Центральное месца у камедыi займае Вобраз Гарлахвацкага. Гэта двурушнiк, дымагог, авантурыст, самазванец у навуцы, якi iмкнецца выкарастаць службовае становiшча у сваiх шкодных мэтах. Абапiраючыся на паслугi плятхара i падхалiма Зелкiна, карыстаючыся баязлiвастью Тулягi, дабратой i даверлiвастью Чарнауса, Гарлахвацкi iмкнецца пралезцi у вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у iнстытуце атмасферу падазронасцi i недаверу. Гэтым ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. Гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. На яго думку гэтым можна прымусiць Тулягу i нават самаго Чарнавуса працаваць на яго — «хрыбецiкi у iх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калi хочуць на свеце жыць».
Характар Гарлахвацкага у п’есе падаецца сатырычна; характарызуя яго, Крапiва выкарыстоувае разнастайныя прыемы. Пачынаецца п’еса размовай прыбiральшчыцы цецi Кацi i дворнiка Нiчiпара, якiя гавараць пра змены, якiя адбылiся са з’яуленнем Гарлахвацкага. Асаблiва ярка праяуляецца характар Г., калi ён шальмуе i запалохвае Тулягу, прымушаючы таго напiсаць навуковую працу. Аб’ект даследвання гэтага ученага — «свiнячы мамант” — надзвычай удала асацыiруецца з унутранымi якасцямi самаго даследчыка. Як певун i шарлатан, Г. поунасцю раскрываецца у заключнай часцы трэцяга акта.
У вобразе навуковага супрацоунiка Зелкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зелкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчая, каб утрымаць свае месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, З. пачынае плясцi iнтрыгi, паклепнiчаць на сумлен. людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвысць З., якая паказвае яго унутраную сутнасць. З. ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваей ахвяры. Здаецца, што увесь ён — гэта натапыранае вуха, якое да усяго прыслухоуваецца. Убачыушы чалавеква у формы НКВД, якi выходзiу з кабiнета Г., пачуушы назву толькi вулiцы, З. фабрукуе новую плетку супраць Чарнавуса, хаця разумее дзiкасць свайго рашэння.
Невутства З., яго бессаромнае падхалiмства выразней за усе праяуляецца у сцене пасяджэння вучонага савета, на якiм Г. абараняе „сваю” навуковую працу. Як i Г., З. не разумее, што гэты даклад — пародыя на навуковую працу i кiнууся на усе лады расхвалiваць свайго начальнiка. Але варта было З. зразумець, што у гэтым дакладзе няма нiчога навуковага i напiсаны ён не Г., а Тулягам, як тут жа З. гаворыць адваротнае: “Я так i думау! Каб Вы, Аляксандр Петровiч, напiсалi такую бязгуздзiцу.“ У вобразе Зелкiна драматург не толькi заклеймiу пляткарства i падхалiмства, але i наглядна паказау небяспечнасць i шкоднасць такiх Зелкiных, бездоказныя абвiнавачваннi якiх былi самымi моцнымi аргументамi у свой час для рэпрэсii супраць сумленных людзей.
Реферат по остальным рефератам
Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі Кандрата Крапівы Хто смяецца апошнім
20 Ноября 2015
Реферат по остальным рефератам
Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватчыны ў камедыі К.Крапівы Хто смяецца апошнім
20 Ноября 2015
Реферат по остальным рефератам
Обзорные темы по произведениям русской литературы xx века — Два рода искусства
20 Ноября 2015
Реферат по остальным рефератам
Шолохов м. а. — Судьба военного поколения
20 Ноября 2015
Дзеянне камедыi разгортваецца ў навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з’яўляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраўнiка iнстытута яму дапамаглi ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе ў iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi).
Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п’есы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы вiд дагiстарычнай жывелiны». З сур’езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi, напiсаную Тулягам. Вобраз «свiнтуса грандыезуса», праўда, асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм.
У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з’яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцi да навукi, пазбаўлены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiўся ворагам народа.
Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяўляецца ў сцэне абароны Гарлахвацкiм «навуковай працы». У прамове Зелкiн кiдаецца расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыўны розум, даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае:»Я так i думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такую бязглуздзiцу напiсалi».
У п’есе «Хто смяецца апошнiм» праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоў непаўторныя, iндывiдуальныя рысы для герояў, поўна i закончана «вымаляваў» iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зелкiна, Тулягi, як i iмены шматлiкiх гогалейскiх i шчадрынскiх герояў, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i ў нашы днi.
Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiўшы невуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяўнiчасць.
- 1
- 2
(Назад) (Cкачать работу)
Функция «чтения» служит для ознакомления с работой. Разметка, таблицы и картинки документа могут отображаться неверно или не в полном объёме!
Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватчыны ў камедыі К.Крапівы Хто смяецца апошнім
Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год… Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п’ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д’яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з’яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе. Гэты твор Кандрата Крапівы поўнасцю адлю-строўвае атмасферу, якая панавала на тэрыторыі нашай краіны ў канцы трыццатых гадоў, калі аднаго даносу на сумленнага чалавека было да-статкова, каб пазбавіць яго жыцця або на доўгія гады адправіць у лагер, абвінаваціўшы ў здра-дзе Радзіме. Зразумела, гэты час быў на руку несумленным людзям, тым, хто марыў зрабіць сабе кар’еру за чужы кошт. Сюжэт камедыі просты: падзеі адбываюцца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, ды-рэктарам якога з’яўляецца А.П. Гарлахвацкі. Заняць такую адказную пасаду яму ў свой час дапамаглі сябры, зрабіўшы фальшывае пасвед-чанне. Ужо гэтага дастаткова, каб зразумець, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. А калі ўлічыць, што да палеанталогіі — навукі, якой займаецца — Гарлахвацкі ўвогуле не мае ніякага дачынення, то партрэт яго стане яшчэ больш акрэсленым. Усё гэта, зразумела, дрэнна. Аднак не было б так страшна, калі б, дасягнуўшы сваёй мэты — дырэктарства (слова гэта Гарлахвацкаму казы-тала слых і грэла душу), ён не перашкаджаў працаваць іншым, не замінаў развіццю навукі. Але такога, відаць, не бывае ці бывае вельмі рэдка. Звычайна адна брудная справа цягне за сабой другую. Трэба адзначыць, што Гарлахвацкі валодаў ад-ной незвычайна карыснай для яго рысай — здольнасцю выдатна арыентавацца ў сітуацыі і беспамылкова распазнаваць людзей. Да цёці Каці ён ставіцца звысоку. Да Зёлкіна, пляткара і падхаліма — з ненатуральным дружалюбствам. Перад Чарнавусам Гарлахвацкі сцелецца лістом, усяляк падкрэсліваючы сваю павагу да навуко-вых вартасцяў прафесара. Аднак менавіта ён паклапаціўся аб тым, што прафесар Чарнавус ледзь не стаў ворагам народа. Сумленнаму, але занадта даверліваму вучонаму забаранілі чытаць лекцыі на геафаку, а над яго дачкой Тамарай навісла пагроза выключэння з інстытута. Атрымаўшы загад зверху апублікаваць спіс сваіх навуковых прац, якіх у яго не было, Гарлахвацкі і тут не разгубіуся. Ён вырашыў выкарыстаць для гэтага маладога таленавітага, але занадта баязлівага вучонага Тулягу. А тут яшчэ і выпадак ідэальны падвярнуўся: Туля-гу да смерці напалохала пытанне выпадковага чалавека, ці не дзянікінскі ён афіцэр, бо надта падобны да таго. Прыбавіла страху яшчэ і тое, што Туляга сапраўды некалі жыў у тым го-радзе, які гэты чалавек назваў. Даведаўшыся аб гэтым ад малодшага наву-ковага супрацоўніка Зёлкіна, шаптуна, які толькі тое і ўмеў, што «хадзіць на мяккіх ла-пах, прыслухоўвацца, хто што гаворыць», ды-рэктар тут жа спрабуе выкарыстаць страх Тулягі сабе на карысць. Запалохаўшы Тулягу, Гарлахвацкі-прайдоха прымушае яго напісаць навуковую працу: «Вы напішаце, а я прачы-таю, праверу. Пасля мы яе зачытаем
- 1
- 2
Интересная статья: Быстрое написание курсовой работы
Сочинение на тему Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахватычыны ў камедыі Кандрата Крапівы Хто смяецца апошнім.
Работа добавлена на сайт bukvasha.com: 2015-05-26
Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой — мы готовы помочь.
Предоплата всего
от 25%
Подписываем
договор
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з’яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п’есай К. Крапівы стала камедыя «Хто смяецца апошнім», якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з’яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п’есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». З сур’ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінтуса грандыёзуса», праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім і пляткар. Ён з’яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім «навуковай працы». У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: «Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі». Важную ролю ў п’есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з’яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з’яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар’ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п’есе «Хто смяецца апошнім» выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана «вымаляваў» іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.