помогите составит сочинение по прыказке ,, Чужому навучайся , ды свайго не цурайся,, .
«Учитесь, читайте, і чужому навчайтесь, й свого не цурайтесь…» — ці слова великого Кобзаря українського народу Т. Г Шевченка не втратили актуальності і в наші часи. На жаль, проблема відірваності наших співвітчизників від свого коріння, їхнього незнання історії свого краю і Вітчизни, незнання свого роду і походження залишається особливо болючою й сьогодні. Та причиною нашого всенародного лиха є не тільки це. Адже ще більш болючим для справжніх українців є факт небажання окремих представників нашого народу зберігати і примножувати українські традиції та звичаї, знати рідну мову і спілкуватися саме нею.
Будучи освіченою та інтелігентною людиною, Тарас Шевченко добре усвідомлював свій власний обов’язок перед народом, з якого він вийшов. Тому він і засуджував тих «патріотів», які схилялися перед іноземним і цуралися вітчизняного:
«У чужому краю
Не шукайте, не питайте
Того, що немає
І на небі, а не тільки
На чужому полі.
В своїй хаті своя й правда,
І сила, і воля».
Особливо сильно хвилювала великого Кобзаря доля української мови, якої сам ніколи в житті не відрікався, а у багатьох своїх творах оспівував її чарівність, поетичність і мелодійність.
Але сьогодні занедбана не тільки мова, а й минуле, пам’ять, історія нашого народу. Багато українців не знають «чия правда, чия кривда і чиї ми діти», як писав Т. Шевченко у вірші «До Основ’яненка». Упродовж десятиліть і навіть століть нашу історію будуть розповідати нам інші, інші привчать нас до нашої культури і музики, інші навчать нас наших пісень. Т. Шевченко впевнений, що саме в цьому наша безпорадність і головна помилка. Поет закликає нас «подивитися лишень добре, пригадати тую славу», яка «спала на козацьких вольних трупах», яка «кров’ю умивалась». В цих рядках закладена безмежна сила почуттів автора до рідної землі.
Україна того часу здавалася Кобзарю «руїною Трої». Таке порівняння було зовсім не випадкове, не було звичайними словами. Це і було національною трагедією українського народу, це й досі залишається всенародним лихом. Тому побудову цивілізованої суверенної України треба вести з урахуванням великої важливості усвідомлення національної гідності, любові до українських народних святинь. До цього закликав нас колись і Т. Г. Шевченко:
«Свою Україну любіть,
Любіть її…
Бо время люте,
В останню тяжкую минуту
За неї Господа моліть».
І ці слова промовлені не звичайною людиною, а видатним українським митцем, який усе своє життя поклав боротьбі за свободу, незалежність, відродження національної свідомості та гідності.
НЯДАЎНА ад адной знаёмай пачула, што на рабоце, дзе зараз працуе яе дачка (яна жыве ў Мінску), патрабуецца веданне беларускай мовы. Вядома ж, маці параіла дзяўчыне пайсці на курсы, каб не страціць прэстыжнае месца. Тым больш, што з нуля пачынаць не трэба. Як-ніяк жыве ў Беларусі і родную мову чула, ды і на занятках у школе вывучала. Што забылася, хутка ўспомніць.
Я ж парадавалася, што пакрысе зноў да нас вяртаецца матчына мова. Так, у нас дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца дзве — руская і беларуская. Аднак першай аддаецца большая перавага. Праўда, у асобных ведамствах, установах дакументацыя ўжо вядзецца і на беларускай мове. Ды і многія газеты, часопісы, у тым ліку і наша раённая газета “Нарачанская зара”, друкуюцца па-беларуску, што дазваляе берагчы і захоўваць родную мову.
У маленстве мы, вясковыя дзеці, размаўлялі ў асноўным на “трасянцы”, ужываючы беларускія, рускія і нават польскія словы. Заняткі ў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных навучальных установах вяліся пераважна на рускай мове. На працы ў большасці таксама патрабавалася руская мова, бо дакументацыя вялася выключна на ёй. Вось і атрымалася, што на чыстай беларускай мове мала хто размаўляе. Хіба што філолагі, некаторыя навукоўцы, работнікі культуры… А так хочацца, каб ніхто не цураўся роднай мовы, з радасцю і задавальненнем гутарыў на ёй. Яна ж такая прыгожая, мілагучная!Мне ж асабіста пашчасціла пастаянна мець зносіны з роднай мовай, бо працую ў беларускамоўным перыядычным выданні. А таму і пісаць, і размаўляць па-беларуску мне значна прасцей, чым па-руску.
Азіраючыся на пройдзены шлях, ніколькі не крыўлю душой, калі гавару, што ўдзячна лёсу, які крута памяняў маё жыццё, прафесію і звёў з журналістыкай. Але ці атрымалася б усё так, калі б не калегі па рабоце, якія пастаянна падтрымлівалі?! Калі б не настаўнікі, якія далі першыя веды па роднай мове?! І асабліва з Куцькаўскай васьмігадовай школы — Зоя Аляксандраўна Позныш (адна з маіх першых настаўніц пачатковых класаў, бо іх было больш) і Лідзія Сямёнаўна Місевіч. Менавіта Лідзія Сямёнаўна выкладала беларускую мову і літаратуру. Як яна сама прыгожа размаўляла па-беларуску — на чыстай, літаратурнай мове! А якія цудоўныя вершы пісала! Любоў да прадмета настаўніца старалася перадаць і нам, вясковым дзецям. Пад яе мудрым кіраўніцтвам мы вучыліся асэнсаваць прачытанае, аналізаваць, разважаць. Напэўна таму і сачыненні нам было пісаць лёгка, асабліва на вольную тэму. А яшчэ Лідзія Сямёнаўна нас вучыла любіць куточак, дзе нарадзіліся, раслі, сваю Радзіму, народ, быць чэснымі, руплівымі, працавітымі. За ўсё гэта я бязмежна ўдзячна сваёй настаўніцы і заўсёды ўспамінаю добрым словам. Дарэчы, любоў да матчынай мовы педагог за гады працы перадала не толькі мне, маім аднакласнікам, але і пляменнікам, і многім іншым хлопчыкам і дзяўчынкам з Камарова і іншых бліжэйшых населеных пунктаў. За гэта нізкі паклон вам, паважаная Лідзія Сямёнаўна! Моцнага здароўя і доўгіх-доўгіх год жыцця!
Мне вельмі прыемна, што любоў да беларускай мовы перадалася і маёй дачушцы. І не толькі дзякуючы мне, але і педагогам, якія ў Мядзельскай сярэдняй школе імя У. Дубоўкі, дзе яна вучыцца, выкладаюць гэты прадмет. Найперш, настаўніцы пачатковых класаў Святлане Анатольеўне Аўдзеенка і настаўнікам-прадметнікам — Марыне Міхайлаўне Галаенка і Антаніне Пятроўне Штура. Памятаю, як Марына Міхайлаўна, яшчэ калі Насця вучылася ў 5 класе, давала сваім вучням заданні падрыхтаваць заметку ў насценную газету. І колькі было ў іх радасці, калі менавіта іх паведамленне там змяшчалася. Пасля была першая спроба пяра і на старонках раённай газеты. Штосьці атрымалася лепш, нешта горш. Але галоўнае, каб не прапала жаданне пісаць, нешта тварыць.
Ведаю, як шмат любові да свайго прадмета перадае вучням Антаніна Пятроўна Штура. Гэта ўвогуле педагог ад Бога, у якога веды, вопыт, мудрасць умела спалучаюцца са строгасцю і патрабавальнасцю. Нямала выдатных філолагаў працуе і ў іншых навучальных установах нашай сінявокай Мядзельшчыны. І дай Бог, каб іх было больш — таленавітых, апантаных, адданых школе, дзецям! А яшчэ і роднай, матчынай мове, якая, пакуль яны ёсць, не згіне, будзе жыць!
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Збіраючыся раніцай у школу, не варта спяшацца, таму што калі спехам надзець сукенку або кашулю навыварат, то ўся школа падыме на смех. І менавіта такія моманты могуць стаць прычынай таго, што ўсе сябры і аднакласнікі перастануць сябраваць.
На кантрольных і самастойных працах гэтак жа не варта імкнуцца вылучыцца, выкарыстоўваючы спешку, бо ў выніку можа апынуцца, што ў працы зроблена куча памылак і ў выніку атрымаеш дрэнную ацэнку. А бо ўчора ўсе ўрокі былі вынятыя, а спешка згуляла злы жарт.
Бываюць выпадкі, калі ўвечары рабіць урокі не хочацца і ты, закінуўшы падручнік з вершам, якое заўтра трэба будзе распавядаць ля дошкі, бяжыш на злом галавы гуляць у любімую гульню. А на наступны дзень, калі да цябе даходзіць чарга на ўроку літаратуры, стаіш і чырванееш у дошкі, а ўвесь клас смяецца. І настаўнік кажа: «Ну што, паспяшаўся – людзей насмяшыў». І запярэчыць няма чаго, бо сам учора паспяшаўся гуляць і не доучил ўрокі.
Спешка – гэта дрэнная звычка, якая можа ўвайсці ў норму. І тады, пастаянна спяшаючыся, ты заўсёды будзеш няўважлівы, і вынікам стануць дрэнныя ацэнкі. А потым, калі прыйдзе час развітвацца са школай, прыспешыш і абярэш не жаданую прафесію і атрымаеш дыплом з дрэннымі ацэнкамі. А затым, прыйдзе час уладкоўвацца на працу. Ні адзін з кіраўнікоў не захоча браць на працу работніка, які ўвесь час спяшаецца і робіць шмат памылак. А калі і возьме, то ніякага кар’ернага росту відавочна не свеціць. Бо ні каму не патрэбен супрацоўнік, які ўсё робіць праз рукавы.
Гэтак жа спешка можа згуляць злы жарт не толькі на вучобе, але і на вуліцы. Ідучы на вучобу ці з вучобы, не варта спяшацца, пераходзячы праз праезную частку, бо менавіта ў спешцы ты можаш не ўбачыць рухомую машыну і трапіць пад колы. Затым апынуцца ў лепшым выпадку ў бальніцы, а ў горшым выпадку – няшчасны выпадак. І гэта ўсяго толькі з–за таго, што не захацелася дачакацца пакуль машына праедзе.
Таму, не варта спяшацца, каб пазбегнуць памылак, якія пацягнуць за сабой кпіны і папрокі, а ў горшым выпадку і трагічныя вынікі. Заўсёды, перш чым паспяшацца, не поленись, падумай, чым гэта можа абярнуцца для цябе. Бо менавіта пасьпяшаўшыся можна насмяшыць людзей.
Кожны народ мае свае прыказкі і прымаўкі. Прыказка гэта — выслоўе народнай мудрасці, у якой вобразна і сімвалічна выказваецца або савет, як трэба паступаць у жыцці: » Цішэй едзеш, далей будзеш», «Сем раз прыкладзі, адзін адрэж «, » Куй жалеза , пакуль горача » ; або — перасцярога , як не трэба паступаць : » Паспяшаешся, людзям на смех » , » Упусціш агонь , не патушыш » , » Слова — не верабей: выпусціш , не зловіш » ; або — поўнае глыбіні і маралі назіранне: » Не ўсё тое золата , што блішчыць » , «Сто сяброў , лепш за сто рублёў «, «Не красна хата кутамі , а красна пірагамі «. Прыказку можна заўсёды растлумачыць і літаральна, і сімвалічна . Так , напрыклад , » Не ўсё тое золата , што блішчыць » азначае, што не ўсякі бліскучы прадмет зроблены з золата. Гэта — літаральны сэнс прыказкі ; а сімвалічны яе сэнс той, што часам тое, што з выгляду бліскуча, прывабна, па ўнутраным змесце — зусім не добра, ня каштоўна, не адпавядае вонкаваму выгляду. Часам прыгожы, добра апрануты, прывабны чалавек аказваецца дурным або кепскім чалавекам ; ці — як раз наадварот , — несамавіты з выгляду аказваецца каштоўным па ўнутраным змесце, што і выяўляецца прыказкай » Малы залатнік , ды дарагі». Бываюць прыказкі гумарыстычныя , жартаўлівыя , часцей за ўсё — насмешкі мужчын над жанчынамі : «У бабы валасы доўгія, ды розум кароткі » , «Вялікая Фёдара , ды дурніца» , «Як бы вялікая пані ні была , а ў алтар не лезь » . Можна заўважыць , што амаль усе прыказкі складаюцца з двух частак , як бы падзяляюцца напалову, маюць ўнутраны рытм, часам — рыфму. Ёсць прыказкі гістарычныя , якія склаліся ў пэўную гістарычную эпоху. Напрыклад : » няпрошаны госць горш татарына » , «І Мамай праўды не з’еў » , » Вось табе , бабуля , і Юр’еў дзень». Пасля, удалыя выразы некаторых пісьменнікаў звярнуліся ў прыказкі. Больш за ўсё прыказак і прымавак ўзята з баек Крылова , напрыклад: » А куфэрак проста адчыняўся » , » Слана — я і не заўважаў » , «Кот — Васька слухае , ды есць » .
Нават замежнікі зачараваныя нашай мовай і зрадасцю вывучаюць яе, іх вельмі здзіўляе калі прыязджаюць у Беларусь і бачаць, што мы самыя яе цураемся.
Дзесьці ў 2001 годзе лёс паставіў мяне перад выбарам, які стаў для мяне лёсавызначальным: на якой мове мне размаўляць – на рускай ці беларускай. Першая паўсюдна панавала і пануе сёння ў нашым грамадстве, другая знаходзілася і знаходзіцца дзесьці на ўзбочыне і незапатрабавана сваім жа народам.
Я абраў родную, якую, як мне тады здавалася, ведаю. Я ж навучаўся ў беларускамоўнай школе, дзе ўсе прадметы выкладаліся па-беларуску, за выключэннем рускай мовы і літаратуры. Але пачаўшы размаўляць, зразумеў, што я памыляўся: маіх ведаў не хапала для паўнавартаснага выказання сваіх думак. Не адступіў і пачаў самаўдасканальвацца ў валоданні роднай мовай. Калі зразумеў, што недастаткова проста размаўляць на ёй, а неабходна і думаць на ёй, тады вынік не прымусіў сябе доўга чакаць.
На самым пачатку я нават не ўяўляў, з якімі выпрабаваннямі мне давядзецца сутыкнуцца. Гэта і празмерная ўвага да маёй сціплай асобы, і неразуменне мяне навакольнымі людзьмі. Даводзілася нават выслухоўваць кпіны і абразы, скіраваныя ў мой адрас: «Ты националист, да как тебя земля носит!»…
Я не разумеў, чаму людзі так рэагуюць на тое, што я размаўляю па-беларуску. Разуменне прыйшло з часам: прычынаю таму – палітыка нашай улады ў адносінах да нашай мовы. Атрымлівалася, што яна сама міжволі пачала асацыявацца ў разуменні людзей з апазіцыяй. Але калі людзі бліжэй знаёміліся са мной, гэтая праблема адразу знікала. Дарэчы, былі і прыемныя моманты, калі незнаёмыя мне людзі падыходзілі да мяне і дзякавалі за тое, што я размаўляю па-беларуску.
Праз некалькі гадоў я стаміўся ад празмернай увагі людзей і вырашыў быць такім, як і усе, то бок, размаўляць па-руску. Але гэтае рашэнне абярнулася для мяне неверагоднымі праблемамі і выпрабаваннямі. Усё пакрысе пачало разбурацца: і асабістае жыццё, і здароў’е, і нават моё ўнутранае самаадчуванне пачало пагаршацца. Спачатку ніяк не мог зразумець, з чым гэта звязана, у чым я звінаваціўся перад Богамі. У выніку наблізіўся да бездані. Я ўсур’ёз пачаў задумвацца аб самагубстве, нават і не ведаю, што мяне тады ўтрымала ад гэтага кроку.
Дзесьці праз гадоў пяць гэтага пекла (я не перабольшваю, гэта сапраўды было пекла), зразумеў, што прычынаю можа быць мая здрада Мове. На гэты раз доўга не мог наважыцца пачаць зноў размаўляць на ёй, нешта ў сярэдзіне мяне самога ўвесь час старымлівала. Калі ж нарэшце здолеў перамагчы самога сябе, здарыўся сапраўдны цуд! Як я і меркаваў, прычынай руйнавання майго жыцця стала мая здрада мове. І калі я вярнуўся да яе, маё жыццё зноў пачало наладжвацца, а мае самыя смелыя мары і жаданні пачалі ўвасабляцца ў жыццё. Як гэта ни дзіўна, але гэта так! Я быў пакараны лёсам за здраду самому сабе, сваёй душы, сваёй сутнасці.
Таму звяртаюся да тых, хто хацеў бы размаўляць на роднай мове, але па нейкіх прычынах не робиць гэтага. Пасля таго, як вы пераадолееце ў сабе гэту няўпэўненасць, вы здзівіцеся, якую асалоду ў выніку атрымаеце, як многа знойдзеце!
А тым, хто ніколі нават не задумваўся, на якой мове яму размаўляць, хачу сказаць словамі бацькі беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча: “Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! “ .