У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і з’яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення. Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю, — такі асноўны змест верша «Над брацкай магілай». Пачынаецца верш са строгага і дакладнага апісання лугу ў вёсцы Лажыны, які вельмі падобны да лугу на Беларусі: растуць вербы і рабіны, цвітуць прыгожыя краскі і «ржавеюць варожыя каскі». На гэтай зямлі чэсна злажылі галовы беларускія хлопцы. Яшчэ нядаўна яны жылі, змагаліся, марылі, хацелі вярнуцца ў родны край — і вось загінулі. Вельмі цяжка і балюча тым, хто застаўся жыць, хто хавае загінуўшых герояў. Перадаючы момант пахавання, аўтар паказвае нясцерпны душэўны боль і незвычайную стрыманасць, уласцівую людзям, моцным духам:
Мы без слёз іх хаваем, Памятаем пра свой абавязак... Мы не плачам, бо слёзы Суровых саромяцца касак.
Ад імя ўсіх жывых салдаты клянуцца здзейсніць запаветную мару загінуўшых — адпомсціць ворагу, вызваліць радзіму ад чужынцаў. Воіны гатовы ісці на любыя выпрабаванні ў імя вызвалення Айчыны:
Беларусь мая родная, Як жа я рвуся яшчэ раз Пеша ўсю цябе змераць, Увесь і чабор твой, і верас!.. Наглытацца хачу туманоў, Твайго ветру і пылу, Наглытацца хачу за сябе і за тых, Што не ўстануць з нябыту; Вочы просяць нябёсаў тваіх, Ім твайго не хапае блакіту.
У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранікнёны, узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзяніна, байца. Героі твораў А. Куляшова — фігуры рэальныя і легендарныя, драматычныя і бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва.
Беларускі паэт Аркадзь Куляшоў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. На свае вочы А. Куляшой пабачыў усе злачынствы вайны, зведаў усю боль ліхалецця. У першыя дні вайны Куляшоў пакінуў разбураны бамбардзіроўкай і ахоплены пажарам Мінск і пешшу дайшоў да Оршы. Дабраўшыся да горада Калініна, уступіў у рады Чырвонай арміі. Пад Ноўгарадам закончыў ваенна-палітычнае вучылішча і быў накіраваны карэспандэнтам у армейскую газету «Знамя советов», дзе служыў да 1943 года. У 1943– 1946 гадах служыў пры штабе партызан. Быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».
Ваенная тэматыка займае значнае месца ў творчасці паэта. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў ваенны час. У сваіх вершах і паэмах ён усебакова паказвае барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў – будні ваеннага пакалення, цяжар і пазбаўленні ваеннага жыцця, геройскія ўчынкі і адвагу воінаў, якія абараняюць сваю Радзіму, радасць вяртання дадому…
Матыў абяздоленага вайной дзяцінства прадстаўлена у ваеннай лірыцы. Вайна пазбавіла бесклапотнага дзяцінства самых маленькіх грамадзян краіны:
♦
Цена сегодня: 6.00 бел.руб.
Вы находитесь на сайте как незарегистрированный пользователь.
Для покупки работы Вам необходимо заполнить все поля ниже:
Ваше имя :
Придумайте логин :
Ваш e-mail :
Ваш телефон :
Песню
А.К. ваен.гадоў не ўявіш інакшай, як у
армейскім шынялі, з поўнай ваен.
выкладкай. У
вершах паэта ваен.пары «ранай крывавай
родныя селы дыміліся і гарады». Верш
«Балада
аб чатырох заложніках»,
у якой расказваецца пра вялікае гора
адважнага партызанскага камандзіра
Бацькі Міная. Яго дзяцей, сястру фашысты
ўзялі ў якасці заложнікаў. Эпізод
суровага франтавога жыцця, поўнага
небяспек і вялікіх ахвяр, узнаўляе А.К.
у вершы «Пад
брацкай магілай»
(1942). – адно з вышэйшых эстэтычных
дасягненняў ваеннай лірыкі. Шырыня
паэтыч.асэнсавання
злучае 2 плыні – жывую непасрэднасць
і філасоф.
абагуленасць.
Тут развагі не проста аб салдацкай
смерці наогул, а суровая, гранічна
спрасаваная сіла пачуццяў, зглыбленых
у сутнасць таго, што здарылася.
Гэтыя вершы былі як бы пралогам да паэмы
“Сцяг
быгады”,
якая як бездань паміж тым,
што герою ўяўлялася
раней і тым што адбылося рэальна. Сярод
бел.паэм, што з’явіліся у ваен.перыяд,
К. “Сцягу
брыгады” належыць авангарднае месца.
Гэта вяршынна-натхнённы
помнік суроваму часу.
Па структуры яна як бы вырастае з
дзённік.запісаў. Вобразы герояў, падзеі
пададзены абагулена, сімвалічна.
Сітуацыя, якая распрацоўваецца ў паэме,
адна са складаных псіхалаг.момантаў
марал.выбару. Вялікую эпічную годнасць
надае паэме тое, што тут упершыню
сапраўды увасоблены свет нар.жыцця.
Моцнае ўражанне гэта паэма аказала на
Твардоўскага. Летам 1944 напісаў “Прыгоды
цымбал”
— сваеасаблівую вогненную “казку жыцця”
пра падзеі на акупаванай род.зямлі.
Праз умоўна-казачную форму тут выяўляецца
таксама шматстайны свет жыцця народа
ў крытычны момант выпрабаванняў. Яшчэ
грымела,
кацілася на захад вайна, калі К. стварае
паэму
“Дом
№24”.
Паэма вырвалася як бы на ўзмежжы
разбурэння вайны і жывых, поўных
трапяткой надзей парасткаў адбудовы
зямлі на новы лад. На пач.1945
г.у складзе рус.і
бел.пісьм. рушыў наўздагон вайне. З
гэтых уражанняў, што выходзілі на апошні
пераломны рубеж, у 49-м радзілася
філасафічна-роздумная паэма “Перамога”
(пачатков.назва
“Простыя людзі”). Роздум над спазнаннем
адвечных катыгорый жыцця і смерці.
20.Паэмы п.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.Адметнасці.
«Паэма
пра Смалячкова»,
заснаваная на дакументал.матэрыяле,
апавядае пра звычайнага бел.юнака, які
на вайне становіцца героем. П.Броўка
ўзводзіць апісанне на ўзровень
рамантычнай легенды, паэтыч.рэквіема.
Пачынаецца паэма запеўкай пра асілка
«з зоркімі вачыма», які прайшоў «праз
полымя боек у жоўтыя дні лістапада»,
«гадзінамі стыў на марозе, схаваны між
гурб снегавых» і, нарэшце, «паў, разганяючы
хмары, бліснуўшы маланкай між іх». Пасля
рамантыч.уступу ідзе апісанне жыцця
Федзі Смалячкова, паказваецца яго
ўзмужненне і станаўленне як асобы.
Нялёгкі франтавы шлях героя, яго смерць
у суровую завейную зіму апісаны
рамантычнымі, яркімі фарбамі, у стылі
быліннай фальклор.тв-ці. Аўтар уводзіць
у тканіну твора і пейзажныя замалёўкі,
асабліва выразныя ў другім раздзеле
паэмы. Сярод іх па сіле лір.перажывання,
высокасці грамадзянскіх пачуццяў
вылучаецца паэма «Голас
сэрца»,
прысвечаная памяці паэтавай маці, якая
загінула ад рук фашыстаў у Асвенціме,
арыштананая за сувязь з партызанамі.
Паэма напісана на адным дыханні, «ад
душы», што і перадвызначыла яе жанр.
адметнасць – лір.споведзь з эпічнымі
ўстаўкамі, а таксама кампазіцыю —
свабодную, якая дапускае чаргаванне
розных па часе падзей і эпізодаў,
апісальных і спавядальных частак.
Акрамя гэтага, на ўсхваляванасць,
узрушанасць інтанацыі «працуюць» і
рытміка-інтанацыйныя асаблівасці,
абумоўленыя спецыфікай паэтычнага
сінтаксісу, словаўжывання. Радкі ў
творы як бы наплываюць адзін на адзін,
узнёслыя і ў адначассе трагедыйныя па
свайму зместу. Дактылічны вершаваны
памер, сумежная рыфмоўка, шматлікія
паўзы ствараюць напружаную інтанацыю,
якая высвечвае трывожную душэўную
настроенасць паэта. Т.ч., пачаўшыся з
апісання асабістай трагедыі, асабістай
невымернай страты, паэма ператвараецца
ў палымяны заклік да барацьбы за «мір
ва ўсім свеце». Пры савец.уладзе
хрэстаматыйным творам лічылася паэма
«Кацярына»,
пабудаваная на распаўсюджаным, але
даволі схематыч.сюжэце ўзыходжання
сумленнага ч-ка-працаўніка да вышынь
грамадскага прызнання і славы, хоць
вобразна-стылявое майстэрства ў паэме
даволі высокае. Цялятніцу
Кацярыну выклікалі ў Маскву на нараду,
дзе яна выступала з прамовай. Яе
ўзнагародзілі высокім ордэнам, а калі
яна вярнулася дамоў, яе чакаў сюрпрыз.
На месцы старой хаты-развалюхі стаяў
«новы пяцісценны дом».
Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
- #
В.У. ЯРАЦ,
кандыдат філалагічных навук,
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
СТРУКТУРА ВАЕННЫХ БАЛАД А. КУЛЯШОВА
1979
Надзвычай своеасабліва і плённа развіваецца ў ваенны час беларуская балада, якая дазваляе гаварыць аб сапраўднай сталасці гэтага жанру нашай паэзіі, аб тым, наколькі моцным з’явілася яго ўздзеянне на ўвесь тагачасны савецкі ліра-эпас, аб тым, як у сённяшняй творчасці паэтаў праламляюцца традыцыі папярэдняга этапа – этапа значных ідэйна-мастацкіх заваёў. Побач з Я. Купалам і пасля яго смерці ствараюць свае выдатныя балады ваеннай пары А. Куляшоў, П. Броўка, П. Панчанка, М. Танк, А. Вялюгін, З. Астапенка, А. Бялевіч, А. Зарыцкі.
Большасць тэарэтыкаў і практыкаў верша схільны лічыць баладай твор лірычнага роду «з напружаным, незвычайным сюжэтам», у аснове якога «пераважаюць учынкі, паводзіны людзей у выключныя моманты іх жыцця, што вымагаюцца найцяжэйшымі абставінамі і сітуацыямі, калі чалавек выяўляе ўсю сваю сілу волі і перамагае як герой».
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Я.І. Клімуць
БАЛАДА «МАЦІ» А. КУЛЯШОВА Ў ФАЛЬКЛОРНЫМ
I ЛІТАРАТУРНЫМ КАНТЭКСЦЕ
2002
Жанр балады ў гісторыі беларускага прыгожага пісьменства мае багатыя традыцыі. Вытокі яго ў фальклоры, дзе і склалася ўся тэматычная разнастайнасць. Вучоныя адносяць беларускую фальклорную баладу да заходнеславянскай акругі, вылучаючы ў асобны геаграфічны пояс. Менавіта на аснове фальклорнай развівалася і літаратурная балада ў XIX стагоддзі, калі самім часам быў запатрабаваны рамантычны герой з яго вялікай самаахвярнасцю. Таму Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот, Тамаш Зан, Адам Міцкевіч і інш. спынялі ўвагу на фальклорных сюжэтах міфалагічнага, казачнага і легендарнага характару, каб пацвердзіць выключнасць падзеяў і велічнасць, драматызм характараў герояў. У другой палове XIX стагоддзя ў творчасці В.І. Дуніна-Марцінкевіча і асабліва Ф. Багушэвіча заўважаюцца істотныя змены. У адпаведнасці з вызначэннем тыпу творчасці і задачамі часу была ўжо іншая арыентацыя: яны выбіралі больш карагодныя і навелістычныя сюжэты.
Балада XX стагоддзя развівалася ў тым жа рэчышчы, але стан грамадства і гістарычна-канкрэтныя ўмовы патрабавалі новых падыходаў да фальклорных сюжэтаў. У перыяд уздыму адраджэнскага руху, з абуджэннем нацыянальнай самасвядомасці неабходныя былі ўзоры самаахвярнасці і вернасці роднаму краю. Гэта асабліва характэрна для вершаў баладнага тыпу Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча і іншых паэтаў, якія вырасталі пад магутным уплывам традыцый гэтых карыфеяў мастацкага слова. Такім чынам, нягледзячы на ўсе перашкоды і супярэчнасці папярэдняга перыяду, да сярэдзіны XX стагоддзя склалася самабытная беларуская літаратурная балада.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
С.В. Агароднікава
СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПАТРЫЯТЫЧНАЙ ЛІРЫКІ А. КУЛЯШОВА
(НА ПРЫКЛАДЗЕ АНАЛІЗУ ТВОРАЎ «МАЦІ» I «ЛІСТ 3 ПАЛОНУ»)
2005
Паэзія А. Куляшова ў пачатку 40-х гадоў ужо набыла свае асноўныя якасна-самабытныя рысы. Яе сталасць вызначалася глыбінёй і значнасцю ідэйнай праблематыкі, той высокай творчай культурай, якая абумовіла далейшыя поспехі пісьменніка ў вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны.
У баладзе А. Куляшова «Маці» (1943 г.) знайшла яскравае мастацкае ўвасабленне героіка барацьбы савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Старадаўні фальклорны матыў своеасабліва падпарадкаваны тут раскрыццю вялікай патрыятычнай ідэі:
На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,
На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты,
Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,
Сын прыйдзе з паходу,
Са славаю прыйдзе з паходу
Але цудадзейныя зярняты падаюць на «закляты камень» і дарэмныя ўсе надзеі маці на зварот сына. Таямніцу «шчарбатага камня» раскрывае «знаёмая дарога»:
…З-за Буга яго
Закацілі і кінулі ў поле,
Каб сына свайго
Не даждалася маці ніколі.
Не ўзыйдуць зярняты ні ўвосень на ім, ні вясною,
Пакуль ён не стане зямлёю,
Закляты табою.
У шырокім сэнсе алегарычны вобраз маці, якая ўласнай крывёю заклінае камень, атаясамліваецца тут з невычэрпнасцю народнага духу, з велічнай самаахвярнасцю і патрыятызмам роднага народа, у больш вузкім з сілай пачуццяў, трагічным хараством мацярынскага сэрца, якое пранесла праз агонь вайны ўсю выпакутаваную радасць любві, усю бязмежную горыч незваротных страт.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Я.І. Клімуць
ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА Ў ПАЭЗІІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
(паэмы «Хлопцы апошняй вайны» і «Простыя людзі»)
2008
Традыцыйна ўсю мастацкую літаратуру, напісаную ў канцы 1939 – першай палове 1941 г., называюць даваеннай, але гэта далёка не так. У Еўропе і на Далёкім Усходзе бушавала вайна, да ўзнікнення якой спрычынілася і Краіна Саветаў сваёй тайна-абсурднай палітыкай экспарту рэвалюцыі ў сусветным маштабе. Праўда, гэтую па сутнасці агрэсіўную палітыку дзяржаўныя дзеячы шырока прыкрывалі густой дымавой завесай знешняй міралюбнасці. Ці ведалі пісьменнікі пра гэтую двухстандартную палітыку? Ці адчувалі яны фальш ва ўсіх тых дзеяннях? Адказаць на гэта сёння цяжка, бо сведчанняў пра тое мастакі, на жаль, не пакінулі.
Усё ж драматызм часу паэтам удалося перадаць. Праўда, пафас быў аднабаковым. Услед за афіцыйнай палітыкай усе парушэнні міжнародных правоў дзяржавай трактаваліся як змушаныя. Не выключэнне ў гэтым аспекце і паэзія Аркадзя Куляшова. На першы план вылучаліся пафас гераізму і ахвярнасці. Гэта выразна прагучала ў вершы «Ранак»: «Выходжу я ў разведку – // Рашучы заўтра бой…». У трагічнай сітуацыі герой звяргаецца да ранку: «У родную краіну // Дарогі перайнач. // А я? А я загіну. // А ты? // А ты не плач». I гэта не абстракцыя: былі ахвяры паходу ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Яшчэ больш падстаў давала для такога трагічнага і адначасова патрыятычнага пафасу ганебная фінска-савецкая ваенная кампанія, у выніку якой Савецкі Саюз быў выключаны з Лігі Нацый, як, дарэчы, і Германія, што пазней трагічна адбілася на лёсе савецкіх ваеннапалонных. Таму можна лічыць, што Куляшоў у паэме «Хлопцы апошняй вайны» здолеў перадаць драматызм падзей сучаснасці і спрагназаваць будучыню. У яго ўяўленні яна была даволі трагічнай, але ўвогуле толькі для салдата-агрэсара. Гэта ён павінен быў загінуць ад кулі або снарада, калі паквапіцца на нашу тэрыторыю. Але аб’екгыўнасць адлюстравання павінна была прымусіць паэта сказаць і пра немінучасць ахвяр і з боку абаронцаў.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Я.І. Клімуць
ПРАБЛЕМЫ ВАЙНЫ I МІРУ Ў ПАЭЗІІ
АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА 60–70-х гг.
2009
Пасля рэзкага процістаяння перыяду «халоднай вайны» ў другой палове 50-х гг. быццам наступіў час усеагульнага паразумення. Аднак на самай справе гэты спакой быў ілюзорным. Неўзабаве свет зноў стаў на мяжу катастрофы ў так званы момант «Карыбскага крызісу». Тады хапіла ў кіраўнікоў дзвюх супердзяржаў вытрымкі і пошуку спосабу кампрамісу, які скончыўся вывазам савецкіх ракет з Кубы, а амерыканцы, у сваю чаргу, устрымаліся ад прамой ваеннай агрэсіі супраць гэтай краіны. Але ў свеце было неспакойна, вяліся лакальныя войны, напачатку 60-х гг. нарастала эскалацыя вайны ў В’етнаме, дзе зноў праявіла сябе агрэсіўная знешняя палітыка ЗША. Ва ўсіх войнах і канфліктах удзельнічалі і савецкія сілы, але грамадскасць пра тое не ведала, акрамя, хіба, паведамленняў пра савецкіх ваенных спецыялістаў, якія аказваюць дапамогу Паўночнаму В’етнаму па арганізацыі паветранай абароны. Пра сапраўдную місію тых спецыялістаў ніхто не мог нават здагадвацца. А паэты заўсёды чуйна адносіліся да такіх праблем, адпаведна на іх рэагавалі. Але для літаратуры ўжо недастаткова было адкрытай публіцыстычнасці 40-х гг., выяўленне ўсяго жыцця выходзіла на новыя віткі гістарычнага асэнсавання.
Апошняя злавесная вайна пакінула моцныя «зарубкі» ў памяці пакаленняў, што прайшлі праз яе. Яны пісалі пра тое. Але ўжо з адценнем новай трывогі, адчуваннем небяспекі, што пагражала чалавецтву. Ды і сама тая вайна згадваецца ўжо ў такім аспекце: мы перамаглі, але ці забяспечылі свет ад новых знішчэнняў? Таму і набывае праблема ярка акрэсленае філасофскае гучанне, у паэзіі ўсё больш адчуваецца клопат пра лёс Планеты і чалавека на ёй.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
А.М. Ненадавец
ЧАС ВАЕННАГА ВЫПРАБАВАННЯ I СТАЛЕННЯ
2014
Паэт, як нямногія, быў добра знаёмы з палітычнымі абставінамі, якія склаліся ў свеце на пачатку 1941-га года. Нездарма, ён у вершы «Паведамленне ТАСС» пісаў: «У раённай выцвіўшай газеце // Знайду // «Паведамленне ТАСС» // I ўспомню ўсё, чым жыў на свеце,..». Малады чалавек, вядома ж, не абасабляў сябе ад жыцця, як яму здавалася, квітнеючай і непераможнай савецкай краіны. Мары-летуценні перамагалі ўсё. Кожны будаваў планы на будучае, спадзяваўся толькі на самае лепшае. I таму, мабыць, такім непрадказальна-страшным, шакіруючым фактам стала нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Адразу, як цацачная хатка, рассыпаўся ілюзорны свет усёперамагаючага сяброўства паміж рознымі народамі, а той прыгожы і рознакаляровы свет ператварыўся ў шэры, змрочны свет Другой сусветнай…
Па-рознаму паводзілі сябе тыя, хто ўчора яшчэ былі мірнымі людзьмі. Нават у вершах-агітках, у творах савецкага перыяду А. Куляшоў, тым не меней, выразна паказвае, што многія разгубіліся, спалохаліся, страцілі арыентацыю ў надзённых падзеях. А што заставалася рабіць, калі навокал вельмі хутка аказаліся ворагі, і ўсё перамянілася так, што нават не паспелі азірнуцца, а наша непераможная (па рэляцыях высокіх начальнікаў) армія паспешліва адкочвалася на ўсход. Вымушанасць сітуацыі заключалася ў тым, што зараз амаль што ўсе самастойна прымалі рашэнні, якія залежалі, найперш, ад уласнага сумлення. Тут кожны быў і камандзірам, і падначаленым. Самае важнае, што людзі сталі замкнутымі, бо выразна бачылі, як пачалі сябе паводзіць учарашнія «ўра-патрыёты». Таму і паэт сцісла паведамляў у сваёй аўтабіяграфіі: «24 чэрвеня 1941 года пакінуў разбураны фашысцкай бамбардзіроўкай, ахоплены пажарам Мінск. Пеша прайшоў горкі шлях ад Мінска да Оршы. Цягніком даехаў да Калініна, дзе добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. З Калініна быў пасланы ў ваенна-палітычнае вучылішча пад Ноўгарадам, а адтуль накіраваны на службу ў армейскую газету «Знамя Советов».
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
М. Шаладонаў
КАНЦЭПТЫ ПАМЯЦІ I АБАВЯЗКУ
Ў ВАЕННАЙ ЛІРЫЦЫ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
2015
Вайна як праява зла і пакуль вечная спадарожніца чалавецтва існуе і функцыянуе ў свеце найперш таму, што ў грамадстве не стае сіл духу. Ва ўсіх сваіх праяўленнях яна ёсць параджэнне анігіляцыі, разарванасці чалавечых узаемасувязей, непамернага працэсу аб’ектывацыі ў стасунках паміж людзьмі. Ваяваць па-сапраўднаму магчыма толькі з аб’ектам, з тым, каго ты лічыш намнога ніжэйшым за сябе, істотай нікчэмнай, з якой мець узаемаадносіны не мае сэнсу. Вайна – гэта машына самазнішчэння як прайграўшых, так і пераможцаў.
Усё XX стагоддзе, як і наша сучасная рэчаіснасць, з’яўляецца выразным пацверджаннем гэтай трагічнай дадзенасці. Сублімацыя духу ў сацыяльным і грамадскім развіцці – з’ява вельмі складаная і цяжка ўлоўная. Сучасны прагрэс цывілізацыйных сіл не можа нам прадставіць аптымістычных прагнозаў у поглядзе на духоўнае і маральнае ўдасканаленне людзей, грамадскіх супольнасцей. Вайна па-ранейшаму застаецца амаль галоўным сродкам уладкавання тых ці іншых палітычных, нацыянальных, эканамічных і канфесіянальных канфліктаў, якія ўзнікаюць у той ці іншай «гарачай кропцы» свету.
Татальная пранізанасць чалавечай натуры і гісторыі энергетыкай барацьбы, эгаістычнай канкурэнцыі, культам сілы, уладай грошай выразна паказвае на тое, што людзі і зараз застаюцца ў асноўным раўнадушнымі да заваёў сіл духу, культуры, гуманізму і найбольш схільны давяраць толькі моцы духу сілы. Гэта, праўда, зусім не адмяняе таго, што і ў такія цяжкія моманты гісторыі, як вайна, рэвалюцыя, крызіс, людзі імкнуцца зрабіць прарывы ў царства свабоды, ісціны і праўды, сцвердзіць сябе сапраўднымі падзвіжнікамі свайго высокага боскага прызначэння на зямлі.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Паэзiя Аркадзя Куляшова яе тэматыка публiцыстычная накiраванасць фiласофскiя i маральна-этычныя п
Нарадзiуся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвiчы Касцюковiцкага раена на Магiлушчыне. Бацькi былi настаунiкамi. Рана абудзiлася у хлапчука цiкавасць да лiтаратуры i пачался дружба з кнiгаю. Асаблiвай увагай, любоую i прызнаннем карысталiся Пушкiн i Лермантау. Паэма Лермантава «Мцырi” дапамагла зразумець вялiкую чарадзейную сiлу мастацкага слова. У 1926г Клiмавiцкая акруговая газета „Наш працаунiк” друкуе першы верш А. К. А праз год газета “Магiлеускi селянiн” змяшчае каля дзясятка яго вершау, а адзiн трапляе у газету „Беларуская веска. “ У 1928г. пасля семiгодкi едзе вучыцца у Мсцiслаускi педтэхнiкум. Мсцiслау адыграу нямалую ролю у лiтарат. лесе. У 1929 г. едзе у Мiнск. У 1930г. выходзiць з друку першы сборнiк вершау “Росквiт зямлi». У пачатку наступнага года паэт заканчвае паэмы «Крыуда” — пра антынародны характар iмперiалiстычнай вайны, якая пачалася у год яго нараджэння. У 1931-1933гг. вучыцца на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. Выдаюцца новыя кнiгi з вершамi i паэмамi „Па песню, па сонца“, „Медзi дождж“, „Мы жывем на гранiцы“. У 1940г. выйшла першя кнiга у перакладзе на рускую мову „Дубрава“. Пачалася Вял. Айчын. вайна. Паэт дабрауся да Оршы. Працуе у газеце „Знамя Саветау“. Пiша вершы — »Лiет з палону», «Над брацкай магiлай», «Балада аб 4 заложнiках». У жнiунi i вераснi 1942 г. у цяжкiх франтавых умовах напiсау паэму «Сцяг брiгады». Вялiкiм здабыткам у бел. паэзiю увайшла пасляваен. творчасць. Паэмы «Новае рэчышча», «Толькi уперад», вершаваная аповесць «Грозная пушча», зборнiк «Камунiсты” i „Новая кнiга“, пераклады творау Пушкiна, Лермантава, Ясенiна. А. К. двойчы удастоены Дзяржаун. прэмii СССР, у 1946г. за паэму „Сцяг брыгады“, у 1949г. за „Новае рэчышча“. У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта БССР.
Пачанау А. К. з традыцыйных матывау прырода-апiсальнай лiрыкi. Паэту трэба было навучыцца пiсаць па-свойму, знайсцi адметную мастацкую манеру, выпрацаваць свой погляд на свет, падзеi, людзей. А. К. iмкнууся, каб яго верш быу „востры як штык” i “глыбо кi як плуг». Поспех А. К. прынеслi вершы пад назвай «Юнацкi свет” (1938-1940). З даваенных творау значны след у творчасцi пакiнулi паэмы „Баранау Васiль“, „У зяленай дуброве“. Першая услауляла мужнасць абаронцау свяшчэнных рубяжоу Радзiмы, другая расказала пра людзей калгаснай вескi, пра iх духоуны свет, мары. Найбольшы поспех прынесла паэма „Хлопцы апошняй вайны” (1940). А. К. паказвау сябе паэтам-наватарам. Ен шукау новыя мастацкiя сродкi. Верш “Мая Бесядзь” (1940) — паэт асэнсоувае свае месца у лiтаратуры, вызначае свае iдэйна-мастацкiя прынцыпы, ставiць задачы на будучае, выпрацоувае адметныя мастацкiя манеры. “ Плыла, цалавалась хмарка з зямлей». Алегарычны вобраз хмары дае паставу гаварыць пра творчыя прынцыпы паэта. Асаблiва вершы падводзiлi вынiкi ранняй творчасцi паэта, вызначалi праграму на будучае, кiрунак далейшых пошукау. Песню А. К. ваен. гадоу не уявiш iнакшай, як у армейскiм шынялi, з поунай ваен. выкладкай. У вершах паэта ваен. пары «ранай крывавай родныя селы дымiлiся i гарады”. Верш „Балада аб 4 заложнiках“, у якой расказваецца пра вялiкае гора адважнага партызанскага камандзiра Бацькi Мiная. Яго дзяцей, сястру фашысты узялi у якасцi заложнiкау. Эпiзод суровага франтавога жыцця, поунага небяспек i вялiкiх ахвяр, узнауляе А. К. у вершы „Пад брацкай магiлай” (1942). Пасля бою воiны хаваюць сваiх баявых таварышау.
У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi — галоуная думка “Балады пра вока». А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. — пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме «аб месцы паэта у рабочым страi». “ Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) — фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна «Яугенiй Анегiн». Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.
Поспех А. К. прынес зборнiк вершау «Юнацкi свет” (1938-1940). У iм паэт глядзiць на свет вачыма сваiх маладых герояу. Яны працуюць, дружаць, думаюць пра будучыню. “ Воблака», «Ельнiк», «Бюро даведак». У ранняй творчасi А. К. паустае чалавек з яго штодзеннымi клопатамi i пачуццямi, светлымi юнацкiмi парываннямi. Галоуны матыу зборнiка «Мы жывем на гранiце” — воiнская пiльнасць ва умовах вайны. Непераможны савецкi народ — iдэя паэмы „Хлопцы апошняй вайны” (1940). Творы, напiсаныя А. К. у гады Вялiкай Айчыннай вайны — паэма “Сцяг брыгады», «Прыгоды цымбал», вершы «Над брацкай магiлай», «Балада аб 4 заложнiках», «Лiст з палону” — належаць да лепшых узорау савецкай паэзii. Мужная непахiснасць, гарачы патрыятызм, душэуны боль за тых, хто трапiу у фаш. няволю — вось галоуныя тэмы гэтых творау. Верш „Мая Бесядзь“. Пад iм стаiць дзве даты (1940-1946); быу раннi варыянт. Пазней паэт пераглядзеу тэкст. Гэты твор нечым дарагi аутару. Верш мае праграмнае значэнне. У iм паэт выказвае свае адносiны да творчасцi, да жыця, да свету. У аснову верша пакладзна на родная легенда пра Каню. У той час, як усе птушкi працавалi, адносiлi у бор выкапаную зямлю, Каня гуляла ды мыла iх здзекамi». Птушкi за гэта паслалi ей вечны праклен. Паэт ставiць сабе на месца птушак — настойчых, упартых, сцiплых.
I працiстауляе сваю працу, свае iмкненнi праводзiнам «Аматарау легкай славы», якiя нагадваюць Каню з лягенды. Як i працавiтыя птушкi, ен не заспакоiцца, пакуль не закончыць пачатай справы, «будзе капаць рэчышча уласнай ракi». Не хоча пераацэньваць свае магчымасцi. Паэт прытрымлiваецца сваiх прынцыау. У гады В. А. вайны А. К. дасягнуу сапрауднай сталасцi. Паэт мае схiльнасць да жанру балады («Балада аб 4 заложнiках», «Балада пра вока»). Цяжкiя выпарбаваннi, якiя выпалi на долю савецкiх людзей у гады В. А. вайны, паэт паказау у вершы «Над брацкай магiлай». Пахаванне забiтых савецкiх воiнау — галоуны змест верша. У вершы гучыць смутак, душэуны боль, глыбокае пачуцце мужч. гора. Чалавеч. перажываннi з’яуляюцца высоiмi грамадзянскiмi пачуцямi. Героем верша з’яуляецца воiн-беларус. Яго вачыма успрымаюцца падзеi. Цыкл вершау «Новая кнiга” А. К., напiсаных у 60-е вызначаецца фiласофскiм зместам. Роздум i шырокiя абагульненнi — характэрныя рысы лiрiкi гэтага часу У вершы „спакойнага шчасця не зычу нiкому” усяго 12 радкоу (1961). Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае спакойнага шчасця, якiм жыве абывацель. Свой погляд паэт высказвае у пачатку верша, дае абагульненнi пазiранняу над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, каб дасягнуць мэты, трэба актыуна змагацца за яе; шчасце не прыходзiць само. У вершы “Я хаце абавязаны прапiскай” (1963) — тут словам цесна, а думкам прасторна. I страфа пабудавана на канкрэтных дэталях быту. Перад чытачом праходзiць маленства лiрычнага героя, „рэчы, што акружалi яго” Калыска, лыжка, глiняная мiска – усе гэта роднае i блiзкае. Пачатак верша гучыць як сыноуняя удзячнасць роднаму куту. Але вось пачалася вайна. Для лiрычн. героя надыходзiць момант падцвердзiць сваю вернасць i адданасць мацi, народу, Радзiме. Бiягра фiя аднаго чалавека улiваецца у бiяграфiю усяго народа. Апошняя страфа верша — адкрыты публiц. зварот ад iмя былога воiна.
Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) увайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. «Новая кніга», якая ўбачыла свет у 1964 г., стала па-сапраўднаму наватарскай і засведчыла якасна новы перыяд у творчасці паэта. Зборнікі «Сасна і бяроза» (1970) і «Хуткасць» (1976) грунтоўна замацавалі за ім адно з галоўных месцаў у літаратуры.
Нарадзіўся будучы народны паэт Беларусі 6 лютага 1914 г. у вёсцы Саматэвічы, што ў Касцюковіцкім раёне на Магілёўшчыне. Яго бацькі працавалі настаўнікамі ў школе. Паэтычны дар абудзіўся ў хлопчыка вельмі рана. У дванаццаць гадоў на старонках Клімавіцкай акруговай газеты «Наш працаўнік» ён надрукаваў свой першы вершаваны твор. А ў 1928 г., калі юнаму паэту было чатырнаццаць гадоў, у часопісе «Полымя» з’явіўся верш «Бывай…». Гэты твор быў народжаны першымі і шчырымі пачуццямі да вельмі прыгожай дзяўчыны — Алесі Карыткінай. Вобраз першага кахання жыў у сэрцы Аркадзя Куляшова ўсё жыццё, і таму ён неаднойчы згадваў Алесю ў сваіх паэтычных творах, вяртаўся да раней напісаных радкоў, шліфаваў іх, даводзіў да філіграннасці гучання. Верш «Бывай…» стаў шэдэўрам выдатнага паэта і цудоўнай песняй (музыку напісаў Ігар Лучанок):
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Закончыўшы ў 1928 г. сямігодку, Аркадзь Куляшоў пайшоў вучыцца ў Мсціслаўскі педтэхнікум. Тут ён пасябраваў з Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам, якія таксама пісалі вершы, былі паэтамі-маладнякоўцамі, упэўнена ўваходзілі ў літаратуру. Яны ў сваім асяродку захапляліся творчасцю Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, цікавіліся рускай і сусветнай паэзіяй. Знаёмства з паэтычнымі кірункамі і набыткамі іншых літаратур узбагачала творчы досвед і духоўны свет маладых людзей.
У 1931 г. малады паэт паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. А за год да гэтай падзеі выйшаў яго першы зборнік «Росквіт зямлі» (1930). У хуткім часе ўбачылі свет яшчэ некалькі кніжак Аркадзя Куляшова — «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж» (абедзве — 1932), паэмы «Аманал» (1933) і «Гарбун» (1935). У многіх вершаваных творах А. Куляшова адчуваюцца дыханне і рытмы свайго часу, выяўляецца радасць юнацкіх пачуццяў і рамантычных парыванняў у светлае заўтра. Аптымізм і мажор валадараць у радках паэта, які, зразумела, за чыстую манету прымаў тагачасныя ідэалагічныя заклікі ды ўстаноўкі. Драматычная праўда даваеннай рэчаіснасці, калі панавала атмасфера страху і недаверу, адбываліся рэпрэсіі, ішло рассяляньванне вёскі, заставалася па-за яго ўвагай. І таму не ўсё з напісанага вытрымала выпрабаванне часам.
Звяртаюць на сябе ўвагу вершы «Астраном» (1929) і «Як дзень адыходзіць…» (1930). У гэтых творах герой паэта рамантычна захапляецца панарамай далёкіх сузор’яў, верыць у тое, што зможа некалі весці дыялог з паэтам з іншай галактыкі, у якога гэтаксама «сэрца гарыць». Ён вітае зорны сусвет:
Прымі прывітанне, бясконцы сусвет
Далёкіх Цэнтаўраў і Львоў,
Далёкі таварыш, далёкі паэт
З няходжаных Млечных Шляхоў.
(«Як дзень адыходзіць…»)
Паэт нібы інтуітыўна прадчуваў надыход касмічнай эры, калі бясконцы сусвет зробіцца адкрытым і блізкім чалавеку. У асобе Аркадзя Куляшова ў нашу паэзію прыйшоў мастак аб’ёмнага, касмічнага погляду на свет. Філасофскі касмізм думкі, маштабнасць мыслення зрабіліся асноўнымі ў яго паэзіі. Асэнсаванне месца чалавека у Сусвеце, агульнапланетарным быцці знойдзе ўвасабленне ў творах Аркадзя Куляшова 40-50-х гг. і пазнейшага часу (паэма «Хлопцы апошняй вайны», вершы «Зямля», «Пра Марс» і інш.). Канцэпцыя быцця і лёсу чалавека на Зямлі і ў Сусвеце стала асновай яго філасофска-паэтычнага светабачання і светаразумення.
Самай прыкметнай з’явай у творчасці Аркадзя Куляшова даваеннай пары стаў цыкл вершаў «Юнацкі свет» (1939-1940). Сюды ўваходзяць вершы «На сотай вярсце», «Карусель», «Бюро даведак», «Воблака» і інш. Лепшыя з іх, як лічыць крытык У. Гніламёдаў, «краналі натуральнасцю слова, абаяльнасцю інтанацый жывой гаворкі, шчырасцю і праўдзівасцю пачуццяў…». «Я так — летуценнік…» — прызнаецца лірычны герой. Ён паўстае перад намі радасным, крыху наіўным. «Юнацкі непаўторны свет» поўніцца пачуццём кахання да дзяўчыны, якая ўяўляецца «светлым ранкам» («Бюро даведак»). Разам з тым герой паэта ўлюбёны ў свае родныя мясціны, на поўныя грудзі, па-маладому шчаслівы жыць на зямлі і сузіраць хараство. Лепшыя радкі цыкла ўражваюць лірычнай непасрэднасцю адчуванняў, адметнасцю аўтарскіх вобразаў. У вершы «Воблака» паэт здолеў перадаць цудоўны міг жывой паяднанасці з прыродай, калі ў рукі рыбалова, здаецца, трапіла само воблака:
Вада ў кругах,
Вада ў кругах,
I неба ў ёй не тое…
А воблака?Яно ў руках
Трапечацца жывое.
Пачуццё крэўнай еднасці з роднай зямлёй выяўлена ў вершы «Магілёўская хмарка» (1940). Хмарка — жывая і дзейная істота — паспагадала жнеям і схавала іх у свой цень ад спякоты, у рух прывяла вятрак, а потым «з вясёлым праехала громам». Праз пейзажны малюнак паэт імкнуўся выказаць духоўна значную думку:
I людзі ўсміхаюцца хмарцы сваёй,
I ўдзячны
Услед ёй крычу я:
— Расці, магілёўская хмарка,
З зямлёй
Трымаючы сувязь жывую!
У вершы «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй…» (1940), які заўважна перагукаецца з «Магілёўскай хмаркай», Аркадзь Куляшоў працягвае роздум пра духоўнае апірышча асобы, яе ідэалы і жыццёвыя прынцыпы. Па сутнасці, ён выказвае сваё эстэтычнае крэда, погляд на асобу паэта, якая бачыцца яму душэўна ўсхваляванай, у няўрымслівым пошуку:
Хачу неспакойнаю хмарай грымець,
Маланкамі ўвесь апавіты,
Каб цяжка адразу было зразумець
Ці вокам акінуць, які ты.
У гэтым творы пейзажны вобраз набывае іншасказальнасць.
Тэма паэта і паэзіі знаходзіць арыгінальнае ўвасабленне ў вершы «Мая Бесядзь» (1940-1946). Тут па-мастацку пераасэнсоўваецца фальклорны вобраз птушкі кані. Каня марнавала час, калі іншыя птушкі працавалі, капалі раку, нават чыніла здзекі з маленькіх працаўнікоў. Таму яе спасцігнуў вечны праклён: улетку яна канае ад смагі, «рэдкаю кропляю… існуе». Лірычны герой верша не жадае жыць, як гэтая птушка, ён гаворыць, што будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі і капаць «рэчышча ўласнай ракі». Яму марыцца, каб адшуканая крыніца разлілася ракой:
Не Волгай магутнай,
Не нават Камаю,
Хоць Бесяддзю, што на радзіме маёй.
Паэтава мара збылася. Яго паэзія зрабілася паўнаводнай ракой, якая ўлілася ў вялікі акіян агульначалавечай духоўнасці. Прыйшоў, зрэшты, і той дзень, калі давялося плыць у акіянскім прасторы, але мастак не забыўся пра пасланую лёсам блакітную раку, вытокі сваёй паэзіі: «Як быццам я плыву не акіянам, // А Бесяддзю — жаданаю ракой» (верш «Стаю і з пачуццём неўтаймаваным…», 1962).
Яшчэ ў даваенныя гады Аркадзь Куляшоў выявіў сябе і як паэт яркага эпічнага таленту. Паэме «Аманал» (1933) уласцівы прынцып рамантычнай умоўнасці ў адлюстраванні падзей. Абагульнена-сімвалічны і рамантычны характар набываюць вобразы Юнака і Маладосці, якія ў значнай ступені ўвасабляюць сабой маладое пакаленне 30-х гг. Паэт звяртаецца да мовы сімвалаў, прыёмаў іншасказальнасці і фальклорнай паэтыкі. Удалае выкарыстанне гэтага літаратурнага арсенала заўважыў і станоўча ацаніў Якуб Колас. Ён адзначаў адметнасць эпічнай формы твора, параўноўваў куляшоўскі «Аманал» з п’есамі Леаніда Андрэева і Морыса Метэрлінка: «…паэма… пабудавана пераважна на схемах, сімвалічнасці, на алегорыях, а сімвалічная афарбоўка выклікае ў памяці Морыса Метэрлінка: выццё сабак, ваўкоў, пеўневыя спевы і г. д. I як заключны акорд паэмы, паяўленне ласінага табуна». Гэты вобраз табуна на фоне летняй прыроды атаясамліваецца з узвіхраным часам 30-х гг., які імкліва перайначваў рэчаіснасць.
Адным з найлепшых даваенных эпічных твораў А. Куляшова справядліва лічыцца паэма «Хлопцы апошняй вайны» (1940). Паэт зазямляе свайго лірычнага героя, хоць той імкнецца думкай ахапіць сусвет. Ён турбуецца пра лёс жыцця і чалавека на зямлі, над якімі навісла пагроза ваеннага ліха. У перадваенныя гады гэтыя хваляванні былі небеспадстаўнымі і нават прарочымі, бо вайна з фашызмам прымусіла задумацца пра будучыню ўсяго чалавецтва і яго будучыню, пра вечныя каштоўнасці на зямлі — мір, працу, чалавечае шчасце. Зноў жа, трэба заўважыць, гэтая паэма лучыцца з канкрэтыкай даваеннай эпохі, аднак у ёй абмінаюцца складаныя рэаліі і павароты жыццёвай рэчаіснасці. Разам з тым аўтар апярэджвае свой час — найперш гуманістычнай скіраванасцю думкі, верай у чалавечы розум.
Патрыятычным і гуманістычным пафасам вызначаецца творчасць Аркадзя Куляшова ваенных гадоў. Вялікім пачуццём болю напоўнены верш «Ліст з палону» (1942) — зварот дзяўчыны, якую вывозяць у фашысцкую няволю. Гераіня звяртаецца да свайго каханага. Двойчы паўторанае слова «рабыня» і шматразовы паўтор эпітэта «чорная» абвастраюць трагічнасць гучання паэтычных радкоў, перадаюць унутраны стан паланянкі:
Я рабыня, рабыня,
Я чорная, чорная, чорная,
Любы мой, не з табой,
А з праклятай бядой
Заручоная…
Здаецца, што гэта сама Беларусь спавядаецца і кажа пра свой трагічны лёс, просіць заступіцца і абараніць яе ад рабства, кліча адпомсціць ворагу за патаптаны гонар і ўчынены гвалт.
Глыбокім лірыка-драматычным зместам напоўнены верш «Над брацкай магілай» (1942). Каб раскрыць увесь драматызм пахавання беларускіх салдат, палеглых за Радзіму, аўтар звяртаецца да прыёму вобразнага кантрасту: супрацьпастаўляюцца «прыгожыя краскі за вёскай у лузе» і «варожыя каскі» каля вёскі, дзе адбыўся бой. Тут паўстаюць у сваёй непрымірымасці прыгажосць жыцця і смерць. Заключныя радкі гучаць з эмацыянальнай узвышанасцю слова. Паэт выказвае той пакутны стан душы, калі чалавек, надоўга адарваны ад роднай зямлі, шукае ў цяжкія хвіліны духоўнага мацунку і надзейнага апірышча:
Беларусь мая родная,
як жа я рвуся яшчэ раз
Пеша ўсю цябе змераць,
увесь і чабор твой і верас!..
Сэрца просіць шляхоў,
Што цяжкім маім ботам пад сілу;
Наглытацца хачу туманоў,
Твайго ветру і пылу;
Наглытацца хачу за сябе і за тых,
Што не ўстануць з нябыту;
Вочы просяць нябёсаў тваіх,
Ім твайго не хапае блакіту.
Элегічная, роздумная танальнасць верша «Пад родным небам» (1943). Думкі паэта нібы мкнуць наўздагон за птушыным выраем: «А гусі? // Адкуль ім // Адрозніць за хмаркамі тымі // Шынелі ад купін, // Нядаўна пакінутых імі?». У гэтым лірыка-пейзажным творы кранальна і шчымліва выказаны запаветныя пачуцці чалавечай душы «пад восеньскім небам» ваеннага часу.
У гады вайны Аркадзь Куляшоў стварыў балады, элегіі, лірычныя і лірыка-публіцыстычныя вершы («Віцебская махорка», «Маці», «Галубкі» і інш.), а таксама паэмы «Сцяг брыгады» (1943), «Прыгоды цымбал» (1944) і «Дом № 24» (1944). Асабліва каштоўнае ў гэтых творах — псіхалагічная глыбіня пачуццяў пра перажытае і выпакутаванае чалавекам ва ўмовах ваеннага ліха. Уражвае драматызм лірычных інтанацый і адметнасць мастацкай вобразнасці, якая раскрывае трагедыю нашай роднай зямлі і трагедыю беларускага народа. Творы пра вайну Аркадзя Куляшова па-мастацку глыбока выяўляюць чалавечыя пакуты, боль, гора і знаходзяцца ў цеснай сувязі з ваеннай паэзіяй Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Міколы Сурначова, Аляксандра Твардоўскага, Аляксея Суркова, Сяргея Нараўчатава, Канстанціна Сіманава, Міхаіла Ісакоўскага і інш.
У канцы 40-х — 50-я гг. Аркадзь Куляшоў напісаў паэмы «Перамога», «Новае рэчышча», «Толькі ўперад», «Песня аб слаўным паходзе», «Грозная пушча». На гэтых эпічных творах, як і на многіх вершах таго часу, моцна адбіўся змест і дух часу, а менавіта культ асобы Сталіна, так званая тэорыя бесканфліктнасці, ідэалагічныя ўстаноўкі бальшавіцкай партыі. Ідэалагічная па сваёй накіраванасці вершатворчасць вызначае аблічча паэтычнага зборніка «Камуністы» (1949), назву якому даў аднайменны верш з запеўнымі радкамі: «Камуністы — гэта слова, як са сталі, // Камуністы — гэта слова, як з агню». Працытааваныя радкі поўныя пафаснай рыторыкі, патэтычнага красамоўства, казённага аптымізму. Паэма-араторыя «Слова аб правадыру народаў» (1949) стала паэтычным прамаўленнем аўтара пра так званага правадыра і бацьку народаў Сталіна. Твор гэты — даніна культу асобы, у ім дамінуе ўсхваляльны пафас. Зрэшты, оды Сталіну і камуністам склаў не адзін Аркадзь Куляшоў. Мастак у таталітарнай дзяржаве быў падпарадкаваны ідэалогіі, залежаў ад яе і мусіў прыстасоўвацца да абставінаў, каб аўтарытарная сістэма не ўкрыжавала яго, не адправіла на той свет.
Нараджаліся пад пяром паэта і радкі, непадлеглыя ніякім пераменам часу, — гэта творы на вечныя тэмы. Да найлепшых твораў Аркадзя Куляшова 40-50-х гг. адносяцца «Колас», «Вяселле», «Аб рэўнасці», «Ты і я», «Зямля», «Маё сэрца ў бары» і інш. Цудоўны верш «Ты і я» пісаўся амаль у адзін час з «Камуністамі». У ім тонка раскрываецца душа Куляшова-лірыка, гучыць прачулая музыка кахання.
У другой палове 50-х — 60-я гг. у свядомасці паэта адбылася змена поглядаў і арыенціраў, ён выйшаў на якасна іншы ўзровень светапазнання. Аркадзь Куляшоў істотна паглыбіў інтэлектуальны, філасофскі пачатак у сваёй творчасці. 60-70-я гады сталі новым этапам у яго паэзіі. Паклаў пачатак гэтаму этапу зборнік «Новая кніга», які стаў падзеяй ва ўсёй тагачаснай савецкай літаратуры.
Аснову светабачання паэта складаюць думкі-развагі пра быццё чалавека ў часе і прасторы, пра лёс чалавецтва, Зямлю і Сусвет. Крытык В. Бечык у кнізе пра А. Куляшова «Шлях да акіяна» (1981) адзначаў, што «касмічны» ракурс надаў асаблівую навізну і надзённасць паэтавым разважанням, «новае… гучанне атрымала гуманістычнае сцвярджэнне чалавечнасці, шчырасці, дабраты, абвострана выявіўся драматызм сучаснага быцця чалавецтва», пры гэтым у куляшоўскіх творах «пераважае пафас засяроджанага роздуму». Яго лірычны герой — асоба гістарычная, якая знітоўвае ў сабе мінулае і будучыню:
Жыву, і пачуццё ў мяне такое,
Як быццам мне не пяцьдзесят гадоў.
А пяць стагоддзяў — самае малое.
(«Мне кожны год, нібы жыццём другім…»)
Куляшоўскі герой — чалавек па-сапраўднаму касмічны, які адчувае сябе жыхаром Сусвету: «Я — трэці свет, я кропелька малая // Тых светаў двух — звычайны чалавек, // Што неба і зямлю ў сабе змяшчае…» («Нябёсы — акіян, я знаў даўно…»); «Мне ў рукі лёс не шпагу даў, не лук, // А ўсю Зямлю, з арэнай — Млечным Шляхам» («Не старадаўні бард, але…»). У гэтых радках выяўляецца інтэлектуальная ёмістасць, афарыстычнасць думкі. «У вобразным, паэтычным мысленні Куляшова заўсёды ўражвае нечаканасць фармуліровак», — адзначае беларускі даследчык філасофскай паэзіі Я. Гарадніцкі.
Вобразы акіяна, вады, неба і іншыя прыродныя стыхіі паўстаюць у паэзіі Аркадзя Куляшова ў непарыўным адзінстве з чалавекам, яны — тая першааснова, без якой немагчымы «нязгаснага жыцця працяг». У вершы «Сышлося неба з акіянам блізка…» чалавек паўстае як дзіця акіяна, чыё быццё ўключана ў кругазварот часу і гісторыі. Гэты твор — філасофскае шаснаццацірадкоўе, у якім думка скіравана на пазнанне чалавечага быцця ў часе і прасторы, у непарыўнай сувязі мінулага і цяперашняга. Маштабнае пачуццё аўтара раскрывае чалавека ў глабальнай узаемасувязі з прыродай і вечнасцю:
Я адчуваю, як насустрач сушам
Нясуць мяне ўспаміны, а не сны,
І там мяне перадаюць яны
Другім шляхам, другім вятрам і сцюжам.
Дзіця вады, паўзу я ў глыб лясоў,
Развітваюся з берагам пясчаным,
Каб чалавекам, з глыбіні вякоў,
Устаць і зноў сустрэцца з акіянам.
Герой Аркадзя Куляшова быццам змяшчае памяць мінулых часоў, канцэнтруе ў сабе гістарычны вопыт чалавецтва, таму і хвалюецца пра яго лёс і жыццёвыя перспектывы.
Чалавек у Аркадзя Куляшова выступае сувязным эпох, Зямлі і Космасу. Знаходзячыся «на паўмільярдным кіламетры, паміж наступным і былым», ён глыбока ўсведамляе сваю высокую місію, адказнасць за лёс жыцця на Зямлі, будучыню, ён жадае, каб «выток жыцця» вечна пераходзіў у «працяг жыцця» (верш «На паўмільярдным кіламетры»). Герой паэта не ўяўляе трываласці і няспыннасці зямнога быцця без повязі чалавека і прыроды, працягвае «руку гарачую… прыродзе — з дваццатага ў трыццатае стагоддзе» (верш «Завея лісцяў у сняжынак пух…»).
У 60-70-я гг. узрастала рэальная пагроза ўсясветнай тэрмаядзернай катастрофы. Паэт верыць у розум чалавека і няскончанасць быцця на Зямлі. Жыццялюбныя, антываенныя матывы гучаць у вершах «Я хаце абавязаны прапіскаю…», «Сама Зямля не вечна…», «Ты згасіш, сонца, час…», «Сасна і бяроза» і інш. Неспакой, хваляванні сэрца — гэта глыбінны гуманізм светапогляду паэта. У пейзажна-медытатыўным вершы «Глыбокі лістапад у Белавежы…», напісаным у канцы 60-х гг., гучыць філасофская тэма жыцця і смерці. Паэт так выказвае свой душэўны стан:
А я маўчу, як дрэва
Асенняе,
згубіўшае свой дах.
Вакол мяне —
направа і налева —
Лісты, лісты, лісты
заслалі шлях.
Мы адчуваем унутраны дыскамфорт паэта «сярод завей, бесчалавечных душ», яго шчырую трывогу за лёс кожнага з нас: «Хіба памром, // Гвалтоўнай смерці // трапіўшы пад кола? // Няўжо мы станем // снегам, пылам, тлом?» У наш паслячарнобыльскі час гэтыя радкі ўспрымаюцца яшчэ больш абвострана і драматычна. Паэт выявіў глыбінную паяднанасць інтымнага і грамадскага, элегічнага і светлага.
Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на абвостраны драматызм светаўспрымання, па-філасофску ўзважана ставіўся да смерці і зямнога чалавечага лёсу, сцвярджаў няспыннасць жыцця. Ён верыў у вялікія магчымасці чалавецтва, яго інтэлект і духоўныя каштоўнасці. Наш беларускі паэт гэтак, як і А. Эйнштэйн, У. Вярнадскі і іншыя вучоныя, верыў у чалавечы розум, яго стваральны пачатак. Аўтарскі аптымізм і развагі пра вечны рух часу знайшлі глыбокае выяўленне ў вершы «На паўмільярдным кіламетры». Разам з паэтам мы ўслухоўваемся ў кукаванне зязюлі, якая калісьці паклікала яго ў вандраванне «на многа тысяч дзён». Афарыстычна гучаць заключныя радкі твора:
Пяройдзе шлях у новы шлях,
Расстанне — ў новае спатканне,
Напеў жалейкі — ў труб гучанне,
Выток жыцця — ў жыцця працяг.
Аркадзь Куляшоў імкнуўся асэнсаваць свой час і эпоху з пазіцый сучаснасці і мінулага, у агульначалавечым вымярэнні.
У сярэдзіне 60-х гг. Аркадзь Куляшоў напісаў цыкл лірычных вершаў «Маналог» (1964-1965), які прысвяціў памяці сваіх сяброў Юлія Таўбіна і Змітрака Астапенкі. Іх вобразы вяртаюцца ў памяць вярэдлівым болем. Юлій Таўбін «памёр… за кратамі, сярод муроў сырых. // Без стужак, без вянкоў, без некралога, // З кляймом абвінавачвання цяжкога…», другі сябра без весткі загінуў на фронце. «Маналог» паэта — гэта выяўленне шчырай, адданай вернасці сяброўству, памяць сэрца пра людзей, з якімі пачынаўся шлях у літаратуру. Паэт разважае пра сутнасць чалавечага жыцця: «Лепш цяжка жыць, чым быць бадзёрым трупам…».
Аркадзь Куляшоў у 60-70-я гг. паказаў сябе выдатным майстрам паэтычнага эпасу. Ён стварыў паэмы «Цунамі», «Далёка да акіяна», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус».
Аркадзь Куляшоў выявіў сябе як таленавіты, глыбокі перакладчык. За дзейнасць у галіне мастацкага перакладу ён быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1970). Куляшоў тонка адчуваў індывідуальную адметнасць кожнага з тых аўтараў, што цудоўна загучалі на беларускай мове. Ён пераклаў «Энеіду» ўкраінскага паэта Івана Катлярэўскага, славуты «Спеў аб Гаяваце» Генры Лангфэла, паэму «Цыганы» і раман у вершах «Яўгеній Анегін» Аляксандра Пушкіна. Паэтам пераствораны па-беларуску многія творы Міхаіла Лермантава, Тараса Шаўчэнкі, Сяргея Ясеніна, Расула Гамзатава і інш.
Аркадзь Куляшоў надаў высокі філасофскі ўзровень беларускай паэзіі. Ён выявіў раскаваную асацыятыўнасць думкі, шырокаахопнасць паэтычнага мыслення, яго суб’ектыўную інтэлектуальную заглыбленасць. Паэт не ўсведамляў сябе па-за агульназначнымі праблемамі чалавечага быцця, раскрываў агульначалавечае праз глыбока асабістае ўспрыманне рэчаіснасці і свету наогул. Ён узбагаціў традыцыі беларускага верша, пашырыў яго вобразна-выяўленчыя і стылёвыя магчымасці.