Верш казка экзамены барадулін

Страус змораны зусім
Ну і ну!
Ён паведаміў усім
Навіну.

 
Лятуць,
Імчацца ў высі,
Плывуць,
Прастуюць,
Тупаюць, –
У ЦЫРКУ ПАЧАЛІСЯ
ЭКЗАМЕНЫ УСТУПНЫЯ!

 
У дзверы не ламіся,
Сябе паводзь як след.
Па выкліку камісіі
Заходзь, цягні білет.

 
КАМІСІЯ ГЛЮГАТАЯ,
ІКЛАТАЯ,
ПУЛЯТАЯ.
Ім, пэўна, свет не любы,
Аж трое села ў рад.
Насіць такія дзюбы
Згадзіўся б хто наўрад:
ТУКАН, МАРАБУ,
ЧАЎНАДЗЮБЕЦ
З іх жартаваць ніхто не любіць.

 
Ад усіх старшынь не горш
Важны і спакойны МОРЖ.

 
Бач, пяро тырчыць за вухам.
Каб сачыць за кожным рухам,
Нельга ёй без акуляр.
Гэта ж –
ПТУШКА-САКРАТАР!

 
Плавае, а без лускі.
Хто такі ён?
ЛЕЎ МАРСКІ.
Смешна пляскае ў далоні,
Выступаць гатоў хоць сёння.

 
Гэта што за велікан,
Хобат, як пад’ёмны кран?
Ну, вядома, дужы СЛОН.
Ці не праўда,
Смешны ён?
Паказаць задумаў стойку,
Атрымаў за стойку двойку.

 
У вачах спакой, пагарда –
ТЫГРА, ЛЬВА і ЛЕАПАРДА

 
Падганяе РЫЖЫ КОТ
Ды пагладжвае жывот.
Хоць ад злосці аж трасе,
Скачуць праз агонь усе.

 
Кажа АНТЫЛОПА ГНУ:
– Я рагамі дугі гну.
Засмяяліся МЯДЗВЕДЗІ:
– Ты ў бярлогу спала недзе.
Мы ад дуг даўно адвыклі –
Кожны мчыць на матацыкле.

 
Так і не злічыў БУЛЬДОГ,
Колькі ў СКАЛАПЕНДРЫ ног.
Пяцьдзясят ног –
Ведаў ДОГ,
Сябру ж памагчы не мог.

 
Прыйшоў і жмурыць вочы.
Не думайце, што хворы, –
Прывык хадзіць уночы,
Днём спіць маленькі ЛОРЫ.

 
Запыталіся ў МІНОГІ:
– Дзе твае, мінога, ногі.
Доўга думала МІНОГА –
Не змагла сказаць нічога.

 
Прыскакаў МАРСКІ КАНЁК,
Паглядзеў на ўсё – і ўцёк.
Ледзь не збіў ён з перапуду
КАРАКАЦІЦУ-маруду.

 
РЫБА-ПОЎНЯ не ў гуморы:
– Суха ў цырку,
Лепш у моры!

 
Пастагналі цягачы,
Цяжка давялося
НАСАРОГА валачы
На сталёвым тросе.
А ягоная радня
Паспяшалася да дня.
Радуецца НАСАРОГ:
– Будзем выступаць утрох!

 
Ну, а потым з БЕГЕМОТАМ
Селі на арэлі.
Абліваючыся потам,
Так і прасядзелі –
Ніхто нікога ўзняць не змог:
Ні БЕГЕМОТ, ні НАСАРОГ.

 
КРАКАДЗІЛ сядзіць і плача:
Не рашылася задача.
Кажа сябру АЛІГАTАP:
– Выступаць я не аматар.
Плакаць ты знайшоў прычыну –
Лепей выпі аспірыну.

 
Бачыць ВОЖЫК ДЗІКАБРАЗА:
– Гэта што мне за абраза?
Здзіўлены і ДЗІКАБРАЗ.
У абоіх іх ураз
Голкі вострыя, зірніце,
Сталі, быццам на магніце.

 
Важныя прыйшлі БАБРЫ:
– Мы па дрэву разьбяры.
– Паспрабуй вас разбяры –
Потым прыйдзеце, сябры!

 
Віртуозамі павінны
Стаць старанныя ПІНГВІНЫ.
Шлях прайшлі даўгі і цяжкі –
Пінжакі ў іх наапашкі.

 
Ну хіба не цыркачы –
Спрытна круцяць абручы.
Даўгашыіх толькі так
Змог намаляваць мастак.

Падвяла САРОКА ГАЛКУ,
ГАЛЦЫ кінула шпаргалку.
На экзаменах закон:
За шпаргалку –
З класа вон!

 
Малыя сёстры Ламіны
Прыбеглі на экзамены.
Чакаюць ля дзвярэй яе,
А ЛАМА ўсё на «пяць» здае.

 
Запыталі ЛАМУ:
– Як завуць маму?
Адказала ЛАМА:
– Гэта знае мама…

 
А ў ПАВІЯНА і ГАМАДРЫЛА
Зайсці адвагі не хапіла.
Яны, старыя плеткары,
Шушукаюцца на двары.

 
МАЛПАЧЦЫ маленькай хвост
Выдалі, як навырост.
Падрасла, і хвост падрос,
Гэтак смешна ёй –
да слёз.

 
Стогнуць СОВЫ, ПУГАЧЫ –
Ведаў хоць бы крышку.
Лепей спалі б уначы,
Днём чыталі кніжку!

 
Як ФЛАМІНГА танцавалі,
Стала ў момант ціха ў зале.
Для танцораў грала шчыра
Чарадзейка ПТУШКА-ЛІРА.

 
Загнулі ПАПУГАЯМ дзюбы,
Цяпер хоць будзе ціха-люба.
Ды па-ранейшаму яны –
Няўседы і балбатуны.

Прыйшоў рагач
– Завуць вас як?
Адказвае спакойна:
– ЯК.
Як гэта як?
А так вось – ЯК!
Не можа зразумець ніяк,
Ну як ён гэтак ЯК не ЯК.
І ставяць забі-
яку
Дрэнную адзнаку.

 
Дрэсіруе змей МАНГУСТА.
Гэта праца ёй па густу.
Паслухмянай стала КОБРА –
Паганяла злую добра.

Лятаюць КАЛІБРЫ
Уперад хвастамі,
З сукенак сваіх не нацешацца самі.

 
Заспявалі ЖАБЫ хорам:
– Безгалосым сорам, сорам!
Кіраўнік адменны ЖОРАЎ,
Самы лепшы з дырыжораў.

 
Сказаў МУРАШКАЕД-няўклюда:
– Чапаць мурашнікаў не буду.
Хаваецца МУРАШКА:
– Яму паверыць цяжка!

 
Дужа вушы не тапыр –
Ты яшчэ малы, ТАПІР.
Мыйся з мылам і таксама
Станеш без палос, як мама.

 
Ну хто касцюм пашые
АКАПІ без трывогі –
Як у жырафы шыя
І як у зебры ногі.
Нібыта з маскарада,
Прыйшла – і дужа рада.

 
Ці ў шлях падаўся нашча,
Ці ў джунглях заблудзіўся,
Ды АФРЫКАНСКІ ЯШЧАР
Пазней за ўсіх з’явіўся.

 
Ну, вядома, ЦІХАХОД –
Пройдзе кіламетр за год.

 
Не спяшайся лепш дарма –
Больш экзаменаў няма.
Раз такі цельпукаваты,
Усміхайся вінавата.

 
ХТО ЗДАЎ ЭКЗАМЕНЫ НЯДРЭННА,
ЧАКАЕ ШУМНАЯ АРЭНА.

 
Прыходзьце ў цырк –
Здалёк відаць
Агнёў вясёлых водбліскі.
З САБОЮ, ДЗЕЦІ, ТРЭБА ЎЗЯЦЬ
І ШЧЫРЫ СМЕХ, І ВОПЛЕСКІ.

На чтение 4 мин Просмотров 427 Опубликовано 7 ноября, 2020

  Галоўны выток барадулінскай дзіцячай паэзіі – вопыт народнай творчасці, мудрай педагогікі. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ў аўтарскіх калыханках, забаўлянках, лічылках, дражнілках, хуткамоўках, загадках, казках, небыліцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоўных і гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Рыгор Барадулін напісаў у пачатку далёкіх 1960-х гг., калі ў самога падрастала дачка Ілона. Ён свядома з бацькоўскім замілаваннем абірае пастаяннай гераіняй-субяседніцай дзяўчынку Лану. Сваім першым творам ён лічыць напісаную спецыяльна для дачушкі па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваіх калыханак Рыгор Барадулін насяліў і любімым персанажам гэтага жанру – катом.
  У кожным творы паэта прысутнічае запрашэнне да гульні. Дзіцяці неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце.
  Непахіснае пачуццё справядлівасці, вабную таямнічасць, выпадковасць утрымліваюць менавіта лічылкі як спецыфічны жанр дзіцячага гульнявога фальклору. Аўтарскія лічылкі, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Напрыклад, лічылка «Колькі кошак у кашы?») актывізуе думку дзіцяці. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лічылцы-загадцы дзеці пільна сочаць за гарэзлівымі кошкамі. Сярод лічылак-загадак, у якіх пералічэнне адсутнічае, але патрабуецца ў адказе, прывабнай выглядае лічылка «Грышка, Мішка і Шчыпай ехалі на чоўне», разлічаная на дзіцячую кемлівасць і дапытлівасць.
  Шырокае прызнанне маюць загадкі Рыгора Барадуліна. Кожная загадка заахвочвае да максімальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.
  Пашыраючы сферу псіхалагічнага жыцця герояў, Барадулін прыходзіць да літаратурнай апрацоўкі такога няпростага і прывабнага фальклорнага жанру, як казка. У замысле апрацаванай казкі «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь і ліса»), відавочна жыццёвая ісціна: нішто на зямлі без працы не даецца. Аўтар вядзе сваіх выхаванцаў у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыі спахмурнелы зачын («Пыхцеў, пацеў, Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) і шчаслівую канцоўку («І зараз у футры мядзведжай // Са стрэльбаю // ходзіць дзед, // А бабка гатуе ежу, // Хвастом лісіным // Змятае загнет), выпукласць характараў-тыпаў (працавіты мужык, лянівы мядзведзь, хітрая ліса). Усё гэта сведчаць пра захаванне многіх атрыбутаў народных казак. У аснову барадулінскай «Бабулінай казкі» таксама лёг народны сюжэт пра казу і семярых казлянят, якіх з’еў злы воўк. Барадулін удала перадае ўсю непасрэднасць і каларыт казкі: мацярынскую любоў казы-гаспадыні да сваіх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення і дабрабыту ў іх хацінцы да прыходу ваўка. Канцоўка казкі шчаслівая.
  Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулінскай творчасці вылучаюцца прыбабунькі.
  Вытокі гумарыстычнай дзіцячай паэзіі Рыгора Барадуліна – у фальклоры. Сакавітым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю розняцца жарты-перакруткі.  Тонкая павучальная  іронія прыхавана ў многіх барадулінскіх запамінальных вобразах. Гэта шкодны раскідач (Нежаданы гэты госць // Раскідае ўсё як ёсць) з верша «Раскідач», гэта і тры Ланіны сястрычкі-капрызулі Ай!, Не буду!, Не хачу!, з  якімі не хочуць сябраваць дзеткі і самі падказваюць, як пазбавіцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткі распазнаюць і невука-задаваку Максімку («на ўроках Няўседу, у класс Непрыходу»), з якога насмяяліся месячане (касмічная быль «Не такі… Не такое…»), і абяцалу-Мікітку, у якога «двойкі ў сшытку Шыі гнуць, Як тыя гусі», і непаседу з самым доўгім носам («Хто паўсюль Яго суе У свае І не ў свае Справы І забавы) з верша «Пытанне ўсім», і няспрытнага гультаяватага хлопчыка-ўсхопчыка, які прарадзіў бабулі агарод так, што « — Дзякуй! Крычалі Асот І макрыца» (верш «Хлопчык-усхопчык»). Даспадобы дзецям апісанне адухоўленых з’яў прыроды.
  Рыгор Барадулін – непаўторны пейзажыст. Красавік-чараўнік напоўніў наваколле ластаўкамі, засеяў кветкамі луг і «Закасаўшы рукавы, Неба ўзняў вясёлкамі» («Красавік»). Вершы пра жывёл развіваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасці. Верш-казка «Экзамены» знаёміць з прадстаўнікамі жывёльнага, птушынага і насякомага свету. Многія творы актыўна пашыраюць дзіцячы пазнаваўчы кругагляд. «Ці ляцяць вароны ў вырай?», «Ці пазяхае бегемот?».Творчасць Рыгора Барадуліна для дзяцей носіць арыгінальны характар. Паэт па натуры сваёй гумарыст.

57. Тэматычная
разнастайнасць твораӯ Уладзiмiра
Ягоӯдзiка, якiя уваходзяць у дзiцячае
чытанне

Апавяданнi
У. Ягоӯдзiка вызначаюцца добрым
дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай
займальнасцi ӯдаецца звярнуць увагу
а самае галоӯнае: на неабходнасць
аберагаць родную прыроду. Гэта
па-сутнасцi, першыя ӯрокi экалагiчнага
выхавання. Творчасць Ул. Ягоӯдзiка
тэматычна i жанрава багатая. У яго
знойдуцца i апрацоӯкi легенд i паданняӯ,
творы на сюжэты з народнай мiфалогii i
своеасаблiвая iнтэрпрытацыя народных
казак, уласныя лiтаратурныя казкi,
апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных
асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання
рэчаiснасцi прываблiвае чытача.
Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ул. Ягоӯдзiка
заснаваны на народных матывах. Аднак
гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы,
паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову
звычайныя жыццёва-прыродныя факты i
напаӯняе iх незвычайным казачным
дзействам. Аповесць «Янка i ружа»
прасякнута адзiнай iдэяй: выхавання
дабрачыннасцi i ӯсталявання прынцыпаӯ
вышэйшай справядлiвасцi. Прысвечана
змаганню за высокародныя справы,
супраць заганных звычак i грубай
уладнай сiлы. Тэматычна творы У.
Ягоӯдзiка можна падзялiць на два цыклы:
казкi пра жывёл i сацыяльна- бытавыя.
У аповесцi «Янка i ружа» сюжэт убiрае
ӯ сябе дзве раӯназначныя часткi: у
краiне Летавеччыне, дзе кiраваӯ разумны
Уладар, людзi жылi шчаслiва, а ӯ суседнiх
– Зубонii i Пузонii – гаравалi, бо iх
каралi вялi бясконцыя войны. Цёмныя
сiлы замыслiлi разбурыць шчасце i ӯ
Летавеччыне. Балотнiца падманам
зацягвае ӯ багну Уладара i Уладарку,
калi тыя неаглядна кiнулiся шукаць
кветку шчасця ӯ Купальскую ноч, а
здрадлiвых пузонскага i зубонскага
каралёӯ прымушае служыць сабе, якiя ӯ
дадзенай Балотнiцай масках Уладара i
Уладаркi з´яӯляюцца ӯ каралеӯскiм
замку. Першы мiнiстр Бабур таксама
прагне захапiць уладу, таму ӯступае ӯ
хаӯрус з цёмнымi сiламi. Калi дзецi
спрабуюць з высокай вежы запусцiць
летаӯцоӯ, каб такiм чынам парадаваць
дзяцей i ӯ суседнiх краiнах, iх жорстка
караюць: усiх хлапчукоӯ забiраюць у
салдаты i адпраӯляюць на вайну. Не
могуць дапамагчы тут i Нянька, i Начальнiк
варты, якiя захоӯваюць адданасць
ранейшым iдэалам. Нянька толькi паспявае
перадаць свайму прыёмнаму сыну Янку
жытнi каласок, якi павiнен вярнуць яго
дадому. Каб Ружа не заӯважыла ӯсiх
жахлiвых змен у дзяржаве, ёй дараць
замежныя чароӯныя акуляры. Хцiӯцы
дабiваюцца свайго: багна падступае
амаль да самага палаца, знiкла светлая
рэчка, няма збожжавых палёӯ. Аднак
жытнi каласок прыводзiць Янку ӯ родныя
мясцiны, ён аб´яӯляе вайну цёмным
сiлам. З дапамогаю Нянькi i Начальнiка
варты ӯдаецца напалову ачысцiць
Святлынь-раку, пасеяць жыта, на
адваяваных у балота палетках. Нарэшце
Ружа, пазбаӯленая чароӯных акуляраӯ,
букетам жытнёвых каласоӯ дакранецца
да ӯяӯных уладароӯ — з iх спаӯзаюць
маскi, усе бачаць, што гэта зубонскi i
пузонскi каралi, якiя тут жа ператвараюцца
ӯ гадзюк, Бабур жа-у аблезлага пацука.
Справядлiвасць адноӯлена. У гэтай
аповесцi пiсьменнiк звяртаецца, няхай
i апасродкавана, да гiсторыi краю. Тут
можна знайсцi многа сiмвалiчных прыкмет
Беларусi: Белая вежа як увасабленне
дзяржаӯнай велiчы, светлыя рэкi, зялёныя
лясы, працавiтыя людзi. А барацьба з
тванню – гэта сiмвал змагання за
Адраджэнне краю пасля многiх гадоӯ
застою, напамiнак аб неабходнасцi
аднаӯляць i развiваць нацыянальную
беларускую культуру, берагчы i ӯмацоӯваць
родную мову. Драматургiчныя творы У.
Ягоӯдзiка прысвечаны пераважна
маральна-этычнай тэматыцы.

50. Тэматычная
разнастайнасць вершаваных твораӯ
Рыгора Барадулiна, якiя уваходзяць у
дзiцячае чытанне

Галоӯны выток
барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт
народнай творчасцi, мудрай педагогiкi.
Творчае асэнсаванне народнапаэтычных
традыцый ярка люструецца ӯ аӯтарскiх
калыханках, забаӯлянках, лiчылках,
дражнiлках, хуткамоӯках, загадках,
казках, небылiцах-перакрутках,
прыбабуньках, жартоӯных i гумарыстычных
вершах. Свае першыя творы для дзяцей
Р.Барадулiн напiсаӯ у пачатку далёкiх
1960-х гг., калi ӯ самога падрастала дачка
Ιлона. Ён свядома з бацькоӯскiм
замiлаваннем абiрае пастаяннай
гераiняй-субяседнiцай дзяӯчынку Лану.
Сваiм першам творам ён лiчыць напiсаную
спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы
«Калыханку». Вобразны свет сваiх
калыханак Р. Барадулiн насялiӯ i любiмым
персанажам гэтага жанру – катом. У
кожным творы паэта прысутнiчае
запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна
пастаяннае самасцвярджэнне ӯ свеце.
Непахiснае пачуццё справядлiвасцi,
вабную таямнiчасць, выпадковасць
утрымлiваюць менавiта лiчылкi як
спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога
фальклору. Аӯтарскiя лiчылкi, у адрозненне
ад фальклорных, перш за ӯсё сюжэтныя.
Н-д, маленькi Цiмошак губляе ӯ лазовым
кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»).
Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны
радок – гэта новая прыгода. У
лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за
гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак,
у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але
патрабуецца ӯ адказе, прывабнай
выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай
ехалi на чоӯне», разлiчаная на дзiцячую
кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае
прызнанне маюць загадкi Р.Барадулiна.
Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай
аддачы разумовых здольнасцей дзяцей..
Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця
герояӯ, Барадулiн прыходзiць да
лiтаратурнай апрацоӯкi такога няпростага
i прывабнага фальклорнага жанру, як
казка.У замысле апрацаванай казкi «Мех
шэрых, мех белых» (па матывах народнай
«Мужык, мядзведзь i лiса»), вiдавочна
жыццёвая iсцiна: нiшто на зямлi без працы
не даецца. Аӯтар вядзе сваiх выхаванцаӯ
у зачараваны казачны свет праз
прасякнуты духам народна-казачнай
традыцыi спахмурнелы зачын («Пыхцеӯ,
пацеӯ, Ды больш не змог цярпець, Над
сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) i
шчаслiвую канцоӯку («Ι зараз У футры
мядзведжай са стрэльбаю ходзiць дзед,
А бабка гатуе ежу, Хвастом лiсiным
Змятае загнет), выпукласць характараӯ-тыпаӯ
(працавiты мужык, лянiвы мядзведзь,
хiтрая лiса). Усё гэта сведчаць пра
захаванне многiх атрыбутаӯ народных
казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай
казкi» таксама лёг народны сюжэт пра
казу i семярых казлянят, якiх з´еӯ злы
воӯк. Зачын казкi «Бедненькiя сiроткi,
Беленькiя казляняткi, Летняю ночкай
кароткай Не стала Ιхняга таткi. Са
злымi-злымi вачыма, З iкластаю
Пашчай-пасткай, З´еӯ яго люты ваӯчыла
Ι костачкi перахраскаӯ. Барадулiн удала
перадае ӯсю непасрэднасць i каларыт
казкi: мацярынскую любоӯ казы-гаспадынi
да сваiх любых рахманых казлянятак,
атмасферу паразумення i дабрабыту ӯ
iх хацiнцы да прыходу ваӯка. Канцоӯка
казкi шчаслiвая.

Яркай
мастацкай знаходкай з арсенала
барадулiнскай творчасцi вылучаюцца
прыбабунькi. (гэта слова ад мацi i баялася
пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай
дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым
гумарам, парадаксальнай вобразнасцю
розняцца жарты-перакруткi. Тонкая
павучальная iронiя прыхавана ӯ многiх
барадулiнскiх запамiнальных вобразах.
Гэта шкодны раскiдач (Нежаданы гэты
госць Раскiдае ӯсё як ёсць) з верша
«Раскiдач», гэта i тры Ланiны
сястрычкi-капрызулi Ай!, Не буду!, Не
хачу!, з якiмi не хочуць сябраваць
дзеткi i самi падказваюць, як пазбавiцца
ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткi
распазнаюць i невука-задаваку Максiмку
(«на ӯроках Няӯседу, у класс Непрыходу»),
з якога насмяялiся месячане (касмiчная
быль «Не такi… Не такое…»), i
абяцалу-Мiкiтку, у якога «двойкi ӯ сшытку
Шыi гнуць, Як тыя гусi», i непаседу з
самым доӯгiм носам («Хто паӯсюль Яго
суе У свае Ι не ӯ свае Справы Ι забавы)
з верша «Пытанне ӯсiм», i няспрытнага
гультаяватага хлопчыка-ӯсхопчыка,
якi прарадзiӯ бабулi агарод так, што «
— Дзякуй! Крычалi Асот Ι макрыца» верш
«Хлопчык-усхопчык». Даспадобы дзецям
апiсанне адухоӯленых з´яӯ прыроды.
Р.Барадулiн – непаӯторны пейзажыст.
Красавiк-чараӯнiк напоӯнiӯ наваколле
ластаӯкамi, засеяӯ кветкамi луг i
«Закасаӯшы рукавы, Неба ӯзняӯ вясёлкамi»
(«Красавiк»). Вершы пра жывёл развiваюць
пачуццё прыгожага як найпершы элемент
чалавечнасцi. Верш-казка «Экзамены»
знаёмiць з прадстаӯнiкамi жывёльнага,
птушынага i насякомага свету. Многiя
творы актыӯна пашыраюць дзiцячы
пазнаваӯчы кругагляд. «Цi ляцяць вароны
ӯ вырай?», «Цi пазяхае бегемот?».Творчасць
Р.Барадулiна для дзяцей носiць арыгiнальны
характар. Паэт па натуры сваёй гумарыст.

49. Тэматычная
разнастайнасць апавяданняӯ Янкi Брыля,
якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

Самыя першыя
апавяданнi Я.Брыля для дзяцей вызначаюць
суб´ектыӯнае, апасродкаванае
адлюстраванне жыцця з пазiцыi маленькага
чалавека. Для апавядальнiка галоӯнае
не столькi ӯзнаӯленне жыццёвых падзей,
колькi адлюстраванне ӯражанняӯ
маленькага чалавека ад iх. У апавяданнях
праслежваецца i тэма адухаӯленне
прыроды.

У апавяданнi
«Ветэрынар» хлопчык расказвае пра
тое, як бацькi шукалi рады ад ласiцы,
што вельмi трывожыла iх Сiӯку. Абхадзiӯшы
ӯсiх шаптух, бацька вырашыӯ ехаць да
ветэрынара, ды прывёз… козлiка, якi
сваiм пахам павiнен быӯ напужаць
нягоднiцу. Лiсiца ӯрэшце адчапiлася,
козлiк у хлопчыка стаӯ сябрам. Паiлi
козлiка малаком, а хлопчык любiӯ
падманьвацца з iм гэтай бутэлькай з
малаком. Козлiк панадзiӯся ӯ грады ды
ӯ суседскiя, а яшчэ ӯ каморку лазiць па
крупы цi хлеба пагрызцi. Козлiк пасябраваӯ
з сабакай Жук i аднойчы яны разам
збеглi. Вярнуӯся назад адзiн Жук. Козлiка
знайшлi ӯ суседняй вёсцы. Калi прывялi
ветэрынара дадому, то ён штурхнуӯ Жука
рожкамi, нiбыта крыӯдуючы, што той яго
дрэнна абараняӯ. Такiя адносiны памiж
жывёламi здзiӯляюць людзей: «Ну, Лявон,
— кажа мне дзядзька Паӯлюк, наш сусед,
— гэта ж, брат, казка, жывая казка!» Ι
гэтымi словамi аӯтар нiбыта падкрэслiвае
здольнасць не толькi хлопчыка, але i
дарослага чалавека бачыць у навакольным
жыццi незвычайнае.

Апавяданне
«Жыу-быӯ вожык» дае дзецям звесткi
пра вожыка: чым ён харчуецца, якi лад
жыцця вядзе. Маленькi апавядальнiк
расказвае, як ён кармiӯ вожыка малачком
i яечкам, дзiвiӯся яго баязлiвасцi: той
спачаткку тупацеӯ толькi ноччу, а потым
крыху прызвычаiӯся. Але найбольш цiкава
было маленькаму назiраць, як лясны
жыхар шукаӯ сабе сяброӯ. З цюцiкам
Мурзам ён не хацеӯ сам знацца, а вусаты
кот Фядот i не глядзеӯ на Тупалу. Тады
ён вырашыӯ падкацiцца да квактухi i яе
куранят, бо зайздрросна было глядзець
на iх шчаслiвае супольнiцтва. Ι вось
Тупала ноччу прымасцiӯся пад цёплым
крылом курыцы i стаӯ ад радасцi варушыцца.
Курыца пакалолася i моцна клюнула
вожыка. Ι вось бацька прапаноӯвае
выпусцiць вожыка. Бацька i мацi ӯ гэтым
апавяданнi паӯстаюць як сапраӯдныя
педагогi. Яны далучаюць сына да разумення
прыроды i разам з тым вучаць адносiцца
да жывой iстоты беражлiва i спачувальна.

Апавяданне «Лiпа
i клёнiк» апавядальнiк нiбы глядзiць на
свет вачыма маленькай дзяӯчынкi Лiпы.
Ёй пайшоӯ 5-ты год. У яе ёсць неразлучны
сябар сабака Дзiк. Як у кожнай дзяӯчынкi
у Лiпы ёсць радасцi – пушыстая белая
шубка, якую мама прывезла сваёй любай
Снягурачкi з горада. А яшчэ ӯ яе ёсць
клёнiк, якi яна сама пасадзiла. Яна за
iм хвалюецца ӯзiмку. Дрэӯцы баяцца
марозу, зайца, якi абдзiраӯ яблынькi.
Калi дзяучынка ведае ӯжо, што школьнiкi,
папярэджаныя ёю, абвязалi дрэӯцы
саломай: яна бачыць клёнiк, ён смяецца
i плешча ӯ маленькiя ладкi.

Апавяданне «Туга»
маленькi хлопчык Юрка, якога бацькi
павезлi на поӯдзень сумуе па цётчынай
вёсцы, па сястрычке Ιрачке, сабаку
Шарыку, кату Базылю i iнш. Таму Юрка
бунтуе, крычыць: — Я тут ждохну ӯ вас!…

У творчасцi Я.
Брыля неаднаразова закранаецца
праблема памiж роднымi i блiзкiмi. У
апавяданнi «Усмешка» аутар расказвае
пра дзяӯчынку 5-6 гадоӯ, якая едзе па
вясковай вулiцы на бычку. Толькi што
прайшоӯ дождж, выглядвае сонца,
красуецца вясёлка. Карцiна асветлена
любоӯю бацькi да маленькай дачкi.

Унутраны свет
дзiцяцi Я. Брыль раскрывае не толькi ӯ
шчаслiвы бесклапотны час маленства
яго сярод сямейнiкаӯ, але i тады, калi
не дзiця ӯжо, а падлетак уваходзiць у
дарослае працоӯнае жыццё. У аповесцi
«Лазунок» расказваецца пра 15-гадовага
Мiхася «Лазунка» — былога вучня
рамеснiцкай школы палiграфстаӯ, якi
першую ноч стаiць ля друкарскай машыны.
Ён ганарыцца тым, што слова «Лазунок»
будзе пастаӯлена на палi аркуша, бо
Мiiхась на сваёй смене лiчыцца адказным
за якасць друку. Я.Колас адказвае за
тое, як напiсана кнiга, а Мiхась адказвае
за тое, як яна надрукавана. Доӯга iшоӯ
хлопчык да гэтай радасцi, праз усю
вайну. Не скончыӯшы чацвёртага класса
ён з бацькам пайшоӯ у партызаны, перажыӯ
блакаду, ледзь не папаӯ у печы Трасцянца,
але пашчаслiвiла уцекчы са смяротнага
цягнiка. Далей было вяртанне ӯ спаленную
вёску. Потым прыйшлось прайсцi 40 км,
каб папасцi ӯ рамеснiцкую школу
палiграфiстаӯ у чужым незнаёмым
горадзе.Вельмi важным у апавяданнi
з´яӯляецца паэтызацыя стваральнай
працы, якая прыносiць радасць i
задавальненне, адчуванне сваёй
значнасцi i неабходнасцi людзям.

Асоба маленькага
чалавека, якi праходзiць праз ваенныя
выпрабаваннi, стала тэмай многiх твораӯ
Я. Брыля розных перыядаӯ. Апавяданне
«Зялёная школа» твор закранае адну з
самых трагiчных праблем таго часу –
знiшчэнне яӯрэйскай нацыi. Апавядальнiк
праз адлюстраванне лёсу сям´i шаӯца
Айзiка Фунта здолеӯ паказаць
самаахвярнасць тых простых беларускiх
людзей, якiя рызыкуючы ӯласным жыццём,
выратавалi ад жудаснай смерцi не адно
яӯрэйскае дзiця. Маленькую Асю Фунт,
апошняе сёмае дзiця беднай яӯрэйскай
сям´i схавала старая бабуля Зося.
Трымала яе ӯ сябе колькi можна было, а
потым, калi стала небяспечна, адвяла
ӯ iншую сям´ю, разам з якой дзяӯчынка
i пала ӯ партызанскi атрад. Хлопчык
Анатоль, маленькi партызан, паказвае
Асе лясное жыццё-быццё. «Зялёную
школу», якую зрабiлi партызаны для
дзяцей пад адкрытым небам. Школа, хоць
сабе i ӯ страшэнныя часы, непакой за
душы дзяцей, увага да iх будучынi. Асю
Фунт знаходзiць яе бацька.

46. Спецыфiка
выяӯлення i асэнсавання падзей мiнулага
ӯ апавяданнях i аповесцях Уладзiмiра
Караткевiча (на прыкладзе 3-4 твораӯ)

Трагедыя бел.
народа ӯ 80-я г 19ст раскрыта ӯ апавяданнi
«Кнiганошы».

Пiсьменнiк нагадвае
пра афiцыйную забарону бел. мовы

Кантрасна паказан
вобраз прапаршчыка пагранiчнай заставы
Алега Буткевiча, якi любiӯ iграць на
флейце: «выконваӯ загады, чакаӯ подзвiгу
i марыӯ пра рамантычнае каханне».
Людзям з кардона, дзе служыць Буткевiч,
было загадана, сачыць за тым каб не
перанасiлi праз мяжу забароненыя
кнiгi.. Пад уздзеяннем жыццёвых абставiн
мяняецца i Буткевiч, разбураюцца яго
рамантычныя мроi. Кнiганоша, хоць сам
непiсьменны, але кнiгi любiц. Таму i сыну
хацеӯ перадаць сваю любоӯ да кнiг. Ιмя
i прозвiшча старога Кiрыла Туравец.
Нават iмем i прозвiшчам свайго героя
пiсьменнiк сцвярджае несмяротнасць i
сiлу народнага духу, пераемнасць
перадавых нацыянальных эстэтычных
традыцый. Стары загiнуӯ калi трапiӯ на
варту, то кiнууся з ӯрвiшча ӯнiз. Эстафету
ад бацькi i брата пераняла Гануся. Гэта
моцна ӯзрушыла Буткевiча i ён збiраецца
пайсцi ӯ алстаӯку i дапамагаць Ганусе.

У аповесцi
«Ладдзя роспачы»

апiсваюцца падзеi, што адбылiся на бел.
зямлi ӯ 16ст. Галоӯным героем твора
з´яӯляецца «небагаты, але добрага
роду дваранiн» Гервасiй Вылiваха, якi
любiӯ жыццё i радзiму. Адыходзячы разам
са смерцю мiфiчнай iстотай, Вылiваха
захапiӯ з сабою кветку шыпшыны як
адзнаку той зямлi, якую яму балюча
пакiдаць i якая да апошнiх дзён застанецца
з iм. Ладдзя Роспачы – гэта Беларусь,
якая пераадольваючы змрок забыцця,
беспамяцтва i жахi пекла, уваскрасае
i адраджаецца. Ад смерцi i знiкнення яе
ратуе Гервасiй Вылiваха – жыццялюб,
мастак, абаронца людзей i шчыры патрыёт
роднай зямлi.

У аповесцi «Сiвая
легенда» пiсьменнiк паказаӯ жыццё і
гераічную барацьбу беларусаў у 17 ст
— трагічным для Белай Русі часе, калі
пасля Люблінскай уніі праваслаўе
стала актыўна выцясняцца каталіцтвам,
а бел мова і культура захлыналіся ў
палоне паланізацыі. У цэнтры аповесці
вобраз рэальнага чалавека — нобіля
Рамана з Ракутовічаў, пад кіраўніцтвам
якога быхаўскія сяляне змагаліся з
уціскам магнатаў і іх прыслужнікаў.
Рэальнымі з’яўляюцца і іншыя героі —
Леў Сапега, Дэспат-Зяновіч, князь
Друцкі, канкрэтна абазначана і месца
дзеяння — Быхаў, Кісцяні, Магілёў.
Адметна тое, што жыццё і змаганне
Рамана Ракутовіча падаецца ў цеснай
сувязі з сацыяльнымі і маральна-этычнымі
канфліктамі таго часу. Радзіма — Народ
— Чалавек — гэтыя паняцці для пісьменніка
непадзельныя. Побач з лініяй змагання
і непрыняццем насілля пісьменнікам
развіваецца лінія шчаслівага і
непадзеленага кахання Рамана, лінія
Ірыны і Любкі Кізгайла, — гэта надае
твору эмацыянальнасць, пачуццёвую
насычанасць, жыццёвасць. Таксама, як
і аўтарскія адступленні (праз роздум
і меркаванні швейцарца Канрада Цхакена)
аб Беларусі, яе народзе.

Дзевяць год пражыў
на Беларусі Канрад Цхакен, «часам
пачынаў нават думаць па-беларусінску»,
а не пераставаў здзіўляцца, усё больш
і больш спасцігаючы беларусаў: «…крый
божа, калі сярод іх з’явіцца першы паэт
— яны затопяць вершамі ўвесь свет і
нікому не дадуць спакою…

Гэта словы глыбока
раскрываюць сутнасць народа, як
пераканана характарызуюць яго лепшыя
якасці — дабрыню, смеласць, адданасць
справе, павагу да іншых людзей, наогул,
усё тое, што складае адно ёмкае паняцце
— Чалавечнасць!

І як гнеўна гучаць
словы пра беларусаў (тую іх частку,
што забылася пра родны народ, прыкрываючы
свае здзекі над ім высокімі паняццямі
шляхецкае чэсці і гонару) з вуснаў
Рамана Ракутовіча: «Мужык — станавы
хрыбет усяму. А вы яго ў пекла ўвергнулі…

У вобразе Рамана
Ракутовіча пісьменнік увасобіў лепшыя
чалавечыя якасці, ён прынцыповы ў
адносінах да ворагаў, хоць і ведае,
што панствам за кіраўніцтва паўстаннем
«на смерць асуджаны»; гуманны ў
адносінах да Любкі Кізгайла — жанчыны,
якая, па сутнасці, стала віноўніцай
усіх яго нягод; клапатлівы ў адносінах
да паўстанцаў; мужны ў час пакарання
(кат адсек яму правую руку вышэй кісці,
а на левай пакінуў толькі мезены і
безыменны пальцы); нарэшце, верны ў
каханні да Ірыны, аслепленай па загаду
князя. Здзекі і катаванні аказаліся
бяссільнымі перад каханнем. «І яна
працягнула да чалавека на возе рукі,
быццам да святла нябачнага.

Цяпер ужо
неразлучныя, знявечаныя фізічна, але
не зламаныя духам, яны накіроўваліся
ў высылку з роднага краю.

У сатырычна-гумарыстычнай
аповесці «Цыганскі кароль»
выкарыстаны факт iснавання ӯ канцы
18ст на Гродзеншчыне цыганскага
«каралеӯства». Лідскі шляхціц і
п’яніца Якуб Знамяроўскі воляй караля
Станіслава-Аўгуста быў зацверджаны
каралём над усімі цыганамі, меў
цыганскую сталіцу ў Эйшышках і
адпаведныя каралеўскія прывілеі.
Дзеля важнасці гэты цыганскі кароль
спачатку стварыў сабе мудрагелісты
тытул: «Літасцю Бога кароль Якуб
Першы. Кароль цыганскі, вялікі намеснік
Ліды, уладар Мацыевіцкі і Беларускі,
гаспадар усіх мясцін, дзе ступаў капыт
цыганскага каня, гаспадар егіпцян
беларускіх, падляшскіх, абедзвюх
Украін і Егіпта, Якуб-кароль» .

Якуб Знамяроўскі
«паспяхова» абараняў правы сваіх
цыганскіх васалаў у польскім сейме,
чыніў там знешнюю палітыку сваёй
цыганскай дзяржавы. Але галоўным
заняткам былі паборы з сваіх падначаленых
(кожны дзесяты конь, кацёл, талер, усё,
што належыць цыганам, з’ўлялася яго
здабыткам), гулянкі ды камедыйныя
судзілішчы. З’едлівую характарыстыку
ілжэпафаснай атмасферы ў цыганскай
дзяржаве, яе «воінскай» славе дае
каралеўскі Медыкус: «Мы цяпер,
літасцю нашай шляхты і добранькага
Пана Бога, зрабіліся такім народам,
што ў нас цыганскае каралеўства —
вялікая дзяржава, а бойка на палявой
мяжы — знешняя палітыка». Штучнасць
сваёй дзяржавы, забітасць і пакорлівасць
яе жыхароў і пэўную незадаволенасць
такім станам разумее і сам кароль.

Цягнулася такое
гадоў з дзесяць, пакуль не ўзбунтаваўся
люд цыганскі і, захапіўшы на нейкі час
уладу, не наладзіў суд над каралём,
прыгаварыўшы яго «пугай адсцябаць».
Урок гэты пайшоў на карысць. Кароль
Якуб Першы выправіўся і, не прыгнятаючы
цыганоў, правіў імі да самай сваёй
смерці.

Аўтар Рыгор Барадулін

Вяртаецца

Партызанскі урок

Шыбіну прахуквае малы

Яна адна

Чалавек не ўзнікае так

У прыцемкаў настрой паволі чах

Я выдумаў цябе, ці ёсць

Не ўсім

Прашу цябе вяльможна, развітанне

Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы

Кветкаю цвіце

Ната маму любіць надта

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём

А што я пажадаць маю?

Маленне за Беларусь

Босая зорка

Былі сярпы вясёлыя ў жніва

Спадарыня

Аль-бомнае

Вясновы дзень

Прашу спагады ў Вашае рукі

Чаканы міг спакою

На сустрэчы партызан

Як гэты свет, як і сябе, хутчэй

Пытанне ўсім

Малю

Чаму гром злуецца

Як вясёлку ткалі

In memoria

Стэарынавая свечка

Рэгуліроўшчык

Свiтанняў я з табой не сустракаў

Маме на васьмідзесяцігоддзе

Днi на зямлi твае

Я – сын зямлі

Божа, паспагадай усім

Першаснежжа

Ашуканка

Мяккія рукі (З народнага)

25 сакавіка

Беларусь – ты мой сон велікодны

Набеларушваецца

Век чалавечы

Засумавала

Арыстакратка

Як звяры зіму сустракаюць

Успомніце хоць раз таго забытага

I ўсе былі табой і не табой

Груганы

У поўным келіху віны

Чакаем

Вы зблыталі мяне са мной

Зазелянелі даўнія лугі

Трэба дома бываць часцей

Дапамога

Рыцар збройны на кані

Я ўсё сваё жыццё

Я выцісну цябе з сябе

Будзем жа!

Белая яблыня грому

А мне й дагэтуль кожнаю зімой

А там?

Заспаная раніца мжыстая

Як стаў заяц даўгавухі

Спроба акраверша

Палата мінёраў

Малітва наступнасці

На малады пачатак мая

Мне б толькі

Рыгор Барадулін

На сустрэчы партызан

Вецер супакоіўся на міг,
Як чырвоны следапыт дасведчаны…
— Як жа засталіся Вы ў жывых? —
Запытаў адчайнага разведчыка.

Усміхнуўся горка у рукаў
(Пэўна, рану закрануў балючую…):
— Гэтак часта
Смерць я сустракаў,
Што адзін другому надакучылі…

Палата мінёраў

Руку аднагодак працягвае мне,
Пацісну я куксу ў шрамах, бы ў разорах,
I порахам ды марганцоўкай дыхне
З раённай бальніцы
«палата мінёраў».

Далёка на захад адкочваўся гром.
Гулялі ў вайну мы — у нашых і немцаў,
Вайна ж, пазалёгшы за кожным кустом,
Глядзела навокала позіркам немым.

Мы рана сталелі ў

  • Чытаць далей

Партызанскі урок

А як ішоў дадому тата
З атрада —
Чуў я за вярсту.
Казаў, бывала, сумнавата,
Што гледзячы на лес расту…

Мне памяць
I дагэтуль паліць
Па-партызанску кемны ўрок:
— Адзінка —
Бачыш гэты палец,
Якім я цісну на курок…

З лагодным паўтараў дакорам:
— Навуку, шалапай,
Ляйцай.
«А» —
Слуп з падпорай,
На каторым
Павешаны быў паліцай…

Пракуранага пальца порух,

  • Чытаць далей

Стэарынавая свечка

Яна ка мне прыйшла не з добрай казкі,
Не з ёлкі у агнях пад Новы год,
Гарачыя аладкі з яе ласкі
З патэльні я хапаў хутчэй у рот.

Сорак чацвёрты прыгадае зацем.
На павуцінні жоўклы ліст трымціць.
Да цёмнага гароды мы лапацім,
Каб леташнюю бульбіну знайсці.

I з гэтай бульбы з дзіўнай назвай «рулі»
Для нас такіх прысмакаў напячэ
Назаўтра клапатлівая матуля,

  • Чытаць далей

Бацьку

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы…
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінкамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта.
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

А я… чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым… летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.

  • Чытаць далей

Стихи.бай

Стихи.бай

Вершы на беларускай мове

  1. Стихи.Бай
  2. Вершы на беларускай мове

  • 10.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Знаць

Зусім не прагне сённяшняя знаць
аб долі учарашняй знаці знаць.

читать стих полностью…


  • Валентина Гераськова

  • 08.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Не злуйся, матухна-зіма

Не злуйся, матухна – зіма,
Пара здымаць падковы –
Твае марозы па начам
Ужо не так суровы.

Ты ўжо стамілася, павер,
Пара на адпачынак,
Вясной запахла на зямлі
З адталых месц, сцяжынак!

Сонейка – ты не саромейся,
Ты скінь з зямлі пакровы,
Пейзаж зімовы чорна-белы
Змяні на каляровы!

28.02.23г Валянціна Гераськова

читать стих полностью…


  • Алёна Хălew

  • 07.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Затое ж свае

Пазіраючы на жыццё,
Хочацца ванітаваць:
Усё лепшае – у небыццё,
Асабістаму – не існаваць.
У сметнік дзіцячыя мары,
Няхай будзе, як раней,
Хай звыклыя хмары,
Затое ж свае, так зручней…
Навошта твае нам рэформы,
Ідзі, іншаземец, з краіны зусім,
Трываем, няхай і праз стогны,
Але ж задаволены ўсім…

читать стих полностью…


  • Ламмот Ламмот

  • 07.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Апакаліпсіс

Адной раніцы сталася так,
што сонца ўзышло на захадзе;
сэрца білася справа,
а душа была вонкі,
увабраўшы ўсярэдзіну цела.
І адгэтуль мы паміралі аднойчы
й жылі назаўсёды.

…Але то на ўскрайку неба
люстраная палала поўня,
сонца з сэрцам былі на месцы –
Апакаліпсіс скасаваны.

читать стих полностью…


  • Iвета Вітко

  • 07.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Барвовае

Барвовае солнца па небе паўзе,
Барвовае лісце плыве па вадзе,
Барвовыя ягады позніх малін,
І гэткага ж колеру яблык адзін.

Пануе барвовасць лёгкая ў марах,
Барвовыя вусны ў двух закаханых,
Барвовая хустка на кволых плячах,
Барвовай крывёй высцілаецца шлях.

Ты хочаш зялёнага, сіняга, жоўтага,
Спакойнага колеру белага роўнага,
Але заўважаеш вакол без дамовы
Адзін толькі колер. І гэта – барвовы.

читать стих полностью…


  • Игорь Ананьев

  • 07.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Родны край 2

З’явілася кветка на твары зямлі,
З ёй тайна хараства застаецца,
Імклівыя цені ружовай вады –
Знаёмае сонца усміхнецца,

Над краем сядзібы у паветры парыць,
Ды песняю шчасця зальецца,
Жаўроначкі той ухваляючы крык,
У акрузе той эхам адгукнецца,

Старонкі бясконцыя рэкі, лясы
Глаз вабяць, у душы штось займецца,
І водгук пачуццяў на сэрцы ляжыць,
Успамінам захаплення кладзецца,

Там пах асолоды, дзе кветкавы рай,
Дзень летні ніяк не згарнецца,
Час гэты таму у душы існуе,
Што край мой Радзімай завецца.

читать стих полностью…


  • Елена Пашкевич

  • 06.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

первая строка стихотворения

Той, хто радзiму кахае,
Той, хто ей даражыць,
Будзе зауседы змагацца,
За яе спакойны быт.
Вайна – гэта страшна зауседы,
Колькi людзей палягло.
Але не зломяць нiколi,
Из нашых байцоу нiкаго.
Мы нiколi не здадзiмся,
Будзем бiцца да канца.
Каб вораг ведау нашу сiлу,
Ад хлопчыка да старыка.
Хай жа вернуцца да дому,
Нашы таты и браты,
Нiзкi вам поклон и дзякуй,
За нашы светлыя дзянькi.

читать стих полностью…


  • Валентина Гераськова

  • 06.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

КВЯТУЛЯ

Квятуля, звалі так карову,
Імела выгляд вельмі важны:
Насіла яркую абнову,
Вяла сябе так, эпатажна…

Сваімі доўгімі рагамі
Магла баднуць, хто ёй мяшае,
Магла схавацца за кустамі,
Ну, а пастух – няхай шукае,

Пасціся у статку – не любіла,
Ёй бы залезці ў агароды…
За пастухом яна сачыла –
Задрэмле – ўсё, ўра, свабода!

Бягом нясецца на пасевы,
Есць маладую зеляніну,
І капытамі ўсе патопча… –
Паб’юць за гэта жываціну.

А гаспадыня сустракала
Заўсёды са скарынкай хлеба,
Яе часала і пытала:
«Квятуля, што табе патрэбна?

Ты зноў палезла ў агароды –
Вунь след ад пугі на спіне,
Паела маладыя ўсходы…
Ну, як не сорамна табе?»

Глядзіць карова вінавата,
Ёй вельмі хочацца свабоды…
« Ну, як даць малака багата,
Калі не лезці ў агароды ?»

6 сакавіка 2023г. Валянціна Гераськова

читать стих полностью…


  • Ицхак Скородинский

  • 05.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Прывіды вясны

І зноў, прывіды вясны
сякуць няяснымі дажджамі
маю ссутуленую спіну…
Я думаў,
вось,
табе
пакіну,
і праскочыўшы
між зыбамі…

От, вызвалюся і зажыву…

Але!

Зноў, зноў і паміж намі…
Успаміны аб агні,
агні кахання, што спаліўшы сэрца…
Аб ахвярным маім…
Развярстаем…

Яны няясныя…
Да дрыжыкаў у скуры –
так далікатныя…
Што дбайныя…

Да здранцвення…

Смутныя прывіды
дакучлівай вясны…

читать стих полностью…


  • Алёна Хălew

  • 05.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Палон

Распусці павуціння ніткі:
Дай самлелай мне адпачыць!
Толькі шыеш свой кужаль брыдкі,
Бы палынам нутро гарчыць.
Сэрца птушкаю ў неба хоча,
Так скуголіць яно – брыдка,
Толькі сцежка за сцежкай крочыць
Пазалоты тугая нітка…
Засланіў павуціннем вочы –
Неба хмарамі перакрыў,
У палоне апошняй ночы
Б’ецца птушка мая без крыл…

читать стих полностью…


  • Жанна Улахович

  • 04.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Вясновыя змены

Блакітныя вокны з’явіліся ў хмарах.
Ад шэрасці вецер пазбавіў абшар.
І успыхнуў праменьчык доўгачаканы,
Прылашчыў зямельку цяпла ўладар.

Цурчанне вады захапіла прастору.
Трава прадзяўблася ў адталай зямлі.
І дрэвы счакалі ўжо з выраю гракаў.
Рыхтуецца свет да зыходу зімы.

Ажылі вясной і пачуцці, й прырода,
Ізноў адбываецца час перамен.
Вясновы настрой і такое ж надвор’е
Бадзёрасць усяляюць на смутак у абмен.

читать стих полностью…


  • Татьяна Богданович

  • 04.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Ветрык

Цёплы лагодны ветрык
З краіны вечнага лета,
Ляці з гарачым прыветам
Да нас, мы чакаем, дзе ты?

Тапі снегавыя гурбы,
Пакліч на волю пралескі,
Мароз переможаш грубы,
Сагрэеш цяплом пералескі.

Разлі навокал пяшчоту,
Чаканы вясновы водар,
Птушыны вясёлы клопат
Абудзіць ізноў прыроду.

читать стих полностью…


  • Алёна Хălew

  • 02.03.2023
  • Вершы на беларускай мове

Старэю

Аслупянелы…пэўна, не маю рацыю:
Я палічыў, што нервова хварэю,
Па лекі кішэні мацаю
І раптам усё разумею: старэю.
Неяк імкліва прабеглі ўспаміны:
Падлетак з яскравай усмешкай,
Юнак, быццам, нічога-такі – прыгожы,
Хацелася бегчы, жыццёвыя сцежкі…
Здавалася, не скончыцца падарожжа…
Ды толькі вось адбіцця майго сведка –
Гляджу ў люстэрка: няма таго твару ,
Чамусьці зусім не прызнала суседка –
Гады, як імгненне, злізала пачвара…

читать стих полностью…


  • Артур Букаты

  • 25.02.2023
  • Вершы на беларускай мове

Люстэрка

Я з дзяцінства глядзеў у люстэрка
Там былі казкі, смешныя твары,
Ды новыя “я” мяне спатыкалі
У люстэрку былі ўяўленні:
Сталы я з барадой ва ўсё цела.
Дзядзька шчаслівы і важны,
Дзядзька, што быў у імгненні.

читать стих полностью…


  • Iвета Вітко

  • 25.02.2023
  • Вершы на беларускай мове

Зіма

Снегам зацярушаны
Ранак малады,
Холадам абуджаны,
Дом пускае дым.
Вёдры загрымелі,
Скрыпы палавіц,
Подыхі мяцелі,
Ціўканне сініц.
Вёска ажывае,
Сноў ужо няма.
Холад нарастае.
Цешыцца Зіма:
Па палях гарцуе,
Гойсае ў лясах,
Інеем фарбуе
Вокны ў дамах,
Мяккую пазёмку
Сцеле па дварах,
Абсыпае звонку
Дрэвы ў садах.
Бялізна пануе.
Дзіўная пара!
З густам дэкаруе
Свет наўкол Зіма.

читать стих полностью…


  • Жанна Улахович

  • 25.02.2023
  • Вершы на беларускай мове

Не кліч мяне

Прашу, не кліч мяне дарэмна.
Мы перайшлі сваю мяжу.
Была любоў, але напэўна,
Крыжом кахання не звяжу.

Чужых людзей абы сужыцце,
Недагаворвання абшар.
Адносін моцных штодня звычку
Змяніў напружання цяжар.

Сумеснага жыцця куточак
Ператварыўся у падман.
І сэрца сціснулася востра,
Што ў нас усё было дарма.

Аднойчы стрэнемся знянацку,
Шкада на момант мільгане.
Але яна растане хутка,
Няма кахання у мане.

читать стих полностью…


  • Ицхак Скородинский

  • 25.02.2023
  • Вершы на беларускай мове

Зажылася…

Камяком таполевага пуху да лаўцы маёй набліжалася старая –
берэт, макінтош, рыдыкюль…
Рагавыя акуляры?!
Ну вось, падышла і, нахіліўшыся да мяне, спытала яна
цырымонна і суха:
– Не занята?
Села, сагнуўшыся, прастору вакол прыціснуўшы адчуваннем тугі…
Потым, распрастаўшыся, глядзела, глядзела на неба…
Раптам, здрыганулася!
Пасля, ўсёго гэтаго, ледзь не ўпала,
да мяне павярнулася,
удыхнула
і
затарматала –
усё гучней і гучней яна мармытала пра нешта сваё,
губляючы і зноў знаходзячы тую адзіную сувязь,
калі кажаш проста так …
Ні аб чым?!
Пра ўсё?!
… І час ад часу ўскрыквала:
– Зажылася!!!

Заціхла…

Апамятавалася…

Сціснулася ў камяк хрумсткі…

Сухою далонню прыкрыла дзіравы панчоха…

А пасля ледзь чутна:
– Ізі ты адсюль…

Я прашу…

Ну, сыдзі ты адсюль, я прашу!!!

читать стих полностью…


  • Валентина Гераськова

  • 25.02.2023
  • Вершы на беларускай мове

Недарэчны выпадак

Аднойчы муж прыйшоў да хаты,
Як кажуць людзі «на брывях»,
С сябрамі дзесьці сустракаўся –
Не ведаю, ў якіх сцянах.

Пакласці спаць – не удалося,-
Газету ўзяўся ён чытаць.
Тут дзеці да яго прысталі:
«Давай у хованкі гуляць».

Ён з прапановай пагадзіўся
І пачалася ў іх гульня,
Па хаце з дзецьмі ён насіўся,
Тут быў і смех, і мітусня…

Адзін накрыўся у ванне тазам,
Другі – за шторай, ля вакна,
Вядро са смеццем павалілі…
І так гулялі да пазна.

Мне супыніць гэту гулянку
Не ўдавалася ніяк…
Каб дзеці бацьку не шукалі –
Прышлось цукерак дать кулак.

А муж схаваўся пад сталом,
Дзіцячай коўдраю накрыўся,
Ў чаканні, што знайдуць яго –
Салодкім, моцным сном забыўся.

Я толькі спаць дзяцей паклала,
Як нехта ў дзверы пазваніў,
«Каго ж нялёгкая прыгнала?» –
То супрацоўнік мужа быў.

Сказаў, што трэба тэрмінова
Яму з Пятром пагаварыць…
І тут убачыў ён праз дзверы,
Што Пеця на падлозе спіць.

Збянтэжыўся, стаяў, таптаўся,
Кажысь, не ведаў, што сказаць,
А потым храбрасці набраўся
І стаў мяне ён павучаць:

«Мне застаецца падзівіцца,»
Сказаў ён як бы з высака,
«Ну, як змагла ты, маладзіца
Пад стол пакласці мужыка?»

Ну, а на працы, ўсе празналі
Пра гэты выпадак з Пятром,
І доўга хлопцы жартавалі:
«Ну, дзе ты спаў? Не пад сталом?»

Люты 2023год.

читать стих полностью…


  • Игорь Кривицкий

  • 24.02.2023
  • Вершы на беларускай мове

Над крынiчкай сiнявокай.

Над крынiчкай сiнявокай
Лёгкiх веек не падняць –
Белагрудыя в блокi
Ранкам споведным стаяць.

Нiмб праменны ад свячэння ,
Шолах лiсцяу у цiшы .
Не закiдвау час каменнем
Песню звонкую у душы…

За вакно у цёмнай хаце
Яркiх колерау няма .
Для мяне Цяпер багацце –
Чорна – белая зiма .

читать стих полностью…


  • Игорь Кривицкий

  • 24.02.2023
  • Вершы на беларускай мове

На белым свеце прыгажосць.

Мiж млосных шоптау ночы зорнай
Для сну хвiлiнкi я не крау .
Пад раучаковы грай мажоры
Уходу колер падбiрау.

Да бляску вузкую палоску
Я светлай вохрай нашывау ,
А потым сонца з гэтым воскам
Свой залаты зрабiла дзiу .

Цяпер нiяк не надзiулюся :
Яшчэ такая дзе хоць ёсць
Апроч блакiтнай Беларусi
На белым свеце прыгажосць ?

читать стих полностью…

Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и
Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Верховный тайный совет термин егэ
  • Верховный тайный совет определение егэ
  • Вертикальный запереть прикоснуться задержать приобретение характеризующий роскошный егэ
  • Вертикальная социальная мобильность определение егэ
  • Вертикальная мобильность межпоколенная мобильность горизонтальная мобильность индивидуальная егэ