Янка купала пясняр і прарок нацыянальнага адраджэння сочинение

   Лёс быў і літасцівы да Беларусі, калі ў 1882 г. паслаў невымоўнаму народу адразу двух прарокаў-песняроў — рамантыка і рэаліста, такіх розных, але аднолькава вартых свайго народа. Каб «сярод цемры і мук» беларусы маглі іх голасам «на свет цэлы» сказаць пра сваё жаданне і права «людзьмі звацца». 

   Міншчына — край паэтаў. Вязынка, як і Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне, — таксама «куточак запаветны», дарагі сэрцу кожнага беларуса. Вязынка — калыска Купалавай песні, месца, дзе ў ноч на Івана Купалу з’явіўся на свет чалавек, што стаў уладаром беларускай песні. І зноў быццам знак зямлі і неба, каб беларусы не гнулі плеч, каб узнялі галовы, каб усталі і ішлі шукаць папараць-кветку.  

   У лірыцы Купалы амаль не знайшлі адлюстравання факты яго жыццёвай біяграфіі. Але затое ў ёй выразна ўвасобіліся яго духоўныя памкненні і пошукі. Лёс песняра ад пачатку і да самага трагічнага завяршэння, як гэта ні банальна гучыць, — адбітак жыцця ўсяго нашага народа ў той перыяд, калі наканавана было жыць паэту. Ад імя лірычнага героя верша «Я не для вас…» метафарай «з імі мучыўся ўраўне, у адны закут з імі кайданы» сказаў паэт і пра свой уласны лёс.  

   Недзе ў 1870-х гг. Ануфрый Луцэвіч, дзед будучага паэта, быў выгнаны з зямлі князямі Радзівіламі. З таго часу Луцэвічы сталі арандатарамі і блукалі па свеце ў пошуках працы і хлеба. Такі ж лёс выпаў і бацькам Янкі — Дамініку Ануфрыевічу і Бянігне Іванаўне. У 1902 г. сям’ю напаткала вялікае гора — смерць бацькі, брата і дзвюх сясцёр.  

   Узваліўшы на свае плечы клопат за ўсю сям’ю, Янка Купала пайшоў шукаць сабе службы, бо пераканаўся на горкім вопыце сваіх родных і сваім уласным, што праца на чужой зямлі не пракорміць. І зноў працягвалася занятая барацьба за кавалак хлеба. Чаго толькі не зведаў юны Купала! Быў і хатнім настаўнікам, і перапісчыкам у судовага следчага ў Радашковічах, і прыказчыкам у маёнтку, што на Магілёўшчыне. А за тры гады працы на памешчыцкіх броварах «зазнаў такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў». Яго пакутніцкі шлях да вяршыні валадарства беларускай песняй і, вядома ж, адпаведнага матэрыяльнага дабрабыту можна параўнаць, бадай што толькі са шляхам Джэка Лондана.  

   Пісаць вершы Янка Купала пачаў рана, але пачаткам літаратурнай дзейнасці лічыцца 1905 год , калі ў прагрэсіўнай рускай газеце «Северо-Западный край» з’явіўся яго першы верш «Мужык», адкрыўшы тым самым талент такой велічыні, якога не ведала яшчэ беларуская літаратура.  

   Велізарная заслуга Янкі Купалы, які ўвабраў у сваю творчасць лепшыя традыцыі папярэднікаў — Францішка Багушэвіча, Цёткі, у тым, што «мужыцкая» тэма загучала ў яго творах як агульнанацыянальная і агульначалавечая. Ніхто да яго з такой сілай голасу не сказаў «на свет цэлы» пра наша імкненне і права «людзьмі звацца», а пазней і пра тое, што «і беларус можа змясціцца ў сям’і нялічанай славян», што «жыў беларус — і будзе жыць!».  

   Ужо ў першым зборніку «Жалейка» (1908) намецілася, а ў наступных зборніках («Гусляр», 1910; «Шляхам жыцця», 1913), у шматлікіх паэмах з незвычайнай сілай выявілася рамантычнае светаўспрыманне паэта.  

   І самае адметнае ў яго творчым метадзе тое, што ў ім дзівосным чынам спалучыліся дзве плыні, дзве тэндэнцыі — глыбока рэалістычная і ярка рамантычная.

   Крытыка неаднаразова адзначала вельмі важную рысу купалаўскага верша — разнастайнасць і багацце рыпшу, гэтага жывога нерва паэзіі. «Незвычайная рытмічнасць — вось галоўная, магічная асаблівасць Купалы, — пісаў у 1914 г. Максім Багдановіч. — Яго бурныя, імклівыя рытмы захапляюць, гіпнатызуюць чытача, не даюць яму затрымацца, апомніцца, палоняць яго сваёй уладай».  

   Рытм для Купалы — не самамэта: ён прадыктаваны неабходнасцю творчага імкнення як мага паўней, дакладней перадаць плынь жыцця ва ўсёй яе зменлівасці, імклівасці і месцамі нават бурлівасці (верш «Там»):  

Там кроў ліецца, там за волю

Барцы на вісельні ідуць,

А вы, вы мучаны найболей,

Спіцё, хоць вас даўно там ждуць.

…До спаць! Паўстаньце грамадою

І йдзіце ім там памагаць,

Паўстаньце крэпасцю такою,

Каб вораг вас не мог зламаць.

   Паэт здолеў дасягнуць гармоніі мелодыкі народнай песні са строгай вытанчанасцю класічнага верша. Верш Купалы элегічны, му-зычны, калі выяўляе сумны настрой лірычнага героя. Верш Купалы энергічны і пругкі, бунтоўны і палымяны, калі кліча на вялікі сход па Бацькаўшчыну. Лірычныя маналогі і звароты («Мужык», «Песняру-беларусу», «Мая малітва»), дыялогі («А хто там ідзе?», «Сын і маці»), выкрывальныя і бязлітасна іранічныя, нават саркастычныя водпаведзі («Слугам алтарным», «Ворагам беларушчыны», «Адповедзь», «Я не для вас…»), урачыстыя гімны («Маладая Беларусь», «Роднае слова»), заклікі («Там», «Час!») — выключна ўсе формы выяўлення душы багатай, чулай і чуйнай падуладны таленту песняра.  

   1909-1913 гады — пецярбургскі перыяд жыцця і творчасці паэта. Усё напісанае паэтам за жыццё адзначана незвычайнай таленавітасцю. Але нельга не пагадзіцца з даследчыкамі яго творчасці, што пецярбургскі перыяд — яе вяршыня, самы плённы і па колькасці напісанага паэтам. Менавіта ў гэты перыяд выявіўся і яго эпічны дар, што лагічна вяло да паэмы, і дар драматурга. 

   У гэты перыяд Купала рэалізаваў і сваё імкненне да «мудрасці кніжнай», бо атрыманых яшчэ ў дзяцінстве ведаў (год вучобы ў Сенніцкім народным вучылішчы, вучоба ў прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску, у Бяларуцкім народным вучылішчы, што за 25 кіламетраў ад Мінска) і ведаў, набытых нястомнай самаадукацыяй, як лічыў паэт, было мала. Чатыры гады вучобы на агульнаадукацыйных курсах Чарняева і спатолілі яго Прагу ведаў, і сістэматызавалі раней набытыя, і па-сапраўднаму далучылі яго да сусветнай культуры.  

   У гэты перыяд у Пецярбургу выйшлі другі і трэці зборнікі яго паэзіі, напісаны дзве драматычныя паэмы «Сон на кургане», «На папасе» (першая драматычная паэма «Адвечная песня» напісана яшчэ ў перыяд яго працы ў газеце «Наша ніва» ў 1908 г.), рамантычныя паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», паэма-ідылія «Яна і я», п’есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» (а ўсіх драматычных твораў ім напісана чатыры; «Прымакі» ў 1923 г. І «Тутэйшыя» ў 1922 г.)  

   П’еса «Паўлінка», цесна звязаная з п’есамі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, была наватарскім творам і з’явілася этапным ва ўсёй беларускай драматургіі, бо ў ёй гарманічна спалучыліся змест і форма; відавочная і сацыяльна-палітычная сутнасць канфлікту. У драматургію прыйшоў новы герой з яго настойлівасцю ў імкненні да новага жыцця і рашучасцю ў барацьбе за асабістае шчасце, што з’яўляецца найважнейшымі рысамі характару Паўлінкі.  

   Эпічна-былінная паэма «Курган», легендарна-баладная «Магіла льва», песенна-лірычная «Бандароўна» засведчылі, што ў літаратуры нашай з’явіўся самы буйны, самы таленавіты рамантык і адзін з выдатных рэалістаў. Да яго яшчэ нікому не ўдалося падняць асобны факт з жыцця простага чалавека на вяршыню героіка-трагедыйнага гучання. Звярнуўшыся да нацыянальнага фальклору і паклаўшы фальклорнае ў аснову сюжэтаў паэм, ён здолеў захаваць характэрныя для рамантычнай паэмы асаблівасці.  

   Галоўнымі героямі ўсіх яго рамантычных паэм з’яўляюцца асобы незвычайныя, выключныя, моцныя, надзеленыя дарам: ці талентам (як Гусляр), ці прыгажосцю, гармоніяй знешняга і ўнутранага хараства (як Бандароўна: «Хараства такога ў свеце не было й не будзе»), ці фізічнай сілай (як Машэка). Усе яны кідаюць выклік абставінам, уступаюць у канфлікт, выпрабоўваюцца крытычнай сітуацыяй, нават сітуацыяй выбару: «Ну, што воліш сабе выбраць, пышная паненка…»; «Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям — Поўны гуслі насыплю дукатаў. Не пад мысль будзе песня каму-небудзь нам — Канапляную возьмеш заплату».

   Трагедыйная развязка сюжэтаў адначасова і аптымістычная, жыццесцвярджальная: героі загінулі, але песня і прыклад слугавання народу і Айчыне неўміручыя.

   Зусім іншым філасофскім зместам напоўнена паэма «Магіла льва». Яе сюжэтам і вобразам Машэкі паэт папярэджвае пра наступствы філасофіі моцнай асобы, якая для дасягнення мэты кіруецца прынцыпам «усе сродкі добрыя». Аднойчы пераступіўшы маральную мяжу, герой не заўважае, як нават самыя высакародныя матывы ператвараюцца ў зло незвычайнай разбуральнай сілы, бо і сам матыў ператвараецца ў сваю супрацьлегласць — нянавісць. Страшная яе сіла, бо яе носьбіта аднолькава ап’яняе кроў багатага і беднага, злодзея і ахвяры, дарослага і нявіннага дзіцяці. 

   Шчаслівым і адначасова глыбока трагічным быў лёс нашага песняра ад пачатку і да самага канца яго дзён і хвілін.  

   Шчаслівым, бо здзейснілася самая запаветная яго мара — «з цэлым народам гутарку весці, сэрцаў мільёнаў падслухаць біцця». І якім жа сціплым быў наш паэт у сваіх парываннях да валадарства душой толькі свайго народа! Песня Янкі Купалы мела такія магутныя крылы, валодала такой вялікай сілай і энергіяй, што ўжо ў самым пачатку выйшла за абсягі роднай зямлі, загучала на рускай, украінскай, польскай, чэшскай, літоўскай і іншых мовах. У гісторыі літаратуры не такія частыя выпадкі, каб творчасць маладога паэта станавілася здабыткам культуры іншых народаў. A купалаўскія творы сістэматычна перакладаліся, пачынаючы з 1910 г., такімі знакамітымі майстрамі слова, як М. Горкі, В. Брусаў, пазней — М. Ісакоўскім.  

   A хіба не доказ незвычайнага дару песняра і адначасова нашай значнасці ў свеце той факт, што першы пераклад помніка старажытнай культуры — «Слова пра паход Ігаравы» — на адну з сучасных моў свету быў зроблены ім, Купалам? і мова тая была наша — беларуская. Толькі пазней былі зроблены пераклады «Слова…» Дз. Ліхачовым і М. Забалоцкім на рускую мову, а М. Рыльскім — на ўкраінскую. Паэт не толькі верыў, не толькі заклікаў Беларусь заняць «свой пачэсны пасад між народамі», але і сам многа зрабіў дзеля гэтага.  

   Трагічным быў яго лёс, бо і ён, як яго прыгожыя рамантычныя героі, зрабіў раз і назаўсёды выбар і ніколі не адступіўся ад галоўнай і самай вызначальнай для ўсёй яго творчасці ідэі нацыянальнага адраджэння і дзяржаўнага суверэнітэту. І вельмі дорага заплаціў за свой выбар і вернасць яму да канца.  

   І ў савецкі перыяд ён з новай і новай сілай, усімі жанрам! сваёй творчасці, у тым ліку і публіцыстычным, папярэджваў, што і перад гісторыяй («А суд гісторыі цяжкі!»), і перад новымі пакаленнямі давядзецца трымаць адказ: 

Ці аб свой гонар дбайна дбалі,

і дабравольна, без прынук,

Самі сабой не гандлявалі,

Не неслі ў петлі дум і рук?

і ці пакінуці на памяць

Мы песень гэтакіх змаглі,

З якіх бы можна было ўцяміць,

Што мы свабоднымі былі?..

(«І прыйдзе»)

   Не толькі ідэяй нацыянальнага адраджэння, але і трывогай за суверэнітэт Бацькаўшчыны прасякнуты і яго зборнік «Спадчына» (1922), і трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922). Спадзеў паэта на тое, што яго Беларусь нарэшце «сама сабе гаспадыня», засведчаны ў зборніку «Безназоўнае» (1925), куды ўвайшла аднайменная паэма. Самай ненавіснай для паэта была «пашана да пакут», самай страшнай бядой — страта волі. Перыяд беларусізацыі ўліў новыя сілы ў душу паэта, і ён паверыў, што гэта назаўсёды: 

Беларусь на куце

Ў хаце сваёй села,

Чарка мёду ў руцэ,

Пазірае смела…

   Такую савецкую упаду, якой яна была ў 20-я гады, такую нацыянальную палітыку Янка Купала прымаў і розумам, і сэрцам.  

   Аднак машына таталітарнай сістэмы паступова набірала абароты і кацілася да мілітарызацыі і гулагізацыі ўсяго жыцця.  

   У 1930 г. было арыштавана 86 пісьменнікаў, у тым ліку Вацлаў Ластоўскі, Сцяпан Некрашэвіч… Адна за адной фабрыкаваліся справы. На чале міфічнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» шчырым служакам таталітарнай сістэмы трэба было «паставіць» самага ўплывовага, самага аўтарытэтнага чалавека, каб справа атрымалася гучнай, эфектнай і адначасова сваімі маштабамі наводзіла жах на ўсіх астатніх. Выбар паў на Янку Купалу, які, паводле даносу тагачаснага са-кратара ЦК КП(б)Б Гея, «з’яўляўся ідэйным цэнтрам нацдэмаўскай контррэвалюцыі, што знайшло адлюстраванне і ў яго творчасці».  

   Вярнуўшыся дадому пасля чарговага допыту, не даўшы магчымасці органам ДПУ справакаваць сябе, ён у лістападзе 1930 г. зрабіў спробу самагубства.

   Трагедыя Купалы засведчана ў перадсмяротным лісце да Чарвякова, старшыні ЦБК СССР і БССР, дзе ён піша пра свой выбар: «Лепей смерць фізічная, чымся… палітычная». Лекары адратавалі паэта! Улады пакінулі яго ў спакоі: груган чакаў свайго часу…  

   Паэзія 30-х гадоў, асабліва так званы ляўкоўскі цыкл, — таксама сведчанне трагедыі Купалы — чалавека і творцы. У той пракляты час, калі, як пісала Ларыса Геніюш, «крывёй напоўніліся поймы рэк», калі бурліла «адчаем слёз людскіх разводдзе», у паэзіі Купалы — «гармонік грае, грае», а «калгасніца маладая» жыве «весела, ані дбае». Толькі памыляюцца тыя крытыкі, што лічаць вершы ляўкоўскага перыяду («Лён», «Хлопчык і лётчык», «Алеся», «Сыны») вершамі «слабымі». І ў гэтых вершах Янка Купала заставаўся душою нацыі, хоць не мог ужо быць Прарокам нацыянальнага адраджэння. Але гэта не сведчанне Купалавай слабасці, а сведчанне сілы таталітарнай машыны. І папярэджанне ўсім нам, асабліва тым, хто спадзяецца, «што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды», вырашыць за нас нашы праблемы.  

   Хай нам усім наказам стануць мудрыя словы песняра: «Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі для сябе».  

   У перыяд вайны паэт зноў «зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла». Яго палымяныя, таленавітыя публіцыстычныя артыкулы, яго вершы (верш «Беларускім партызанам» быў размножаны і скінуты над беларускімі лясамі як лістоўка) набліжалі святы Дзень Перамогі.  

   Верай у перамогу дабра над злом прасякнуты верш «Зноў будзем шчасце мець і волю». Сам жа паэт не дажыў да светлых дзён шчасця і вол і: 28 чэрвеня 1942 г. ён трагічна загінуў пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы. Груган дачакаўся свайго часу…  

   Але ніхто не змог (і ніколі не зможа!) пазбавіць беларусаў іх не-смяротнай душы. Ён быў і застаецца нашым Песняром, Прарокам нацыянальнага адраджэння — Уладаром беларускай песні.

Похожие статьи:

Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Міхась Чарот → Міхась Чарот — Маладому песняру

Янка Купала → Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Пераказы → Вялікі пясняр

Пераказы → Калыска песняра



адзін
з заснавальнікаў сучаснай бел. літаратурнай
мовы, нар. паэт Беларусі, духоўны лідэр
бел. нац. адраджэння.

Я.
Купалу называют паэтам-прарокам,гэта
значыць,што ен не толки асэнсоўваў лёс
народа, але і паказвай шлях да будучыні,
ствараў нацыю. Ён ўсхваляваў і паэтызаваў
роднае слова,шукаў адметныя вобразы і
мастацкія сродкі.каб паказаць яго
харство,сілу.
Усвядоміў,
што толькі праз родную мову можа выказаць
свае думкi — ў той час было смелым крокам.
Бел.мова была забаронена.
Раскіданае
гняздо сям’і Зяблікаў — бясспрэчна,
сімвал тра-гічнага лёсу Беларусі ў
пачатку XX
стагоддзя, напапярэдні першай рускай
рэвалюцыі. Уся Беларусь была раскіданым
гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе
зямныя багацці, зады-хаўся ад беззямелля
і не быў гаспадаром на сваёй зямлі.
Праблемай
драмы «Раскіданае гняздо» з’яўляецца
праблема шчасця.

18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.

У
1920 Гарэцкі напісаў і выдаў першую
гісторыю беларускай літаратуры. Пасля
ім было напісана яшчэ некалькі прац па
гэтай тэме. Акрамя таго, Гарэцкі склаў
некалькі беларуска-рускіх і руска-беларускіх
слоўнікаў.

Пісьменнік
прыкметаа рассунуў тэматычныя і
жанрава-стылявыя межы беларускай прозы,
трывай замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна
разгорнутага сацыяльна-псіхалагічнага
апавяданне. Бясспрэчнай заслугай М.
Гарэцкага з’яўляецца і тое, што ен увеў
у нацыянальную прозу Новага героя —
вясковага інтэлігента, які ўсведамляе
палю адказнасць за лес народа і Будучыня
роднага краю. Гарэцкі ўпісаў яскравую
старонка гісторыю нацыянальнага
прыгожага пісьменства. Багатыя традыцыі
айчыннага і ўвогуле Славянскага
гераічнага эпасу натхнілі пісьменніка
на смелыя мастацкі эксперымент ў
жанрава-стылявой сферы: фрагменты
«Лірных спе-ваў», гэтя Баляды ў прозе,
Творца пераймаюць стылай гераічных
песень. Цыкл «Што Яно?» Быў адной з
пяршыла ў тагачаснай беларускай
літаратуры спроба творчага асваення
жанрава-стылявых магчымасцей філасофскай,
інтэлектуальнай прозы. Адметнасцю сам
з сабою распрацоўкі М. Гарэцкім было
тое, што філасофскі
аспект арганічна ўвязваўся з
сацыяльна-палітычным.
У
Яго творчасці выразна акрэсліліся дзве
ўзаемазвязаныя мастацкія тэндэнцыі —
адлюстраванне
жыцця ў формах самога жыцця

(рэалістычныя сацыяльна-псіхалагічныя
Апавяданні з разгорнутым сюжэты) і
Лірыка-экспрэсіўнае
спасціжэнне рэчаіснасці з выкарыстаннем
жанрава-стылявых элементаў філасофскай
прозы
.

20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады хх ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (у.Дубоўка, у.Жылка, а.Мрый і інш.).

Адной
з асаблівасцей развіцця беларускай
літаратуры ў гэтыя гады з’яўлялася тое,
што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася
вялікая група маладых талентаў з вёскі.
У большасці сваёй маладыя літаратары
з’яўляліся прыхільнікамі сацыялістычнай
рэвалюцыі і выступалі, хоць і не заўсёды
паслядоўна, вешчунамі новага жыцця. У
20-я гады ў Беларусі дзейнічалі некалькі
літаратурных аб’яднанняў, найбольш
вядомыя з іх — «Маладняк», «Узвышша»,
«Полымя». Літаратурнае аб’яднанне
«Маладняк»
(узнікла ў канцы 1923 г.) у асноўным
з’яўлялася арганізацыяй маладых
пралетарскіх пісьменнікаў, якія віталі
Кастрычніцкую рэвалюцыю і прызнавалі
актыўную ролю літаратуры ў барацьбе за
новае жыццё. За кароткі перыяд сваёй
дзейнасці аб’яднанне пераўтварылася ў
буйную літаратурную арганізацыю. Філіялы
«Маладняку» былі створаны ў Мінску,
Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Мазыры, У
1925-1926 гг. «Маладняк» аб’ядноўваў
500 чалавек. Сярод іх былі А. Александровіч,
П. Галавач, А. Звонак, М. Лынькоў, П. Трус,
У. Хадыка, М. Чарот і інш. У
1921—1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы
пісьменнікаў старэйшага пакалення. У
1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы
«Спадчына», а ў 1925 г. — паэма
«Безназоўнае». У 1923-1925 гг. Я. Колас
апублікаваў паэмы «Новая зямля» і
«Сымон-музыка». Беларуская паэзія
вітала рэвалюцыю і натхнёна апявала
нараджэнне новага грамадства. Для яе
характэрныя былі аптымізм, дух змагання
за новае жыццё. Для пісьменнікаў, як і
для ўсяго беларускага народа, гэта быў
час агульнага духоўнага ўздыму, час
надзей, веры і мар. Тэта быў час
рэвалюцыйнага абнаўлення. Уражвае
тагачасны, можна сказаць унікальны,
энтузіязм народа. У беларусаў жа былі
і свае, асаблівыя прычыны радавацца:
яны нарэшце атрымалі сваю дзяржаўнасць,
беларуская мова і культура цяпер былі
прызнаны афіцыйна. У другой палове 20-х
гадоў развіццё беларускай савецкай
літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе
ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных
літаратурных груповак. Найбольш масавай
арганізацыяй па-ранейшаму быў «Маладняк».
Аднак якраз у гэты перыяд асабліва
выразна выявілася слабасць яго
ідэйна-эстэтычнай і арганізацыйнай
плат-формы. Большасць таленавітых і
творча актыўных пісьменнікаў (К. Чорны,
К. Крапіва, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Бабарэка,
М. Лужанін, П. Глебка), выказаўшы сваю
нязгоду са зняважлівымі адносінамі
членаў «Маладняку» да культурнай
спадчыны, да павышэння адукацыйнага і
прафесійнага ўзроўню, у 1926 г. выйшлі з
гэтай арганізацыі і ўтварылі літаратурнае
аб’яднанне «Узвышша».
Гэта аб’яднанне імкнулася ўзняць
ідэйна-мастацкі ўзровень літаратуры,
зрабіць яе дзейсным фактарам жыцця
рэспублікі, крытыкавала
пісьменнікаў-маладнякоўцаў за
нігілістычныя адносіны да культурнай
спадчыны і нацыя-нальных традыцый. У
канцы 1927 г. аформілася літаратурнае
аб’яднанне «Полымя». У яго
арганізацыйную групу ўвайшлі Я. Колас,
Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, М. Чарот,
М. Зарэцкі, А. Дудар, А. Александровіч,
А. Вольны і інш. Галоўнымі сваімі задачамі
аб’яднанне лічыла развіццё беларускай
мастацкай літаратуры ў непасрэднай
сувязі з патрэбамі сацыялістычнага
будаўніцтва. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі
з’езд «Маладняку» вырашыў утварыць
Беларускую асацыяцыю пралетарскіх
пісьменнікаў (БелАПП). 3 гэтага часу
«Маладняк» спыніў сваё існаванне.
Па-ранейшаму актыўна працавалі пісьменнікі
старэйшага пакалення. Я. Купала стварыў
шэраг паэтычных твораў, у якіх галоўнай
праходзіла тэма сацыялістычнага
будаўніцтва ў рэспубліцы.

1927
– стварэнне літ. аб’яднання «Полымя»:
Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот.
Найбольш прадстаўнічае аб’яднанне
літаратараў. Задача развіцця творчай
працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным
будаўніцтвам; умацавання ў бел. літ.
пралетарскай ідэалогіі ў адзінстве з
нац. формай. Выхад у снежні 1922 г. першага
нумара «Полымя» — адметная з’ява у
культ.жыцці рэспублікі. Выдаўцы «Полымя»
аб’явілі: нац. адраджэнне — гэта не
лозун, а лепшы спосаб далучыць працоўных
рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага
ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна
служыць бел. літ. «Полымя» адкрывалася
вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні».
Для паэта лёс Беларусі — у канкрэтных
праявах існавання свабоды народа,
самастойнай дзяржавы і развіцця нац.
куль-ры.Шчаслівага лёсу жадаў чытачам
М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай,
светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая
доля», ужо была занатавана ў паэтычных
вобразах паэтаў «рэвалюцыйнага прызыву».
Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай
рэчаіснасці, і паэт клікаў людзей на
гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя
матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча,
Я. Журбы. Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны —
новыя творы; ва ўмовах вострага дэфіцыту
кніжнай справы выхад літ. часопіса
ўзбагачаў бібліятэку бел. літ-ры. 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]

  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #

   Янка Купала — класік беларускай літаратуры. Заслужана. Неаспрэчна. Тут не можа быць дзвюх думак, розных меркаванняў. Класікамі становяцца звычайна тыя мастакі, якія ўзнімаюць своечасова паходні, актыўна заступаюцца за свой народ і за ўсё чалавецтва, у трывожныя, навальнічныя гады застаюцца непахіснымі змагарамі за Радзіму. Класікі — гэта прарокі нацыі, якія вядуць за сабой народ. Так, як вёў яго наш Янка Купала. Вёў да рэвалюцыі 1917 года, калі сведчыў, што беларусы ідуць на сход, па Бацькаўшчыну, што ім, як і іншым «пагарджаным век» народам, захацелася «людзьмі звацца» («А хто там ідзе?»). Вёў і пасля, калі падлічваў нанесеныя віхурнымі падзеямі страты, перажываў, што мы можам канчаткова страціць спадчыну — «Старонку Родную» ў сілу трагічных абставінаў («Спадчына»). Калі страсна, на ўвесь голас пракрычаў свой боль пра нашу прыніжанасць і непаўнацэннасць у змаганні за сябе, за свой гонар (мне запомнілася вобразнае параўнанне нашчадкаў Вітаўта і Скарыны з мышамі, што стаіліся пад венікам, крыўдлівыя, але справядлівыя словы пра сучаснікаў мастака слова, якія нават «глянуць, плюнуць смела» баяцца, «струшчаныя на пясок», у вершы «Перад будучыняй», напісаным у 1922 годзе). Вёў, пакуль не паспытаў сам ласку сталінскай справядлівасці і свабоды мыслення.
   Мы вывучаем паводле праграмы зараз самыя трагедыйныя вершы паэта, што пісаліся ў 1918—1920 гадах: «Крыўда», «3 павяўшай славы», «Паязджане», «I прыйдзе». Яны напісаны ў драматычны для Радзімы час, калі было пастаўлена на карту існаванне Беларусі як суверэннай дзяржавы. Ішлі захопнікі з Захаду — кайзераўскія, а затым і белапольскія войскі. Не вельмі імкнуліся і бальшавікі тыпу Мяснікова і Кнорына падараваць нам незалежнасць, хоць бы адносную, клапаціліся болын пра захаванне тэрыторыі былой царскай імперыі. Было ўсяго. А Купала тым часам жыў у Мінску. Выдаваў газету «Звон». Яго 15-годдзе творчай дзейнасці не забаранілі праводзіць у 1920 годзе акупацыйныя польскія ўлады. Пясняр у прамове сваёй выказаў веру ў свабодную Беларусь. Пра гэта ж самае пісаў ён і ў публіцыстычных артыкулах, што пазней не перадрукоўваліея, хаваліся ад грамадскасці. Цяпер яны надрукаваныя зноў і пашыраюць маё ўяўленне пра песняра-прарока. Ён, аказваецца, быў смелым грамадзянінам, не баяўся выказвацца ад імя многіх.
   Але гэта — палітычны ракурс. Болын хочацца сказаць пра яго мастацкія творы пераломнай пары. Яны — трагедыйныя, балючыя, з пачатку і да канца прасякнутыя адчуваннем страшэннай бяды-гора, што абрынулася на Беларусь. Мне запалі ў душу радкі з Купалавага верша 1919 года «Беларускія сыны»:
   На беларускім буйным полі 3 вясны да новае вясны Растуць крыжы, а пад крыжамі Хто? — Беларускія сыны.
   Многім беларусам на той час лёс наканаваў менавіта такую долю. Многія паляглі пад драўлянымі крыжамі на сваіх і чужых палях. Як ваяры. Як бежанцы. Як жабракібеспрытульнікі. Ім праспявала песню мяцеліца, зачаравала, ператварыла ў ваўкалакаў, збіла са шляху і кружыць бясконца па нялёгкай віхурнай дарозе, у «зацьмішчы і завеі». Пра гэта сказана ў вершы «Паязджане». Я чую яго музыку — музыку «папаўзухі-завірухі» («Шэпча, шэпча штось на вуха»). Перажываю самы змрочны вобраз, што вызначае трагедыйнасць сітуацыі, якая складалася ў складаны і драматычны час. Гэта вобраз «вечнай дамавіны», што вянчае рух вясельнага поезда паязджанаў наперад. Аднак прывяду дзеля пацвярджэння сваёй думкі некалькі радкоў, што запомніліся і да гэтага трымаюцца ў памяці як запавет, папярэджанне, каб зноў не давялося нам трапіць у падобнае становішча:
   У полі дымна, ў полі цёмна, Беспатольна і заломна, Ні пуціны, ні упыння, Як у вечнай дамавіне.
   У згаданым вершы шмат трагедыйных зместам вобразаў-дэталяў. Імі з’яўляюцца слоўна-выяўленчыя сродкі (тропы) — эпітэты, параўнанні. Амаль усе яны — пра змрочнае, завірушнае, «разбэрсанае», як гавораць некаторыя людзі, што ведаюць нашу родную мову, жыццё: «сцюжны пух», «сцюжная мара», «у полі дымна, ў полі цёмна, Беспатольна і заломна», «папаўзуха-завіруха — злога духу злыбядуха». І толькі зачараваныя, нібыта ў сне летаргічным, маладыя выглядаюць у «Паязджанах», «як дзеці, як галубкі на рассвеце». Ды падобны светлаколерны вобраз — адзінкавы ў вершы, з’явіўся раз сярод непрыгляднай імглы і знік, растаяў у белым снезе, у цемры, схаваўся ў дамавіне. Як страшна робіцца, калі такое чытаем праз 80 гадоў пасля напісання твора! А як пачувалася тады, у той час народнаму песняру? Балюча і горка! Верш гучыць як музыка, як рэквіем па загінуўшых жыццях і душах. Купала так менавіта мысліў, такім настроем жыў. Яго сэрца перапаўняў усясветны боль за народ і Радзіму, якія блукаюць у зацьмішчы і ці выйдуць на прасцягі новага жыцця — невядома.
   Не магу не прыгадаць і яшчэ адзін верш гэтага перыяду — славутую элегію «Спадчына». Тую, якая стала песняю, упершыню праспяванай ансамблем «Песняры». Тую, якая магла быць і гімнам беларусаў, бо яна — пра вечнае: нязгасную любоў да таго, што з табой ад самага нараджэння і да дня апошняга — прыроды з дубам-асілкам у цэнтры, вясковымі могілкамі і «замшэлым тынам», «бляяннем авечак» на пасьбішчы і вясновымі праталінамі. Паэт проста пералічвае прыкметы роднай старонкі, але гэтае пералічэнне мае значэнне сімвала, кожны штрых на партрэце Радзімы напаўняецца вялікім сэнсам, мае першаступеннае значэнне, прыцягвае, як магніт, да сябе наш зрок.
   На ўроку ў класе я сказала, што ў падручніку слаба пішацца пра тое, што вялікі беларускі паэт адмаўляецца ў сваім несмяротным творы ад гучнага патрыятызму, не выкрыквае чарговыя абстрактныя фразы пра любоў да Радзімы, у заключных радках укладвае найглыбейшыя і наймацнейшыя пачуцці ў два словы, што вызначаюць рэальную спадчыну, якую трэба шанаваць і берагчы ад чужакоў, — «усяго старонка родная». Хораша і праўдзіва сказана! Без надрыву. Па-сялянску мудра. Па-чалавечы шчыра і цёпла.
   У школе мы вывучалі вершы «Крыўда» і «3 павяўшай славы». Яны таксама пісаліся ў драматычны перыяд жыцця Радзімы і яе песняра, датуюцца адпаведна 1918-м і 1919-м гадамі. У аснове першага — алегорыя пра Крыўду, якая «цягалася па свеце», «строіла вечныя сеці» ды «гнала без часу ў магілы». Яна хаЦела навязаць нявольніцтва ў планетарным маштабе:
   Ад хаты да хаты йшла з хвалай, Ўзвялічвала троны, кароны; Нявольнікам путы кавала, Пладзіла сусветныя стогны.
   Гэтай сусветнай Крыўдзе-злыбедзе паэт супроцьпастаўляе «пажар на ўсходзе», рэвалюцыю, што скаланула ўвесь свет, ды так, што «дрогнулі рабскія скруты». Паэт паказвае ўсеагульную радасць, прадчуванне людзьмі сапраўднай свабоды. Так і было спачатку, бо «Апалі кароны, пасады», «З нявольнікаў спалі аковы». І ўсё ж у фінале верша сцвярджаецца недаўгавечнасць здабытай свабоды. Аказваецца (версія паэта), былыя нявольнікі-рабы не здолелі распарадзіцца сваім вызваленнем і выдалі сябе. Заключныя радкі твора лёгка запамінаюцца. Можа, таму, што яны — пра вечнае, пра свабоду чалавечага духу, якая толькі адна гарантуе пазбаўленне рабскіх ланцугоў. Рабы духоўна, нават без ланцугоў на целе, застаюцца рабамі. Рабства — лепшы спосаб іх існавання, натуральны лад жыцця:
   Раскованы раб сябе выдаў — Не ўзнёсся ў высь дух чалавечы, — Нявольнік пабратаўся з Крыўдай I ў помач даў ёй свае плечы.
   Магчыма, верш і пісаўся пад уплывам тых падзей, якія перажывала Беларусь у першыя паслярэвалюцыйныя месяцы, калі яна так і не стала свабоднай. Можа, аўтар гэтых радкоў расчараваўся ў тых лозунгах, што былі адразу абвешчаны, ці проста бачыў, што не ўсё здзяйсняецца на практыцы. Але адно зразумела і бясспрэчна: Янка Купала прадчуваў пагрозу паўторнага заняволення чалавецтва.
   Нам і настаўніца казала, і ў падручніку напісана, што верш гэты па стылю рамантычны. Сапраўды, ён літаральна перасыпаны традыцыйнымі рамантычнымі вобразамі — Крыўда, Пажар, Путы, Доля, Слава і інш. Адзначу, што твор прытчападобны, шматзначны. Мастак перасцерагае людзей у магчымасці трагедыйнага расчаравання ў ідэалах, калі яны будуць занядбаныя і не прывядуць да духоўнай свабоды і незалежнасці. У ім паэт-прарок заклікае чалавецтва да паслядоўнага выканання запаветаў рэвалюцыі, калі ўжо такая адбывалася ці адбудзецца. Рэвалюцыя для Купалы — гарантыя духоўнай свабоды.
   Верш «З павяўшай славы» напісаны годам пазней, у Мінску, калі паэт жыў сярод акупантаў і свята верыў у беларускую справу, у магутныя сілы народа і мастацтва. Верш пра тое, што трэба свята помніць бацькоў, не цурацца роднага, змагацца з заняволеннем. Верш гэты гучыць як стогн і малітва, заклік да народа і мастакоў уваскрэснуць і будаваць жыццё, разбуранае войнамі. Запомніла я толькі два радкі з яго — «Хай тое ўсё, што спала ў сне, паўстане яваю жывой». А яшчэ помню, што паэту хочацца, каб песня-заклік да абуджэння разнеслася па ўсім краі, абудзіла «спячыя сілы» і дайшла «да бацькаўскіх магіл».
   Янка Купала — пясняр нацыянальнага адраджэння Беларусі і беларусаў. За гэта я і люблю яго найперш. I хачу быць да яго падобная.

Янка Купала як прарок адраджэньня
Артыкул
Аўтар: Антон Луцкевіч
1932
Крыніца: БЗвон. 1932. 11, 19, 27 жн., 13 верас

Публічная лекцыя, чытаная ў Вільні, Рызе і Дзьвінску

У 1930 годзе мы адсьвяткавалі рэдкі ў беларускім жыцьці юбілей: 25-лецьце несупыннае творчае працы аднаго з карыфэяў беларускае адраджэнскае паэзіі — Янкі Купалы.

Чвэрць веку — гэта даволі часу, каб талент паэты разьвіўся, расьцьвіў і паказаў сябе ўва ўсей сваей велічы. І перад нашымі вачыма адбыўся гэткі працэс разьвіцьця й расьцьвету творчасьці Янкі Купалы. Крок за крокам можам мы яго прасачыць, пераглядаючы творы Купалы, пераходзячы ад «Жалейкі» да «Гусьляра», ад «Шляхам жыцьця» і «Спадчыны» — да «Безназоўнага», углыбляючыся ў яго драмы й драматычныя паэмы — «Паўлінку», «Адвечную песьню», «Сон на кургане», «На папасе», «Раскіданае гняздо» і іншыя. І ўгледзім цікаўны абраз. Сялянскі паэтасамародак — от, такі сабе «просты», «ціхі», «зь вёскі — Янка Купала», як ён сам сябе напачатку называе, — сьпярша мала чым выдзяляецца з сваёй сфэры. І не дарма даў наш паэта першаму томіку сваіх твораў назоў «Жалейка»: назоў гэты — сымбалічны. Запраўды, творчасьць Купалы ў першы пэрыяд яе напамінае нам ігру на гэтым прымітыўным сялянскім інструмэнце: яна гэтаксама не багата матывамі, як дудка-жалейка — тонамі. Але духовае разьвіцьцё Купалы йдзе наперад вельмі шыбкім тэмпам, думка яго паглыбляецца, а поруч з гэтым адбываецца вялікі поступ і ў яго літаратурным разьвіцьці. Ён здабывае літаратурнае ўзгадаваньне: сьпярша на творах польскіх рамантыкаў, пасьля — на незвычайна багатай і разнароднай творчасьці расейскіх і польскіх прадстаўнікоў нэарамантызму, усьцяж заглядаючы й да скарбніцы заходнеэўрапейскіх літаратур — ад несьмяротнае шэксьпіраўскае драмы да найнавейшых аўтараў усіх відаў паэзіі. І вось, пашырыўшы свой кругазор, прысвоіўшы сабе найдасканальшыя спосабы выяўленчае тэхнікі ў слове, Янка Купала — побач з прымітыўнай жалейкай — уводзе ў сваю творчасьць усё новыя й новыя прыёмы, новыя матывы, новыя інструмэнты, і апошнія сугучна грымяць, як магутны аркестр, на усенькі наш край, і вырываюцца па-за межы яго, і трывожаць слух суседзяў, якія йшчэ гэтак нядаўна капалі «яміну-магілу» для Беларусі, — і кажуць усяму сьвету, што

жыў беларус і будзе жыць!

Купала творыць цэннасьці агульналюдзкага значэньня. Ён — запраўды вялікі мастак слова; ён ужо дагнаў такіх вялікіх вучыцялёў сваіх, як Адам Міцкевіч, як Пушкін, як Шаўчэнка, з каторымі Купалу раўнавала бесстаронная літаратурная крытыка йшчэ тады, калі ён быў толькі на паўдарозе свайго творчага шляху. Ён — такі ж сучасны нам, такі ж «сонечны», як адзін з найвялікшых расейскіх паэтаў сучаснасьці — Бальмонт. Побач з мастацкасьцяй формы, побач з жывасьцяй і яркасьцяй маляваных Купалай абразоў, побач зь незвычайнай эмацыянальнасьцяй мовы, творы яго маюць заўсёды й глыбокую думку: яны робяць запраўдныя рэвэляцыі датычна душы народу беларускага, які зь векавое няволі вырываецца на вольны сьвет; яны шукаюць адказу й на тыя глыбокія, асноўныя праблемы чалавецтва, над якімі сушылі і сушаць галовы свае мысьліцелі ўсіх часоў і ўсіх народаў.

Запраўды, паэзія Янкі Купалы — гэта праўдзівая музыка, на крыльлі якое й пераліваюцца ў душы людзей пачуцьці і ідэі паэты. Яе рытміка, незвычайна багатая й разнародная, яе ідэальны падбор сугуччаў то навяваюць сум і жалобу па ўтрачанай колішняй велічы беларускага народу, то хвалююць кроў парываньнем да дзела, да барацьбы, то чаруюць і галубяць сонечнасьцяй і супакоем. Песьня Купалы грыміць, быццам медзь, цьвёрдымі, як бы каванымі словамі й сугуччамі, калі паэта гаворыць аб змаганьні, аб барацьбе:

Загрымі ты, як звон, і удар, як пярун,

Наша песьня, як воля, магучая!

Хай крыўдзіцель дрыжыць, як падбіты каршун,

Хай нясуцца ў сьвет рэхі грымучыя!

А зьмяняецца абраз, зьмяняецца настрой, — і новыя гукі знаходзіць Купала для новае песьні. У ведамай імправізацыі Купалы на тэму драмы Пшыбышэўскага «Сьнег» бачым адну з такіх песьняў; яна пачынаецца поўным глыбокага настрою абразом:

Залягла, як пасьцель,

Лебядзіная бель…

тая бель сьнегавая, што ў путы сьмяротныя закавала ўсю прыроду зімою. І тут ізноў сугуччы знамяніта падгатаўляюць нас да прыняцьця маляванага Купалай абраза — абраза мёртвае цішы, парушанае толькі лёгкім шуршаньнем зыбанага ветрам сухога сьнегу. А колькі музыкальнага пачуцьця выяўляе Купала, калі дае нам абраз восені зь яе характэрнымі гукамі-шумамі:

He шасьцяць каласы,

Звон ня валіцца з касы,

He кладуцца ў стог пласты,

Толькі сыплюцца лісты

На яловыя кусты,

На сухія верасы…

Побач з багацьцем рытмікі, побач з гукавымі эфэктамі, побач з тварэньнем новых слоў для выражэньня найтанчэйшых пачуцьцяў і адценкаў мысьлі — Купала мае многа іншых спосабаў, каб прымусіць нас бачыць ува ўсей паўнаце твораныя ім абразы. Ягоныя абразы адзначаюцца асаблівай плястычнасьцяй, выпукласьцяй, яркасьцяй. Яны стаяць у нас уваччу нават і тады, калі Купала ўводзіць элемэнт сымбалічны, у істоце сваей нерэальны, туманны, плыўкі. І заўсёды ёсьць у іх запраўднае жыцьцё, ёсьць рух, ёсьць дынамізм. Бо Купала, як і сьлед запраўднаму мастаку, думае абразамі, бо ў абразы пералівае свае пачуцьці і настроі. А гэныя пачуцьці й настроі — заўсёды глыбокія, заўсёды шчырыя й непадробленыя, заўсёды выкліканы глыбокім узварушэньнем песьняровае душы.

Што ж узварушае Купалу, што пабуджае яго творчыя сілы да дзеяньня, да тварэньня мастацкіх цэннасьцяў? І што нясе ён нашаму народу, якія думкі-ідэі прышчапляе яму, карыстаючыся магутнымі чарамі свайго паэтыцкага таленту?

Усе віды паэзіі Купалы: і лірыка яго, і эпас, і драма — выяўляюць вялізарнае багацьце матываў. У першы пэрыяд творчасьці сваёй Купала апявае пераважна ўласнае гаротнае жыцьцё і жыцьцё такіх жа гарапашнікаў, як сам. Тут адбіваюцца ўсе злыбеды селяніна-безьзямельніка, яго быт, яго цяжкая праца. Але ў далейшым Купала ўзвышаецца па-над паасобнымі фактамі й праявамі сацыяльнае несправядлівасьці і дае сынтэз сацыяльных адносінаў, пераходзе да шырокіх сацыяльных праблемаў. Тое ж і з нацыянальным пытаньнем: пашыраючы «маніфэст» Мацея Бурачка аб патрэбе адраджэньня роднае мовы, Купала захапляецца ідэяй усебаковага адраджэньня народу беларускага, ідэяй адбудаваньня паняволенае бацькаўшчыны. А ўсё гэта грунтуецца на вялікіх агульналюдзкіх ідэалах, абвешчаных яшчэ Вялікай францускай рэвалюцыяй, — ідэалах Волі, Роўнасьці, Брацтва ўсіх людзей; над усім лунае магутны й непакорны дух вольнага ў сваёй сьвядомасьці чалавека. Урэшце, побач з шырокімі грамадзкімі ідэямі, побач з праблемамі агульналюдзкімі, бачым у Купалы й багатыя матывы індывідуальных перажываньняў паэты, перадусім — матывы каханьня. А ўсё разьвіваецца на фоне абразоў роднае прыроды, якую так добра адчувае й разумее наш пясьняр ды якая дае яму магутныя пабуджэньні да тварэньня. Трэба ўсё ж такі адзначыць, што матывы нацыянальнае і сацыяльнае барацьбы знаходзяць у Купалы найбольш яркае выяўленьне. Ён увесь аддаецца ідэі ўсебаковага адраджэньня й вызваленьня беларускага працоўнага народу і дае сынтэз змаганьня нацыянальнага і сацыяльнага — сынтэз, які характарызуе творчасьць Купалы ад пачатку да канца. І я затрымаюся шырэй іменна на гэтай рысе творчасьці Купалы, каторага з поўным правам можам назваць Прарокам Нацыянальнага Адраджэньня, Прарокам Перамогі Працоўных.

Каб нешта прарочыць, каб прарочыць прабуджэньне беларускага народу зосну ў той час, калі над гэтым народам жорстка панавала царская Расея, а сыны яго нягодна выракаліся сваей нацыянальнасьці і прадавалі духовыя скарбы свае чужакамнаездчыкам, — дзеля гэтага трэба было крэпка верыць у сваю ідэю, трэба было мець і нейкія аб’ектыўныя падставы для такое веры. І Купала знайшоў гэтыя падставы — у слаўнай мінуўшчыне свайго народу. Ён зварачаецца да яе ў цэлым радзе лірычных вершаў, ускрашае яе ў сваіх паэмах, у сваіх перапрацоўках народных легендаў, часта мо нават заліше ідэалізуе яе (прыкладам, у вершы «Над Нёманам» і інш.). Купала шукае ў сваім народзе духовае спадчыны ад даўных часоў вольнага, незалежнага бытаваньня — і таксама знаходзе яе. А найбольш яркі абраз гэтага дае ў сімвалічнай паэмцы сваёй — «На Куцьцю».

Раз у год — на Куцьцю — у парослых мохам руінах старадаўнага беларускага замчышча ўзнаўляецца колішняе жыцьцё. У княжых сьвятліцах, нейкай чарадзейскай сілай паднятых з развалін, зьяўляецца Князь-Дух з Княжнай і «дружына вольная» яго. Князь узыходзе на свой «беласьнежны пасад» і зварачаецца да прысутных з прамовай, у каторай выясьняе мэту ўскрашэньня мінулага жыцьця на адну гэту ночку:

«Адзін, адзін раз толькі ў год

Зьбірацца можам з ласкі рока,

Каб лет іржавы карагод

Зганяць зь мінуўшчыны далёкай.

Нас не кранулі косы зьмен:

Царым мы ў дум жывых гэйнале,

Хоць на падмурах гэтых сьцен

Другія наш пасад занялі.

Багі другія верх бяруць,

Суды вядуць пад нашым краем,

Сьвяцільні ж нашы не замруць,

Што у сэрцах вольных расьсьвятляем.

Прашу паклікаці ганцоў

І месца даці ім па чэсьці:

Ад нашых стоптаных капцоў

Якія нам прыносяць весьці?..

Ганцы ўваходзяць. А кожны зь іх — гэта нейкі сімвал:

…А першы гэткі сьветлы быў,

Як небам сланыя прамені:

Ў руцэ меў сьветач, што на зьдзіў

Усе усюдах зводзіць цені.

А быў другі і з ног, і з рук,

Як гром з жывымі перунамі:

Ў руцэ меў стрэл жалезных пук,

І лук стальны меў за плячамі.

А трэці быў і раб, і цар,

І слаб, і дуж ва ўсякім дзеле,

Як вечнасьць, молад быў і стар;

Меў гусьлі — на грудзях віселі.

І вось што кажуць яны Князю:

І першы князю гэткі сказ

І княжне скажа міласьцівай:

«Я абышоў іх тройчы раз

І відзеў, што яшчэ ўсе жывы.

А толькі ўсё той самы лад:

З вачэй ня зьняты йшчэ павязкі,

Ці йдуць уперад, ці назад,

Відны сьляды цямрычнай ласкі.

А як ішоў між іх зь сьвятлом,

Яны пачулі, ах, пачулі:

Сьляпым замораныя сном,

Худыя рукі ўвысь цягнулі.

За мною ўсьцяж, і тут, і там,

Іх вусны бледныя шапталі:

«Аддайце сонца наша нам!

Нашто схавалі-расхваталі?»

Другі за першым князю сказ

І княжне скажа міласьцівай:

«Я абыйшоў іх тройчы раз

І відзеў, што яны ўсе жывы.

А топчуць толькі ўсё той сьлед,

Валочаць ёрмы за сабою;

Ці ўбачаць корч, ці ўбачаць сьвет,

Аднэю жаляцца сьлязою.

А як чапнуў стралой аб лук,

Яны скрануліся ў прасоньні,

І столькі, столькі крэпкіх рук

К маей паціснулася броні.

За мною усьцяж, і тут, і там,

Іх вусны бледныя шапталі:

«Аддайце славу нашу нам!

Нашто схавалі-расхваталі?»

І трэйці князю гэткі сказ

І княжне скажа міласьцівай:

«Я абыйшоў іх тройчы раз

І відзеў, што яны ўсе жывы.

А толькі торг усё ідзе

Над іх душою патаптанай;

Яны, як цені, ў грамадзе

Маўчаць і йдуць на пір паганы.

А як я ўдарыў па струне,

Замітусіліся, як пчолы,

І на гарэ, і нізіне

Мне падавалі голас кволы.

За мною ўсьцяж, і тут, і там,

Іх вусны бледныя шапталі:

«Аддайце песьню нашу нам!

Нашто схавалі-расхваталі?»

А князь дае ганцам такі характэрны адказ:

«Ня ўмруць, ня ўмруць ужо яны,

Раз хочуць сонца, славы, песьні;

Заб’юць ім зычныя званы

Прабудным звонам напрадвесьні.

Сваёй забранай старане,

Скаванай мучаніцы-княжне,

Ўзьнясуць пасад на кургане

На панаваньне недасяжне.

На дзеле — кожны йшчэ слугой,

У думках — вольныя ўжо людзі;

Над сэрцам іх, над іх душой

Наш дух лунаці вечна будзе.

Вы, другі верныя, ганцы,

Як летась, сёлета, налета

Ўсе пагранічныя капцы

Абходзьце зноў з маім прыветам.

Гусьлямі, лукам і сьвятлом

Будзіце, клічце і сьвяціце

І так спануйце іхнім сном,

Каб сон іх счэз, і ўсталі жыці».

Сімволіка, здаецца, ясная: дух слаўнае мінуўшчыны беларускага народу, якое ніхто і нішто ня ў сілах вычыркнуць з памяці людзей, вечна лунаць будзе над нашай бацькаўшчынай, і народ, які ў душы сваёй захаваў імкненьне да «сонца, славы, песьні», які захаваў адвечную творчую сілу ў сабе, пад подыхам гэнага духа Княжага мусіць раней ці пазьней збудзіцца зосну.

Няволя, маральны ўпадак, цемра — вось тыя прычыны, дзякуючы якім запраўды ж трываў у даваеннай Беларусі цяжкі, непрабудны сон. На душу Купалы балюча дзеець рэзкая супярэчнасьць паміж колішняй славай і пазьнейшым заняпадам. І наш паэта пільна шукае ды ў цэлым радзе твораў сваіх выяўляе прычыны заняпаду народнага, прычыны, якія робяць гэткім трудным прабуджэньне й адраджэньне беларусаў.

На першы плян тут выбіваюцца прычыны вонкавыя: нацыянальная няволя, панаваньне чужынцаў, якім Купала кідае вострыя, гнеўныя словы ў вершах «Чужым», «Нашым ворагам» і іншых. А з паняволеньнем нацыянальным ідзе поруч няволя сацыяльная, новы від рабства, каторы замяніў сабой стары прыгон. Страшэнным трагізмам і безнадзейнасьцяй веець ад напісанае ў 1908 годзе драматычнае паэмы Купалы «Адвечная песьня»: тут знаходзім такі страшны абраз мужыцкага жыцьця, што жыцьцё гэткае запраўды — страшней за сьмерць! Але мала гэтага: чужацкая ўлада, улада клясавых ворагаў працоўнае Беларусі, ня толькі плаце мужыку-беларусу за ягоную працу бядой, голадам і холадам, але дзержыць яго і ў непрагляднай цемры і — дэмаралізуе. Людзі чужыя — кажа Купала —

…вывелі ў гандаль славу, сумленьне —

Праўду на рынак…

і ў атмасфэры прадажніцтва, здрады, адступніцтва ўзгадоўваюць народныя масы. А вынік — незвычайна трагічны для беларускага народу: кожная спроба сьвядомых адзінак вывесьці свой народ з гэткага стану заняпаду й паняволеньня канчаецда тым, што варожая сіла, каторая ў рабстве трымае наш народ, умее гэткія адзінкі загубіць рукамі самога ж народу беларускага.

У такім трагічным палажэньні знаходзіцца Сам у драматычнай паэме «Сон на кургане» (надрукавана ў 1910 г.). Чорны — сімвал пануючае варожае сілы, варожае і сацыяльна, і нацыянальна, здолеў так заблутаць у свае сеці Сама — адраджэнца, што ўласная вёска выдае яго ў рукі чужацкае ўлады, а сын Сама — за час пакутаваньня бацькі на катарзе — прыстае на царскую службу і выракаецца нават роднае мовы. Так расплачваецца Чорны за жаданьне Сама вырваць свой народ зпад цямрычнае ўлады. — У аналягічным палажэньні апынуўся і герой Купалы з паэмкі яго «У Купальскую ночку». Дух Пушчы — Дух Цемры — заступае дарогу чалавеку, каторы шукае купальскае кветкі, каб даць шчасьце свайму народу. Калі ж чалавек перамагае ўсе перашкоды і выцягвае ўжо руку, каб сарваць заклятую кветку, — у гэты мамэнт, ізноў жа ў выніку інтэрвэнцыі ўсемагутнага Духа Пушчы, пяе певень у вёсцы — «у роднай вёсцы», і канчаецца Купальская ночка зь яе цудоўнай зьявай. Падчырківаючы адно гэтае слова «роднай» вёсцы, Купала агульналюдзкае шуканьне шчасьця ў пастаці цудоўнае кветкі папараці — лякалізуе, беларушчыць, сьцьвярджаючы яшчэ раз, да чаго даводзе наш народ чужацкая ўлада. І калі да народу гэтага прыходзе Прарок (— сам Купала) і стараецца збудзіць людзкія пачуцьці ў грамадзе нявольнікаў, збудзіць нацыянальную і сацыяльную сьведамасьць ды павясьці масы на шлях барацьбы за вызваленьне іх, — людзі гэткі «адказ казалі грамадой»:

— Па сколькі ж нам дасі чырвонцаў,

Калі мы пойдзем за табой?

І ўсё ж такі ўкрытыя ў душы беларускага народу творчыя сілы, перахаваныя ад вякоў, не загінулі, як і сьцьвярдзіў гэта наш паэта ў паэме «На Куцьцю». І вера Купалы — апраўдалася: настаў час прабуджэньня і для беларусаў.

Прабуджэньне беларускага народу Купала дагледзеў ужо ў 1905 годзе, калі беларускія сяляне й работнікі — разам з працоўнымі масамі ўсяе Расеі — першы раз узварухнуліся і зажадалі для сябе людзкіх правоў. Рэвалюцыя 1905 году і яе вонкавыя праявы — мнагатысячныя мітынгі й паходы на вуліцах вялікшых местаў — вельмі крэпка дзеюць на выабражэньне Купалы. І той беларускі народны рух, пачатак якога бачыць у гэны час наш паэта, рысуецца яму ў пастаці таксама нейкага вялізарнага паходу масаў. Пад уплывам гэтага Купала і творыць свой верш-гімн «А хто там ідзе?»

А хто там ідзе, а хто там ідзе?

У вагромністай такой грамадзе?

— Беларусы.

А што яны нясуць на сваіх плячах,

На ў лапцях нагах, на ў крыві руках?

— Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,

А куды ж нясуць на паказ сваю?

— На сьвет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,

Крыўду несьць наўчыў, разбудзіў іх сон?

— Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,

Пагарджаным век, ім, сьляпым, глухім?

— Людзьмі звацца.

Купала дагледзеў, што ў беларусе будзіцца Чалавек — з усімі людзкімі патрэбамі душы і цела. І прабуджэньне гэтае сьцьвярджаюць шматлікія, разнародныя праявы, якія адбіваюцца ў творах Купалы: бо ён бачыць, як разьвіваецца працэс адраджэньня роднага пісьменства; бачыць, як будзіцца вёска і шукае новых шляхоў для сябе; бачыць, як нарастае беларуская народная інтэлігэнцыя, глыбака захопленая ідэяй Адраджэньня, гатовая на алтар яе пакласьці ўсе свае творчыя сілы і свае жыцьцё. «Ужо днее» — вось формула, у якой сьцьвярджае наш паэта факт прабуджэньня беларускага народу. А ў сваіх драматычных творах Купала дае абраз паступовае эвалюцыі беларускае вёскі. У «Паўлінцы» Якім Сарока робіць яшчэ толькі першую спробу ўнесьці ў вёску новыя думкі, новыя ідэі, і — вёска аддае яго ў рукі варожае да нашага народу сілы — царскае паліцыі, гэтаксама, як сталася і з героем драматычнае паэмы Купалы «Сон на кургане». Але ў пазьнейшым сцэнічным абразку «На папасе» сустракаем ужо нейкіх іншых сялян: яны — пад уплывам слоў песьні аб Лявоне, які сымбалізуе збуджанага нясьведамага асілка — народ беларускі, — ня толькі ўкрываюць ад паліцыі факт бытнасьці зь імі Незнаёмага — рэвалюцыянэра, але, разыходзячыся, дакляруюць схаваць, накарміць і апрануць яго, калі б прыйшоў да іх у хату. Гэта ўжо — вялікі крок наперад у прабуджэньні сьвядомасьці ў масах; гэта — падгатоўка да таго Вялікага Сходу ўсенароднага, на які ў «Раскіданым гнязьдзе» (у 1913 годзе) ідуць Сымон Зяблік зь сястрой сваёй Зоськай, каб «выганяць смока».

Бясспрэчна, у тэй эвалюцыі, якую перажыў беларускі народ, ёсьць значная доля працы й самога Янкі Купалы. Бо ж гэта — натуральная місія песьняра, як сьцьвярджае Купала ў вельмі цікаўным праграмным вершу ў зборніку «Гусьляр»:

Гэй, гусьляр, гусьляр!

Ты удар, удар

Па струнах-званах,

Дай нам зь песень дар,

Дум вялікіх чар,

К сонцу зорны шлях

Дай, гусьляр, гусьляр!

Дзе залёг абшар

Курганоў-ахвяр,

Сей, засей прасьвет.

Ты, слуга і цар,

Ты дудар-званар, —

Чуе, знае сьвет…

Эй, гусьляр, гусьляр!

Перавалы хмар,

Цемру, зводы мар

Выжый звонам струн;

Як вялік і стар

Сьвет, зямлі папар,

Ты ад гумн да гумн

Запануй, гусьляр!

Дай паходням жар,

Лінь жыцьцё ў бор-яр,

Не мінай вакон;

Строй ваякаў шар,

Кроў сагрэй, як вар,

Сказам новых дзён…

Грай, будзі, гусьляр!

Сказ «новых дзён» і нясе Купала ў сваіх творах. Ён — будзіцель народу, павадыр яго ў барацьбе за лепшую будучыну. Ён прабуджае любоў да роднага слова, да роднае песьні, у якой бачыць магутны фактар нацыянальнага адраджэньня. Сьветлымі абразамі мінулага Купала будзіць у масах веру, што такой жа сьветлай можа і мусіць быць і будучына. У паэме «Курган» Купала апатэазуе духа волі, увасабленьнем якога зьяўляецца стары гусьляр-паэта: мукі і сьмерць лютая ня могуць зламаць яго і прымусіць скарыцца перад князем-ліхадзеем. Сваімі ўзьлётамі «да сонца, да зор» Купала цягне за сабой і масы ў краіну ідэалу:

Гэй, наперад, покі сэрца

Б’ецца, рвецца на прастор,

Годзе млеці ў паняверцы;

Гэй да сонца! гэй да зор!

І такіх заклікаў у Купалы вельмі многа: яны скрозь рассыпаны ў ягоных зборніках, пачынаючы ад «Жалейкі» і канчаючы «Безназоўным».

Але гэтым не вычэрпваюцца функцыі Прарока-Павадыра, якія узяў на сябе Купала: ён, шчыры спагаднік усіх прыгнечаных народаў, выступае ў абароне і свайго народу проці кожнага, хто нягодна ўціскае беларусаў на грунце нацыянальным ці на сацыяльным:

Людзі чужыя! Хтось калісь зьліча

Вашу нам шкоду:

Зьліча праступкі… к суду пакліча

Крыўда народу.

І ня толькі перад людзьмі бароніць свой народ Купала: ён даходзе да богазмаганьня, бо бачыць, што і тая найвышэйшая сіла, каторая, кіруючы сусьветам, павінна мець і атрыбуты найвышайшае справядлівасьці, у адносінах да беларусаў не пільнуецца справядлівасьці. У вершу «Цару неба й зямлі» з патасам роспачы зварачаецца Купала да Бога, дакарае Яго, што Ён глух на мальбу белаpyсаў, і заканчвае свой твор клічам:

Вярні нам Бацькаўшчыну нашу, Божа,

Калі Ты цар і неба, і зямлі!

А калі кліч гэты астаецца бяз водгуку, Купала ў далейшым адкідае і самую сваю старую веру ў Бога і голасна абвяшчае сваё новае credo:

Ў народ і край свой толькі веру

І веру ў самаго сябе.

Купала ня толькі клікаў свой народ да адраджэньня, да барацьбы, але й ‘чыў будучыну, прадбачыў трыюмф беларускае адраджэнскае ідэі, трыюмф беларускіх працоўных масаў.

Ужо ў «Жалейцы» — сярод першых твораў Купалы — бачым верш, які мае ў сабе прароцтва. Гэта — верш «Пажалей» , напісаны ў 1906 ці 1907 годзе. Узіраючыся на «Не чурайся» Мацея Бурачка, і Купала зварачаецца да тых, хто «адзеты і сыты», з заклікам падаць руку гаротніку-мужыку і вывесьці яго на шлях да лепшага жыцьця; але пры гэтым Купала дае і перасьцярогу, прадвяшчаючы пазьнейшыя крывавыя падзеі:

Пашкадуй ты яго, сіраты, —

Бо на сьвет многа прыйдзе бяды.

Бо за крыўду сваю адамсьціць,

Сьвіньням будзе крыві не пабраць! —

Адамсьціць, аж зямля задрыжыць,

Аж віхры зашумяць, загудзяць.

А праз колькі гадоў пазьней — у зборніку «Шляхам жыцьця» — Купала прадвяшчае:

Глядзі — ўскалышацца, прачнецца

Мільённы прыспаны народ…

і яшчэ:

К свабодзе, роўнасьці і знаньню

Мы працярэбім сабе сьлед!

І будзе ўнукаў панаваньне

Там, дзе сягоньня плача дзед!

Таксама і раней у «Гусьляры»:

Шлях залаты працярэбім,

Зорна ўзьнясёмся ў высоты

Вышай няпраўды, няславы,

Вышай пакутных балотаў.

Заклінаньні народныя напамінае нам верш Купалы «Песьня-байка», у каторым паэта прадвяшчае прыход новых дзён:

З-за далёку, із усходу

Віхар мчыцца ў непагоду,

Байкі сее маладыя;

Думка чуе, думка ные…

…Ціха. — Бачце: штось віднее,

Льецца нейкая надзея,

Штосьці едзе з новым сватам,

З новым шлюбам з хаты ў хату…

Скінь лахманец непазорны,

Пыл згані з ваконцаў чорны,

Пыл зьмяці хутчэй з ваконца, —

Шэпні-клікні: сонца! сонца!..

Быццам зь песьняй, быццам з ласкай,

З чараўніцкай нейкай казкай

З-за далёку, із усходу

Віхар мчыцца ў непагоду…

А ведамы верш-гімн Купалы «Не загаснуць зоркі ў небе» — гэта ўжо запраўдны «акт веры й надзеі», што ня толькі «не загіне край забраны», але

Беларускаю рукою

Сьветлай праўды сіла

Славу лепшую напіша

Бацькаўшчыне мілай.

і Беларусь

Зацьвіце…, як сонца

Пасьля непагоды,

Ў роўнай долі, роўным стане

Між усіх народаў.

Як жа рэальна ўяўляе сабе наш паэта зьдзейсьненьне ягоных прароцтваў? Купала мамэнт рэалізацыі адраджэнскіх ідэалаў уяўляе сабе, як і пачатак беларускага руху ў рэвалюцыйным 1905 годзе, у абразе Вялікага Сходу, усенароднага, масавага руху. На гэты «Вялікі Сход» ужо у 1913 г. вёў маладых Зяблікаў у «Раскіданым гнязьдзе» — Незнаёмы. Аб гэтым Вялікім Сходзе гаворыць Купала і пазьней, калі словы яго пачынаюць ператварацца ў дзела: у 1917—1918 гадох.

На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход

Ідзі, аграблены, закованы народ!

Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў,

Аддай на суд свае ўсе крыўды, сьлёзы, кроў.

Аб вечным катаваньні, зьдзеку далажы

І пакажы на курганы і на крыжы.

І аб раскопаных магілах не забудзь,

Дзе груганы тваіх там продкаў косьці рвуць.

Як гналі пот зь цябе паны і каралі,

Як гналі проч цары з радзімае зямлі.

І як крываўлюць раскаваныя рабы,

Як ты ўпадаеш зь непасільнай барацьбы.

Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі,

Як гібнеш зь дзецьмі ты ад катняе рукі, —

Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход

Ідзі, аграблены, закованы народ!

Падобны ж па зьместу й верш Купалы «Час!»:

Час склікаці ўжо грамаду

На вялікую нараду,

На вялікі сход!

І мы бачылі, як усё гэтае зьдзяйсьняецца. Абразы, твораныя фантазіяй паэты, рэалізуюцца. Бо і Вялікую Рэвалюцыю ў Расеі, і сацыяльны пераварот, і стварэньне ўлады працоўных, і той магутны ўздым беларускіх масаў пад незалежніцкім сьцягам, які знайшоў найбольш яркае сваё выяўленьне ў Усебеларускім Кангрэсе ў Менску ў канцы 1917 году, — усё гэта вешчым духам сваім напрарочыў Купала. Прарок-павадыр аказаўся адначасна і прарокам-вешчуном. І вось у зборніку «Безназоўнае», каторы выйшаў у сьвет у 1924 годзе і абыймае пераважна тыя творы Купалы, якія напісаны пасьля Вялікае Рэвалюцыі ў Расеі, мы знаходзім дужа цікаўную падсумоўку таго, што зьдзейсьнена ў беларускім адраджэньні. Гэта — верш пад загалоўным тытулам зборніку — «Безназоўнае»: тут у радзе яркіх, як заўсёды, абразоў Купала рысуе, як «збудзіўся гаспадар» зямлі Беларускай, як магутнай рукой — у цяжкім змаганьні — будуе новае жыцьцё сваёй старонкі.

Мо ў каго ўзьнімецца пытаньне: ці ў гэты мамэнт сваю місію Прарока беларускага Адраджэньня Купала лічыць ужо закончанай?

О, не! Дасягнуўшы зьдзяйсьненьня ідэалу сацыяльнага вызваленьня для часткі Беларусі, прыждаўшы і частковае рэалізацыі ідэалу нацыянальнага, Купала бачыць, што барацьба яшчэ ня скончана, а праца над будаваньнем новага жыцьця толькі пачалася. І гэту думку ў зборніку «Безназоўнае» пясьняр наш выказвае ў пачаткавым вершу «Я пралетар»:

…О так! Я — пралетар!..

Яшчэ учорах раб пакутны —

Сягоньня я зямлі ўладар

І над царамі цар магутны!

Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет,

Ад родных ніў я адвярнуўся…

Адно… ня збыў яшчэ ўсіх бед:

Мне сьняцца сны аб Беларусі!

Як жа красамоўныя гэтыя «сны аб Беларусі»! Купала — сябра інтэрнацыянальнага грамадзянства, якое творыцца на нашых вачох, — ня лічыць сваей нацыянальнай місіі закончанай. Пасьля чвэрцьвяковае безупыннае творчае працы ён яшчэ ня можа спакойна су[па]чыць на заслужаных ляўрах. Яго трывожаць «сны аб Беларусі», якая і ў гэтым новым грамадзянстве Інтэрнацыяналу астаецца нейкім пасынкам сярод родных дзяцей. Дык і мусяць сьніцца Купале абразы поўнага зьдзейсьненьня яго ідэалу Адраджэньня, — зьдзейсьненьня да канца. Але — на паперу яны ўжо не выліваюцца і — здаецца — ня выльюцца. Іх дасьпявае хіба новае, маладое пакаленьне песьняроў беларускіх, аб якіх маем поўнае права сказаць, што яны ўсе — у большай ці меншай меры — духоўныя дзеці Янкі Купалы. Слова за імі!

Like this post? Please share to your friends:
  • Ященко 2017 год 30 вариантов егэ профильный по математике
  • Яндиев джамалдин сочинение на ингушском
  • Ященко 11 класс егэ математика профиль ответы
  • Яшэу мэгънэсе сочинение
  • Яндекс экзамен площадка