ён расказваўім казкі, хадзіў на поплаў па кветкі, тлумачыў незразумелае:

Вось так гуртом яго абсядуць

I час работы яго крадуць;

Насі «катла», кажы ім казкі,

Ідзі на поплаў з імі ў краскі,

Давай адказы на пытанні…

Дзядзька Антось быў тонкі псіхолаг, умеў падысці да дзіцяці, уздзейнічаць на непаслухмянага:

Ён быў настаўнікам, суддзёю,

Калі, бывала, між сабою

Паспораць дзеткі ці паб’юцца,

Дык да каго тады звярнуцца,

Як не да дзядзькі, да Антося?

Дзядзька быў добрым гаспадаром, але разам з тым ён умеў зацікавіць дзяцей прыгажосцю прыроды роднага краю. Ліпава — маладое поле, засеянае аўсом. А для дзяцей агляд поля быў цэлым пада-рожжам па нязведаным мясцінам.

Ну, усякіх дзіў там ёсць багата!

А дзядзька ўсё табе пакажа.

Цікавасць усю тваю развяжа…

Разам з дзядзькам дзецям усё было цікава: лавіць рыбу, хадзіць у грыбы, малоць на хлеб збажыну. Акрамя гэтага дзядзька ўмеў рабіць розныя цацкі:

А дзядзька майстар быў на штукі

I быў механік на ўсе рукі:

І дудку скруціць вам і стрэлку,

I нарысуе нават елку, —

Такую выштукуе цацку…

4.Ад чыйго імя вядзецца ў творы апавяданне: “Я помню дзень той. Вечарэла…” Хто гэты чалавек? Ці не адзін з тых, хто тады быў разам з дзядзькам Антосем, і пасля, праз шмат гадоў, успамінаў мінулае?

У аснову паэмы «Новая зямля» быў пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял, успаміны дзяцінства. Героі паэмы — сам пісьменнік, маленькі Костусь, родныя яму людзі — бацька і маці, браты і сёстры, а таксама дзядзька Антось (малодшы бацькаў брат).

5.Як характарызуюць дзядзьку Антося або іншых герояў твора «смешныя», гумарыстычныя выказванні або апісанні? Для гэтага прачытайце ў «Слоўніку», што такое іронія і гумар.

Напрыклад іранічна, з гумарам апісвае аўтар дзяцьку Антося і яго сяброўскія адносіны з дзецьмі:

“Калі ж хто часам з ім не зладзіць,

То дзядзька толькі вус пагладзіць,

Але не скажа ён нічога,

Бо ведаў, чым даняць малога…”

“Ужо знаюць дзеці, што значыць

Гаворка дзядзькава такая,

Куды ён вуды закідае:

У Ліпава пайсці з ім! Божа!”

Пра саміх дзяцей:

“Ўсё гэта квапіла хлапчынку,

Цягнула крэпенька, бывала,

І, як рукою, злосць здымала”

Адносіны Антося да жаноцкага полу:

“А што жанкі? Разшто панята,

Ноль — слова нашага ім брата…”

“Але вось ён пакажа носа,

Стварэнне вы доўгавалоса…”

Асабліва іронія і гумар гучаць у эпізодзе з каштаваннем клёцак, дзе Антось не саромеецца прызнаць, што ідэя варыць іх у соку была не вельмі добрай. Увогуле ўвесь урывак напоўнены добрым гумарам і іроніяй. Аўтар з вялікай любоўю расказвае пра свайго дзядзьку.

Іронія — мастацкі прыём, спосаб камічнага або сатырычнага паказу, у аснове якога ляжыць схаваная, стоеная насмешка.

Гумар — паказ жыццёвых з’яў у смешным (камічным) выглядзе; нязлосны добразычлівы смех.

6.Ці можна сцвярджаць, што аўтар стварае камічнае ў творы пры дапамозе наступных спосабаў і сродкаў: ужывае смешныя выразы, знарочыста няправільнае тлумачэнне нейкіх з’яў, неадпаведныя паводзіны героя, калі герой хоча выглядаць лепш, чым ёсць на самай справе, або знарок робіць наадварот? Прывядзіце прыклады.

Аўтар стварае камічнае пры дапамозе наступных вобазаў і сродкаў:

1)Ужывае смешныя выразы:

“Тут каля дзядзькі чарадою,

Як чэрві дзеці мітусяцца”

“А дзяцька ўперадзе тралюе”

“Зірнулі хлопцы на Антося,

І сліну ўсе яны глынулі”

“Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся?

Паскудства, брат, і не пытайся!”

2) знарочыста няправільнае тлумачэнне нейкіх з’яў

“Які ты хлопча, нецярпячка!

Няхай цябе затопча качка!”

3) неадпаведныя паводзіны героя, калі герой хоча выглядаць лепш, чым ёсць на самай справе, або знарок робіць наадварот.

“Тады, брат, — эх! адно дзяржыся! —

I дзядзька цмокнуў выразліва,

I хлопцы зноў ждуць церпяліва,

А дзядзька, стоячы, паволі

Памешваў клёцкі. — Ну, даволі! —

Сказаў Антось, і ўсе ўздыхнулі,

Як бы гару з плячэй сапхнулі,

I бліжай к дзядзьку падступілісь.

—Глядзі, мо ўжо пераварылісь,

— Алесь зазначыў палахліва.

—Ну, — Костусь кажа, — ото дзіва!

Не бойся: дзядзька лепей знае…”

I стаў на клёцку дзядзька дзьмухаць:

Пакаштаваць каб было можна,

I ў рот падносіць асцярожна.

3амерлі хлопцы, ані зыку:

Мінута важна і вяліка;

Глядзяць на дзядзьку і чакаюць

I дзядзьку поглядам пытаюць:

«Ну як? ці смачны? ці салодкі?»

У зубы клёцку, бы ў ляшчоткі,

Заціснуў дзядзька і губамі

Варушыць борзда, як, часамі,

Трусок ці зайчык над капустай,

Каб лепш дазнацца смаку-густу.

Пацмакаў дзядзька і ўсміхнуўся,

Зірнуў на хлопцаў, адвярнуўся

I тут, нічога не сказаўшы,

Як плюне дзядзька, пажаваўшы!

Трах у чыгунчык ён нагою!”

7.Якімі з пералічаных спосабаў і сродкаў стварэння камічнага ў творы карыстаецца аўтар, калі паказвае дзядзьку Антося ў розныя моманты яго кухарства і, нарэшце, вынік яго старанняў: Паскудства, брат, і не пытайся!

Аўтар карыстаецца ўсімі з пералічаных спосабаў, асбліва, смешныя выразы.(см. Пыт.6)

8.Складзіце план твора. (У якасці загалоўкаў могуць выступаць радкі з тэксту.) Звярніце ўвагу на тое, якімі могуць быць гэтыя загалоўкі, і прапануйце свае. Напрыклад:

• першая, у якой дзядзька Антось характарызуецца як умелы выхавацель і любімец дзяцей: Ён быў настаўнікам, суддзёю…;

• другая, дзе паказана, як паводзіць сябе дзядзька Антось з пляменнікамі-неслухамі: Калі ж хто часам з ім не зладзіць…;

• трэцяя, дзе апісваецца прырода: I што за Ліпава такое?..;

• чацвёртая — пра розныя ўмельствы дзядзь-кі Антося: I дзядзька майстар быў на штукі…;

• пятая — апісанне падрыхтоўкі да гатавання клёцак: I як іх дзядзька завіхаўся…;

• шостая — пра чаканне смачнай яды: Эх, — цмокнуў дзядзька, — наямося!;

• сёмая — што сталася з клёцкамі: Паскудства, брат, і не пытайся!.

Выкарыстайце план твора для пераказу.

1.“Наш дзядзька, мілы наш Антоні”(дзядзька – той хто разумее і любіць сваіх пляменнікаў)

2. “ведаў, чым даняць малога”(Антоні – мудры педагог і выхавацель)

3. “У Ліпава пайсці з ім! Божа!” (дзеці спазнаюць прыродны свет праз навучанне дзядзькі)

4. “І быў механік на ўсе рукі”(дзядзька творчы і таленавіты чалавек)

5. “Дзядзька бульбу драў на клёцкі, каб згатаваць не па-жаноцку”(падрыхтоўка экзатычнай стравы)

6. “І сліны ўсе яны глынулі” (хлопцы з нецярпеннем чакалі смачнай новай стравы)

7. “Як плюне дзядзька пажаваўшы” (няўдалае варыва)

Like this post? Please share to your friends:
  • Сочинение про детский труд на английском
  • Сочинение на тему семейные взаимоотношения
  • Сочинение про детский сад 6 класс
  • Сочинение на тему сельской библиотеке
  • Сочинение про гараж